banner banner banner
Душа твая светлая
Душа твая светлая
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Душа твая светлая

скачать книгу бесплатно


Алёна акуратна, па-жаночы зграбна прысела на кукiшкi i апусцiла далоньку y ваду:

– Цёплая…

Павярнула галаву да Максiма:

– У цябе ёсць манетка?

– Павiнна недзе быць, – паляпаy па кiшэнях Максiм i дастаy пятак.

– Кiнь у сажалку.

– Навошта?

– Каб прыехаць сюды яшчэ раз. Табе што, Кiславодск не спадабаyся?

– Спадабаyся. А яшчэ больш – экскурсавод.

– Ах ты, хiтрун! – яна дастала далоньку з вады i пырснула Максiму y твар.

Той зрабiy выгляд, што страшна yзлаваyся, схапiy Алёну y абдымкi i знарок сурова прыгразiy:

– Вось я табе зараз пакажу!

– І што ты мне зробiш? – пацвельвалася Алёна.

Максiм прыняy артыстычную позу i прадэкламаваy:

Зацелую допьяна,
Изомну, как цвет,
Хмельному от радости
Пересуду нет.

– Ой-ой, як страшна, – у яе вачах скакалi чорцiкi, яна сарвала прыдарожную сцяблiнку i паказытала y Максiма за вухам.

Так, жартуючы ды сваволячы, яны выйшлi з парку. І толькi тут заyважылi, што сонца yжо схавалася, а yсё неба задратавана нiзкiмi цёмна-шэрымi хмарамi. Вось-вось павiнен пайсцi дождж.

– Ну i куды мы цяпер? – заклапочана паглядзеy на Алёну Максiм.

Тая няпэyна пацiснула плечуком:

– Далейшую экскурсiю, вiдаць, прыйдзецца адмянiць. Бяжым у Нарзанную галерэю, перачакаем дождж. А там будзе бачна.

Аднак пакуль яны дабеглi да галерэi, дождж паспеy iх пераняць i добра-такi вымачыць.

– У мяне ёсць прапанова, – здзiмаючы з носа дажджавыя кропелькi, сказала Алёна. – Самае разумнае цяпер – пайсцi паабедаць.

– Дык жа y такiм выглядзе нас нi y якi рэстаран цi y кавярню не пусцяць.

– А навошта кавярня? Тут амаль побач мая кватэра. Па дарозе заскочым у магазiн, штонебудзь прыкупiм, i я згатую абед. Ты калi-небудзь еy сiненькiя, смажаныя па кiтайскiм рэцэпце?

– А што гэта такое?

– Эх ты, цемната… – засмяялася Алёна. – Гэта ж у нас так баклажаны называюць. Калi не спрабаваy – паспрабуеш. Заадно ацэнiш мае кулiнарныя здольнасцi. Так што пайшлi!

– Чакай, а што скажа муж? – са здзiyленнем глядзеy на яе Максiм.

– Муж аб’еyся груш, – спахмурнела Алёна. – Быy ды сплыy. Развялiся мы два гады таму…

– Прабач, калi ласка, – збянтэжыyся Максiм. – А што здарылася?

– Банальная гiсторыя… Не сышлiся характарамi… Ён працаваy у нашым санаторыi культарганiзатарам. Быy харошы, вясёлы хлопец. Але для сямейнага жыцця аказаyся зусiм непрыстасаваны. Не мог нават цвiка забiць. Ну ды бог з цвiком – пачаy выпiваць. І чым далей, тым больш… А калi аднойчы не прыйшоy дадому начаваць, я сабрала яму чамадан i выставiла за дзверы. Праз нейкi час яго звольнiлi i з работы. Дзе ён i што з iм цяпер – не ведаю.

– А дзецi? – асцярожна, каб не пакрыyдзiць, папытаy Максiм.

– Не паспелi завесцi. Але не будзем пра сумнае. Пайшлi.

У кватэры Алёна адразу загадала Максiму зняць мокрую адзежу i пайсцi y ванны пакой спаласнуцца.

– Вось табе халат, якi я некалi купляла для мужа, але ён так нi разу яго i не надзеy. Ручнiк каля ванны на вешалцы. Марш! А я пакуль згатую сiненькiя.

Калi Максiм выйшаy з ваннага пакоя, Алёна yжо пераапранулася y сухое i шчыравала ля плiты.

– Ой, як смачна пахне! – пацягнуy носам Максiм. – Хачу хутчэй сiненькiх.

– Пачакай крыху. Я пайду таксама прыму душ.

Але паабедаць iм так i не yдалося. З ваннага пакоя Алёна выйшла y адным халацiку з незашпiленымi двума нiжнiмi гузiкамi. І калi yзняла рукi, каб паправiць распушчаныя валасы, Максiм краем вока згледзеy, што пад халацiкам, якi на iмгненне расхiнуyся, нiчога няма. І яго ахапiла такая жарсць, такое шалёнае жаданне блiзкасцi, што ён не стрымаyся, схапiy Алёну y свае абдымкi i пачаy горача, апантана цалаваць. Яна абвiла яго рукамi i, шэпчучы нешта бязладнае, пяшчотнае, абвяла y ягоных абдымках.

4

Тая хмельная, бяссонная ноч праляцела як адно iмгненне. Калi ранiцаю сонейка зазiрнула y акно, Алёна глянула на гадзiннiк i, смеючыся, пацягнула Максiма за вуха:

– Пара yставаць. Табе ж сёння збiрацца y дарогу.

– Ох, як не хочацца нiкуды нi iсцi, нi ехаць. – соладка пацягнуyся Максiм. – Мне так хораша з табою! А давай застанемся тут яшчэ на адну ноч?

– Я б таксама гэтага хацела… – шчаслiва засмяялася Алёна. – Але нельга, харошы мой, нельга. Для санаторыя гэта будзе скандал, надзвычайнае здарэнне. Чалавек павiнен быy выпiсацца, а ён узяy ды прапаy, знiк. Так што yставай, хуценька перакусiм – i на вакзал.

У Жалезнаводск яны на «вадапой» ужо, канешне, спазнiлiся, але на сняданак патрапiлi. Так што нiхто нiчога i не заyважыy.

Пасля Максiм выстаяy немалую чаргу да доктара, каб выпiсацца, атрымаць рэкамендацыi на далейшае лячэнне. Зайшоy да сястрычкi, падзякаваy ёй за клопат. І y дванаццаць гадзiн, сабраyшы чамадан, быy ужо цалкам гатовы да ад’езду. Засталося толькi заказаць таксi, каб ехаць у Мiнеральныя Воды.

Амаль увесь гэты час побач была Алёна.

– Ты б iшла на працэдуры, – мякка yшчуваy яе Максiм. – Я ж не маленькi, не згублюся.

– Ты y мяне не маленькi, – ласкава глядзела на яго Алёна. – Ты y мяне дурненькi. Мне ж хочацца пабыць з табою як мага даyжэй. А напрацэдурыцца я паспею яшчэ – наперадзе два тыднi.

І y Мiнеральныя Воды яны паехалi разам. У таксi сядзелi цесна абняyшыся i амаль маyчалi. Да таго начнога настрою, што чароyным туманам ахутваy iх, цяпер, перад блiзкiм расстаннем, прыбаyлялiся выразныя ноткi шчымлiвай журбы.

На вакзале Максiм высветлiy, што да цягнiка на Мiнск яшчэ цэлая гадзiна.

– Пайшлi y рэстаран, паабедаем, – прапанаваy ён Алёне.

Але тая пакруцiла галавою:

– Не хочацца. Давай лепш дзе-небудзь спакойна пасядзiм.

Узяyшы y буфеце пару бутэрбродаy i пляшку кока-колы, яны прыселi y зацiшным кутку прывакзальнага скверыка. Алёна была маyклiвай i журботнай. Каб як-небудзь яе падвесялiць, Максiм хацеy пажартаваць, сказаць, каб яна больш не запрашала нiкога на белы танец i не паддавалася на заляцаннi мужчын, асаблiва розных вiнi-пухаy. Але, зiрнуyшы на самотны Алёнiн твар, зразумеy, што гэта, бадай, прагучыць недарэчы i, можа, нават крыyдна. Таму ён наважыyся прачытаць ёй свой самадзейны верш, якi паспеy скласцi, пакуль ладаваy чамадан i быy у пакоi адзiн. Верш, за няйменнем часу, атрымаyся без рыфмы, але шчыры, эмацыянальны, пачуццёвы. Толькi як ён будзе yспрыняты?

– Ведаеш, Алёнка, – сказаy Максiм, узяyшы яе руку, – у такiя хвiлiны хочацца так многа сказаць, што, баюся, галоyнага i не змагу вымавiць. Можна я лепш табе сёе-тое пачытаю?

Яна здзiyлена паглядзела на яго i моyчкi кiyнула галавою.

Максiм дастаy з кiшэнi складзены напалам лiст паперы, рукамi, якiя прыкметна дрыжэлi, разгарнуy яго i, ледзь стрымлiваючы хваляванне, пачаy чытаць:

Сорок восемь часов.
Много это или мало?
Конечно, до обидного мало!
Ведь я не успел даже
Как следует насмотреться
В твои глаза-криницы,
Что искрились всегда
Такой нежностью и добротой;
Всласть надышаться
Хмелем твоих волос,
Который пьянил меня,
Как самое дорогое вино;
Наслушаться твоего голоса,
Так подобного на песню жаворонка
Над звонким весенним полем.
Ну а самое обидное,
Что я не успел сделать главное —
Сказать, как ты мне дорога!
Сорок восемь часов…
И все-таки это так много!
Два дня и две ночи
Ты была безраздельно моей.
И для нас одних
Неумолчно звучала
Чистая, чарующая музыка.
И легкие волны волшебного света,
Обнимая нас,
Поднимали в небесные выси.
И я отчетливо ощущал,
Как счастье
Касалось меня своим дыханием,
Рождая в душе
Умиротворение и блаженство.
Сорок восемь часов!
Страшно подумать,
Что их ведь могло и не быть.

Ад хвалявання y Максiма ажно перасохла y горле. Гэты яго начуццёва-настальгiчны настрой перадаyся i Алёне.

– Дзякуй, – узрушана сказала яна i даверлiва прытулiлася шчакой да Максiмавага пляча. – А ты мне аддасi гэта на памяць?

– Канешне.

– Я буду яго перачытваць, калi мне зробiцца адзiнока i самотна. Перачытваць i yспамiнаць цябе, нашыя сорак восем гадзiн.

Яна yзняла галаву i вачыма, поyнымi неверагоднай пяшчоты i затоенага болю, паглядзела на Максiма:

– І чаму на свеце такая несправядлiвасць? Усё жыццё шукаеш, чакаеш сваю палавiнку, i вось, калi нарэшце гэтая палавiнка, здаецца, знойдзена, аказваецца, што яна не твая, i лёсам табе адведзена yсяго нейкiх сорак восем гадзiн.

Алёна памаyчала i yжо весялейшым голасам дадала:

– А ведаеш што? Мы ж нездарма кiнулi y сажалку ля мастка закаханых манетку. Наступным летам я чакаю цябе y Кiславодску. Запiшы мой адрас i тэлефон.

У гэтую хвiлiну з вакзальнага дынамiка прагучала аб’ява аб тым, што да прыбыцця мiнскага цягнiка засталося дзесяць хвiлiн.

Максiм i Алёна заспяшалiся на перон. Па дарозе Максiм яшчэ, згледзеyшы кiёск з надпiсам «Кветкi», заскочыy туды i выйшаy з даyжэзнай белай ружай.

– Гэта табе.

– Божа мой, якое хараство! – уткнулася носам у ружу Алёна. – Мой любiмы колер.

Яна яшчэ нешта дадала, але ён не пачуy, бо з пыхканнем, з вуркатаннем матора падышоy цягнiк i yсё вакол прыйшло y мiтуслiвы, хаатычны рух.

Перш чым зайсцi y вагон, Максiм абняy Алёну i пацалаваy яе y вусны доyгiм пяшчотным пацалункам:

– Дзякую табе, мая незабудка, за yсё.

У Алёны на вачах заблiшчэлi слёзы. І яна цiха, пакутлiва выдыхнула:

– Я буду цябе чакаць.

Цягнiк паволi крануyся. Алёна, пакуль не скончыyся перон, iшла yслед за вагонам, махала рукою, i было бачна, што яна плакала. А Максiм яшчэ доyга стаяy, уткнуyшыся лбом у аконнае шкло, i адчуваy, як гулка, балюча калоцiцца y грудзях сэрца. Цяжка было вызначыць, што рабiлася зараз у ягонай душы: светлая, трапяткая радасць, шчымлiвая журба, бязмежная, невымоyная пяшчота… Ад усяго гэтага хацелася плакаць.

Ледзь стрымлiваючы слёзы, Максiм вярнуyся y купэ. Суседзi, здаецца, нешта казалi яму, але ён нiчога гэтага не чуy. Моyчкi залез на сваю верхнюю лаyку i, павярнуyшыся тварам да сцяны, аддаyся салодкiм успамiнам… Вось ён нясе Алёну на руках да «Грота кахання»… Першы пацалунак… А вось яны, мокрыя ад дажджу, стаяць у Нарзаннай галерэi i шчаслiва смяюцца. Вось Алёна выходзiць з ваннага пакоя – уся такая свежая, прыгожая, спакусна-прывабная… І развiтальныя слёзы.

Што гэта было? Банальнае, распусна-грэшнае захапленне, што нярэдка здараецца падчас курортнага адпычынку, цi сапраyднае, шчырае пачуццё, якое знянацку, так нечакана i так неадольна-yладарна абрынулася на iх, захапiла, да краёy перапоyнiла абаiх трапяткой радасцю, бязмежнай, хвалююча-хмельнай асалодаю? У гэтых летуценных мроях-успамiнах, пад лёгкае калыханне вагона, ён незаyважна i заснуy.

Ранiцаю Максiм прачнуyся ад таго, што цягнiк стаяy на нейкай станцыi, а прывакзальны дынамiк металiчным голасам нешта гучна, неразборлiва бубнiy. Ён улавiy толькi адно слова: «Гомель…» Ага, значыць, яны yжо на тэрыторыi Беларусi. Хутка i Мiнск. Жыва yявiлася, як на вакзале яго сустрэне, свецячыся yсмешкай, жонка Наташа. І, напэyна, не адна, а з пяцiгадовай пястухай-дачушкай. Тая радасна кiнецца яму насустрач, абхопiць за шыю сваiмi ласкавымi ручанятамi i нешта радасна зашчабеча.

Цiхая, лагодная yсмешка кранула Максiмавы вусны. І y гэтыя хвiлiны ён са здзiyленнем адчуy, што таго чароyнага, настальгiчнага настрою, якi, нiбы туман, ахутваy яго апошнiя днi, ужо няма. Ён некуды знiк, амаль бясследна растаy. А yсё, што было y тыя днi, цяпер здавалася яму нейкiм мiмалётным сном, нерэальна-прыгожым i далёкiмдалёкiм.

Елена Попова