banner banner banner
Душа твая светлая
Душа твая светлая
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Душа твая светлая

скачать книгу бесплатно

– Было такое дзела! Да пенсii адпрацаваy, а як жонка памерла, да дачкi Святланы перабраyся. Што аднаму y горадзе рабiць?! А пра цябе y Верхалессi многа гаманiлi, што, маyляy, пайшоy на лёгкi хлеб…

– Хiба ён лёгкi?! – крыва yсмiхнуyся Кузьма. – Потам ён пахне, як любы хлеб. Толькi цiкавы i як-раз быy па мне.

– Вось i я не верыy i Святланку yгаварыy, каб свайго меншага сына Кузьмой назвала. Мы яго, як цябе калiсьцi, клiчам Кузёмкам.

І праз хвiлiну:

– Вось паказаy бы нам, што ты можаш, мо i гаварыць перасталi б?..

Кузьма пераступiy з нагi на нагу, абдумваючы Вiцькаву прапанову.

– А ведаеш, Вiктар, мне твая iдэя спадабалася, – нарэшце загаварыy ён. – Мо, i праyда, варта было даyно yжо арганiзаваць канцэрт для аднавяскоyцаy? Ды yсё часу не ставала. А зараз вольны казак: мо-ожна!

– А што такое?

– Я, як i ты, на пенсiю пайшоy.

– А хiба артысты iдуць на пенсiю?

Кузьма не стаy расказваць, што y яго адбылося.

– Усiм адпачываць трэба!

– Так-так…

І школьныя сябры пайшлi y клуб, каб дамовiцца аб канцэрце. У вузкiм кабiнеце, у якiм умяшчалiся стол, некалькi крэслаy ды няхiтрая апаратура, наведвальнiкаy сустрэла маладая, вяснушчатая, у квяцiстым плацейку i з кароткай стрыжкаю загадчыца.

Вiктар, як толькi пераступiy парог, адразу пачаy гаворку:

– Ларыса Фёдараyна, гэта мой школьны таварыш. Можна сказаць, а так i было, за адной партай сядзелi. Ён артыст…

Пры апошнiх словах загадчыца перавяла пагляд на Кузьму i перапытала:

– Артыст?

– Клоyн-фокуснiк, – падхапiy Кузьма.

– Гэта цiкава, – усмiхнулася Ларыса. – А што ад мяне патрабуецца?

– Па-першае, памяшканне, – працягваy Вiктар. – Па-другое, аб’ява аб тым, што y нядзелю а дванаццатай гадзiне будзе выступаць клоyн Кузёмка.

– Хто-хто? – не зразумела загадчыца.

– Гэта маё артыстычнае iмя, – адказаy клоyн i гожа пакланiyся, руку прыклаyшы да грудзей. – Мая вам пашана, мадам: Кузьма Кузьмiч Казiмiрчык!

– А якi кошт вашых бiлетаy, Кузьма Кузьмiч?

– Прабачце, Ларыса Фёдараyна, але я сваiм аднавяскоyцам паказваю фокусы бясплатна!

– Будзе аб’ява! – паабяцала Ларыса.

Вiктар клiкаy пераначаваць у яго, але Кузьма адмовiyся:

– Не, лепей будзе дома. У запечку мне заyсёды было цёпла, дый тое-сёе з пасцельных рэчаy я прыхапiy з сабою.

– Значыць, не на адзiн дзень ехаy, – зазначыy Вiктар.

– А што, толькi табе на старасцi гадоy дамоy вяртацца, – сказаy, бы пацвялiy, Кузьма.

* * *

У нядзелю вясковы клуб быy бiтком набiты: паглядзець фокусы прыйшлi i старыя, i малыя. Усе нецярплiва чакалi, калi на сцэне з’явiцца артыст. А ён ля люстра прыводзiy сябе y парадак. Неyзабаве нос стаy ярка-чырвоным, лысаватую галаву yпрыгожыy рыжы парык, а на iм «усеyся» берэт такога ж колеру, толькi святлейшы. Ногi схавалiся y чаравiках з непамерна доyгiмi насамi.

Кузьма яшчэ раз агледзеy сябе y люстра i знайшоy, што пара iсцi да публiкi. Яго выхад сустрэлi такiмi апладысментамi, што здавалася, дах рухне, i Кузьма болей чым гадзiну весялiy народ. Спачатку адну падкiнуy талерку, пасля дзве, тры i, нарэшце, чатыры. І жанглiраваy хвiлiн дзесяць-пятнаццаць.

Гледачы, затаiyшы дыханне, сачылi за артыстам, баючыся, што паб’е талеркi. Калi ж Кузьма сабраy усе y руцэ i кланяyся публiцы, зала раптам выдыхнула напругу i дружна заапладзiравала. Праyда, праз воплескi прабiyся адзiн бас:

– Талеркi кiдаць – не поле араць!

Краем вока артыст вылавiy: гаварыy мажны мужчына з трэцяга рада. Як урэшце апладысменты сцiхлi, Кузьма падышоy да краю сцэны i паклiкаy рукою таго, хто гаварыy:

– Мiлы таварыш, падыдзiце, калi ласка, да мяне!

Мужчына сканфузiyся, крыху пачырванеy i незадаволена падняyся з месца, засланiyшы шырокай спiнаю двух чалавек, што сядзелi за iм:

– Хто? Я-а?..

– Ты-ты!

Яшчэ болей бянтэжачыся пад паглядамi соцень вачэй, мужчына падняyся на сцэну.

– Як цябе завуць, араты?

– Пятро Заяц.

– Заяц? – хмыкнуy Кузьма. – Вы больш да мядзведзя падобныя.

Пятро yхмыльнуyся, магчыма, задаволены такiм параyнаннем. Нiбыта вярзiла-мядзведзь, падняyся ён над шчупленькiм клоyнам, а той працягнуy яму дзве талеркi:

– Ну, пакажыце, Пятро Заяц, сваё майстэрства y жанглiраваннi!

– Я-а? – усё больш здзiyляючыся, перапытаy Пятро. – Дык я iх разаб’ю!..

– Адкупiце, – спакойна адказаy клоyн. – Так мяне вучылi жанглiраваць. І, ведаеце, дапамагло: хутка перастаy бiць талеркi.

– Ну-ну, давай, Пеця! – падтрымлiвала аднавяскоyца зала, але той рашуча заматаy галавою:

– Не, не буду!..

Кузьма за гэты час заyважыy, што y Пятра з верхняй кiшэнi вытыркаецца ланцужок ад гадзiннiка. Адразу зразумеy, як сыграць з суразмоyцам:

– А y цябе, Пятро, аказваецца, i гадзiннiк ёсць?

– Сябры падарылi, як на флоце служыy, – з гордасцю адказаy Пятро. – Нават наш крэйсер намалявалi.

– Пакажы!.. Цудоyны гадзiннiк! А памяць якая засталася пра сяброy-маракоy! – з захапленнем разглядваy Пятроy падарунак клоyн. – Вось бачыш, колькi таленавiтых людзей у свеце! Ты таксама, мусiць, добра працуеш на трактары?

– Перадавiк! – гукнула Зоська Вакулiч – суседка Казiмiрчыкаy.

Артыст ужо быццам забыyся пра кiшэнны гадзiннiк i расказваy, як яго вучылi жанглiраваць, колькi выпадае трэнiравацца, перш чым выйсцi на подыум, а потым, як бы мiмаходзь, перапытаy Пятра:

– Значыць, ты не згодзен жанглiраваць?

– Не-а…

– То iдзi на сваё месца!

Пятро зрабiy крок i павярнуyся да Кузьмы:

– А гадзiннiк?

– Якi гадзiннiк?

– Той, што я табе даy.

– Я ж табе вярнуy!

– Не, не вярнуy.

– Не вярнуy, – падтрымала Пятра Зося, i той упэyнена дадаy:

– Вось у гэтую кiшэню ты сабе паклаy!

– Калi так, дык вазьмi, – i, заyважыyшы Пятрову нерашучасць, падахвоцiy: – Бяры, бяры, не саромейся!

Пятро абследаваy кiшэню, але ягоны гадзiннiк як скрозь зямлю правалiyся.

– А ты y сваiх кiшэнях пашукай! – прапанаваy Кузьма.

І якое было здзiyленне, калi y правай нiжняй кiшэнi адшукаyся той самы гадзiннiк з крэйсерам! І калi яго толькi Кузьма yкiнуy?!

Пасля артыст паказваy iншыя фокусы, здзiyляючы вяскоyцаy. Кузьма даyно пазнаy у першым радзе аднакласнiка Вiктара Бушылу. Сёння ён быy паголены i нават пры гальштуку. Побач сядзеy бялявы вiхрасты падлетак, у нечым падобны да Вiцькi y маленстве. «Кузёмка!» – здагадаyся клоyн.

На адзiн з фокусаy ён паклiкаy хлопчыка на сцэну.

– Цябе мама Кузёмкам заве? – i хлопчык згодна матнуy галавою. – Дык сёння мы, два Кузёмкi, пакажам адзiн фокус, калi ты мне паможаш. Скажы, ты любiш яблыкi? Чырванабокiя, сакавiтыя i салодкiя?

– Ыгы.

– Не «ыгы», а «люблю». Вось табе яблык, ты ад яго адкусiш, але не з’ясi, а мне yсё аддасi!

– А для чаго?

– Пасля yбачым, што з iм будзе…

Кузёмка смачна yкусiy, аж у першых радах пачулi, як рыпнуy яблык, i перадаy дзве часткi клоyну. Той шчыльна сцiснуy кавалачкi яблыка, так што сок выступiy, i сказаy, каб пачулi yсе:

– Добра, што сок пусцiy! – i прадаyжаy круцiць у руках яблык, прыгаворваючы: – Зрастайся, зрастайся, зрастайся!..

Колькi разоy ён паyтарыy гэтае слова, нiхто y зале не лiчыy, перш чым артыст усклiкнуy:

– Ура, зросся! – i працягнуy Кузёмку яблык, вельмi падобны на той, якi толькi што хлопчык трымаy у руках. – Зараз можаш з’есцi!..

Калi ж закончылася прадстаyленне, гледачы яшчэ доyга не адпускалi клоyна. Кожнаму карцела быць да яго блiжэй, пакратаць адзежыну жывога артыста. Падышоy i Вiктар, пацiснуy руку:

– Малайчына! Пакуль ты фокусы паказваy, мужыкi знайшлi яблык i захацелi паyтарыць, ды y iх нiчога не атрымалася. Потым пакiвалi галовамi i рашылi: «Не, нашаму брату мужыку за нiшто грошай не плацяць!»

– І ты, Кузёмка, не зразумеy, дзе разгадка фокуса? – запытаy Кузьма-старэйшы.

Хлопчык адмоyна захiстаy галавою.

– Вось будзеш прыходзiць да мяне – навучу не толькi гэтаму фокусу.

– Значыць, застаешся y Верхалессi? – узрадаваyся Вiктар.

– Я тут дома! – усмiхнуyся сябар у адказ.

Зiновiй Прыгодзiч

КАХАННЯ СЛЕД

Зiновiй Кiрылавiч Прыгодзiч нарадзiyся y 1944 годзе y вёсцы Лышча Пiнскага раёна. Скончыyшы школу, працаваy у лагiшынскай раённай газеце «Калгасная праyда». Пасля заканчэння y 1967 годзе вучобы на факультэце журналiстыкi Беларускага дзяржаyнага yнiверсiтэта накiраваны y рэспублiканскую партыйную газету «Звязда», дзе быy лiтсупрацоyнiкам, загадваy аддзелам. Затым працаваy у ЦК КПБ iнструктарам аддзела культуры, памочнiкам сакратара. Завочна скончыy аспiрантуру Акадэмii грамадскiх навук, абаранiy кандыдацкую дысертацыю. Ёсць у бiяграфii Зiновiя Прыгодзiча i iншыя вышынi партыйнай i журналiсцкай кар’еры. У тым лiку – пасада галоyнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия». А зараз ён галоyны рэдактар папулярнага масавага часопiса «Гаспадыня». Дарэчы, нязменны на працягу болей як 20(!) гадоy.

З мастацкiмi творамi Зiновiй Прыгодзiч выступае y друку з 1957 года, а першае апавяданне на рускай мове – «Деньги» – было надрукавана y пiнскай раённай газеце «Полесская правда» y 1963 годзе. Пiша нарысы, апавяданнi, аповесцi, лiтаратурна-крытычныя артыкулы. Яшчэ – i вершы. Аyтар многiх кнiг прозы i публiцыстыкi. А? Можа, пералiчыць некаторыя кнiгi? У астатнiх бiяграфiях ёсць, а тут няма.

Апавяданнi, якiя yвайшлi y гэты зборнiк, – пра каханне. Аyтар не мае на мэце y нечым пераканаць чытача, не выступае y сваiх творах вялiкiм фiлосафам. Часам можа падацца, што пiсьменнiк знарок накiроyвае yсю yвагу на сюжэт i не iмкнецца нейкiм чынам выбудаваць канфлiкт, а пасля даць героям шанц выйсцi з яго… Усё даволi проста. Цi выглядае так толькi вонкава? Мо чытачу варта глыбей паразважаць над гэтымi творамi, каб зразумець, якiм сапраyды бывае каханне?..

Дзiкая архiдэя

1

Старшы навуковы супрацоyнiк Батанiчнага саду Васiль Дзядзюля прыйшоy пасля абеду y аранжарэю, але не паспеy яшчэ нават распрануцца, як яго паклiкалi да намеснiка дырэктара па навуковай частцы. Васiль здзiвiyся (не часта яго клiкалi да начальства) i крыху збянтэжыyся: чаго гэта ён iм спатрэбiyся? Можа, нешта непрыемнае здарылася?

Але нiчога асаблiвага не здарылася. Намеснiк дырэктара, як толькi Дзядзюля зайшоy, прадставiy яго маладой жанчыне, што сядзела за прыстаyным столiкам.

– Знаёмцеся. Гэта – наш галоyны спецыялiст па архiдэях Васiль Пятровiч. А гэта – карэспандэнт рэспублiканскай газеты Наталля…

Жанчына паднялася з-за столiка, падала руку: