banner banner banner
Дараванне
Дараванне
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Дараванне

скачать книгу бесплатно

Дараванне
Калектыy аyтараy

Александр Николаевич Карлюкевич

Сучасная беларуская лiтаратура
Выданне пачынае серыю кнiг «Сучасная беларуская лiтаратура», якая прапануе чытачу найлепшае, што створана y наш час у беларускай мастацкай лiтаратуры. Кнiга «Дараванне» прысвечана сучаснай аповесцi. У выданне yвайшлi творы Алены Брава, Алега Ждана, Анатоля Бензерука, Алеся Бадака, Андрэя Федарэнкi. Аповесцi розныя, але аднолькава прыцягальныя.

Адрасуецца шырокаму колу чытачоy.

Дараванне

Серыя заснавана y 2023 годзе

Укладальнiк i аyтар уступных артыкулаy – старшыня Саюза пiсьменнiкаy Беларусi А. М. Карлюкевiч

© Брава А. В., 2023

© Ждан А. А., 2023

© Бензярук А. Р., 2023

© Бадак А. М., 2023

© Федарэнка А. М., 2023

© Карлюкевiч А. М., укладанне, уступныя артыкулы, 2023

© ТДА «Аверсэв», 2023

Цi вернецца аповесць?

Проза, як увогуле лiтаратура, шукае сябе i y новых жанрах. А мабыць, проста парушае межы традыцыйных жанраy – рамана, аповесцi, апавядання, – спрабуе разбурыць традыцыю, каб дасягнуць новых уяyных вышынь…

У 2022 годзе часопiс «Полымя», некалi галоyны заканадаyца yсiх лiтаратурна-мастацкiх змен, надрукаваy у раздзеле «Проза» 32 творы (прадстаyлены 21 аyтар). Сярод iх – 3 раманы, 3 аповесцi, 22 апавяданнi, а таксама «словы пра самога сябе» – такое жанравае вызначэнне y тэксту Адама Глобуса «Аyтапартрэт з усмешкай», «запiсы» – гэта твор «Мой тэлеграм-канал» Георгiя Марчука, проза Вiтаyта Чаропкi з цыкла «Запiсная кнiжыца жыцця» – «Мой 2019 год» i «жыццёвiнкi» Васiля Ткачова пад назвай «Добра там, дзе мы ёсць»…

Такая вытворча-мастацкая «статыстыка» даволi красамоyна сведчыць, нават пераконвае: з прозай адбываецца нешта асаблiвае… Можа, яна не мiгрыруе y iншыя жанры, а зусiм памiрае, страцiyшы цiкавасць да сваiх традыцыйных формаy адлюстравання жыцця, стварэння яго мастацкага «фотаздымка»? Смерцi прозы, хочацца верыць, нiхто з аyтараy не жадае. Але час пакажа… Абнадзейвае тое, што мы i сёння маем магчымасць прачытаць новыя творы y традыцыйным жанры аповесцi. У часопiсе з аповесцямi выступiлi Генадзь Аyласенка («Адплата. Амаль дэтэктыyная аповесць у двух эпiзодах»), Вiктар Казько (у снежаньскiм нумары надрукаваны пачатак аповесцi «Высакосны год»), Яyген Хвалей («Пяць бэзавых пялёсткаy шчасця, або Пандэмiя y Слупцах»). Мяркую, у партфелi часопiса «Полымя» захоyваецца яшчэ не адзiн твор у жанры аповесцi. А надрукавана, будзем спадзявацца, найлепшае…

Зразумела, немагчыма yсур’ёз разважаць пра жанравыя зацiкаyленнi сучасных беларускiх празаiкаy, разглядаючы выключна «Полымя» за 2022 год. Навошта тады згадка пра тое, што аповесцей мала, што аповесць як жанр, пэyна, пераходзiць у iншы фармат? Існуе меркаванне, што творцаy сiлкуе мастацкая i грамадзянская свабода, адсутнасць цэнзуры, аднак, не аспрэчваючы гэтага, скажу, што лiтаратура развiваецца y любых умовах. А найперш развiццю лiтаратуры спрыяе нараджэнне талентаy, якiя прыходзяць са сваiм натхненнем, сваёй генiяльнай празорлiвасцю y асэнсаваннi жыцця i прадбачаннi будучынi. І яшчэ – справа y атмасферы вакол творцаy… Пiсьменнiк усё ж павiнен адчуваць, што яго твор стане прадметам чытацкай увагi, што пра яго працу будуць гаварыць крытыкi, што яго адзначаць, заyважаць…

Гавару з некаторай верай, што аповесць павiнна адрадзiцца. Сёння вельмi патрэбны такiя выданнi: каб сабраць творы yжо вядомыя, падкрэслiць, што яны не забыты, не засталiся толькi y недаyгавечнай перыёдыцы або аyтарскiх кнiгах, выдадзеных, звычайна, невялiкiмi накладамi. Сучасная проза павiнна быць вядомай не толькi крытыкам i лiтаратуразнаyцам, якiя робяць агляд лiтаратурна-мастацкага працэсу на старонках манаграфiчных даследаванняy, – неабходна, каб яна дайшла да масавага чытача.

Прапанаваныя y зборнiку аповесцi, за выключэннем твора Анатоля Бензярука, выйшлi y свет на працягу апошнiх 10–15 гадоy. Не буду выказваць уласныя сiмпатыi да гэтых твораy. Але мой выбар як укладальнiка, зразумела, грунтаваyся на асабiстых уражаннях ад прачытанага, якiя прайшлi yжо выпрабаванне часам.

Шаноyны чытач, я yпэyнены, сам разбярэцца y вартасцях гэтых твораy. А выдаyцам – паклон за iх жаданне весцi дыялог з чытачом на сучаснай мове, у сiстэме сучасных мастацкiх каардынат, не хапаючыся за «вечна жывую» класiку. Магчыма, такi падыход якраз i паспрыяе вяртанню жанру аповесцi y шырокi кантэкст сучаснага культурнага жыцця…

    Алесь Карлюкевiч,
    старшыня Саюза пiсьменнiкаy Беларусi

Алена Брава

НЕМАГЧЫМА КАРЫСТАЦЦА ЧУЖОЙ ПАМЯЦЦЮ!

У беларусаy была i застаецца выдатная лiтаратура пра Вялiкую Айчынную вайну. Але гэта y большай ступенi лiтаратура франтавiкоy, партызан (Васiль Быкаy, Іван Шамякiн, Іван Навуменка, Тарас Хадкевiч, Алесь Савiцкi, Алесь Адамовiч, Янка Брыль), а яшчэ – дзяцей вайны (Іван Чыгрынаy, Барыс Сачанка, Мiкалай Чаргiнец). А што датычыць маладзейшых пiсьменнiкаy, якiя адважылiся напiсаць пра Вялiкую Айчынную вайну yжо y XXІ стагоддзi, – iх не так i многа. Сярод iх – Алена Брава з аповесцю «Дараванне».

Упершыню аповесць была апублiкавана y часопiсе «Маладосць» у 2011 годзе. Пераклад на рускую мову, якi выйшаy у часопiсе «Сибирские огни», трапiy у доyгi спiс агульнарасiйскай лiтаратурнай прэмii «Ясная поляна» за 2011 год. А y 2013 годзе y выдавецкiм доме «Звязда» пабачыла свет кнiга на трох мовах (беларускай, рускай i нямецкай) тыражом 1418 экзэмпляраy (столькi дзён доyжылася Вялiкая Айчынная вайна).

У аповесцi даследуецца феномен памяцi – гiстарычнай, асабiстай. У анатацыi да аднаго з выданняy «Даравання» гаворыцца наступнае: «Старажытнагрэчаскае слова “алетэйя” (“iсцiна”) лiтаральна азначае “адсутнасць забыцця”. Страцiyшы памяць, непазбежна губляеш iсцiну». Сярод звычайных людзей: Ральфа, Лады, Светы, – якiя думаюць пра што заyгодна, толькi не пра мiнулую вайну, парадаксальным чынам толькi хворы Ганс застаецца чалавекам, якому yласцiва «iсцiна як адсутнасць забыцця». У сваёй свядомасцi ён упарта намагаецца выправiць падзеi 1944 года i адпомсцiць за смерць беларускай дзяyчыны Зосi, якую не здолеy тады yратаваць. Праз 70 гадоy пасля тых падзей у Ганса з’яyляецца сядзелка з Беларусi, i стары яшчэ глыбей занураецца y мiнулае. Блукаючы разам з Гансам па шляхах яго балючых успамiнаy, Ларыса перажывае трагедыю спаленай фашыстамi вёскi i сваёй сям’i. Вакол вiруе звычайнае жыццё, а Ганс i Ларыса штодня як бы пражываюць мiнулае ва yсёй яго трагiчнай незавершанасцi. Пытаннi, якiя yвесь час задае сабе Ларыса: «Чаму калектыyны вопыт катастроф нiчому не вучыць новыя пакаленнi? Чаму немагчыма пакарыстацца чужой памяццю? Што гэта yвогуле такое – чалавечая памяць: набор асабiстых вопытаy цi штосьцi большае?» Аповесць ставiць i iншыя пытаннi. А яшчэ гэта твор пра каханне, мацнейшае за смерць, пра старасць, пра суперажыванне.

Алена Валер’еyна Брава – не толькi празаiк, але i паэт. Нарадзiлася y 1966 годзе y Барысаве, на Мiншчыне. У 1989 годзе скончыла факультэт журналiстыкi БДУ. Жыла разам з мужам i дачкою на Кубе. Вярнуyшыся y Беларусь, доyгi час працавала y журналiстыцы. Зараз – намеснiк галоyнага рэдактара часопiса «Алеся». Дэбютавала y лiтаратуры зборнiкам вершаy, потым звярнулася да прозы. Шырокi чытач фактычна адкрыy аyтара па аповесцi «Каменданцкi час для ластавак». Яе апавяданнi, аповесцi, раманы публiкавалiся y беларускiх часопiсах «Маладосць», «Полымя», «Нёман», а таксама y расiйскiх выданнях – «Сибирские огни», «Новый Берег» i iнш., у шматлiкiх анталогiях. Алена Брава – аyтар пяцi кнiг прозы, лаyрэат шэрагу лiтаратурных прэмiй. Крытыкi адзначаюць нязменныя якасцi прозы пiсьменнiцы – эмацыйную шчырасць, паэтызаванасць стылю, псiхалагiзм, увагу да сiмвалiчнага i метафарычнага асэнсавання рэальнасцi.

Дараванне

Ганс знiк апоyднi.

Перадусiм яе «хэндзi» якраз зазванiy у самы нязручны момант, – яна толькi што yвайшла y дом i, калi ласка, натрапiла на старога, якi yладкаваyся y гасцёyнi як нi y чым не бывала: налiy лiманаду y iржавую каструлю для садовых угнаенняy (дзе толькi адшукаy!), размачыy там кардонку з-пад яек i yжо старанна жуе яе. Выцвiлыя вочкi рэдкага блакiту, што тое эмалевае неба над вежамi старажытнага Кайзербурга, цурочак слiны сцякае па маршчастым падбароддзi – давялося неадкладна надзяваць гумовую пальчатку, каб выцягнуць у яго з рота кавалкi кардону, i на званок яна не адказала.

Мелодыя «Beethoven fantasy» хутка раздалася зноy; тэлефанавала яе суайчыннiца Лада, родам з Вiцебска, прапаноyвала паехаць на сеанс нейкай варажбiткi, нiбыта yнучкi сiбiрскага шамана, а верагодней за yсё, чарговай аферысткi (бедныя немцы! панаехала ж нас на вашую галаву!): «Ты ж нарадзiлася y шэсцьдзясят шостым, табе кроy з носа патрэбна, у цябе лёс закрыты, дзве шасцёркi на канцы!» Карацей, калi Ларыса, адклаyшы, нарэшце, мабiльнiк, вярнулася y гасцёyню, каб даць Гансу яго звычайную дозу мелперону, старога там ужо не было.

Зазiрнула y ягоны пакой, голы, нiбыта канура айчыннага алкаголiка, а не апартаменты баварскага пенсiянера, там было пуста, толькi старое люстэрка з’едлiва, як ёй падалося, мiгцела вышчарбленай амальгамай; але тут напаyадчыненыя yваходныя дзверы з прымацаваным да iх з унутранага боку небiткiм люстэркам (па парадзе лекара i прымацавалi, маyляy, уласны адбiтак адцягвае хворага ад намеру yцячы з дому), – уваходныя дзверы, якiя Ларыса забылася замкнуць, усё растлумачылi. Пакуль яна размаyляла па тэлефоне, стары збег!

Кiнулася на адзiную вулiцу вёскi; як быццам бы iдучы на шпацыр (галоyнае – не прыцягваць увагi, адразу ж данясуць у бальнiчную касу, што «гэтая руская» дрэнна даглядае хворага), але yсё ж дастаткова шпаркай хадой прайшлася мiма прыватных парадызаy з пунсовымi ды залатымi цюльпанамi, раскошнымi нарцысамi, падобных да дарагiх магазiнаy свяцiльняy, дзе yзялi дый запалiлi yсе лямпы адразу, вось толькi размешчаны яны па капрызе моднага дызайнера не yверсе, а yнiзе. Суседкi старанна працавалi y палiсаднiках; iх шыйныя хусткi, якiя варушылiся ад ветру, нагадалi ёй узнiмаючых галовы змей.

Старога на вулiцы не было.

Пакуль iшла назад, узгадвала yчарашняе: вярнуyшыся з Эбенсфелда, знайшла Ганса ля люстэрка – стаяy, не запальваючы святла, худыя ногi y перакручаных споднiках, майка нацягнута на швэдар (апранаyся сам), пух на цемi нiбыта мох на каменi-кругляшы, якiх багата y наваколлi. Стаяy, утаропiyшыся ва yласны адбiтак. Што ён мог бачыць там у цемры? Кранула за плячо – Ганс зiрнуy на яе не пазнаючы i зноy звярнуyся да люстэрка, замшэлы правал рота манатонна, без усялякага выразу, прашамкаy: «Тут халодна… няма ежы… няма запалак… нiкога няма…» – менавiта так яна зразумела сэнс ягонага мармытання. Перад ёю стаяy вар’ят, якi перакрэслiy ужо рэальнасць яе iснавання, i яна стомлена yсмiхнулася: мо яе насамрэч няма? Вось было б цудоyна! А праз хвiлiну раздалiся хрыплыя гукi, як быццам бы скрыгоча заезджаная кружэлка, гэта ён заспяваy: «Auf Wiedersehen… Auf Wiedersehen…», нават правай рукой паспрабаваy камусьцi y люстэрку памахаць, нiбыта на развiтанне, а потым выцягнуy гэтую руку перад сабой: «Sieg Heil!», але не yтрымаy раyнавагi ды павалiyся б на падлогу кулём, калi б яна яго не падтрымала.

Яна тады адцягнула yвагу хворага ад люстэрка, панадзiyшы яго цукровым пячэннем (безадмоyны сродак пераключэння рэальнасцей, што нязменна вяртаy Ганса y тут-i-цяпер), дапамагла yкласцiся y ложак, скармiyшы яму разам з пячэннем двайную дозу мелперону. І задумалася – у якi yжо раз! – над тым, як вычварна блукае y лабiрынтах мiнулага зацямнёная свядомасць. Для яе, зразумела, не адкрыццё, што няyхiльнае сцiранне yсiх адбiткаy рэальнага свету – адметная рыса хваробы Ганса, у аснове якой ляжыць працэс прагрэсiруючай гiбелi нейронаy. Упершыню апiсаны Альцгеймерам вiд бяспамяцтва даволi распаyсюджаны тут, у Германii; паyгода таму памёр iх сусед Паyль, такi ж прыдуркаваты стары, да таго ж апантаны жарсцю да бадзяжнiцтва, яго брату-пенсiянеру даводзiлася з iм нялёгка. Ральфу таксама хапiла б клопатаy з уласным бацькам, калi б не яна, Ларыса. Час ад часу пагiбаючыя нейроны Ганса, штуршкамi прарываючы плеyку беспамяцтва, – так рыба выкiдваецца на бераг з атручанага вадаёма, – выносяць на паверхню тыя цi iншыя небiткiя асколкi. «Зiг Хайль…» Ну а ты чаго хацела – каб ён зацягнуy «Вставай, страна огромная»?

Пра тое, як усё пачыналася, яна ведае па расказах Ральфа. Калi Ральф Краyз, другi яе законны муж, прывёз сюды яе са Светкай, якую вырашыy удачарыць, Гансаy маразм ужо пышна квiтнеy, драпежна распростваючы свае пялёсткi колеру змяркання, воyчай ягады. Яшчэ пяць гадоy таму, казаy Ральф, Ганс быy дабрадушным старым з белым пухам на цемi ды па-дзiцячаму ясным позiркам за шкельцамi акуляраy. Увесь вольны час ён праводзiy у куратнiку: развядзенне курэй было ягонай жарсцю. На сваiм «фальксвагене» ездзiy у блiжэйшы горад, Эбенсфелд, дзе прадаваy яйкi нясушак знаёмым пенсiянеркам, з якiмi бавiy цiхiя вечары за кубкам кавы. Змярканне розуму пачалося досыць бяскрыyдна: стары стаy забываць днi нараджэння сваякоy i даты аплаты рахункаy. Увечары забываy, што ранкам стрыгся y цырульнi цi здаваy у лекара кроy на аналiз; блiжэйшыя днi хтосьцi нiбыта акуратна вымаy з ячэек, i лакуны памяцi пусцелi. І пакуль Ральф апiсваy ёй казусы, якiя адбывалiся з бацькам у банку ды y супермаркеце, яна yзгадала пра тое, што старажытнагрэчаскае слова «а-летэйя», то бок iсцiна, лiтаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страцiyшы памяць, непазбежна губляеш iсцiну. Прыкладам, той, хто пакутуе на хваробу Альцгеймера, iмгненна забывае, што было yчора, затое падзеi, якiя адбывалiся паyвека таму, паyстаюць перад iм як нiколi ярка. Ён не можа больш напiсаць анi слоyка, нават калi быy першым вучнем у школе, не yсведамляе, калi да яго звяртаюцца, перастае пазнаваць знаёмыя твары; тканка быцця, што складаецца са звычак, расплятаецца, як прагнiлы гамак, i чалавек правальваецца y пустату. У фiнале адбываецца распад усiх навыкаy, застаюцца адно прымiтыyныя рэфлексы. Усё гэта растлумачыy iм псiхiятр, на прыём да якога яны з Ральфам вазiлi Ганса; i яшчэ ёй запомнiлася, што розныя праявы той хваробы носяць нечакана прыгожыя грэчаскiя назвы: агнозiя, афазiя, апраксiя – тры сястры, тры антыподы Мнемазiны.

Ральф заyважыy дзiвацтвы y паводзiнах бацькi, калi той раптам забыy рэцэпт соусу, якi гатаваy ужо гадоy сорак да нядзельных страy, – гатаваy на старой электраплiтцы, бо новая плiта, занадта «нагорнутая», з панэлямi пукатых кнопак, якую Ральф купiy у крэдыт, у свае сорак пяць запланаваyшы, нарэшце, ажанiцца (тое, што нявесты яшчэ не было y наяyнасцi, яго не бянтэжыла), аказалася для старога занадта складанай. Потым высветлiлася, што Ганс запамятаваy, як робiцца кава; аднойчы ён вырашыy закiпяцiць на электраплiтцы малако y пластыкавым кубку – пах ва yсiм доме стаяy яшчэ той, але сам стары яго не адчуваy: якраз перад тым у яго раптоyна знiк нюх. Калi ж ён стаy ездзiць па цэнтры дарогi, не прытрымлiваючыся правай паласы i не рэагуючы на сiгналы кiроyцаy, а потым пакiнуy у Эбенсфелдзе «фальксваген» адкрытым насцеж i рушыy дадому пешшу, яго давялося адлучыць i ад машыны. Менавiта тады пачалася Вялiкая Эпоха Ключоy: Ганс пераварочваy усё y пошуках ключоy ад «фальксвагена», хаваy звязку ад уваходных дзвярэй i паштовай скрынi, пры гэтым, зразумела, iмгненна забываючы куды; цяпер ужо ключы пачынаy шукаць Ральф, i той пошукавы сверб, нiбыта заразная бацыла, адразу ж перадаваyся кожнаму, хто yваходзiy у дом. Ганс па дваццаць разоy на дзень спускаyся y гараж, каб паторгаць за ручку дзверцы машыны, але адным ранкам паглядзеy на свой «фальксваген» з адцягненай цiкаyнасцю натуралiста, нiбыта гэта – адноyлены для Мюнхенскага музея прыродазнаyства шкiлет брантазаyра. Пра iснаванне агрэгата, што рэгулюе ступень абагравання дома газам, агрэгата, якi сам жа i yстанаyлiваy чвэрць стагоддзя таму, ён неяк вельмi хутка забыyся, а вось пра печ i дровы помнiy доyга, i палiy так, што y доме стаяла сапраyдная Сахара. Гэта, натуральна, злавала Ральфа: яму нарыхтоyваць дровы. Калi раней Ганс штодня чытаy мясцовую газету, то цяпер праглядваy толькi калонку з некралогамi, а y хуткiм часе yжо i не разумеy, навошта патрэбны той шматок паперы з жучкамi-лiтаркамi. А y васьмiдзясяты дзень свайго нараджэння (Ларыса якраз аформiла y бальнiчнай касе штомесячную дапамогу па доглядзе – цяпер яна лiчылася афiцыйнай Krаnkenpflegerin хворага, то бок сядзелкай) вельмi здзiвiy суседку Алiцыю, якая зайшла на кубачак кавы, на яе ветлiвае: «Колькi табе споyнiлася, Ганс?» – урачыста адказаyшы: «Сямнаццаць!» – «Дык табе вядома, як павярнуць час назад, Ганс!» – успляснула рукамi суседка, але ён, ужо забыyшыся пра яе, прагна жаваy пiрог, спечаны новай сядзелкай, – што-што, а апетыт у яго заyжды быy выдатны, нават булачкi для сняданку яна пачала хаваць, бо yсё, неабачлiва выкладзенае на стол, ён з’ядаy уночы, а ранiцай забываy i патрабаваy яшчэ.

Алiцыя! Магчыма, Ганс накiраваyся да яе – па iнерцыi памяцi, як у тыя гады, калi днямi прападаy у куратнiку, а яйкi нясушак прадаваy суседцы па сходнай цане? Яна кiнулася праз жывую агароджу да дома, паспела нават пазванiць у дзверы, калi yзгадала (не, усё ж такi догляд за вар’ятам yплывае i на яе розум), што Алiцыя yчора вылецела y Вашынгтон на пахаванне адзiнага сына, грамадзянiна ЗША, якi падарваyся на мiне y Іраку. І калi y дзверы высунуyся заспаны, але нават у такiм выглядзе нязменна хiтраваты твар Отта: «Што здарылася? Патрэбна дапамога?» – яна yжо зразумела, што Ганса тут няма, але на yсякi выпадак спытала, нават па прапанове гаспадара разам з iм абышла дом ззаду i зазiрнула y сад. Отта лiчыy неабходным рабiць сур’ёзны твар, напэyна, з-за Майка (а сам пры гэтым так i шнарыy вачыма па яе грудзях, нагах); зрэшты, было абсалютна вiдавочна, што яму пляваць на гэтага Майка, якi так i не здолеy дараваць мацi разводу з ягоным бацькам-амерыканцам, а калi Алiцыя вярнулася y Германiю, дзе y другi раз пабралася шлюбам, назаyжды спынiy зносiны з ёю. Аб жыццi сына Алiцыя даведвалася праз прыватнае дэтэктыyнае агенцтва (якому, дарэчы, плацiла немалыя грошы): стаy ваенным псiхолагам, мяняy месцы службы, адправiyся y Ірак, мiж iншым, добраахвотна. Недарэчная яго смерць мусiць пячы бессардэчную мацi гарачым жалезам пажыццёва – вядома, з пункту гледжання нябожчыка (стоп, цi можа y нябожчыка быць пункт гледжання?). Але яна, жонка Ральфа i сядзелка Ганса, даyно пасвячоная суседкай ва yсе яе таямнiцы, – яна дык ведала, аб чым насамрэч плакала Алiцыя за тры гадзiны да адлёту самалёта: хiтраваты Отта y час камандзiроyкi y Прагу зблытаyся з маладзенькай чэшскай прастытуткай (якая yзяла яго тым, што «галасавала» ля дарогi y ботах-панчохах i даyгiм норкавым футры на голае цела) i, па чутках, нават прыжыy з ёю дзiцёнка. Сына Алiцыя не бачыла пятнаццаць гадоy – цi магла яна, калi yдумацца, шчыра плакаць па незнаёмым барадатым мужчыне, якi анiтрохi не нагадваy дванаццацiгадовага хлопчыка, пакiнутага ёю y Амерыцы? Гады iдуць, i нiчыя смерць больш не становiцца доказам.

Як i нiчыё жыццё. Яе, Ларысы Вашкевiч-Краyз, у тым лiку. Ды цi было яно y яе, жыццё? Зразу-мела, было, досыць беспрасветнае, як на яе думку. Толькi вось у яе роднай краiне, дзе прызвычаiлiся да звышдосведу болю, а чалавечая пакута вымяралася такiмi маштабнымi катаклiзмамi, як вайна, рэпрэсii, Чарнобыль, яе асобна yзятае няшчасце нiкога не yражвала дый увогуле мала што значыла. Школа y райцэнтры, крыклiвыя лозунгi ды яйкападобныя гiпсавыя галовы правадыроy – ад гэтага фантастычнага iснавання мозг абараняyся абсалютна рэальнай стратай зроку: так запацявала люстэрка y ванным пакоi, варта было yключыць занадта гарачую ваду, i y iм ужо нельга было нiчога yбачыць, хiба што намаляваць на вiльготнай паверхнi фiгуру з трох пальцаy. Фiгура атрымлiвалася надзвычай падобная да адзiнага профiлю трох стваральнiкаy «вялiкага вучэння» – трохгаловай iстоты, якая глядзела з усiх школьных падручнiкаy i размнажалася простым дзяленнем, няйнакш: толькi такiм малазатратным чынам можна было напладзiць столькi вырадкаy-блiзнюкоy. «Ты павiнна насiць акуляры i сядзець на першай парце!» – яна i сядзела за першай партай у нязграбных акулярах з чорнай аправай, дзяyчынка Дай-Спiсаць, але зрок усё роyна працягваy падаць… Ну а што там далей было, га? Ды вядома што: ВНУ, метры друкаванага тэксту, якiя можна было разаслаць накшталт «дарожкi», – ага, дыван-самалёт, якi транспартаваy iх, старанных зубрылак навуковага (быццам бы) камунiзму y краiну, якой насамрэч, натуральна, не iснавала, а iснавала iншае: вечная галеча, мокрыя ногi, абгорнутыя газетай (дзякуй, мацi навучыла) усё з тымi ж красамоyна канстатуючымi факт усеагульнага i поyнага працвiтання тэкстамi – мокрыя ногi y працякаючых, яшчэ матчыных ботах… Давучылася такi да дыплома i пакойчыка y iнтэрнаце; у дадатак – мацюканне суседзяy-пралетараy за сценкай, а потым i шлюб, i хуткае развiтанне з iлюзiяй, што yсё y яе зараз будзе «як у людзей». Зрок мiж тым знiжацца працягваy, нiбыта яе вынаходлiвы мозг iмкнуyся хутчэй размыць карцiнкi, што яму паказвалi, – каб выжыць самому, не абрынуцца y iстэрыку з рэзаннем вен (як суседка па iнтэрнаце) альбо банальны псiхоз.

А карцiнкi былi адныя i тыя ж, звыклыя, як штамп у пашпарце, як запаскуджаны павiльёнчык пад акном з надпiсам «Пiва-Воды»: муж, якi «патрыятычна» прапiвае заробак разам з алкашамi менавiта з роднага завода; хваробы, яе i Светчыны, забруджаныя лазарэты з няyлоyным унутрыбальнiчным стафiлакокам, што прытаiyся накшталт лах-нэскага монстра, самадурства люмпенаy ад медыцыны з iх жывёльным чуццём на чужую безабароннасць: неапахмеленыя санiтаркi з аднолькавымi «лiхтарамi» на сiнюшных фiзiяномiях расчыняюць насцеж дзверы адзiнага на yвесь паверх сарцiра са зламанай зашчапкай, не звяртаючы yвагi на тое, цi ёсць хто yнутры. Смерць мацi ад iнсульту, перадусiм – яе гнiенне жыyцом у перапоyненым калiдоры, дзе iнтымнасць растаптана, няма yжо нi мужчын, нi жанчын, адно бясполыя шматкi мяса, як перад печчу крэматорыя. Муж мiж тым дапiyся yжо да таго, што прайграyся блатным (тады, у сярэдзiне дзевяностых, крымiнальнiкi пачувалiся досыць вольна), i змрочнага выгляду бугаi y наколках моyчкi вынеслi з кватэры мацi тэлевiзар, мэблю, яе i Светчыны рэчы. І, нарэшце, фiнал – муж, якi павесiyся з дапамогай дзягi на трубе батарэi ацяплення y той пустой, хоць у футбол гуляй, аднапакаёвай кватэры.

Вось тады, пасля другiх за год хаyтураy, лежачы начамi без сну, Ларыса i зразумела, што страта зроку выратоyвала яе ад страты розуму: яе «я» iнстынктыyна хавалася y кокан слепаты, каб не бачыць, а жыццё гвалтоyна раскрывала ёй вочы – не, адразала павекi! – i вось яна цяпер успрымае свет аголенай сятчаткай, як, напэyна, успрымалi Сонца будыйскiя мiстыкi, якiя самi рабiлi над сабой тую бязлiтасную аперацыю, каб сон не адцягваy iх ад пошукаy Абсалюту. Але мiстыкi, трэба аддаць iм належнае, рабiлi гэта якраз дзеля таго, каб стаць вiдушчымi; яна ж, атрымлiваецца, стала сляпой па yласным жаданнi – вось дык адкрыццё! – i нават доyга, надта доyга закрывала вочы рукамi, каб захаваць свае iлюзii. Аднак жыццё, як кат, што прымушае глядзець на пакуты роднай iстоты, аддзiрала яе рукi ад яе ж органаy зроку, – зусiм не са шкоднасцi, не са скрупулёзнага садызму, не з жадання заперцi яе y псiхушку з дыягназам «эндагенная дэпрэсiя», а каб, наадварот, выратаваць. А можа, увогуле i не дзеля яе, трыццацiтрохгадовай наiyнай дурышчы з тыповым нацыянальным комплексам шматпакутнiцыгаротнiцы яно, жыццё, выкладвалася (каму мы, адпрацаваны бiяматэрыял, цiкавыя?), а, як водзiцца y прыроды, аб «падрастаючым пакаленнi» клапацiлася. І, праз некалькi год знайшоyшы y дачкi спадчынную мiяпiю, яна не стала чакаць горшага i па парадзе yвiшнай сяброyкi, нi на што асаблiва не спадзеючыся, адправiла сваю анкету y шлюбнае агенцтва. «Мы падбяром вам заможнага (замежнага!) мужа», – вось i падабралi, i на што ёй, уласна кажучы, скардзiцца? Калi ж яна даведалася, што Ральф, клапоцячыся пра здароyе, робiць ранiшнiя прабежкi i yвогуле не yжывае алкаголю, гэты адзiны аргумент паставiy кропку на yсiх яе ваганнях.

Аднойчы – было гэта неyзабаве пасля прыезду y Германiю – яна адправiлася y краму за парашком для ручнога мыцця бялiзны. На палiцах стаялi дзясяткi пакункаy, слоiкаy, бутляy любога памеру, колеру, кансiстэнцыi ды паху, эпатуючы яркасцю фарбаy i характарыстыкамi змесцiва – але yсе, абсалютна yсе прызначалiся для аyтаматычных пральных машын! Зразумела, была такая машынка i y Ральфа, але… ураджэнка краiны, дзе прачкi y недалёкiм мiнулым займалiся y асноyным тым, што кiравалi дзяржавай, а таму клапацiцца пра чысцiню бялiзны не было каму, яна не yмела карыстацца цуда-аyтаматам, баялася зламаць… І зламала-такi адразу, калi, нарэшце, адважылася пакласцi туды сваю бялiзну, да якой сама прымяняла дыпламатычны эyфемiзм «са стажам», – было не да смеху, калi машына выплюнула шматкi, а металiчная «костка» ад гарсэта трапiла y барабан, i дзiкi скрыгат, якi раздаyся пасля гэтага, прымусiy нават Ральфа вывернуць кубак з гарачай гарбатай сабе на каленi. Ларыса нiколi не забудзе твар майстра, якi быy неадкладна выклiканы, гэтага ад нараджэння цывiлiзаванага нямецкага майстра, якому i y галаву б не прыйшло падкоyваць блыху, затое свае прамыя абавязкi ён прывык выконваць з веданнем справы, – трымаючы y руцэ выцягнуты з барабана пакамечаны абломак, ён ветлiва i разам з тым разгублена пытаyся: «Што гэта можа быць?!» Вось у гэты момант яна i yсвядомiла, што глыбiня безданi, якая раздзяляе – нават у дробязях, i y першую чаргу менавiта y дробязях! – дзве цывiлiзацыi, якiя yмудрылiся паралельна суiснаваць на рубяжы тысячагоддзяy на еyразiйскiм кантыненце, зводзiць да нуля любую магчымасць узаемаразумення. Ну што тут паробiш: нi y яе мацi, фабрычнай рабочай, нi y яе самой нiколi не было пральнай машыны-аyтамата, таму i прыйшла яна y краму за звычайным парашком… Прадавец, якому баязлiва выказала сваю просьбу, вылупiy на яе вочы i развёy рукамi.

Выйшаyшы з крамы на брукаваную вулiцу – камянi пад нагамi былi такiя чыстыя ды гладкiя, як быццам бы iх вымылi найдалiкатнейшым дзiцячым шампунем, – яна села на лаyку насупраць велiчэзнага куста руж, якiя глядзелi навокал з годнасцю каранаваных асоб, – кветкi на yбогiх клумбах яе правiнцыйнага гарадка прасякнуты страхам, што iх патопчуць, вырвуць з коранем, лiквiдуюць як клас, i таму намагаюцца выглядаць драбнейшымi, непрыкметнейшымi, прынiжана сцiснуцца y камяк, як i людзi y тым горадзе, – нават кветкi разумеюць, дзе iм выпала нарадзiцца! Хiба яе мацi не магла пражыць зусiм iншае жыццё? Паyдня яна тады праплакала аб мацi, змардаванай катаржным бытам, i вырашыла, што дзеля Светкi, так, толькi дзеля дачкi яна, Ларыса Вашкевiч, з яе такiм няyдалым (д’ябал ведае чаму!) жаночым лёсам будзе цярпець маразматычныя выхадкi Ганса, не больш страшныя, чым бяскрыyдныя нумары дзiцячага ранiшнiка y спецгрупе для даyнаy у параyнаннi з тым, што яна спазнала дома.

Зрэшты, бывалi y Ганса i моманты яснасцi, калi хвароба раптам пераставала навальвацца на яго мозг, як мядзведзь на бабу, што заблукала y малiннiку (мiж iншым, iх суседка Алiцыя, адукаваная еyрапейка, дагэтуль лiчыць, што на радзiме Ларысы, у Расii («Я з Беларусi», – звыкла папраyляе яна Алiцыю), мядзведзi разгульваюць проста па вулiцах разам з абутымi y лапцi абарыгенамi). У такiя моманты Ганс шчыра радаваyся яе прысутнасцi y доме i нават рабiy маленькiя падарункi: прачнуyшыся ранiцай, яна знаходзiла на тумбачцы сарамлiва пакладзены з краю букецiк маргарытак, або загорнутую y танюткую духмяную паперу брошку, або залацiстую круглую бляшанку з надпiсам «Danish Butter Cookies», бляшанку, якая сама па сабе з’яyлялася шэдэyрам, а yжо разнастайнае cookies, то бок печыва, якое y ёй ляжала, на выгляд i на смак увогуле, на яе думку, не прызначалася для простых смяротных. Ён хвалiy прыгатаваны ёю абед, распытваy пра дом, мясцiны, дзе нарадзiлася. Аднойчы назваy яе Зосяй… «Ганс, чаму – Зося?» Ён не пачуy, або прыкiнуyся, што не чуе, а потым спытаy, цi бывала яна y… i назваy невялiкi беларускi горад. Зразумела, бывала, адказала яна, там жыла яе бабуля. «О, бабуля!» А цi ведае яна такое месца за горадам, там ваенны аэрадром, а побач лес i яр… Зразумела, ведае. Аэрадрома даyно няма, там цяпер пабудавалi санаторый для ветэранаy вайны. «О, санаторый? Для ветэранаy?» – як быццам бы здзiвiyся Ганс, i яна пацвердзiла: так, санаторый. І дадала, узгадаyшы: там побач мемарыял. На гэтым месцы y час вайны былi расстраляны яyрэi, шмат яyрэяy, восем або дзесяць тысяч… i асяклася. Тут ён заплюшчыy вочы, паказваючы, што размова скончана, а праз хвiлiну зацягнуy хрыплым фальцэтам: «Im Namen des Vaters, des Sohnes und des heiligen Geistes… Amen… Auf Wiedersehen… Auf Wiedersehen… Morgen um 9 Uhr gehen wir nach Hause, nach Hause, zu meiner Mutter…»[1 - «Im Namen des Vaters, des Sohnes und des heiligen Geistes… Amen… Auf Wiedersehen… Auf Wiedersehen… Morgen um 9 Uhr gehen wir nach Hause, nach Hause, zu meiner Mutter…» (ням.) – «У iмя Айца, Сына i Святога Духа… Амiнь… Бывайце… Бывайце… Заyтра y 9 гадзiн пойдзем мы дамоy, дамоy, да маёй мацi…»]Зразумеyшы сэнс, яна вырашыла, што ён спрабуе yзгадаць адну з песень, якiя спявалi нямецкiя салдаты на мiнулай вайне, але пацвердзiць дакладнасць яе здагадкi не мог цяпер нiхто.

Раптоyная думка аб тым, што Ганс, магчыма, насамрэч вярнуyся дадому i хаваецца цяпер у куце за дровамi, прымусiла яе хутка yзбегчы на ганак, зазiрнуць у рабочую каморку, дзе захоyваюцца дровы, знаходзяцца печ i газавы агрэгат… Неyзабаве пасля размовы пра беларускi горад у яго i ПАЧАЛОСЯ. Стары прызвычаiyся yночы перацягваць дровы з каморкi y свой ложак. Але каб толькi дровы: не запальваючы святла, у поyнай цемры перасоyваy мэблю, вытрэсваy скрынi з тумбачак, выкiдваy адзенне з шафы, здзiраy бялiзну з ложкаy – свайго i нябожчыцы Эльзы, перакульваy крэслы, расчыняy насцеж вокны, так што yсе гаршкi Ральфа з геранямi аказвалiся на падлозе. Працаваy моyчкi, агрэсiyна адштурхоyваy яе заспакойваючыя рукi. Іншым разам, учынiyшы вэрхал, клаyся спаць, а ранiцай – ну проста нявiннiк! – абураyся, што Ральф i суседка нiбыта змовiлiся i yчынiлi y яго пакоi гэты «yнорднунг» (нойе орднунг, новы парадак – выбурбольвала неадкуль з патрывожанай памяцi, яна нават здзiyлялася сама сабе: трэба ж, для колькiх яшчэ пакаленняy нямецкая мова застанецца звязанай з тым акупацыйным neu Ordnung’ам?). Налiлi вады y яго ложак, працягваy свае бязглуздыя абвiнавачаннi Ганс, i было бессэнсоyна тлумачыць, што гэта ён пакутуе на нетрыманне; аднойчы, убачыyшы праз акно суседку, паведамiy той, што «y наступны раз» заявiць на яе y палiцыю. Давялося прыбраць з яго пакоя yсё лiшняе, ператварыyшы той у нешта накшталт карцара або палаты для звар’яцелых, разабраць i вынесцi ложак Эльзы, схаваць абрусы, пакрывалы, адмовiцца нават ад настольнай лямпы y металiчным корпусе, якую хворы з невытлумачальным раздражненнем рэгулярна кiдаy на падлогу. «Вось акупант пракляты», – напаyголас лаялася яна, урэшце, без злосцi, падбiраючы лямпу. Выкруцiлi i ручку з аконнае рамы, але тое было пазней; а тады, у адну з тых вар’яцкiх начэй, стамiyшыся назiраць, як ён гародзiць клад дроy на падушцы, яна падышла, кранула за плячо: «Ганс, што ты робiш?» – але ён нават вухам не павёy, верагодна, таму, што y дадатак да yсяго быy амаль глухiм, а карыстацца слыхавым апаратам не хацеy: той бесперапынна звiнеy – парушэнне кантакту, – i для таго, каб стары чуy, ёй прыйшлося б увесь час прытрымлiваць у ягоным вуху апарат, – занятак, ад якога яна y рэшце рэшт адмовiлася. Таму сваё пытанне ёй давялося паyтарыць некалькi разоy: «Што ты робiш?» Палец з паточаным грыбком пазногцем тыцнуy у люстэрка: «Яны наступаюць!» – «Хто, Ганс?» – «Рускiя! Іх шмат! Трэба схавацца…» – «Гэта ж люстэрка, Ганс, а y iм проста нашы адбiткi!» Але тлумачыць яму тое было yсё роyна, што пляваць супраць ветру.

Аднойчы ён уразiy яе тым, што y час навальнiцы, пачуyшы грукат грому, забiyся y кут рабочай каморкi, накрыyся з галавой плеценым кашом для бялiзны, i калi яна прыйшла за iм, спрабаваy i яе пасадзiць пад кош, выкрыкваючы пры гэтым поyную бязглуздзiцу. Зазiрнуyшы y размоyнiк, яна не знайшла нiчога падобнага, i толькi yвечары Ральф, якi yсё ж чытаy тое-сёе пра вайну, растлумачыy, што сталiнскiм арганам нямецкiя салдаты называлi савецкiя рэактыyныя yстаноyкi, – яна, якая таксама тое-сёе чытала i мела па гiсторыi, а як жа, пяцёрку, здагадалася, што гутарка iдзе пра знакамiтыя «кацюшы». Вось так яна, сядзелка, вучылася разумець свайго хворага…

Менавiта тады ён пачаy размаyляць з люстэркам у сваiм пакоi – на астатнiя чамусьцi не рэагаваy. Днём, узняyшыся па лесвiцы на другi паверх i не знайшоyшы яе там (хаця яна сядзела тут жа, з вязаннем альбо кнiгай), ён адпраyляyся да сябе, да старога трумо з трыма люстэркамi, i неyзабаве адтуль ужо даносiлiся рыпучыя гукi заезджанай кружэлкi. Прынамсi, у Ганса з’явiyся субяседнiк, жартаваy Ральф, дый яна напачатку была задаволеная, што хворы не чапляецца да яе з размовамi. Ганс жа настойлiва намагаyся запрасiць «старога з люстэрка» за абедзенны стол, употай адносiy «яму» то шклянку лiманаду, то яблык, а аднойчы абяззбройвальна выклаy на трумо yсё капеечнае змесцiва свайго кашалька. Вось тады да яе i дайшло: ён канчаткова страцiy уяyленне пра yласны yзрост.

А неyзабаве – гэты дзень Ларыса памятае выдатна – яна заспела хворага, калi ён расказваy люстэрку пра вайну: Ганс – салдат, маладзенькi радавы, казаy ён пра сябе чамусьцi y трэцяй асобе, толькi паспеy прыбыць у рэйхскамiсарыят Остланд, як пачалося адступленне, гэта сапраyдная H?lle, менавiта – пекла, ён увесь час молiцца, каб яго паранiлi, бо хоча да мамы… А калi ён, каверкаючы, вымавiy назву з дзяцiнства знаёмага ёй горада, яна не магла больш падманваць сябе: менавiта так усё i было – невыпадкова ён тады распытваy яе, i пра аэрадром дакладна ведаy… Унутры y яе нiбыта штосьцi абарвалася. У той жа вечар яна прыступiла з роспытамi да Ральфа i атрымала адказ: так, неахвотна прызнаyся муж, бацьку забралi y войскi вермахта y маi сорак чацвёртага i накiравалi на Усход, я не хацеy казаць табе раней, бо ведаy, што гэта будзе для цябе крыху непрыемна. «Крыху непрыемна?!» – паyтарыла яна. «Не варта драматызаваць, зразумей, iшла вайна. Бацька yсяго два месяцы праслужыy у тылавым гарнiзоне дзесьцi недалёка ад Мiнска, потым быy цяжка паранены пры адступленнi i вайна для яго скончылася. Ты занадта yражлiвая, усе твае праблемы – ад камунiстычнага выхавання!» Некалькi начэй пасля гэтага яна ляжала без сну, i патрабавальнае гуканне старога, гучнае, як баявая труба, выдатна чутнае нават на другiм паверсе, гуканне, якое раздавалася звычайна каля чатырох, апярэджваючы yсе ранiшнiя гукi вёскi, заспявала яе з мокрым ад слёз тварам.

Крыyлянне Ганса перад люстэркам больш не здавалася ёй забаyным. А y хуткiм часе i Ральф перастаy усмiхацца: калi yдзень «стары з люстэрка» бачыyся Гансу мiралюбным, дык уночы трансфармаваyся y ворага, i хворы ставiy на вушы yвесь дом. Спрабаваy задрапiраваць нядаyняга «сябра» палатняным абрусам, якi здзiраy са стала y гасцёyнi (пры гэтым увесь посуд аказваyся на падлозе); барыкадзiраваy праход да люстэрка перакуленымi крэсламi, кашамi з бялiзнай, але часцей за yсё прыцягваy усё тыя ж дровы з рабочай каморкi. Вось тут дык i надышоy час урэзаць новыя замкi y кухнi ды гасцёyнi – ключы ад большасцi пакояy былi даyно згубленыя – але дзверы y каморку, прахадную y прыбiральню, замкнуць было нельга.

«Цiшэй! Ступай асцярожна! – Ганс хапае яе за руку, ледзь не выкручваючы запясце. – Каб не нарвацца на мiны! Бачыш сляды?» – «Ганс, адпусцi руку! Мне балюча!» – «Глядзi ж! – ён цягне яе да акна (жалюзi з боку вулiцы спушчаны, у шкле – яго i яе адбiткi: стары y пiжаме з ускалмачаным рэдкiм пухам на цемi ды хударлявая дзяyчына з доyгiмi светла-русымi валасамi, начное акно скрадвае yзрост – яе, але не яго). – Яны там, там! О, ды y iх кулямёт! Падай на зямлю! Шнэле! Зараз пачнуць страляць!» – «Ганс, спынiся!» – «Фельдфебель загадаy мне капаць акоп… Ведаеш, як было цяжка? У зямлi тут аднi каранi! Але я справiyся!» Ды yжо ж, справiyся: праход да акна надзейна забарыкадаваны крэсламi з гасцёyнi, двума матрасамi – усё перакулена i ссунута на сярэдзiну пакоя. Хворы раптам садзiцца на падлогу, яго настрой мяняецца. Па твары цякуць слёзы: «Я не хачу ваяваць! Я нiкога не забiваy! Давай уцячом адсюль разам…» Ледзь удаецца яго заспакоiць i yкласцi на канапе y гасцёyнi. Ральф напаyголас лаецца: усё гэта яму надакучыла. Праз паyгадзiны зноy грукат, ляпанне дзвярэй; на гэты раз Ральф нават не выходзiць са спальнi. Яна знаходзiць хворага y ложку: ён «схаваyся» – нацягнуy на галаву прасцiну. Ягоны твар, у размытых плямах старэчай пiгментацыi, як размазаныя па талерцы грэцкiя крупы, ажно ззяе ад усведамлення добра зробленай справы; ён жадае, каб яго пахвалiлi, пагладзiлi па рэдкiм пуху на цемi, якi зараз стаiць дуба. «Хутка пачнецца бамбёжка! – запрашае ён яе падзялiць радасць. – Але я выкапаy надзейнае yкрыццё! Русiшэ штука нас не дастане!» На ложак навалена адзенне, зверху грувасцiцца каток для прасавання бялiзны, якi з часоy Эльзы ржавее y кладоyцы (а ён цяжэнны!), дровы… «Ганс, якое yкрыццё?! Вайна даyно скончылася!!!» – «Га? Скончылася?»

Толькi тады Ральфа па-сапраyднаму i зачапiла: будуючы yночы свае «yкрыццi», Ганс усюды запальваy святло – а за электрычнасць трэба плацiць! Яшчэ б, Ральф нават калядныя паштоyкi купляе летам, калi яны каштуюць усяго еyра, а не чатыры, як у снежнi. «Трэба падлiчыць страты! Баюся, у рэшце рэшт танней будзе здаць яго y дом састарэлых!» Менавiта – здаць. Гэта было якраз тое, аб чым Ларыса цяпер марыла. Бо не жадала даглядаць былога нямецкага салдата, якi ваяваy у яе дома. І яшчэ таму, што хацела, нарэшце, упэyнiцца: iх з Ральфам шлюб – усё ж такi не суцэльная бухгалтэрыя. Бо y хвiлiны дэпрэсii лiчыла, што Ральф забяспечвае ёй дах над галавой i статус знаходжання y краiне выключна з-за таго, што яна эканомiць ягоныя грошы, даглядаючы Ганса. Як высветлiлася, ажанiyшыся з ёю, Ральф зрабiy дальнабачны крок: мець жонку-беларуску танней, чым плацiць хатняй работнiцы i сядзелцы; прыкладам, сядзелка з Прыбалтыкi запатрабуе ад трохсот еyра (а з такiм няпростым пацыентам – у паyтара раза больш). Аддаць жа Ганса y дом састарэлых занадта дорага: давялося б развiтацца з пенсiяй старога ды часткай уласнага прыбытку. Такiм чынам, як усё ж такi жанчына, яна жадала атрымаць доказ таго, што iх саюз з Ральфам трымаецца не на вар’яцтве Ганса y якасцi адзiнага фундамента.

Але куды, хацела б яна ведаць, падзеyся зараз гэты «фундамент»?

Ад таго, што недарэчнае сённяшняе здарэнне пачалося са званка Лады, яна не прыдумала нiчога лепшага, як набраць яе нумар, загадзя раздражняючыся ад манеры Лады размаyляць, – роблена-лянiва пазяхаючы, расцягваючы ненатуральна чырвоны рот (стойкая айчынная звычка: мясцовыя не yжываюць касметыку), – але y слухаyцы раздалося «часова не даступна». Ага, Лада адправiлася да той быццам бы yнучкi сiбiрскага шамана i, вядома, адключыла мабiльнiк! Адразу ж ёй успомнiлася iншая гутарка з Ладай, пасля паездкi y Кульмбах, у замак Пласенбург, дзе iм пашчасцiла наведаць буйнейшы y свеце музей алавяных фiгур, – стамiyшыся ад аднастайнасцi батальных сцэн, ад усiх гэтых старажытных кельтаy, рымскiх легiянераy, тэyтонскiх рыцараy, англiйскiх мушкецёраy, вiкiнгаy, напалеонаyскiх гвардзейцаy ды iншых стрыечных братоy стойкага алавянага iнвалiда, яна запрасiла Ладу y кафэ i пасля глытка «Чыба майлд» нечакана выклала тое, што мучыла: «Ганс ваяваy у Беларусi, уяyляеш?!» «Ну дык i што з таго? – шчыра здзiвiлася Лада, натуральная бландынка з зялёнымi вачыма, апранутая па-айчыннаму, то бок з выпакутаванай стараннасцю: блузка са стразамi, туфлi на высачэнных абцасах, кiдкi макiяж, – нiякая, мiж iншым, не Лада, а yсяго толькi Людка, якая з дапамогай цёткi, што працуе y абласным загсе, памяняла адну лiтару iменi, каб адразу зрабiцца вабна-таямнiчай. – Дык гэта ж хрэн ведае калi было!» – «Ён бачыць сябе салдатам, увесь час трызнiць пра вайну!» – «А цябе тое хвалюе?» – пацiснула плечыкам Лада.

Людзе-Ладзе – удваенне, у якiм Ларысе чамусьцi чуецца «людаедства» (i яшчэ: «пралюбадзейства») – Людзе-Ладзе yсяго трыццаць. Дзесяць год раздзяляюць iх – бездань, праз якую немагчыма перакiнуць мост. Усё ж яна тады прызналася суайчыннiцы, што калi Ральф не здасць старога y багадзельню, яна сыдзе, кiне yсё да д’ябла, здыме кватэру, знойдзе iншую працу альбо yвогуле вернецца дамоy – але як пакiнуць тут Светку? Як быццам бы яна, Ларыса, не разумее, што за выбiральнасцю яе yнутранага зроку, за хiтрыкамi Мнемазiны, якая паварочвае калейдаскоп з каляровымi шкельцамi такiм чынам, што перад вачыма заyжды аказваюцца самыя змрочныя, хаваецца туга па радзiме! «У цябе y самой дах паехаy, – спакойна канстатавала Лада, адпраyляючы y рот кавалачак вiшнёвага дэсерту. – Табе дзяржава плацiць за тое, што маразматыка даглядаеш?» – «Дык i што з таго?» – «Колькi?» – «Дзвесце y месяц». – «Мала. Падавай на другую ступень па доглядзе, раз ён у цябе такiя фiнты выдае. Калi ён уночы зноy усё разграмiць або перад люстэркам «Хайль Гiтлер» зробiць, хуценька хапай фотаапарат i здымай, потым аднясеш у бальнiчную касу: так i так, паглядзiце, шаноyнае спадарства, што наш пацыент вырабляе. Можаш i на маральны yрон спаслацца, гэта таксама добра прадаецца. Маyляy, ты беларуска, цябе yсё гэта нервуе. У немцаy комплекс вiны з-за той вайны, яны гатовыя yсiм на свеце кампенсацыю плацiць. Будзеш атрымлiваць чатырыста еyра – вядома, не шыкоyна, але…» – «Ды справа не y грашах…» – «А y чым?»

Разумеючы yжо, што дарэмна завяла тую размову, яна – хутчэй не Ладзе, а самой сабе – паспрабавала растлумачыць: калi яе бабуля з трыма дзецьмi хавалася y балоце, па пояс у ледзяной жыжцы, а палiцаi з айнзацгрупы i нямецкiя салдаты, папярэдне запусцiyшы y вёску чырвонага пеyня, прачэсвалi лес, метр за метрам, i y кожнага салдата на поясе вiсеy кацялок (бабуля потым усё жыццё не магла чуць рытмiчнае звяканне лыжкi аб металiчны посуд), самы маленькi раптам заплакаy, i яна сунула яму y рот смочку; але дзiцёнак працягваy пiшчаць, а яна yсё пхала i пхала яму y рот грудзi, пакуль той не замаyчаy канчаткова, як высветлiлася – задыхнуyся. «Затое мой бацька i ягоны брат дзякуючы гэтым пустым, без малака грудзям, што аказалiся yсё ж дастаткова важкiмi, каб абарваць дыханне двухмесячнай iстоты, засталiся жывыя. Дакументы бацькi згарэлi y хаце y час той аблавы, а метрыкi памерлага немаyляцi цудам захавалiся. Жывы пражыy жыццё па дакументах мёртвага. У маiм iменi па бацьку – iмя нябожчыка, якi не мог мець дзяцей, бо сам памёр ва yзросце малечы. І цяпер, калi кармлю ды пераапранаю Ганса, я yвесь час думаю: а раптам ён быy у тым лесе?» – «Ты гэта што – сур’ёзна? Зусiм ад’ехала? – Лада глядзела на яе не разумеючы. – Пры чым тут твая бабуля? Я yвогуле не yрубаюся, якога хрэна загружаеш. Калi yжо надумала кiнуць Ральфа, так i скажы. Згодна з табой, бабла y яго малавата… – Лада нахiлiлася да яе i панiзiла голас. – Я тут з адным немчуронкам з Гановера y Сецiве пазнаёмiлася, кру-у-утызна! Пэyна, звалю я ад Эдвiна, але пакуль што – маyчок. Ужо дамовiлiся з Германам разам кватэру пяцiпакаёвую здымаць. Але ж я разумная – сваю частку кватэры буду аплочваць сама, каб не страцiць алiменты, хе-хе, ад былога мужа!» Лада адкiнулася на спiнку крэсла, выцягнула ментолавую цыгарэтку. «Люблю марыць… эх, калi б раптам падвалiла куча бабак… я б купiла сабе домiк на грэчаскiм востраве… а ты?» – «Я б аплацiла вучобу дачкi ва yнiверсiтэце i… паставiла на месцы той спаленай вёскi камень…»

Узгадаyшы выраз прыгожага тварыка Лады пасля тых яе, Ларысы, слоy – суайчыннiца глядзела на яе з грэблiвым спачуваннем, як на прыдуркаватую, – яна адкiнула мабiльнiк убок. Ну, давай жа, напруж розум, дзе можа быць стары, дзе? Пальцы дробна трымцелi. Пэyна, давядзецца, як нi круцi, звяртацца y палiцыю, хоць тутэйшая палiцыя выклiкае y яе проста-такi генетычны страх. Раптам яна yзгадала, што сёння – дзявятага мая, i адразу ж убачыла y паштовай скрынi мясцовы часопiс на рускай мове: часопiс, якi выдаваyся былымi аyтахтонамi СССР, прыходзiy з нямецкай дакладнасцю на дзявяты дзень месяца. Спачатку механiчна, а потым з цiкавасцю прынялася шукаць на старонках матэрыялы, прысвечаныя той вайне, але… нiчога не знайшла. Прагартаyшы хутка yвесь дабраякасны глянец, зазiрнула y рубрыку «Май шмат год таму: хронiка месяца» (не можа быць! хаця б тут, адным радком!), адшукала сённяшнюю дату i з узрастаючым здзiyленнем прачытала, што 9 мая 1964 года на вяршынi амерыканскага хiт-парада апынуyся «вялiкi Луi Армстронг з песняй «Hello, Dolly». І yсё… У гэты дзень, з пункту гледжання рэдакцыi эмiгранцкага часопiса, у свеце не адбылося больш НІЧОГА, вартага yпамiнання. Але ж вось нават карэнныя немчуракi на тую падзею не забылiся, бо цярплiва церпяць на гэтай цудоyнай зямлi спадароy эмiгрантаy, абароненых, нiбыта даспехамi, добра фiнансуемым статусам «ахвяр фашызму»…

Яна перагарнула старонку. Далей была выдрукавана гiсторыя нашага суайчыннiка, шчодра праiлюстраваная ягонымi фотаздымкамi y стылi «ню». «24-гадовы Аляксандр у вынiку 35 аперацый, зробленых на працягу двух гадоy, ператварыyся y Аляксандру, зрабiyшы поyную змену полу! Цяпер 9 мая, дзень свайго канчатковага «цудоyнага ператварэння», Шура святкуе як дзень народзiнаy. Аляксандра паyстала супраць прыроды – i перамагла!» Нiжэй распавядалася пра тое, як на пару з iншым транссексуалам «рабяты – дзяyчаты» зараблялi грошы на аперацыю: тарыф на секс-паслугi быy немалы – 500 еyра y гадзiну. «Не дзiyна, што клiентамi Аляксандра з’яyлялiся людзi вядомыя: палiтыкi, адвакаты, тэлезоркi». З надрукаванага вынiкала, што цяпер той Шурык-Шура дамагаецца разумення з боку грамадства да такiх, як ён, вязняy «душэyнага гета».

Вось такi цяпер змест у паняцця «гета»… Дый дзякуй богу, што толькi такi! Час iдзе, i нават самы страшны боль пакрываецца скарынкай забыцця. Тут толькi яна заyважыла, што вымаyляе тыя словы yслых, даводзiць iх свайму адбiтку y люстэрку – ну чыста як Ганс! – i села на ложак, закрыyшы твар рукамi. Што ж паробiш, калi yсякае новае пакаленне iмкнецца пазбавiцца ад памяцi аб мiнулым, як ад старой рухлядзi, вось як яны з Ральфам вынеслi y кладоyку няyклюдны, пасляваенны яшчэ каток для прасавання бялiзны. Асабiстая памяць, якая ёсць, па сутнасцi, набор вопытаy, у маладых пустая, як незапоyнены лазерны дыск. Наколькi больш прадуктыyна чалавек пражываy бы сваё жыццё, калi б нараджаyся by default – менавiта па змоyчаннi! – з запiсанымi y розуме гатовымi копiямi файлаy з рэсурсу калектыyнай памяцi. Калi б гэта было магчыма, чалавецтву хапiла б усяго адной вайны, якая стала б апошняй. На жаль, нiхто не можа пакарыстацца чужой памяццю. І не хоча. Нядаyна яна даведалася пра тое, што праз шэсць дзясяткаy гадоy пасля Халакосту жыхары баварскага горада Дахау выступаюць за закрыццё мемарыяла, створанага на месцы былога нацысцкага канцлагера. А дамы, што размяшчаюцца y непасрэднай блiзкасцi ад труб крэматорыя, што y час вайны дымiлi днём i ноччу, лiчацца зараз першакласнай нерухомасцю, бо прылягаюць да цiхiх зялёных раёнаy. І тыя, хто жыве y тых дамах, не пакутуюць ад начных кашмараy. Дый сам горад Дахау y мясцовай прэсе yпамiнаецца y асноyным дзякуючы тамашняму бардэлю, дзе працуюць асаблiва спачувальныя прастытуткi: пасля адмены дзяржаyнай датацыi пенсiянерам на Каляды жрыцы кахання yручылi насельнiкам дома састарэлых «Friedrich Meinzolt» па €25, паведамiлi газеты. А яна, па yсёй верагоднасцi, насамрэч пакутуе на клiнiчную yразлiвасць… Як сказала Светка: «Мацi, гiсторыя поyная жахаy, узяць хоць старажытных ацтэкаy – вырывалi сэрца y жывых пленнiкаy, каб прынесцi яго y ахвяру, гэта пакруцей за Маyтхаyзен. Мiж iншым, сэрца яны называлi каштоyным кактусавым плодам Арла, а памiраючага y страшных пакутах пленнiка – Арлiным чалавекам. І yвогуле y цябе замацаванне афекту». – «А y цябе?» – хацела яна спытаць, маючы на yвазе вядома што, але стрымалася, заyжды баялася пакрыyдзiць дачку (вырасла, лiчы, без бацькi), якая, дарэчы, досыць удала yпiсалася y тутэйшае жыццё: скончыла моyныя курсы, знайшла працу афiцыянткi, паступiла ва yнiверсiтэт на псiхолага – усё сама, малайчынка! – зняла кватэру yдваiх з перасяленцам з Казахстана. А як яна радавалася поспехам дачкi – ды дзеля гэтага гатова была трываць i не такое, што там выхадкi старога маразматыка ды дробязнасць Ральфа, скосыя позiркi суседзяy i тупасць эмiгрантаy. Праз паyгода высветлiлася, што Светчын Генрых, як тут кажуць, швуль[2 - Швуль (ад ням. разм. Schwul) – гей.]… І тое яшчэ паyбяды, а няшчасце y тым, што дзяyчынка yсё роyна кахае гэтага тыпуса i працягвае жыць з iм. І яна, мацi, не можа анiчога ёй параiць, бо на актуальную тэму «Як будаваць сямейнае жыццё з гомасексуалiстам» iм не чыталi лекцый нi y школе, нi ва yнiверсiтэце.

Зрэшты, дачка i не пытаецца y яе парады, досыць самастойна падводзячы канцэптуальны баланс – псiхалагiня, а як жа ж! – пад сваю (яго) праблему: «Зразумей, пасля той вайны y нямецкiх i нашых мужчын няма энергii, неабходнай для пранiкнення y чужое цела, яны надта выклалiся, бо гэта адное i тое ж – пенiсам цi штыком, забiць цi зачаць, адна i тая ж энергiя, толькi са зваротным знакам…» – «Ну канечне, твой Генрых наваяваyся, усе грудзi y медалях…» – «Справа не y iм асабiста! Мужчыны расхацелi займацца сексам. Вазьмi бацьку: ён аддаваy перавагу алкаголю, бо энергетычна гэта менш затратны спосаб дасягнуць нiрваны». – «Пакiнь у спакоi прах свайго бацькi…» – «Не, ты даслухай! Затое жанчыны назапасiлi шмат энергii, i куды iм яе дзець?» – «А я адкуль ведаю?» – «Выходзяць замуж за папуасаy, азiятаy, афраамерыканцаy, мангола-кiтайцаy, бо тыя iх трахаюць!» – «Не смей лаяцца пры мацi! Гэта толькi нашы выходзяць – таму што дурнiцы. Немкi нi за якiх папуасаy не выходзяць». – «Затое немкi купляюць штучныя чэлясы маркi «Індыйскi слон» i мужчын-лялек, ты зайдзi y секс-шоп…» – «Дык што, ты цяпер будзеш спаць з «Індыйскiм сланом» да канца жыцця?» Дачка не размаyляла з ёй тыдзень, i прабачэння прасiла, вядома ж, яна, хоць i мела рацыю y той спрэчцы: ну i пакаленне – ва yсiм гатовыя абвiнавацiць вайну!

Божачкi, яна сядзiць тут над блазенскiм часопiсам, а Ганс, магчыма, валяецца зараз дзе-небудзь на трасе з размажджэранай галавой! Трымцячымi рукамi Ларыса набрала нумар Светкi, i дачка, дзякуй богу, адгукнулася адразу ж. Яе заyжды заспакойвала Светчына разважлiвасць; i зараз дзяyчынка, iмгненна yнiкнуyшы y сiтуацыю, сказала: «Мацi, не калацiся. Разважай лагiчна. Ён уяyляе сябе маладым, так? Што ён тады рабiy? У сэнсе, пасля вайны?» – «Ажанiyся, расцiy дзяцей». – «А пасля?» – «Пахаваy жонку. Пабудаваy дом для Анелiзе». – «Вось i схадзi да Анелiзе, можа, ён там». – «Няyжо ты думаеш, што Анелiзе не прывяла б яго сама?» – «Хiба ты не ведаеш Анелiзе?» – спытала Светка, i мела вох якую рацыю.

Анелiзе, старэйшая сястра Ральфа – як, зрэшты, i малодшая, Барбара, – даyно не падтрымлiвалi з бацькам i братам нiякiх адносiн, нават не вiталiся. Сварка y сям’i пачалася з падзелу маёмасцi памiж бацькам i паyналетнiмi дзецьмi; разгарэлася сапраyдная вайна за дом, у якiм жыве цяпер Ральф, i хаця сёстры былi замужам i мелi yласныя дамы, яны запатрабавалi, каб Ральф i Ганс выплацiлi iм iхнюю частку, i атрымалi яе. Анелiзе яшчэ i адхапiла палову yчастка, дзе стаiць яе новы, пабудаваны з дапамогай Ганса дом, таму цяпер яны суседзi. Пры падпiсаннi дагавора прадбачлiвыя сёстры yвялi пункт аб тым, што за бацьку адказвае Ральф i нясе yсе расходы, у тым лiку лячэнне, знаходжанне y доме састарэлых, пахаванне i догляд за магiлай. У дакуменце дакладна прапiсаны межы сыноyняй любовi: Ральф прадастаyляе бацьку гарачае харчаванне адзiн раз у дзень. Спецыяльным пунктам агаворана, хто менавiта высаджвае кветкi на магiле мацi: гэта прадпiсвалася рабiць Ральфу, а калi кветкi раптам уздумаецца пасадзiць сёстрам, ён абавязаны аплацiць гэтую паслугу. Цяпер кветкi на магiле (а таксама iх кампазiцыi, прыкладам, на Пасху) садзiць яна, жонка Ральфа. Анелiзе, хатняя гаспадыня, наведвае бацьку адзiн раз на год – на дзень яго нараджэння. Прыносiць пачак пячэння. Ва yсе астатнiя днi яна, пазбаyляючыся ад залiшняе вагi, ходзiць на праменад, наразаючы кругi вакол вёскi, пры гэтым як мiнiмум тройчы праходзiць мiма бацькоyскага дома, але нiводнага разу не зайшла праведаць старога. А бяздзетная Барбара, якая жыве y Эбенсфелдзе, удачарыла дзяyчынку з Румынii, актыyна займаецца дабрачыннасцю: кiруе грамадскай арганiзацыяй, што збiрае адзенне для сiрот з былых сацыялiстычных краiн, раздае iнтэрв’ю газетам. Свайго бацьку яна не наведвае нават у дзень нараджэння.

Ларыса перабегла праз двор i yжо зусiм была сабралася пастукаць да Анелiзе, але своечасова адхапiла руку: тая можа напiсаць скаргу, i тады за нядобрасумленны догляд хворага яе, бяспраyную, па сутнасцi, эмiгрантку, хоць i жонку нямецкага грамадзянiна, што пабралася з iм шлюбам у законным да апошняга вiтража мясцовым Ратхаусе, могуць пазбавiць i тых 200 еyра, якiя яна атрымлiвае як сядзелка. І яна зрабiла выгляд, што проста разглядвае дрэyца магнолii з буйнымi ружовымi кветкамi – натуральна, дарагушчае (не, калi Ганс завiтаy бы сюды, дык хутчэй памёр бы на ганку, чым трапiy у дом!), – а потым зноy пабегла па вулiцы, але апамятавалася: машына! Старэнькi «фальксваген» Ганса завёyся iмгненна i нiбыта завiляy радасным дымком, як сабака хвастом, – сабака, што адпраyляецца на пошукi гаспадара. Нiбыта адчуваy, за якой-такой патрэбай яго выганяюць зараз з гаража. Павольна – а сэрца калацiлася – яна пакацiла звыклым шляхам, якi пераадольвала рэгулярна па суботах i нядзелях: у гэтыя днi працавала пасудамыйкай у адным з рэстаранаy Эбенсфелда (па выхадных Ральф сам у стане даглядаць свайго бацьку). Дарэчы, яе напарнiцы па кухнi – расiянка з дыпломам фiлолага ды yкраiнка, якая y сваёй краiне была журналiсткай, такая вось гуманiтарная кампанiя; разам яны абмяркоyваюць стыль Макса Фрыша i эстэтыку Пруста, не забываючы пры гэтым да бляску начышчаць грыль-скавароды мыйным сродкам. Тут, у баварскай глыбiнцы (хоць i не менш, чым вялiкiя гарады, цывiлiзаванай ды дагледжанай – даyно i трывала), знайсцi калi-небудзь працу па спецыяльнасцi шанцаy няма нi y адной з iх – вось дзяyчаты i адводзяць душу y iнтэлектуальных размовах. А што iм яшчэ застаецца: iхнiя мужы, яна можа галаву даць на адрэз, i блiзка не ведаюць, хто такi Макс Фрыш.

Квiтнеючыя элiзiумы палiсаднiкаy засталiся ззаду. Яна ехала цяпер уздоyж поля, на краi якога расло незвычайнае раскiдзiстае дрэва, якое так yразiла яе калiсьцi: плоская крона нiбыта распадалася на дзве часткi i нагадвала гiганцкага трапяткога матыля, якi вось-вось узляцiць, а магутны ствол утвараy нешта накшталт сядзення. Потым, калi падышла блiжэй, яна зразумела, што кроне прыдадзена патрэбная форма майстарскiмi нажнiцамi. Дрэвы тут злоyленыя y палон цывiлiзацыяй – мажлiва, таму яны не выпраменьваюць святла; там, у старым парку яе дзяцiнства, засталося маyклiвае ззянне, якое адчувала, бадай, толькi яна адна з крыклiвага галаваногага лагернага натоyпу: далонi, якiя яна любiла складваць купалам над някiдкiмi суквеццямi крываyнiка, пачыналi ззяць цёплым, ружова-залатым… Яна прапусцiла паварот i рэзка затармазiла, успамiн адляцеy успуджаным матылём. Ля таго дагледжанага (але цi шчаслiвага?) дрэва яны са Светкай любiлi адпачываць, калi гулялi па ваколiцах. Калi Ганс яшчэ не патрабаваy штохвiлiннай яе прысутнасцi…

Хто ведае, можа, стары зноy вырашыy, што яго хочуць адправiць на фронт, i схаваyся? Каля месяца таму, вярнуyшыся з Эбенсфелда, яна yбачыла Ганса, што бегаy па доме з пенай на губах i пашыранымi ад жаху зрэнкамi, у кашулi палыннага колеру з дзвюма нагруднымi кiшэнямi ды шырокiм поясам, якая адразу ж нагадала ёй форму салдат вермахта. «Гарольд сказаy, што я павiнен iсцi на вайну! Ён прымусiy мяне апрануць Uniform! Казаy, калi я не пайду, маю маму адправяць у Дахау! А я не хачу на вайну! Не хачу! Я бачыy Vernichtungskrieg![3 - Vernichtungskrieg (ням.) – расавая вайна.]Што будзе з маёй мамай?!» І настойваy на сваiм так пераканаyча, што яны з Ральфам, здаецца, таксама крыху крануyшыся розумам, патэлефанавалi Гарольду, пекару з суседняга гарадка, якi па пятнiцах прывозiy iм булачкi ды печыва (была якраз пятнiца) i, пераадольваючы няёмкасць, спыталi наконт кашулi, – вядома, усё аказалася трызненнем хворага. Пазней Ральф прыгадаy, што гэтая кашуля колеру фельдграу была калiсьцi рабочым адзеннем Ганса; дзе ён умудрыyся адшукаць яе праз дзясяткi год, так i засталося таямнiцай. Яна тады дала старому заспакаяльнае i прыбрала кашулю з вачэй – ён адразу ж забыyся пра яе i прыняyся засяроджана iнспектаваць шафы ды шуфлядкi на кухнi: калi не «ваяваy», дык шукаy салодкае, перакопваючы yсе даступныя яму месцы. (Тую кашулю яна потым ледзь паспела выхапiць з гуманiтарнага каша, куды, не доyга думаючы, кiнуy яе Ральф, – гэтыя кашы, прызначаныя для збору старых рэчаy, дабрачынныя арганiзацыi ставяць проста пад дзверы. На кожным кашы маецца акуратная бiрка з назвай краiны. На гэтым было напiсана «Wei?russland». Рэчы будуць перададзены y беларускiя дамы састарэлых, растлумачылi ёй, i Ларыса, мiжволi yявiyшы y кашулi былога салдата вермахта свайго дзеда, якi пабываy у акупацыi – i даyно памёр, але хiба y гэтым справа? – пайшла раскладаць агонь у печы, каб спалiць чортаву анучу.)

Што яшчэ ёй запомнiлася з таго дня? Блiжэй да ночы дзеянне лякарства скончылася, i Ганса зноy апанавала бяспамяцтва: ён разварочваy ложак, штохвiлiнна адкрываy жалюзi на вокнах, хаваyся ад людзей-адбiткаy. Размаyляy з люстэркам – паток малазразумелай лагарэi не канчаyся да рання: з-за таблетак дзень у хворага пераблытаyся з ноччу. Задрамаyшы а шостай гадзiне, праз некаторы час яна пачула крык i, спусцiyшыся, убачыла яго y калiдоры: ён трымаyся рукамi за галаву i стагнаy. «Што здарылася, Ганс?» Ён прачнуyся y цемры i вырашыy, што замкнёны y пунi, поyнай трупаy: «Некаторыя былi скалечаныя… я не ведаy, як адтуль выйсцi… за што iх расстралялi?! За што?!» Яе закалацiлi дрыжыкi, а ён стаяy, пагрозлiва паказваючы кулак свайму адбiтку y люстэрку: «Пачакай, вырадак, Ганс знойдзе, дзе ты хаваешся…» Ларыса адвяла старога y ложак (прачнуyшыся ранiцай, ён, як заyсёды, нiчога не памятаy) i, накапаyшы y чарку карвалолу, сказала сабе, што далей так працягвацца не можа, бо хутка i яна, як яе падапечны, з’едзе з глузду.

Ушчэнт выматаная yсiм гэтым, яна yгаварыла Ральфа заказаць спецыяльны ложак з высокiмi бартамi – суперложак, забяспечаны механiзмам, каб прыyзнiмаць пацыента для кармлення, i драyлянай рашоткай, выбрацца з-за якой хворы самастойна не здолее. «Усяго за пяць еyра!» – задаволена пацiраy рукi Ральф, да той хвiлiны, калi даведаyся: пасля смерцi Ганса ложак будзе перададзены другому хвораму, i таму y выпадку паломкi Ральфу прадпiсваецца аплацiць поyны кошт гэтага тэхнiчнага цуду – больш за тысячу еyра. У тую ж ноч Ганс прадэманстраваy сваё грэбаванне законамi эканомii: гвалтоyна пакладзены y ложак, ён так торгаy драyляныя перакладзiны, што яны не вытрымалi. Ложак, дальнi сваяк катафалка, прызначаны для спакойных хворых; яго пашкоджанне не прадугледжана медыцынскай страхоyкай. Зранку Ральф не y сабе ад раздражнення сеy рамантаваць ложак, а Ганс, якi yжо забыyся на yсё, што адбылося ноччу, з дзiцячай усмешкай шчасця аплятаy Гарольдавы булачкi з марцыпанам i распяваy сваё «Auf Wiedersehen… Auf Wiedersehen…». У Ларысы ж дадалося клопатаy: уночы вартаваць той механiчны цуд. Моцы y старога было яшчэ дастаткова, гемаглабiн выдатны, сэрца здаровае; калi б ён зноy стаy псаваць уласнасць бальнiчнай касы, ёй давялося б клiкаць на дапамогу Ральфа. Вось яна i сядзела ля хворага, а каб не заснуць, раздумвала над тым, хто ахоyвае yладаннi Мнемазiны, якiя яны, вартавыя яе меж, i чаму нiводнае пакаленне не жадае пакарыстацца крэдытам – беспрацэнтным! – з банка агульначалавечай памяцi…

Зрэшты, цi можа чалавек пакарыстацца чужой памяццю? Рытм жыцця паскараецца, усе досведы iмгненна робяцца yстарэлымi; кожны з людзей самотны, нiбыта рукавiца, згубленая y снезе, мы хапаемся, як за абломкi льдзiн, за высновы аyтараy кнiг, але яны yжо не спатрэбяцца нам, бо свету, у якiм жылi тыя, больш не iснуе. Суцэльныя пласты рэальнасцi адколваюцца ад нашага берага i касяком адыходзяць у нiшто. Аднойчы, калi яна yсё ж такi задрамала на сваiм пасту, ёй прымроiлася: Мнемазiна, чамусьцi y кароткай джынсавай спаднiчцы, з татуiроyкай на сцягне, нiбыта якая-небудзь дзяyчынка з дыскатэкi Эбенсфелда, куды Ральф дагэтуль ходзiць паслухаць музыку, таньчыць з люстэркам, нiбыта на подыуме, на астраyку сушы, якi катастрафiчна змяншаецца, а yнiзе струменiцца Лета. Люстэрка тытанiды i зiмовая вада Леты адлюстроyваюцца адно y адным, памяць сцiрае забыццё, забыццё змывае памяць… І сон быy такi жывы ды яркi, што яна, прачнуyшыся, доyга чамусьцi не магла супакоiцца.

Леваруч паказалiся могiлкi. Магчыма, хворага пацягнула на магiлу жонкi? Зрэшты, асаблiвага кахання да Эльзы яна y Ганса не заyважала, стары нават нiколi не yзгадваy яе. Прыпаркавала машыну i пайшла па дагледжанай сцяжынцы памiж мармуровых помнiкаy, па тутэйшым звычаi пазбаyленых партрэтаy. Яшчэ год таму, адпраyляючыся высаджваць кветкi на магiле Эльзы, ахвотна брала з сабой старога; ён дапамагаy несцi пакунак з зямлёй, а потым моyчкi стаяy побач, пакуль яна, у строгай адпаведнасцi з сезонамi года, клапатлiва yладкоyвала на новым месцы жыхарства браткi ды нарцысы – вясной, чырвоную бягонiю – летам, верас – восенню, галiнкi хвоi – зiмой. Мёртвыя непатрабавальныя. Яна i Эльза – равеснiцы, калi можна так казаць пра нябожчыцу: калi мацi Ральфа патанула, плаваючы y возеры, ёй было столькi ж год, колькi цяпер жонцы Ральфа. Ларысу нават радавала, што y гэтых мясцiнах у яе з’явiлася свая магiлка, якую можна даглядаць. У яе, iншаземкi, няма шанцаy абзавесцiся тут такiм вось элегантным помнiкам: за месца на могiлках трэба плацiць. Ходзiш ты y кiрху цi не, зрабi ласку пажыццёва выкладваць грошы царкве за тое, што табе калi-небудзь будзе забяспечаны пропуск у горад мёртвых (i y рай па сумяшчальнiцтве). Затое тут тваё тленнае цела не гнiе y наспех скалочанай труне y сценах хрушчоyкi, дзе i без таго дваiм не разысцiся, а прыбiтыя горам сваякi не носяцца на злом галавы y пошуках грошай на гарэлку, каб улагодзiць процьму родзiчаy i калег. За нябожчыка з задавальненнем бярэцца фiрма, якая клапоцiцца пра добрапрыстойную yтылiзацыю: цела пасля yсiх неабходных манiпуляцый дастаyляюць на могiлкi, аплочваюць кафэ, куды жадаючыя могуць пайсцi пасля пахавання: гарачая кава, сандвiчы з сырам i каyбасамi – сцiплая ежа, якая дазваляе yмацаваць цялесную абалонку, але не дае забыцца на яе тленнасць, у адрозненне ад тых азiяцкiх па празмернасцi yзаконенага абжорства, з дзiкунскiмi yзлiваннямi баляванняy, якiя прынята ладзiць на яе радзiме y такiх вось сумных выпадках, прычым колькасць страy i пiтва расцэньваецца yдзельнiкамi як прама прапарцыянальная ступенi смутку гаспадароy…

На магiле Эльзы Ганса не было. Яна раптам адчула, як стамiлася за гэты моташлiвы дзень, i прысела ля помнiка, аглядаючы абсаджаныя нiзкiм стрыжаным ядлоyцам суседнiя плiты. Кожная магiла – маленькi дагледжаны садзiк з абавязковымi кустамi руж, лiхтарыкамi ды лампадкамi, з белымi фiгуркамi анёлаy. Як гэта не падобна да месцаy спачыну яе родных! Нават неба над тутэйшым некропалем эмалева-блакiтнае, як на старажытных мазаiках у Эрмiтажы Байройта; там, дзе пахавана яе мацi, неба амаль заyжды даждлiвае, гнiлое, яно давiць на плечы i спараджае y жыхарах правiнцыйнага гарадка сератанiнавы голад i дэпрэсiю, традыцыйны айчынны зыход з якой вядомы: п’янства. Але тутэйшая вытанчанасць не кожнаму па кiшэнi. Для Ганса месца побач з жонкай даyно аплочана; руплiвая нямецкая зямля, патрабуючы выканання дагавора, прасела вунь з аднаго боку магiлы – там, дзе мусiць стаяць труна. Выплаты за месца пад ласкавым баварскiм сонцам працягваюцца i пасля смерцi: па новым законе сваякi нябожчыка аплочваюць арэнду зямлi на трыццаць гадоy наперад, а не на дваццаць, як было раней, бо y сучаснай экалогii з-за змяненняy мiкрафлоры глебы труп за такi кароткi тэрмiн не паспявае згнiць – i гэта падлiчана з той халоднай дакладнасцю, ад якой у яе, Ларысы, пры yсёй яе нянавiсцi да айчыннага бязладдзя, проста мароз па скуры. Адразу ж бярэцца плата за дэмантаж помнiка: калi праз трыццаць гадоy родзiчы раптам уздумаюць нахабна змянiць месца жыхарства, не папярэдзiyшы царкву (чаго, зразумела, нiколi не здараецца), той не давядзецца адшукваць iх. Сёлета Ральф атрымаy ветлiвы лiст-напамiнак, што аплочаны час скончыyся i трэба альбо плацiць далей, альбо знiшчыць помнiк мацi ды прадаставiць месца больш заможным нябожчыкам: за 5 гадоy 100 еyра, за 10 – 200 еyра i г. д. Так што, спадары турысты, падарожнiкi за цудам, калi вы yбачыце y «брацкай магiле», то бок у звальнай яме, якая маецца на yскрайку некаторых еyрапейскiх могiлак, скiнутыя туды экскаватарам косткi – нiчые, дык ведайце: гэта костачкi рускiх, беларускiх, украiнскiх жанчын, якiя адважна кiнулiся са сваёй пахмурнай радзiмы на пошукi гламурнага шчасця або yсяго толькi сытага жыцця…

Яна вярнулася y вёску i прыпаркавала машыну ля ганка. Што ж, напэyна, не застаецца нiчога iншага, як тэлефанаваць у палiцыю. Калi Паyль, якi жыy па суседстве, знiк у ноч на Хэлоyiн (яна гэта дакладна запомнiла, бо дзецi y касцюмах вядзьмарак стукалiся y дамы, збiралi y мех ласункi), справа таксама скончылася палiцыяй. Ноччу выпаy першы снег, а ранiцай палiцэйскiя знайшлi скарчанелы труп Паyля. Увечары яго брат, таксама досыць пажылы спадар, замкнуy дзверы i лёг спаць. Хто мог уявiць, што хворы вылезе праз французскае акно! Гэтыя вар’яты часам такiя хiтрыя i вынаходлiвыя, калi хочуць выслiзнуць з хаты, узяць хаця б сённяшняе здарэнне з Гансам. Зрэшты, Паyля шукаць доyга не прыйшлося: на краi вёскi стаяy пусты дом ягоных бацькоy. Праз вядомы яму лаз уцякач пралез унутр i заснуy на сваiм ложку, дзе спаy у юнацтве, – пэyна, як i Ганс, уявiy сябе падлеткам, а тэмпература на вулiцы мiж тым знiзiлася да мiнус васьмi. Тым ранкам, занятая, як i yся вёска, мiтуснёй вакол сумнай падзеi (палiцыянты заходзiлi y дом, задавалi пытаннi), Ларыса не адразу yсвядомiла нязвыклую цiшыню: Ганс чамусьцi не крычаy, гукаючы яе. Дзверы пакоя паддалiся з цяжкасцю: стары ляжаy ля парога непрытомны. У паyзмроку (жалюзi былi закрытыя) ёй удалося разгледзець рану на лбе i парваную мочку вуха. Ральф паспеy з’ехаць на працу, i ёй прыйшлося бегчы па Алiцыю i Отта; утрох яны паднялi Ганса, паклалi на ложак. Алiцыя толькi вохкала, разглядаючы плямы крывi на светлым (калiсьцi) дывановым пакрыццi, якое, мiж iншым, узяло б зараз прыз на бiенале авангардыстаy: у абстракцыянiсцкiх разводах мачы i крывi, з разнастайнымi адценнямi плям таксама фiзiялагiчнага паходжання (змена памперсаy не заyсёды праходзiць удала) – ну проста бяры ды выстаyляй у галерэi сучаснага мастацтва. Ад страты крывi стары тады абяссiлеy настолькi, што ляжаy цiха, нават драyляная рашотка ложка не абуджала y iм звычайнай агрэсii.

Можа, i зараз Ганс ляжыць дзе-небудзь, разбiyшы галаву аб камнi, сплываючы крывёю? А мо, што не лепш, прагаладаyся, пачаy жаваць якое-небудзь вулiчнае смецце i, канечне, паспеy iм падавiцца: ежу хапае прагна, а пра тое, што трэба перажоyваць, забывае. Нядаyна падавiyся кавалкам мяса, не мог дыхаць i быy ужо непрытомны, верталёт – тутэйшая «хуткая дапамога» – ляцеy з Эбенсфелда, чакалi yсяго хвiлiн сем, верталёт прызямлiyся за вёскай, урачы беглi праз поле бягом, спартовага выгляду маладыя мужчыны з сумкамi, напiчканымi апаратурай, трыста метраy прабеглi i нават не запыхалiся (ёй адразу ж успомнiлiся працуючыя y «неадложцы» яе гарадка квактухi з камодападобнымi постацямi, як яны нетаропка вывальваюцца з раздзяyбанага РАФа). Стары ляжаy на баку i хрыпеy; горла яму прачысцiлi, але y лякарню yсё-такi забралi – баялiся пнеyманii. Калi ж яны з Ральфам наведалi яго праз дзень, Ганс iх не пазнаy i нёс поyную лухту, бо пры ягонай хваробе любая перамена абстаноyкi толькi згушчае туман у галаве.

Дарэчы, там, у лякарнi, ён быy прывязаны да ложка спецыяльным поясам, каб не yставаy, – своечасовая мера, улiчваючы хаця б i сённяшняе здарэнне. Усё яму трэба кудысьцi iсцi, спатыкаецца аб парогi-прыступкi, падае i ляжыць бервяно бервяном, увесь у сiняках-крывападцёках, а yсё роyна, варта паставiць на ногi, зноy пускаецца шкандыбаць, нiбыта дзiцянё, якое вучыцца хадзiць… І сённяшнi яго дэмарш трэба было, вядома, прадбачыць, аднойчы ён ужо зрабiy падобнае, хаця менавiта тады нiхто гэтага i не чакаy. Перадусiм яна, даведзеная няспаннем амаль да галюцынацый, па парадзе yрача павялiчыла хвораму дозу мелперону; як высветлiлася потым, доза была для гiпапатама, не меней. Ганс неахвотна прадзiраy вочы апоyднi, расслаблена ляжаy у ложку гадзiнамi; кармiць трэба было толькi адзiн раз, сняданак i вячэра прападалi. На навакольны свет амаль не рэагаваy, драмаy i днём на канапе y гасцёyнi, а пасля месяца такiх доз зусiм саслабеy: ногi раз’язджалiся, што y таго нованароджанага цяляцi, колькi разоy падаy – Ларыса i не лiчыла, амаль не еy i спраyляy патрэбы, натуральна, пад сябе. Выглядаy ён так дрэнна, што яна забiла трывогу i выклiкала yрача yзяць кроy на аналiз. Яго даб’е найменшая прастуда, сказаy урач, лейкацыты yпалi нiжэй няма куды; яна скончыла даваць тыя пiлюлi, хутала яго y шалiкi ды цёплыя вязаныя кофты, як калiсьцi Светку пасля чарговай ангiны, i мiжволi шкадавала, а ён зрабiyся пакорлiвым i бездапаможным, пазiраy на яе выцвiлымi згусткамi эмалi ды шаптаy сваё «данке шён». Неyзабаве крыху акрыяy, але быy яшчэ кволы i пастаяна падаy – а падаy жудасна: аднойчы так грымнуyся yсiм целам на спiну, што яна думала – усё, канец, але абышлося. Страшны, як гогалеyскi мярцвяк, увесь у барвовых i чорных плямах (сiнякi з-за дрэннага кровазвароту не сыходзiлi), ён увесь час iрваyся кудысьцi бегчы, зноy падаy i разбiваyся y кроy. І яна змучылася канчаткова, бо падняць яго адна не магла: цяжкi, як мех з мукой, i, як мех жа, бездапаможны, сам ён анiколькi ёй не дапамагаy. Потым ужо здагадалася крэсла падстаyляць, каб ён мог рукамi yхапiцца, а яна y гэты час яго прыyзнiмала, так i перасоyвалiся па доме двухспiннай iстотай з крэслам у галавах.

А пазней ён адужаy ужо настолькi, што yсё намагаyся выслiзнуць на вулiцу, вось тады i адбыyся той выпадак, генеральная, так бы мовiць, рэпетыцыя сённяшняга. З яе дапамогай ён уставаy, дапаyзаy да сваёй канапкi y гасцёyнi, там яна яго пакiдала, а сама завiхалася па гаспадарцы, абсалютна yпэyненая y тым, што ён занадта слабы, каб куды-небудзь iсцi. Пралiчылася. Яна прыбiралася на другiм паверсе, Ральф адправiyся y лес па дровы i забыy замкнуць дзверы; была ранняя вясна, пачынала цямнець. Тады Ганс, згубiyшы па дарозе чаравiк, здолеy дайсцi да канца вёскi, дзе звалiyся y калюжыну на абочыне, ну а падняцца самастойна, зразумела, не мог. Па гэтым чаравiку, што валяyся пасярод вулiцы, Ларыса яго i знайшла, а з дапамогай шляхетнага спадара, што праязджаy мiма, паставiла на ногi; дарэчы, ёй каштавала немалых высiлкаy расцiснуць пальцы яго правай рукi, у якой ён трымаy кол, верагодна, вырваны з чыёйсьцi агароджы. Усё гэта яна расказала тады yрачу y лякарнi, не забыyшы дадаць, што y iх пабывалi судовыя медыкi ды адвакат, якiя пацвердзiлi неабходнасць апякунства над Гансам; у вынiку Ральфу выдалi пашпарт апекуна i таyсценны даведнiк. Мiж iншым, да гэтага Ральф i яна не мелi права перашкаджаць старому выходзiць з дому, а таксама чытаць пошту, якая прыходзiла на яго iмя: нiчога не паробiш – правы чалавека! Але пасля yступлення y сiлу рашэння суда нiхто не абавязаны больш звяртаць увагу на дзiвацтвы хворага. Цi можна зараз i дома, а не толькi y лякарнi, прывязваць Ганса поясам да ложка, пацiкавiлася яна. Так, адказала доктарка, цяпер можна. І паспяшайцеся, калi вы па-ранейшаму жадаеце аддаць яго y дом састарэлых, там яшчэ засталiся свабодныя месцы. Можаце спачатку yладкаваць яго часова, праyда, кароткатэрмiновае знаходжанне каштуе даражэй, заyважыла медычка.

А ёй, Ларысе, пасля тых слоy доктаркi yспомнiyся яшчэ адзiн «унук сiбiрскага шамана», псiхолаг з эмiгрантаy, паслухаць якога яе запрасiлi y жаночы крызiсны цэнтр, i яна з цiкаyнасцi схадзiла. Пажылы мужчына падкрэслена еyрапейскага выгляду – у модным швэдары, з маладзёжным вожыкам сiвых валасоy – усмiхаючыся на yсе трыццаць два ненатуральна белыя зубы, фiласофстваваy пра тое, што памiраць – гэта смешна. І яна, хаця i не зразумела, што y тым смешнага, падзiвiлася альтэрнатыyнасцi падыходу. «Мы яшчэ не прынялi канчатковага рашэння», – сказаy Ральф. «Я разумею, – адказала yрач, – гэта нялёгка, але, у рэшце рэшт, давядзецца змiрыцца. Тых, хто пакутуе на хваробу Альцгеймера, у Германii yсё болей, а маладым трэба жыць i працаваць».

Усвядомiyшы зараз справядлiвасць тых слоy урача, яна адчула, як сцiснула сэрца ад нервовага напружання i страху за Ганса, дзесьцi зараз памiраючага (што зусiм не смешна), i тут жа раздалося раздражняльнае папiскванне мабiльнiка. Ларыса пачула жаночы голас, якi гаварыy па-нямецку з дзiкунскiм акцэнтам, хутчэй за yсё, усходнеславянскiм: «Гэта не ёсць фрау Краyз? Я ехай мая машына i знаходзiць тут у брудзе ляжаць дзядуля з запiскай вашага тэлефона на карман…» – i закрычала па-руску: «Да, это мой, вы где?! Я уже еду!!!»

* * *

Ну, давай, дружа, здымай швэдар, цяпер кашулю, вось так, Ганс у нас малайчына, цяпер штаны i шкарпэткi, хадзем мыцца, Гансiк, ну давай жа, чаго ты yпiраешся, дурненькi, зараз будзеш у нас жанiх хоць куды, заyтра цябе чакаюць у адным цудоyным месцы, там знойдзеш сабе сiмпатычную бабулю з манiкюрам i прычоскай ад моднага парыкмахера, яны тут усе y семдзесят год яшчэ y гольф гуляюць, вось прыступка, асцярожна, не бойся, я трымаю цябе, цяпер па адной назе y ванну, цiшэй, не паслiзнiся. Усё гэта яна гаворыць старому па-беларуску, даyно засвоiла манеру размаyляць з хворым на роднай мове. Яна дагэтуль не можа з дакладнасцю сказаць, цi разумее яе Ганс; ён не выяyляе нi здзiyлення, нi раздражнення, а паслухмяна садзiцца за стол, варта ёй паклiкаць: «Ганс, абедаць!» – i сам пачынае распранацца, як толькi яна скамандуе: «Мыцца!» Цяпер, Гансушка, па адной назе асцярожна на падлогу, ды не спяшайся ты, гора маё, паспееш злопаць сваё печыва, i да чаго ж, Божухна, можа дайсцi чалавек. Ну, паглядзi ж на сябе, эх, калi б ты хоць памятаy, дзе зарабiy вось гэта yпрыгожанне!

На сцягне Ганса цямнее вялiзны лiлова-чорны сiнячышча – вынiк адзiнокай прагулкi. Прыляцеyшы yмомант на месца, дзе ён ляжаy на зямлi (усяго некалькiх метраy не дайшоy да глыбокага яра), – там яго знайшла нечаканая выратавальнiца, якая аказалася этнiчнай немкай з Сiбiры, – Ларыса звярнула yвагу на тое, што y правай руцэ Ганс моцна сцiскае драyляную калодку для абутку. Ну, раскажы, навошта табе тыя палкi, калодкi? Навошта выломлiваеш перакладзiны з ложка? Куды yвесь час уцякаеш? Чым табе дрэнна дома, з намi? Пачакай, вось заyтра адвязём цябе туды, адкуль так проста не збяжыш… Яна нацягвае на жоyтую зношаную скуру трусы-памперсы (цяпер ужо i днём: пасля тыдня y лякарнi Ганс канчаткова забыy, дзе y доме прыбiральня, i вось зараз, у сувязi з павелiчэннем нагрузкi па догляду хворага, ёй, напэyна, далi б другую групу, у якой адмовiлi раней). Надзявае старому шкарпэткi, споднiкi, спартовыя штаны (ад штроксавых, якiя насiy да лякарнi i якiх прыкупiлi некалькi пар новых – дарагiя, заразы, – ад штроксаy давялося адмовiцца: ён развучыyся спраyляцца з маланкай i гузiкам, так i выходзiy з клазета з расшпiленай шырынкай, добра яшчэ, калi зморшчаны адростак не вывальваyся пры гэтым вонкi), кашулю, швэдар – ну вось i справiлiся. Ральф пагалiy бацьку, а яе знаёмая з Эбенсфелда падстрыгла яму пазногцi спецыяльнай машынкай: з-за шматгадовага грыбка нажнiцы iх не бяруць. І, агледзеyшы пасвяжэлага i быццам бы нават памаладзелага Ганса, яна прынялася збiраць яго рэчы.

Тыдзень таму яны з Ральфам прынялi рашэнне змясцiць хворага y дом састарэлых – пасля падзей 9 мая гэта паyстала з усёй незваротнасцю. Пакуль што на дваццаць адзiн дзень: тэрмiн яе штогадовага адпачынку з захаваннем аплаты, якi прадастаyляе нямецкая дзяржава таму, хто даглядае цяжкахворага. А потым, калi адпачынак скончыцца, хутчэй за yсё, яны назаyжды аформяць старога y багадзельню. «Вось бачыш, як добра, што табе не далi другую групу па доглядзе, з ёй i аплата ва yстанове вышэйшая!» – задаволена казаy Ральф, i яна y якi yжо раз падзiвiлася таму, як лёгка яны знаходзяць падставы для шчасця: зэканомiy 100 еyра – вось табе i свята! А Ральф так разышоyся, што павёy яе y кавярню i нават заказаy шампанскае, – зразумела, тое, што пад гэтым разумеюць яе суайчыннiкi, бо сапраyднае Шампанскае (Champagner) робiцца толькi y Шампанi ды каштуе шалёных грошай (усё астатняе – вiно iгрыстае, тут яго называюць Sekt; па няведаннi яна калiсьцi казала немцам, што y Беларусi п’юць па святах Champagner, i y тых вочы на лоб лезлi ад здзiyлення ды жаху перад дурным марнатраyствам людзей, якiя не грэбуюць паношаным адзеннем). І калi яна выпiла свой бакал Sekt’а, Ральф паведамiy, што заyтра нiяк не можа адпрасiцца з працы, тэрмiновы заказ, i таму везцi Ганса y багадзельню давядзецца ёй.

…Дом састарэлых – Pflegeheim або Seniorenheim, як ён тут называецца, аточаны англiйскiм газонам з падстрыжанымi y выглядзе правiльных конусаy кустамi. Жывая агароджа таксама падстрыжана нiбы па лiнейцы, ля ганка разбiты клумбы. Ружы y такiм месцы здаюцца штучнымi: раскошнымi ды бяздушнымi. У фае таксама шмат кветак, ёсць нават дэкаратыyная пальма y вазоне, засунутая y кут, як бедная сваячка. Іх з Гансам сустракае дзяжурны yрач, i можна не сумнявацца y тым, што ён шчыра рады iх бачыць: за кароткатэрмiновае знаходжанне старога ва yстанове Ральф заплацiць каля дзвюх тысяч еyра (палавiну з iх кампенсуе страхоyка). Пры медыцынскiм аглядзе Ганс паводзiць сябе як паiнька: на пытаннi адказвае разумна, увесь ажно свецiцца добразычлiвасцю ды прыязнасцю (дакладна так было, калi прыходзiy сямейны yрач), i яна зноy здзiyляецца двум розным аблiччам хворага: дзённаму i начному. «Якi прыемны пажылы спадар!» – гаворыць урач, афармляючы паперы (ага, цiкава, што ты запяеш, калi ён апоyначы пачне акопы капаць?), i yрачыста паведамляе, што яны з Ральфам нарэшце прынялi правiльнае рашэнне. Вы i так надта доyга цярпелi, большасць не вытрымлiвае i года: увогуле, гэта пытанне часу i нерваy, кажа ён. У суправаджэннi лекара Ларыса праходзiць па этажах Phflegeheim’а. У холе мноства жывых кветак – як у сапраyднай пахавальнай канторы; сярод кветак сядзяць i прагульваюцца тутэйшыя насельнiкi, некаторыя y iнвалiдных калясках, самi падобныя да акультураных вечназялёных кусцiкаy у вазонах. Тут жывуць звычайныя адзiнокiя людзi, тлумачыць урач, кожная спадарыня (спадар) мае асобны пакойчык, можна прывезцi yласную мэблю, можна карыстацца казённай; хто жадае, сам гатуе ежу на агульнай кухнi, але большасць аддаюць перавагу yжо прыгатаваным стравам або заказваюць iх згодна з меню y рэстаране. Божа мой, заказваюць у рэстаране! Нашаму дык трэба паднесцi да рота шклянку i гвалтам улiць змесцiва цi хаця б прасачыць, каб выпiy: у такiх, як Ганс, вельмi хутка наступае абязводжванне. (Няyжо яна зараз сказала – «нашаму»?) Тут на адну медсястру дзесяць пацыентаy, пацiскае плячыма yрач, абед па чвэрцi гадзiны на кожнага, калi хворы не спраyляецца, арганiзуем штучнае харчаванне. Дык што, Ганса намераны кармiць тут унутрывеннымi растворамi? І цi будзе хто-небудзь дзяжурыць ля яго па начах? «Справа вось у чым, гер доктар: ён баiцца заставацца адзiн у цемры. Яму здаецца, што вайна yсё яшчэ працягваецца. Вы разумееце? Яго пагналi сямнаццацiгадовым у акупацыйную зону… (Цi яна гэта гаворыць?)» «Ну што ж, павялiчым дозу мелперону», – ветлiва-раyнадушна кажа yрач. «Але ён i так прымае тры таблеткi штодня, больш не вытрымае печань!» Урач глядзiць на яе са здзiyленнем. Рана цi позна гэта yсё роyна здарыцца, фрау Краyз.

І сапраyды, ёй дык што за справа да гэтага старога, былога нямецкага салдата? Цi не яна яшчэ нядаyна хацела кiнуць мужа, каб нiколi больш не бачыць Ганса бегаючым па дому y мiлiтарысцкай кашулi, не чуць яго «Auf Wiedersehen… Auf Wiedersehen…»? Яна ж марыла здаць яго y багадзельню! Няyжо яна даравала яму, былому акупанту? Насустрач Ларысе лядашчы стары старанна круцiць рукамi колы iнвалiднай каляскi. Бачна, што намаганне даецца яму з цяжкасцю: маршчастая скура на шыi боyтаецца, як пустыя трыбухi, на руках успухлi жылы, па падбароддзi сцякае цурок слiны… Можа, дарэмна яны з Ральфам паспяшалiся? Трэба было для пачатку паспрабаваць прывязваць Ганса на ноч да ложка поясам. Бо яны ж купiлi пояс, прызначаны спецыяльна для такiх хворых. «Паварочвацца з боку на бок ён зможа, нават сесцi, калi вельмi пастараецца, але yстаць – нi y якiм выпадку, – сказаy уладальнiк магазiна. – Можна, дарэчы, зрабiць i так, каб хворы ляжаy i не мог варухнуцца, пояс прадугледжвае i гэтую магчымасць. Крычаць, вядома, пояс яму не перашкодзiць, але на гэты выпадак у нас ёсць цудоyныя берушы – зразумела, не для яго, а для вас, цi жадаеце зiрнуць?» «Не, не трэба», – сказала яна тады, а yяyленне (яе клiнiчна абвостраная yразлiвасць) адразу ж намалявала ёй гэты пояс як прадукт удасканалення традыцыйных прылад катавання. Хвароба Альцгеймера зараз вельмi распаyсюджана, уздыхнуy уладальнiк магазiна, мае бацькi – абое, i мацi маёй жонкi таксама… зразумела, усе яны y дамах састарэлых, iх там добра даглядаюць.

Узгадаyшы тую размову (вось, немцы аддаюць сваiх блiзкiх, а ён табе хто?), яна крыху супакоiлася i yпэyнена yвайшла y маленькi пакойчык з драyляным ложкам i стракатымi фiранкамi на вокнах. Цяпер гэта будзе Гансаy пакой. Магчыма, апошнi y яго жыццi. Іншага ён не yбачыць. Яна yзяла старога за руку i павяла, i ён паслухмяна пацягнуyся следам, шоргаючы тапкамi. Перад дзвярыма спынiyся, зiрнуy на яе запытальна, а яна, схаваyшы збянтэжанасць, усмiхнулася яму падбадзёрваюча – навошта ж палохаць хворага? «Ну вось, Гансiк. Уладкоyвайся, адчувай сябе, як дома. Тут ты будзеш цяпер жыць. Тут добра. Цябе будуць даглядаць. Бачыш, якi прыгожы краявiд за акном? Ты зможаш любавацца кветкамi, вось толькi за агароджу выходзiць табе нельга. Нiякiх далёкiх прагулак! Мы з Ральфам будзем часта цябе наведваць. Не сумуй!» І яна абняла i пацалавала старога y вялую прахалодную шчаку – упершыню за час iх жыцця пад адным дахам. І адчула на губах вiльготны след. Дзiyна: сляза Ганса не была салёнай. Яна yвогуле не мела смаку, як дыстыляваная вада. Пакiнуyшы хворага пад наглядам медсястры, якая yжо сюсюкала з новым жыхаром, як з дзiцёнкам, Ларыса выйшла з пакоя, мiжволi адзначыyшы, што y iм няма люстэрка, так што размаyляць Гансу не будзе з кiм. У дзвярах азiрнулася, каб яшчэ раз усмiхнуцца i памахаць яму рукой.

– Не пакiдай мяне! – раптам сказаy Ганс, абсалютна разумна гледзячы на яе, i ад яго позiрку адчуyшы y горле камяк (ну ты даеш! каго шкадуеш?), яна збегла yнiз па лесвiцы, села y машыну i yключыла матор, каб сагрэцца. А потым зразумела, што калоцiць яе не ад холаду, а ад адчування вiны – канечне ж, абсалютна недарэчнага.

Дом набiты нязвыклай цiшынёй, як ватай. Цiшыня абвалакае думкi, нiбыта яе мозг – крохкая ёлачная цацка, надзейна yпакаваная да наступных Калядаy. У яе чарапную каробку напхалi мяккай задушлiвай ваты. Гансава таблетка мелперону, якую Ларыса выпiла гадзiну таму, каб заснуць, зрабiла вату цяжкай, набухлай вiльгаццю, i толькi… Як ён там? Учора скардзiyся на галаyны боль. Пакармiлi яго або yвагналi y вену раствор? Напэyна, ляжыць мокры, прышпiлены поясам да ложка, i клiча яе, ён жа не разумее, дзе знаходзiцца… Або разумее? Цi дайшло да яго, што яго пакiнулi памiраць? Чаму ён плакаy? А яна, аказваецца, паспела прывязацца да гэтага нямоглага, абсалютна чужога ёй старога. А раптам – гэтая думка прымусiла яе сесцi на ложку – раптам ён перахiтрыy персанал i збег?

Светлячок электроннага табло паказваy дзве гадзiны з чвэрцю; не запальваючы святла, яна знайшла пантофлi, нацягнула джынсы i швэдар i, сама не ведаючы, навошта, спусцiлася y пакой хворага, – пэyна, каб прыбраць там. Але прыбiраць, уласна кажучы, не было патрэбы: люстэрка стаяла на сваiм месцы, ложак быy акуратна засцелены ёю яшчэ yчора. І яна прынялася сцягваць з падушкi навалачку, здымаць прасцiну, каб сёння ж усё перамыць, рэзкiм рухам ссунула матрас… На падлогу yпаy сшытак у скураным пераплёце. Яна адкрыла вокладку з залатым гатычным цiсненнем i пачала чытаць, з цяжкасцю разбiраючы почырк.

«12 снежня 2003 года.

Сёння так i не змог успомнiць, як завуць прадаyшчыцу з мясной лаyкi, а я ж шмат гадоy тут пастаянны клiент. Затое перажытае калiсьцi y той краiне памiж Польшчай i Расiяй усё часцей прыходзiць у снах i бачыцца так яскрава, як быццам бы адбылося yчора. Вось i хачу yсё запiсаць, пакуль мая памяць не здрадзiла мне канчаткова.

Мне было 17 гадоy, калi я атрымаy павестку з’явiцца y ваенную камендатуру з усiмi дакументамi для праходжання службы па абароне Рэйха ад ворагаy. Так, у сорак чацвёртым пачалi yжо прызываць семнаццацiгадовых. Мой аднакласнiк Эрхард атрымаy такую ж павестку на два месяцы раней. Ён не пайшоy у камендатуру, i быy затрыманы супрацоyнiкамi службы Імперскай Бяспекi. Яго абвiнавацiлi y здрадзе Рэйху. Больш Эрхарда нiхто не бачыy. Знiклi таксама ягоныя бацькi. Я вельмi любiy сваю мацi, таму пайшоy у камендатуру.

Падрыхтоyка да фронту не была доyгай. Бянтэжыла, што нават страляць я як след не yмеy: патронаy на стрэльбы амаль не давалi. Затое маршыраваy выдатна. Фельдфебель, якi выдаваy мне форму, уздыхаy: «Надышоy час, калi y войска прымаюць такiх, як ты, недаробкаy».

12 мая 1944 года я прыбыy у мотапяхотную дывiзiю, дыслацыраваную y рэйхскамiсарыяце Остланд. Ехаy туды y асветленым свечкамi вагоне, электрычнасцi не было. Мае новыя сябры добра iгралi на губным гармонiку. Вывучыy песню «Вахта на Рэйне»…»

Яна села на ложак Ганса, бо не тольк мазгi, але i ногi раптам зрабiлiся ватныя. Стала чытаць далей.

«5 сакавiка 2004 года.

Мой сын Ральф нарэшце ажанiyся. Прывёз жанчыну з той самай краiны. Калi я yбачыy яе, аслупянеy: яна проста неверагодна падобная да Зосi! Цяпер успамiны наведваюць мяне амаль кожную ноч. Спазмы сцiскаюць горла, не даюць дыхаць. Зося, першае i адзiнае маё каханне…

… Якi страшны тут лес! Чорны, пахмурны. Мне расказалi: восенню 1941-га на гэтым месцы, за два кiламетры ад блiжэйшага горада, за ваенным аэрадромам расстрэльвалi яyрэяy. Пра гэта мне паведамiy радавы Фiшар, даyнi yдзельнiк Vernichtungskrieg. Як гэта адбывалася? Яyрэяy дастаyлялi з гета на машынах i пешшу. Ля краю ямы яны мусiлi распранацца. Усяго тут ляжалi некалькi тысяч «расава непрымальных». Паyгода таму яр раскапалi, трупы спалiлi. Фiшар лiчыць, што фюрэр праявiy незразумелую слабасць, прымусiyшы iх корпацца «y гэтым смярдзючым дзярме», як ён выказаyся: смурод над раскапаным могiльнiкам стаяy страшэнны. Трупы палiлi па начах на вялiзных вогнiшчах. Калi яyрэяy знiшчылi па загадзе фюрэра, пытаyся я сам y сябе, дык чаму лiквiдацыя могiльнiка адбывалася yночы? Цi значыць гэта, што мы – злачынцы? Але задаваць такiя пытаннi yслых недапушчальна…»

Адчынiла акно – ёй раптам перастала хапаць паветра. Наступны запiс быy зроблены iншымi чарнiламi, почырк яшчэ менш разборлiвы.

«19 верасня 2004 года.