banner banner banner
Сляза ляза
Сляза ляза
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Сляза ляза

скачать книгу бесплатно

Малiтвай як быццам вадою
Змывае душы твой пухiр.

Нябёсныя сёстры старога —
Агнёвыя зоркi yначы, —
Бы Паркi ткуць лёс твой нанова
Ў старыцах сцiшэлай душы.

Каб ранкам малочна-празрыстым
Згадалiся прашчураy днi
У чэрвеньскiм yбраннi квяцiстым
Слязой залатою вясны.

Перадсвiтальнае

Знiкае цемра спакваля,
Нiбы yздымаецца зямля
Пад спевы y бэзе салаyя,
Ляцiць да зорак нерухомых,
Празрыстых, чыстых, ёй знаёмых,
Якiя свецяць матылям —
Табе i мне, сябрам, бацькам…
І вось трымаецца рука
За рог таго маладзiка,
Якi люляy-спяваy нам сон,
Дзе залаты усмешны гном
Нас веy у панства аксiём:
Што yсё-yсё на свеце ёсць—
І добры эльф, i хцiвы цмок.
А мы паверылi з табой,
Пацалаваныя вясной,
Што далягляд – наш вечны дзень…
Страчалi срэбраны прамень,
З Душы скiдаючы камень
Цямнотаy ночы праз агмень
З дзяцiнства светлых аксiём:
Ты – чараyнiца, а я гном,
І пераможам мы той гром,
Што называюць людзi лёсам,
Бо лёс у нас – шаптанне сосен,
Бярозак светлых цiш увосень,
Блакiт глыбiнны yсiх нябёсаy,
Якiя маем у Душы,
Што падарылi нам буслы,
Крылом сваiм нас ахрысцiyшы…

…«Бывай» аднойчы абранiyшы,
Парушыла yвесь наш свет.
І цемра зноy памiж камет,
Нiбы табой прайграны сэт,
Гумовым мячыкам нясецца,
Апошняй лiчбай сэрца рвецца,
Душа сасмяглая смяецца,
Паразу болем не прыняyшы…
Аднойчы я цябе спаткаyшы,
Нiбы як Зеyс, Еyропу скраyшы,
Ды падмануyся, бач ты, сам —
І yсхваляваны Акiян
Ахутаy хваляй забыцця.
А цемра знiкла спакваля,
Калi yздымалася зямля
Пад спевы y бэзе салаyя
І сон згарэлы матыля…

«З далонi выпадае…»

З далонi выпадае
Агеньчык —
Канае,
Усмiхаецца…
Свет на тых падзяляецца
Хто
Шточас цi не
Нараджаецца
У кожным з такiх
Агеньчыкаy.

«Дарога мяне вывела да пячоры…»

Дарога мяне вывела да пячоры,
Ля якой сыкалi пачварныя гады:
Так карцiла схавацца ад палячага сонца.
Але перш трэба пацалаваць змяю.

***
Агонь з нябёсаy, сэрца, прымi,
Дашчэнту y пакутах i смазе згары.
Жыццё несупынна i yслед за табой
Нехта iдзе, мой сябра, зiрнi!

Зiмовы дождж

Зiмовы дождж – па шыбах слёзы…
На крушнях волкi ночы цень.
Твой шлях адсiверны мiмозы
Ўсцiлаюць зоркамi надзей…

Надзей няyцямных, кволых, стылых,
Нiбы зiмовы снежня дождж…
На yскрайку лога чэзне-гiне
Жытнёвай веры памяць-смоyж.

Вандроyнiк часу – дух прыгодаy
І той па ночы спруцянеy.
Зiмовы дождж – праклён народаy,
Якiх няма…
ужо…
цяпер…

Завея глея

Глей, як алей, мiж дажджоy i завей.
Раз'юшаным ветрам
Нiбыта сурвэткай
Свет атуляе, святло ахiнае
Радзiму рачулак сваю пакiдае.

Снегам прыветным у месяцы кветным
Красуе чароyна
Лунаючы y чоyне
Вясна-паланянка, гуллiвая панка,
Аздоблена часам увечары i yранку.

А там у прыполлi стракатае волi
Нерушам веры
Як сцягам галеры
Паветрам духмяным красуюць аеры,
Узгадаваны завеяй i глеем.

«Адхланнем неспатольнае вясны…»

Адхланнем неспатольнае вясны
Душа пялёсткам раскашуе,
На yзлеску Белае Русi
Пан Бог лiцьвiнам моц даруе.
І Страцiм-Лебедзь паляцiць
Пад перазвон Пагонi вольнай,
А сэрца полымем трымцiць
нiкiм нiколi нескароным!

«У завеi тваiх валасоy…»

У завеi тваiх валасоy
Адыйду, забудуся, знiкну…
І пад бой хмарных думак-часоy
Праплыву шэрым лебедзем дзiкiм.

У вачах твайго сэрца – туман,
У руках тваех пекных – жар-птушка.
Не шукай y мяне слоy – то падман,
Ды жыццё без цябе – болю стужка.

У завеi тваiх валасоy
Сцiхне вецер блукання паэтаy…
Адыйду, адбягу y цемрадзь сноy,
Незавершаным кветам санетаy…

«Мiж сузор’яy далёкiх сусветаy…»

Мiж сузор’яy далёкiх сусветаy,
Мiж касмiчных палеткаy душы —
Там, дзе цьмяцца абрысы паэтаy,
Там, дзе сняцца iнакшыя сны, —
Напрадоннi бязважкасцю сцяты,
У няiснай журбе маyклiнi,
Прамiнаюць змарнелыя святы
Зграяй даyнiх часоy, бы з труны.
Там, Яе напаткаyшы мiж зданняy,
Там, пра сутнасць забылы сваю,
Гэта слова… (не! не! зноy падмане)
З вуснаy шалых сарваy, бы траву,
Што завецца жабер, дзедавiцай,
Што, як кажуць, зыначыць душу,
Злагадою буяе-iскрыцца,
Толькi ты не yвойдзеш y раку…
Мiж сзор’яy распаленых сненнем,
Мiж смарагдавых гоняy душы —
Там, вякуюць дзе yсе пакаленнi,
Там знянацку знайшоy Яе ты.

Душа

Знявечана адвечнаю вечнасцю
Ты лунала самотай мiж кроз.
Белым духам на сонцы скалечаным
Пераходзiла памяцi мост.

На палетках палёгкаю yлетку
Апускалася кволасцю сноy.
І знiкаючы y смутку ты рэштку
Пакiдала агню кайданоy.

Пракаветнаю была адметнаю
Твая постаць з мiнулых гадоy.
Перамогамi часу сагрэтая,
У аблiччах Крыyi ваяроy.

У жвiры варажбiткаю жытняю
Неба жоyтасць пакiнула днесь.
Песняй тонкай нiбыта малiтваю