banner banner banner
Сляза ляза
Сляза ляза
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Сляза ляза

скачать книгу бесплатно

Хмары, аблокi, усмешкi, сустрэчы —
Пройдзена-зжыта – як млiва – даyно.
Ценем нязведаных далечы вежаy
Сумна yсмiхаецца лёсу шытво.

Толькi наперад няпэyна i квёла
Цягнецца yсё ж за табой наyздагон
Ёлкай прысутнасцю страчанай долi
Бела-чырвонай надзеi палон…

«На разгорнутай старонцы…»

На разгорнутай старонцы
Мiмаходзь, iмклiва, хутка
Захапляе yладу стронцый,
Час згубiyся y змрочных сутках.

Колер золата пагасне,
Адпачынак возьме лета.
Заквiтнеюць лютым жарсцi
І наноy памруць паэты.

На загорнутай старонцы
Мiмаходзь, iмклiва, жвава
Чорных армiй ход бясконцы
Нам здаyна наканаваны.

«Па-над ночкаю, па-над рэчкаю…»

Па-над ночкаю, па-над рэчкаю
Зоркi спрытныя, срэбрам абмытыя,
Цалавалi бярозкi белыя, вочкi смелыя,
Думкi збалелыя, сэрцы сшалелыя…
Па-над ночкаю, па-над рэчкаю
Зоркi спаймалi невадам мары,
Позiркi душаy, самотных на сушы,
Кранутых аднойчы цудамi ночы…

На прыпынку свiтанкаy

Падышлi да прыпнку свiтанкаy.
– Цi на «Мележу»? Цi на «Танку»?, —
Запытальна вочы блiшчалi
Па-лiцьвiнску прыгожай менчанкi.

– «Багдановiча»? Цi «Янкi Купалы»? —
Вусны хлопца ледзь ёй адказалi.
Ім абодвум было то замала
На прыпынку таемным свiтанкаy.

Мiж аблокаy i хмар-ваyкалакаy
Шляхта таньчыла з белых маланкаy.
– Цi на «Коласа»? «Пiмена Панчанкi»?, —
Панна Нясвiжа i пане Каханку.

«Цяпло твае пальцы даруюць няyмела…»

Цяпло твае пальцы даруюць няyмела…
Я ганаруся пачаткам такiм —
Ты зберагла маю душу i цела,
Я не раздзьмуy красы тваёй дым.

Седзячы побач, на поyнi грудастай,
Мы назiраем за сэрцам жыцця…
Ты пацалункам празрыстым i ясным
Хмары сагнала з постацi дня.

Яркiя знiчы квiтнеюць вясёлкай…
Я ганаруся пачаткам такiм —
Ты мне заззяла Максiмавай зоркай,
Я расквiтнеy Рамансам тваiм…

«Забiнтуй ты мне ногi абдымкамi жарсцi…»

Забiнтуй ты мне ногi абдымкамi жарсцi,
Заручы нашы вочы даyкай палёгкай,
Пацалункам шляхетнага y росах свiтанка
Забiнтуй маё сэрца чаканай аблогай.

Падары па аскепках свой цень небакрайны,
Распранi маю душу сунiчным паглядам.
А пасля, калi пойдзеш, мой сон неахайны
Ты yвазьмi за сабой… на yсялякi… выпадак…

Цяжарнасць

Птушка-ноч распрастала крылы,
Зоркi-пёркi пападалi y сны…
Пожняй стомленай поyня застыла
У адбiтках на нырках вады…

Задухмянай задухi шыпшына
Калыхае мацункi любвi…
Конiк чорны хрупонiць няспынна
І пяшчоцяцца веццем сады…

Птушка-ноч прамiльгнула i сплыла:
Росны водар абняy паплавы…
Золкам волкiм пад сэрцам круцiла
Патаyсцелай, цяжарнай зямлi…

«калi лiсце над крыжам пажоyкне…»

калi лiсце над крыжам пажоyкне
гэта будзе, напэyна, субота.
дзень калi ад сусвету ты вольны
i як восень – безабаронны
калi лiсце над крыжам змярцвее
то надыйдуць, хутчэй, снегавеi.
днi, дзе холад дарэшты наспее
y непрабудных абдымках Марфея.
калi лiсця над крыжам ня будзе,
груганы завiтаюць, не людзi,
да сiрочай магiлкi што y смузе
лiсцем цiсне на вочы, на грудзi…

Да вытокаy

на схоне лета душа
да вытокаy вяртаецца
павольным узмахам
крыла
матыля
якi ад нараджэння жыве
для агня
не больш за iмгненне
дзiдай трызнення
што скрозь брамы
yяyлення
пранiзае часу прасторы
пакуль у павуцiнне
нябыту не згiне
нiбы на страчанай векам карцiне
водар язьмiну…
вочы вусеня бачаць
час сваёй смерцi
час сталення, калi выраслi дзецi
ды жадання апошняга мэты
матыльком праляцець
скрозь планету,
за душой палымнянаю лета
на акрайцы асадцы паэта
недзе там, дзе вытокi радкоy
ператвараюцца
з вусеняy
у матылькоy.

«Апранулася восень у шалiк лiстоy…»

Апранулася восень у шалiк лiстоy,
у сукенку пажоyклага свету…
Капялюшык з халодна-гуллiвых вятроy
Пасуе ёй, а мне так нясцерпна…

Нiбы з лесу вярнулiся сны
пра герояy паyстання у Слуцку,
Быццам нас не знайшлi змагары,
Што жыццё аддалi у пакутах…

Апранулася восень у дождж,
Капялюшык крывёй набрынялы..
Побач з намi, вакол ды i yздоyж
успамiн пра Радзiму апалы…

Менчанка

Не Кракаy, не Варшава, не Залессе…
Гародня? Не… Не Беласток…
Вiлейка мо? Цi Брэст? Палессе?
Ад Менску yсё бярэ выток…

Не Вiльнi светач… Талiн? Рыга?
Цi Прагi златай голас-звон?
Вясновай светлаю адлiгай
На Менскi узыходзiш трон…

Адкуль? З чаго? Яны паyсталi,
Красой тваёй з’яднаны y мiг.
І Крэyным Знiчам заблiшчалi,
Як быццам Вечнасцi уздых…

Ан не… І yсё ж такi, канечне,
Радзiмы светлае крыло
Варшаву, Кракаy i Залессе
Даруе мне сталiчным сном.

Варажбiт

Сполахам роснага ранку
На тонях жыццёвага сну
Апусцiцца чэрвенем з ганку
Цень, закаханы y вясну.

Той цень, што насёння ссiвелы,
Вядзьмак з прамiнулых часоy,
Той цень, што пакiнуy насенне
Пракляццю наступных гадоy.

Нiбыта стары з барадою,
Бялюткаю цнотай святых,