скачать книгу бесплатно
Сляза ляза
Павел Гаспадынiч
У новай кнiзе Паyла Гаспадынiча (першай паэтычнай i першай электроннай) чытача чакаюць лiрычныя i драматычныя, узнёслыя i натуралiстычныя, патрыятычныя i агульначалавечыя вострыя, як лязо, матывы i вобразы паэзii. Псiхалагiзм, унутраныя маналогi i плынь думак разам з рамантызмам i глыбокiмi рухамi душы – гэта толькi адзiнкi з таго, што прываблiвае чытача y творах аyтара. Творах, напiсаных Душой i з Душой, таму шмат хто пазнае y вершах i паэмах сябе…
Сляза ляза
Павел Гаспадынiч
© Павел Гаспадынiч, 2017
ISBN 978-5-4483-7446-3
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
«У самотнай цiшы…»
У самотнай цiшы
Ледзь рыпнулi дзверы.
Я yбачыy цень на шпалерах —
Пэyна, з’явiлася ты…
«Ты паклiчаш, ты пазавеш…»
Ты паклiч мяне. Пазавi
Там заблудзiмся y хмельных травах…
Пачынаецца yсё з любвi,
Нават самая простая ява.
Я. Янiшчыц
Ты паклiчаш, ты пазавеш,
У дурманы траваy духмяных…
Заблукаем у роснай iмгле,
Знiкнем разам у белых туманах…
Пачынаецца yсё з любвi,
Нават зманнасць нябеснага шляху.
Перад намi абсягаy гады,
Па-за намi – пакiнутасць страху.
Распранаецца поyнi святло
У вачах тваiх бляскам любовi…
І лiецца з нябёсаy сяйво
Асляпляльна-празрыстай няволi.
Ты палiчаш, ты пазавеш
Заблукаць у дзiвосным адхланнi…
На свiтанку y роснае смузе
Знiкнуць разам у белым тумане…
«Я напiшу верш для цябе…»
Я напiшу верш для цябе
Удзень самотны i журботны.
Як сонца yтопiцца y вадзе —
Я напiшу верш для цябе.
Я напiшу верш для цябе
Апалым полымем пачуццяy.
Асадкай сэрца у мане —
Я напiшу верш для цябе.
Я напiшу верш для цябе
Стагоддзем вечнай адзiноты.
Палётам дзiды на вайне —
Я напiшу верш для цябе.
Я напiшу верш для цябе
Збуцвелым кветам асалоды.
Нектарным прысакам у сне —
Я напiшу верш для цябе.
Я напiшу верш для цябе
Маладзiкова срэбнай сцюжай.
Калi прачнешся без мяне —
Я напiшу верш для цябе.
Я напiшу верш для цябе
Сутоннем пожадным i прагным.
У барвах смутку i y смузе
Я напiшу верш для цябе.
Я напiшу верш для цябе
Удзень самотны i журботны.
Стагоддзем вечнай адзiноты,
Збуцвелым кветам асалоды.
«Вас, вiдаць, не было сапраyды…»
Вас, вiдаць, не было сапраyды
Ля крынiцы, ля вiшань, ля студнi…
Нiбы сон, паyтаралiся Вы,
І балелi-балелi мне грудзi…
Вы прыйшлi, нiбы з неба святло —
І з прадоння Сусвет утварыyся…
Разлiлося паyсюдна цяпло,
І як быццам яму я малiyся…
Вас усмешкай аздобiла ноч,
Кожнай зоркай, травiнкай, лiсточкам…
Бласлаyлення святога ад воч
Атрымаy я у райскiм куточку…
Вы, як цень, адбiвалiся y днi,
Быццам воблака, ноччу сплывалi…
Таямнiцаю спеy Ваш вiрыy,
Вашы словы y вышынях луналi…
Вас, вiдаць, не было сапраyды —
Кроза дзiyная свету прывiдаy…
Нiбы сон, паyтаралiся Вы
У абшарах маiх краявiдаy…
«Горкiм сном не прыснiцца вiна …»
Горкiм сном не прыснiцца вiна —
Не мая, не твая, а чыя?
Як не прыйдзе нiколi вясна,
Не яго, не яе, а чыя?
Памяць цiха стаiць ля вакна —
Не мая, не твая, а чыя?
Нiбы Чаша пакутаy без дна,
Не яго, не яе, а чыя?
Цемра плача з вiдна да вiдна —
Не мая, не твая, а чыя?
Уцякае скрозь пальцы вада —
Не яго, не яе, а чыя?
Новым днём прывiтае зiма —
Не мая, не твая, а чыя?
Неyзабаве yсё ж прыйдзе вясна —
Для яго, дя яе – Нiчыя.
«Спаyзе y гушчар туман сiвы…»
Спаyзе y гушчар туман сiвы
Мiж елак покрывам бялюткiм.
Ізноy прыснiцеся не Вы
У панаваннi Рэха гнуткiм…
Спаyзе з галiнкi кроплi звон,
Якi падхопiць шоргат лiсця…
Ізноy сустрэнецца Вам Ён,
У мроях стрэчаны калiсьцi.
Спадзе на вокны змроку цень,
Кране далонi сарамлiва…
Ізноy не Вы – самотны дзень
Аб нечым просiць палахлiва…
Не снiцца Парыжу ворыва водар…
(Леанiду Дранько-Майсюку)
Мая душа не плача, а пяе, бо стомлена не лёсам, а табою.
(Л. Дранько-Майсюк)
Твая душа – нячулая машына, выразны запiс.
(Х. Картасар)
Не снiцца Парыжу ворыва водар,
Не бачыцца y снах паплавоy хараство.
Вялiкi адметнасцю светлаю горад,
Палескiх не снiць краявiдаy даyно.
Самотны i з тым, без таго, у трывозе,
Палонены снамi стамлённа-чужых,
Не снiцца адчайна мiж вежаy i плошчаy
Усходняга вальсу багемны уздых…
Не сняцца Парыжу лiцьвiнскiя вочы,
Паэта здалёку, Паэта з не тут.
Ды чуе надоствiтку, цiшай, употай
Вандроyнiка шэпат здзiyлены Луyр.
Дыханне займае прасторы i часу,
І водарыць – Божа! – нязнанасцю сноy,
Якiя вяслуюць прывiдамi страху
У колерах белых, чырвоных, бы кроy…
Адкуль жа самота? Нячутна-знаёма,
І мова нагадвае баль салаyёy…
Адна y Беларусi на тыдзень субота
І сем у Парыжы на тыдзень субот…
Не снiцца яму, апалоненым жарсцю
Дзiвотных фантазiй ПiкАсо-РэмбО,
Як поначы кветам ад Вiльнi, няйначай,
Лiецца з нябёсаy Ярылы святло…
Ды што яму богi? Д’арк больш за сонца,
А вулiца Ружаy прыyкрасней за свет.
Чаму ж, о Анёле, балюча быць можа
Ад шэпату кволага мiж безлiчы моy?