banner banner banner
Чароўная скарбніца
Чароўная скарбніца
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Чароўная скарбніца

скачать книгу бесплатно


– Не твае гэта родзiчы, Вухуцiк! – сказала Мiнола. – Ты y нас разумны i цiкаyны!

Вiдаць, тую самую выснову зрабiла i Улада, бо яна адразу страцiла цiкавасць да страусаy. Тым больш Вухуцiк казаy, што наyрад цi яго родзiчы – птушкi. У яго ж няма пер’я.

Дзяyчынка запыталася y брата:

– А хто яшчэ, акрамя птушак, яйкi адкладвае?

– Змеi, чарапахi, кракадзiлы, – стаy пералiчваць Стасiк. – Хочаш на iх паглядзець?

– Абавязкова! – адказала Улада.

– Добра, зараз пойдзем, але спачатку прапаную пачаставацца. Што табе купiць? – запытаyся Стасiк.

– Цукровую вату! – папрасiла дзяyчынка.

Праз хвiлiну бела-ружовае воблачка на палачцы было y яе руках. Улада адарвала кавалачак i паклала y рот. Ёй трэба было незаyважна пачаставаць вухуцян, таму яна зняла заплечнiк, паставiла на лаву i села побач.

– Як козачкi смешна скачуць! – Улада паказала на суседнi вальер.

Пакуль Стасiк назiраy за малымi гарэзамi, яна ледзь не палову цукровай ваты скармiла вухуцянам.

– А зубр якi магутны! – дзяyчынка дзiвiлася, разглядаючы пушчанскага волата.

Стасiк адвярнуyся y бок зубра, i вухуцянам хапiла часу, каб з’есцi амаль усё салодкае воблачка.

– Смачна было, дзякуй! – сказала Улада, аблiзнуyшы пустую палачку. – Цяпер пiць хочацца.

Стасiк пайшоy да кiёска, але не змог сам выбраць напой, таму паклiкаy сястру. Улада шапнула сябрам: «Я зараз!» – i пабегла. Яна выбрала ваду, узяла пакуначак з цукеркамi, вярнулася да лавы i… абамлела! Заплечнiк быy пусты! Ля яго сядзеy Вухуцiк, астатнiя iншапланетнiкi знiклi.

– Сiнька з Зялёнкай захацелi самастойна па заапарку пахадзiць! – патлумачыy сябар. – Рудаш i Мiнола пайшлi, каб вярнуць iх назад цi хоць выратаваць у выпадку небяспекi, а я застаyся, каб табе пра гэта паведамiць. Дамовiлiся сустрэцца тут, каля лавы. Яны хутка вернуцца, не хвалюйся!

– Ведаючы гэтых упраyных паненак, ёсць падстава хвалявацца! – устрывожылася дзяyчынка.

Падышоy брат, i Улада вымушана была iсцi з iм далей. Цяпер у яе заплечнiку быy толькi Вухуцiк.

– Астатнiя па заапарку пайшлi пагуляць? – пажартаваy Стасiк.

– Ага, – мармытнула y адказ Улада.

Уразiлi Вухуцiка i чарапахi, i змеi, i кракадзiл. Асабiста пазнаёмiцца з iмi не выпадала, бо падысцi блiжэй не дазвалялася. Хлопчык толькi глядзеy на жывёл i думаy, цi не з iх роду былi яго сваякi. Сумна i самотна стала яму, калi выйшлi з тэрарыума. Улада зразумела, што яны не атрымалi адказу на галоyнае пытанне, дзеля якога яе сябар прыляцеy на Зямлю з далёкай Вухуцii i прыйшоy сюды, у заапарк. Таямнiца сур’ёзна пагражала застацца неразгаданай, таму выйсце заставалася такое: даверыць вялiкi сакрэт iншапланетнага госця адзiнаму y свеце чалавеку i запытацца y яго, хто ж сваякi Вухуцiка. Гэты чалавек зараз iшоy побач. Надзейны сябра – дакладна нiкому нiчога не раскажа. Выдатнiк, якi скончыy гiмназiю з залатым медалём, валодае ведамi. Стасiк – iх апошняя надзея разгадаць загадку.

І Улада рашылася на размову:

– Стасiк, я табе адкрыю вялiкую таямнiцу, якую нiхто, апроч нас з табой, не павiнен ведаць. Думала, сама здолею разгадаць адну важную загадку, але не атрымалася. Таму толькi ты можаш мне дапамагчы. Паспрабуеш?

– Пастараюся, – адказаy брат.

Улада села на лаву, паставiла на каленi заплечнiк. Нерухомы, нiбы цацка, Вухуцiк, глядзеy ёй прама y вочы. Было вiдаць, што ён хвалюецца.

Дзяyчынка дастала госця з заплечнiка i yзрушана пачала гаварыць:

– Вухуцiк не цацка, ён жывы. Вiтай майго сябра з далёкай планеты Вухуцii. Зараз няма часу пераказваць табе гiсторыю нашага знаёмства, абяцаю зрабiць гэта iншым разам. Вухуцiк прыляцеy на Зямлю, бо высветлiлася, што ён родам адсюль, уяyляеш? Ён хоча знайсцi сваякоy! Але там такая складаная i заблытаная гiсторыя, што разабрацца немагчыма. Мы маем звесткi, што даyно-даyно, калi Зямлi пагражала разбуральная небяспека, на яе адправiyся касмiчны карабель з мiжпланетнай ратавальнай экспедыцыяй. Яны паспелi забраць адсюль яйка, у якiм знаходзiyся Вухуцiк. Яго змясцiлi y пазачасавую капсулу, у якой час стаiць на месцы i не рухаецца нi на хвiлiну. Колькi ён прабыy там, нам невядома, бо на планетах розныя вымярэннi часу, а ратавальная экспедыцыя лятае праз тунэлi, якiя пераносяць нават у iншыя эры… Магчыма, майго сябра забралi з Зямлi вельмi i вельмi даyно. Потым навукоyцы з Вухуцii дасталi яйка з капсулы i зразумелi, што yнутры – нехта жывы. Яны клапацiлiся пра яго, грэлi, люлялi. З зямной iстотай ва yмовах Вухуцii адбылася пэyная метамарфоза: з’явiyся нос як ва yсiх вухуцян, лiхтарык на лбе. Так, Вухуцiк збольшага падобны да сваiх бацькоy-вухуцян, тых самых навукоyцаy, якiя дапамаглi яму вылупiцца з яйка, але паходжанне яго зямное. Як жа нам даведацца, хто яго сваякi тут, на Зямлi?

Стасiк хвiлiну памаyчаy, як мазаiку, складваючы y думках iнфармацыю, робячы высновы, а потым сказаy:

– Здаецца, я ведаю, з якога роду твой сябра.

– Праyда? Дык хто я? – гэта yжо iншапланетны госць перастаy прыкiдвацца цацкай.

– Пакажаш нам сваякоy Вухуцiка? – усхвалявалася Улада.

Стасiк упэyнена адказаy:

– Пакажу. Толькi сапраyдных тваiх родзiчаy на Зямлi, можна сказаць, не засталося, але мы як-раз у тым месцы, дзе можна пабачыць, якiмi яны былi.

– Дык пойдзем! – прыспешвала Улада.

– Давайце забяром з вальера з козамi вашу астатнюю кампанiю iншапланетнiкаy i рушым! – усмiхнуyся Стасiк, кiваючы yбок.

Сапраyды, Сiнька, Зялёнка, Рудаш i Мiнола былi там – скакалi на козачках! Улада паклiкала iх. Неахвотна, але вершнiкi злезлi з коз i выйшлi з вальера. Загулялiся вухуцяне i нават не yцямiлi, што iдуць i размаyляюць, а Стасiк стаiць побач i назiрае. Калi yжо пералезлi за агароджу i падышлi да адкрытага заплечнiка, Сiнька зразумела, што яны сябе рассакрэцiлi.

Яна паглядзела прама y блакiтныя вочы юнака i разгублена скамандавала: «Цац!» Вухуцяне дружна павалiлiся, хто дзе стаяy, i знерухомелi.

Вухуцiк рассмяяyся:

– Уставайце, ён свой!

– Ну мы ж дамаyлялiся, што нiхто пра нас не будзе ведаць! – прабурчала Зялёнка i села.

– Якая сiмпатычная паненка! – усмiхнуyся Стасiк вухуцянцы.

Зялёнка паправiла капу валасоy i змянiла грымасу незадаволенасцi на какетлiвую yсмешку:

– Прымай гасцей з Вухуцii! Што ты нам пакажаш, зямлянiн?

– Родзiчаy вашага сябра, – адказаy Стасiк.

Вухуцяне вельмi хацелi раскрыць нарэшце гэтую таямнiцу, таму хуценька занялi свае месцы y заплечнiку, толькi Зялёнка yзлезла на плячо новага знаёмага i так выправiлася y далейшы шлях. Кампанiя зноy завiтала y тэрарыум.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 10 форматов)