banner banner banner
Чароўная скарбніца
Чароўная скарбніца
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Чароўная скарбніца

скачать книгу бесплатно


– Затое сiняка не будзе! – сказала Улада.

– А сiнякоy на Сiньцы не вiдаць! – засмяяyся Рудаш.

Вухуцiк, якi падчас гаворкi працягваy гартаць энцыклапедыю, дадаy:

– Так што супакойся, гэта была лячэбная п’яyка, тут пра iх шмат цiкавага напiсана. Прачытаць?

Сiнька замахала рукамi:

– Хопiць жахаy! Зямля – планета пачвар! Як вы тут жывяце?

Улада з усмешкай адказала:

– Цудоyна жывём! І вам я пакажу на Зямлi шмат цiкавага. Вечарам прыедуць мае сабачкi, я вас пазнаёмлю. Мама з татам iх сёння на выставу павезлi. Яны такiя мiлыя, вам абавязкова спадабаюцца! Нават Вухуцiк пакуль незнаёмы з iмi, бо гадаванцы жывуць у нас нядаyна.

Дзецi пайшлi y сад на арэлi. Улада прыхапiла з сабой эскiмо на палачках. Вельмi спадабаyся вухуцянам незвычайны пачастунак! Так прыемна было y спякотны дзень лiзаць прахалодны салодкi ласунак. Пасля yсе разам пагарталi энцыклапедыю, прачыталi пра некаторых жывёл, якiя адкладваюць яйкi. Даведалiся цiкавыя звесткi пра чарапах, страусаy, пiнгвiнаy. Улада пачула з двара гук аyтамабiльнага матора.

– Гэта мае бацькi прыехалi!

Дзяyчынка першая саскочыла з арэляy i скiравалася да двара. Вухуцяне рушылi следам. Раптам з-за дома выскачылi дзве чорныя кудлатыя iстоты. Яны iмчалi насустрач i выдавалi такiя рэзкiя, звонкiя, залiвiстыя гукi, што iншапланетныя дзецi вельмi напалохалiся.

– Цац! – крыкнуy Рудаш, хаваючы за сабой сястру.

Вухуцiк стаy перад Сiнькай i Зялёнкай, баронячы паненак, якiя знерухомелi i ад жаху заплюшчылi вочы.

– А хто ж гэта прыехаy?! – гучаy голас Улады.

Зялёнка расплюшчыла адно вока i здранцвела: калматыя iстоты елi шчокi дзяyчынкi! Іх доyгiя ружовыя языкi аблiзвалi твар Улады, як эскiмо.

– Прэч! – крыкнула Зялёнка, выйшла з-за спiны Вухуцiка i рушыла y атаку на страшэнных чорных пачвар.

Яна сама ад сябе не чакала такой смеласцi – адважыцца ратаваць Уладу! Гледзячы на бясстрашную паненку, следам паспяшалiся на дапамогу Вухуцiк, Рудаш, Мiнола i Сiнька.

– Бяжы, Улада, мы iх затрымаем! – крыкнулi вухуцяне.

Але дзяyчынка не пабегла, яна нечакана рассмяялася i падхапiла страшных iстот на рукi.

Яны зноy прадэманстравалi свае гучныя, звонкiя галасы i заматлялi y паветры лапамi.

Утрымлiваючы пачвар, Улада прысела i запыталася:

– Вы спалохалiся? Не бойцеся, гэта мае сабачкi Кiтка i Кася.

– Яны елi цябе, як эскiмо! Яны харчуюцца людзьмi? – лапатала Зялёнка.

– Не елi, а проста аблiзвалi, бо былi вельмi рады сустрэчы! Зараз я адпушчу iх, але вы не бойцеся, калi яны i вас крыху павiтаюць! – адказала гаспадыня i паставiла сабачак на траву.

Тыя кiнулiся да Вухуцiка i Рудаша, якiя стаялi блiжэй. Хлопчыкам пашанцавала першымi паспытаць несуцiшную радасць знаёмства. Яны весела рассмяялiся, бо шурпатыя языкi сабачак казыталi iх шчокi i насы. Дзяyчынкi больш не баялiся i таксама дазволiлi сабакам выказаць эмоцыi.

Яшчэ колькi хвiлiн – i дзецi-вухуцяне каталiся на сабачках! Нават зрабiлi некалькi заездаy навыперадкi па газоне. Рудашу вельмi спадабалася, як звяркi выконваюць каманду «дай лапу!».

– Вось гэта цудоyныя iстоты! – гладзячы Кiтку i Касю, хвалiла Сiнька.

З-за дома выйшлi людзi.

– Цац! – папераджальна прашаптаy Вухуцiк, i iншапланетныя дзецi, знерухомеyшы, павалiлiся там, дзе стаялi.

Сабачкi здзiyлена пазiралi на iх i пацешна круцiлi галовамi, разглядаючы толькi што жвавых i рухавых новых сяброy, – нiяк не маглi yцямiць, што з iмi адбылося. Кiтка паспрабавала носам дапамагчы Вухуцiку падняцца, Кася патузала за руку Мiнолу. Безвынiкова.

Прыйшлi бацькi Улады, гэта iх заyважыy Вухуцiк i даy сакрэтную каманду.

– Новыя цацкi? Хто падарыy? – запыталася мама, падымаючы з травы Рудаша.

– Нiхто не падарыy, яны y мяне гасцююць, а потым дадому вернуцца, – адказала Улада.

– І мы y дзяцiнстве цацкамi мянялiся! Цiкава было! – узгадаy тата, па-свойму зразумеyшы адказ.

Мама падняла yсiх вухуцян i пасадзiла на плеценае крэсла. Паставiyшы перад дачкой талерку з сунiцамi, бацькi селi побач. Пацiкавiлiся, як у яе прайшоy дзень, расказалi, як выдатна выступiлi на выставе iх гадаванцы, якiя yзнагароды атрымалi.

– Усё як у нас, вухуцян! – прашаптала Мiнола. – Тата з мамай прыносяць нешта смачнае, сядзiм, размаyляем.

– Нешта я па сваёй матулi засумавала! – цiха yсхлiпнула Сiнька.

– І я! – дадала Зялёнка.

– Дык вяртайцеся дадому! – прапанаваy Рудаш.

– Не, пабудзем тут! Цiкава ж даведацца, хто зямныя родзiчы Вухута! – сказала Сiнька.

– Спадзяюся, атрымаецца высветлiць! – сумна yздыхнуy Вухуцiк.

Бацькi Улады яшчэ крыху пасядзелi i пайшлi y дом. Тады вухуцяне перабралiся на арэлi, i гаспадыня пачаставала iх сунiцамi.

Сонца хавалася за гарызонт, летнi дзень згасаy. Было бачна, як над газонам несупынна лятаюць дробныя кузуркi.

– Мiкрасвет. У iх свае клопаты, сваё жыццё! – сказала дзяyчынка, заyважыyшы, як госцi назiраюць за мошкамi.

Недзе зусiм побач зумкалi камары, вечарам яны заyсёды з’яyлялiся.

– Давайце yжо пойдзем адсюль! – папрасiла Зялёнка. – Баюся я вашых камароy, ты ж казала, што яны могуць укусiць i кроy пiць!

Усе пасмяялiся з баязлiyкi, але Улада падтрымала прапанову вухуцянкi. Дзяyчынку вельмi yразiла, як бясстрашна кiнулася Зялёнка баранiць яе ад калматых чорных пачвар.

Тым вечарам у пакоi Улады доyга гарэла святло. Дзяyчынка рассялiла сваiх гасцей на кнiжных палiцах, уладкаваyшы там для iх iмправiзаваныя ложкi з дэкаратыyных падушак. Вухуцяне палеглi i з цiкавасцю ды вялiкiм задавальненнем слухалi казкi, якiя чытала iм гаспадыня.

Таямнiца адкрываецца

Ранiцай прачнулiся ад грукату. Гэта Сiнька-небарака звалiлася з палiцы разам са сваiм ложкам. Не пабiлася, бо прызямлiлася на падушку, але шуму нарабiла, скiнуyшы некалькi кнiг.

– Цiкава дзень пачаyся! – прамармытала сонная сiняя паненка, папраyляючы прычоску-спружынку, якая энергiчна калыхалася над яе галавой.

Дзецi развесялiлiся ад гэтага здарэння. За сняданкам Улада расказвала, што сёння хоча адвесцi yсiх у заапарк. Толькi спатрэбiцца дапамога дарослых, бо адной ехаць праз увесь горад ёй пакуль не дазваляюць. У гэты момант з калiдора пачулiся крокi. Вухуцiк паспеy сказаць: «Цац!» – дзверы адчынiлiся, i на парозе з’явiyся дзед.

– Смачна есцi! – пажадаy ён унучцы i дадаy: – Усiм хаyрусам снедаеце?

Унучка yсмiхнулася:

– Ага, так весялей i смачней!

Улада ледзь стрымлiвала смех, бо заyважыла, што каманда «цац!» заспела Рудаша, калi ён паклаy у рот цэлы сырнiк. Яго шчокi сталi такiмi круглымi, што аж вочы прыжмурылiся.

Дзед паставiy на стол iмбрычак, два кубачкi i, перасаджваючы вухуцян на адно крэсла, сказаy:

– Зараз i бабуля з намi гарбаты пап’е.

Пакуль дзед адвярнуyся, каб налiць духмяны напой, Рудаш хуценька праглынуy сырнiк i з палёгкай уздыхнуy. Прыйшла бабуля Галя i прынесла з саду толькi што сабраныя клубнiцы.

– Частуйся, Улада!

– Дзякую! Сняданак, як заyсёды, смаката! – сказала дзяyчынка.

Усе разам пiлi гарбату са свежай мятай.

Улада вырашыла выкарыстаць удалы момант для просьбы:

– Мне так хочацца сёння пабываць у заапарку! Калi ласка, давайце паедзем!

– Не атрымаецца, мы з бабуляй па справах спяшаемся, – патлумачыy дзед.

– А заyтра зможам? – запыталася yнучка.

– Толькi на наступным тыднi, – сказаy дзед.

Улада засмуцiлася. Тата з мамай працуюць, усе спадзяваннi былi на тое, што дзед з бабуляй адвязуць у заапарк яе i вухуцян. Да наступнага тыдня чакаць занадта доyга, госцi могуць i дадому сабрацца, а то бацькi занепакояцца.

– А мне так хацелася y заапарк, – сумна yздыхнула дзяyчынка.

Яна гатова была расплакацца. Дзед паспрабаваy суцешыць:

– Усё лета наперадзе, абавязкова з’ездзiм!

Выйсце знайшла бабуля. Яна yмела выправiць любую сiтуацыю. Вось i цяпер прыдумала, як паступiць.

– А ты, Уладачка, папрасi, каб Стасiк з табой паехаy! Цудоyная кампанiя, праyда?

– Згодна! – засвяцiлася yсмешкай дзяyчынка.

Бабуля i дзед дапiлi гарбату i паспяшалiся па справах, Улада зноy рассадзiла сваiх гасцей па крэслах, i яны працягнулi сняданак.

– А хто такi Стасiк? – запытаyся Вухуцiк, намазваючы масла на хлеб.

– Гэта мой стрыечны брат. Ён ужо дарослы, нядаyна гiмназiю скончыy. Галоyнае, каб пагадзiyся з намi паехаць, можа, i y яго свае планы ёсць.

Стасiк з бацькамi жыy у суседнiм доме. Улада адправiлася да яго, а вухуцянам дазволiла пагуляць з сабачкамi. Кiтка i Кася радасна сустрэлi новых знаёмых.

– Быццам год не бачылiся! – адзначыла Мiнола, гладзячы Кiтку, хвост якой круцiyся, нiбыта прапелер.

А Кася танцавала перад вухуцянамi на заднiх лапах i шчаслiва павiсквала. Калi Улада вярнулася, уся кампанiя ганяла мячык. Дзяyчынка хвiлiнку палюбавалася iх гульнёй, а потым паведамiла:

– Цудоyныя навiны! Стасiк пагадзiyся адвезцi нас у заапарк. Збiраемся!

Вухуцяне хацелi i сабачак з сабой узяць, але гаспадыня адмовiла: маyляy, там звяроy хапае i сваiх туды прыводзiць нельга.

Калi Улада сабралася i выйшла з дома, Стасiк ужо чакаy яе. Вухуцяне з цiкавасцю разглядалi яго: высокi сiмпатычны юнак, сапраyды выглядае як дарослы.

– І заплечнiк пацягнеш? – здзiвiyся Стасiк, пабачыyшы яго за спiнай дзяyчынкi.

– Там самае неабходнае! – запэyнiла Улада.

– Вядома, трэба ж цацкам заапарк паказаць! – усмiхнуyся хлопец.

Пакуль ехалi праз увесь горад, Улада трымала заплечнiк на каленях, каб госцi y акно маглi паглядзець на Мiнск. Дзяyчынка знарок пыталася y Стасiка, што яны праязджаюць. Юнак расказваy сваёй спадарожнiцы, не падазраючы, што праводзiць экскурсiю па сталiцы для iншапланетнiкаy.

Ранiцай будняга дня наведвальнiкаy у заапарку амаль не было. Улада са Стасiкам i сваiмi гасцямi праходзiлi ля вальераy i клетак з жывёламi, чыталi шыльдачкi, але дзяyчынка мела намер знайсцi тых, што маглi быць сваякамi Вухуцiка, таму яна звярнулася да брата:

– Мяне сёння цiкавяць жывёлы, якiя адкладваюць яйкi. Пойдзем на iх паглядзiм.

– Ну вось якраз страусы, – Стасiк паказаy на вальер з вялiзнымi птушкамi. – Іх рост большы за два метры, а вага часам перавышае сто кiлаграмаy. Таму i не могуць яны падняцца y паветра, затое yмеюць хутка бегаць, разганяюцца да сямiдзесяцi кiламетраy.

Страусы заyважылi наведвальнiкаy i падышлi блiжэй, прама да агароджы. Вухуцiк разглядаy сваiх магчымых родзiчаy.

– Твае? – прашаптала Сiнька.

– Хацеy бы я ведаць! – адказаy хлопчык.

Улада разважала yслых:

– І яйкi яны, пэyна, вялiкiя адкладваюць.

– Так, па кiлаграму i нават ледзь не па паyтара вагой! – пацвердзiy Стасiк.

– Цябе ж якраз у вялiкiм яйку на Вухуцiю прывезлi! – нагадаy Вухуцiку Рудаш.

– Быццам так, – пагадзiyся той.

– А што яшчэ асаблiвага y страусаy? – пацiкавiлася Улада.

– Невялiкая галава i мозг памерам з грэцкi арэх. Зусiм прымiтыyныя iстоты, – адказаy Стасiк.