banner banner banner
Чароўная скарбніца
Чароўная скарбніца
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Чароўная скарбніца

скачать книгу бесплатно

Чароyная скарбнiца
Екатерина Хадасевич-Лисовая

Людмiла Рублеyская

Геннадий Петрович Авласенко

Александр Николаевич Карлюкевич

Сучасная беларуская лiтаратура
Новая кнiга з серыi «Сучасная беларуская лiтаратура» yключае творы Кацярыны Хадасевiч-Лiсавой, Генадзя Аyласенкi i Людмiлы Рублеyскай. Пiсьменнiкi добра ведаюць дзiцячую псiхалогiю, умеюць размаyляць з чытачом на мове дзяцiнства i робяць гэта без лiшняй дыдактыкi i гучных павучанняy.

Адрасуецца шырокаму колу чытачоy.

Чароyная скарбнiца

Серыя заснавана y 2023 годзе

Укладальнiк i аyтар уступных артыкулаy – старшыня Саюза пiсьменнiкаy Беларусi А. М. Карлюкевiч

© Хадасевiч-Лiсавая К. С., 2023

© Аyласенка Г. П., 2023

© Рублеyская Л. І., 2023

© Селяшчук М. М., выява на вокладцы, 2023

© Карлюкевiч А. М., укладанне, уступныя артыкулы, 2023

Па адной дарозе з дзецьмi…

Даволi часта, разглядаючы творчасць таго цi iншага пiсьменнiка, якi пiша для дзяцей, заyважаеш, што гэты аyтар – «дарослы» лiтаратар, якi толькi час ад часу звяртаецца да юнага чытача. Яшчэ y 1930-я гады класiк савецкай i рускай лiтаратуры Самуiл Якаyлевiч Маршак пiсаy у артыкуле «Ганарыцеся правам пiсаць для дзяцей»: «Калi мы хочам, каб наша праца iшла шырока i буйна, патрэбна прыцягнуць да працы над дзiцячай кнiгай i “дарослых” пiсьменнiкаy. Так званыя “дарослыя” пiсьменнiкi павiнны пiсаць не толькi для дарослых, але i для дзяцей. Дзiцячыя ж пiсьменнiкi не павiнны пiсаць для педагогаy i рэцэнзентаy, а для дзяцей таксама…» Пiсаць для дзяцей, бо яны – галоyныя рэцэнзенты, а кнiгi – iх галоyныя педагогi…

Узiраючыся y сучасную беларускую дзiцячую лiтаратуру, часам думаеш пра тое, што яна yсталявала настолькi шырокiя межы, вылучыла гэтулькi мастацкiх вобразаy i iдэй, што па праве i заслугах выдаецца y кнiгах з яркiмi малюнкамi, у добрым палiграфiчным афармленнi. І гэта адбываецца без усялякiх праграм i адрасных педагагiчных заданняy i заказаy. Дарослыя, маючы мастацкi талент, iмкнуцца y размове з дзецьмi праз апавяданнi i аповесцi, вершы i казкi расказаць усё, што хвалюе iх самiх, перадаць увесь вопыт, якi яны здабылi на працягу свайго жыцця. Зрабiць гэта часта няпроста. Дзецi задаюць шмат пытанняy. Сацыёлагi i вучоныя-педагогi падлiчылi, што дзецi y дашкольным узросце задаюць да ста пытанняy за адзiн дзень! Адбiцца ад iх пытанняy агульнымi словамi, без спробы даць удумлiвы i праyдзiвы адказ, немагчыма. Бо дзецi – адкрытыя гэтаму свету, не абцяжараныя пэyнымi yмоyнасцямi – намагаюцца дакапацца да iсцiны. Няпроста яшчэ i таму, што расказваць iм пра yсё трэба цiкава, займальна, з разумнай доляй гумару, весела. Нават у тым выпадку, калi твае героi робяць не самыя добрыя yчынкi… Дзецi – патрабавальныя чытачы. І калi ты y нечым не дасведчаны, лепей прызнацца, нават на некаторы час згубiць аyтарытэт, каб пасля паyзы i пошуку дакладнага адказу, правiльнага рашэння расказаць лепш, падрабязней, цiкавей, дадаyшы цёплых i святочных мастацкiх фарбаy да адкрыцця нечага новага.

У Генадзя Аyласенкi, Людмiлы Рублеyскай, Кацярыны Хадасевiч-Лiсавой, чые творы мы прадстаyляем у гэтым выданнi, ёсць i майстэрства, i тонкае пачуццё яднання не толькi са сваiмi героямi, але i з хлопчыкамi i дзяyчынкамi, якiя чытаюць iх кнiгi. Гэтыя пiсьменнiкi – яшчэ i жаданыя госцi на непасрэдных сустрэчах з чытачамi. Мне давялося паслухаць кожнага з гэтых аyтараy, калi яны размаyлялi з дзецьмi. Прызнаюся, што я быy у захапленнi i радаваyся гэтым сустрэчам. Рознасць ва yзросце не замiнае нi Генадзю Аyласенку, нi Людмiле Рублеyскай, нi Кацярыне Хадасевiч-Лiсавой весцi размову з юнымi чытачамi як з роyнымi, з сябрамi. Думаю, гэта адбываецца таму, што пiсьменнiкi yдумлiва i нязмушана жывуць адным жыццём са сваiмi героямi i запрашаюць таксама хлопчыкаy i дзяyчынак у гэтае рэальнае цi казачнае, фантазiйнае жыццё. Хiба можа такое быць, каб сутыкалiся розныя сусветы, розныя часавыя прасторы, хiба можа казка быць рэальнасцю, яваю?.. Перакананы, што можа, таму i сам з вялiкай цiкавасцю чытаю напiсанае згаданымi аyтарамi. Пэyна, гэтыя пiсьменнiкi – i Аyласенка, i Рублеyская, i Хадасевiч-Лiсавая – з кагорты тых творцаy, хто кiруецца парадай Самуiла Якаyлевiча Маршака, якую ён агучыy на Першым усесаюзным з’ездзе пiсьменнiкаy у 1934 годзе y сваiм дакладзе «Пра вялiкую лiтаратуру для маленькiх»: «Кнiгi для дзяцей не павiнны быць горшымi за “дарослыя” творы, мастацтва, створанае для дзяцей, не павiнна быць другога гатунку…»

Беларуская дзiцячая лiтаратура сёння i y апошнiя 20–30 гадоy – гэта вялiкая бiблiятэка прыгожых, прыцягальных кнiг на yсе густы. Для зусiм маленькiх працуюць Мiхась Пазнякоy i Анатоль Зэкаy, Уладзiмiр Мазго i Мiкола Чарняyскi, Алена Стэльмах, Вiктар Гардзей i Таццяна Сiвец… З вучнямi малодшых класаy свае размовы вядуць Уладзiмiр Лiпскi, Галiна Пшонiк, Раiса Баравiкова… Аповесцi i апавяданнi пра падлеткаy i для падлеткаy ствараюць Алесь Бадак, Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Ганна Чыж-Лiташ, Зiновiй Прыгодзiч… Усiх пiсьменнiцкiх iмёнаy i не пералiчыш. І yсе iх творы адразу не прачытаеш. Цяжка выбраць, з якiмi кнiгамi варта пазнаёмiцца y першую чаргу. Тым болей не yсё яшчэ прачытана i з класiкi, якая на слыху, творы якой перавыдаюцца з году y год, як, напрыклад, «Мiколка-паравоз» Мiхася Лынькова, «Палескiя рабiнзоны» i «У краiне райскай птушкi» Янкi Маyра, «Вавёрчына гора», «Азбука Васi Вясёлкiна» i «Казка пра цара Зубра» Васiля Вiткi, «Жоyтая акацыя» Уладзiмiра Дубоyкi, «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы – хлопцы жывучыя» i «Мы з Санькам – артылерысты» Івана Сяркова… Раiм зазiрнуць у змест падручнiкаy па беларускай лiтаратуры, а часам i запытацца y настаyнiкаy i школьных бiблiятэкараy, што трэба абавязкова прачытаць. Кнiжны акiян, дзе лепшыя творы мастацкай лiтаратуры з’яyляюцца нашымi караблямi-праваднiкамi, робiць нас разумнейшымi i багацейшымi, насычае наша жыццё цiкавымi марамi i фантазiямi. Дзяцiнства – самы шчаслiвы час для такiх падарожжаy. Давайце ж выпраyляцца y iх разам з добрымi кнiгамi!

    Алесь Карлюкевiч,
    старшыня Саюза пiсьменнiкаy Беларусi

Кацярына Хадасевiч-Лiсавая

ЗНАЁМЦЕСЯ: КАСМІЧНЫ ГОСЦЬ!

Кацярына Станiславаyна Хадасевiч-Лiсавая нарадзiлася y 1979 годзе y вёсцы Ждановiчы Мiнскага раёна. Скончыла Ждановiцкую сярэднюю школу, пасля – Мiнскi дзяржаyны педагагiчны каледж i Беларускi дзяржаyны педагагiчны yнiверсiтэт iмя Максiма Танка. Жыве y аграгарадку Ждановiчы, працуе y Ждановiцкай сярэдняй школе.

Друкавацца пачала y часопiсе «Першацвет» (1996). Першая кнiга – «Падарожжы y Чароyны Лес» (2008). Аyтар шматлiкiх кнiг, адрасаваных малодшым школьнiкам: «Касмiчная адысея хлопчыка Стасiка», «Казкi Сiняй падушкi», «Казкi сiвой даyнiны», «Код генiяльнасцi», «Казкi чараyнiцы Зiмы», «Канiкулы з прыгодамi, альбо Зваротны вiзiт Зорнiчка да хлопчыка Стасiка», «Таямнiца незвычайнай школы», «Вухуцiк. Васiльвася», «Зорка нябесная. Зорка зямная», «Таямнiца зачараванага балота», «Казкi Кветкавай феi», «Прыгоды лiсачкi Красунi», «Палёт на Вухуцiю» i iнш. Прататып галоyнага героя большасцi кнiг пiсьменнiцы – яе сын Стасiк. Некаторыя кнiгi аб’яднаны y серыю «Казкi Кнiжнай феi».

Кацярына Хадасевiч-Лiсавая – лаyрэат Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii Беларусi за кнiгу-квэст «Ключ ад Вялiкай Каштоyнасцi» (2020). Творы пiсьменнiцы yваходзяць у праграму пазакласнага чытання агульнаадукацыйнай школы.

Што да героя з незвычайным iмем Вухуцiк, то ён сапраyды персанаж незвычайны. Як ён з’явiyся y свядомасцi пiсьменнiцы? Кацярына прызнаецца, што не мела намеру яго выдумаць. Не было i планаy напiсаць казку пра iнша-планецянiна. Ён сам пастукаyся ва yяyленне пiсьменнiцы i сказаy: «Ву-ху!» Ад гэтага i yтварылася iмя, якое вельмi спадабалася чытачам. Казачнiца гасцiнна запрасiла касмiчнага госця y свет сваёй фантазii i y кампанiю дзяyчынкi Улады, прататып якой – пляменнiца Кацярыны. Тут усё i закруцiлася! Казка сама вяла пiсьменнiцу, кiравала ёй у пабудове сюжэта. Нечакана для аyтара y аповесцi знайшлося месца i для яе сына – Станiслава, якi зараз ужо зусiм дарослы. Бо калi хаyрус дзяцей з iншай планеты, разблытваючы таямнiцу Вухуцiка, крыху пасваволiy, трэба было iм дапамагчы i зрабiць гэта так, каб пра iх прысутнасць на Зямлi нiхто не ведаy. Вось i прыйшоy на дапамогу yжо дарослы Станiслаy, якi раней i сам быy героем казак, таму не здзiвiyся iншапланетным казачным гасцям, а дапамог пераадолець усе цяжкасцi i нават прадухiлiy мiжпланетную вайну…

Першая кнiга пра Вухуцiка, якi вельмi палюбiyся не толькi дзецям, але i дарослым, выйшла y 2019 годзе. З той пары ён у новых творах пiсьменнiцы прылятае на Зямлю i праз кнiгу-тэлепорт запрашае чытачоy на таямнiчую планету Вухуцiя. Далучайцеся!

Вухуцiк i яго таямнiца

`Казачная аповесць

На госцi да Вухуцiка

Вакацыi! Летнiя! Пачатак! Хiба гэта не шчасце? Можна высыпацца, адпачываць, займацца любiмымi справамi, бавiць час у гульнях з сябрамi… Дзяyчынка Улада паспела гэта за адзiн дзень, быццам выканала план, зрабiла yсё па iнструкцыi да вакацый: паспала на гадзiнку больш, чым звычайна, намалявала аyтапартрэт, пагуляла з суседскiмi дзяyчынкамi. Цяпер жа ёй думалася пра самае запаветнае, згадвалася таямнiца, якую на yсёй Зямлi ведае яна адна. І настолькi незвычайным было yсё гэта, што Улада нiкому не расказвала, трымала y сакрэце. Дый з кiм яна магла падзялiцца, што сябруе з… iншапланетным хлопчыкам? Хiба павераць? Толькi пасмяюцца ды фантазёркай назавуць. Дзяyчынка часам i сама сумнявалася, цi не выдумала яна свайго неверагоднага сябра? Цi не прыснiyся ён? Усё пачалося y той дзень, калi Улада заyважыла, што на аркушы паперы y яе альбоме для малявання мiгцiць кропка. Дзяyчынка паставiла на яе дзюбку алоyка, а кропка… адскочыла! Тады грыфель пабег яе даганяць, пакiдаючы на паперы след. Памiтусiyшыся па аркушы, кропка вярнулася туды, адкуль пачала свой забег i знiкла. Юная мастачка заyважыла, што вынiкам гульнi y «даганялкi» стаy незвычайны малюнак! Атрымалася дзiвосная сiмпатычная iстота з носам-дудачкай i лiхтарыкам на лбе. Далей распачалося зусiм чароyнае! Выява аддзялiлася ад паперы i саскочыла на стол! А сам нечаканы госць павiтаyся:

– Ву-ху!

Улада так i назвала свайго новага сябра – Вухуцiк. Высветлiлася, што ён трапiy у страшэнную касмiчную буру, калi ляцеy на сваiм караблiку па зорных далячынях. Яшчэ iмгненне – i небарака разбiyся б! Але дзяyчынка з Зямлi yбачыла яго сiгнал SOS – мiгатлiвую кропку на паперы – i выратавала, тэлепартаваyшы праз малюнак.

За некалькi дзён, якiя y яе гасцяваy Вухуцiк, Улада пазнаёмiла яго з нашым жыццём. Ім было цiкава i весела разам, але заyсёды надыходзiць час развiтвацца. Іншапланетны госць адправiyся дадому на новым касмiчным караблiку, якi намалявала для яго сяброyка з Зямлi.

– Камiн мака! – развiтаyся ён на сваёй мове i запрасiy: – Цяпер ты да мяне прылятай!

І не думала Улада, што зможа калi-небудзь наведаць сябра. Але… яна здолела вынайсцi тэлепорт i адправiцца на далёкую Вухуцiю – так назвала дзяyчынка планету свайго новага знаёмца.

А цяпер Улада гушкалася на арэлях у сваiм садзе i згадвала, як яна ляцела на прыгожым караблiку праз касмiчныя прасторы да Вухуцiка. І патрапiла ж, не заблукала y бязмежным Сусвеце! Праyда, на месцы ледзь не размiнулася з сябрам! Сустрэлiся, можна сказаць, выпадкова. Нават насуперак усяму!

– І па сёння не магу зразумець, чаму бацькi Вухуцiка сказалi, што я памылiлася адрасам, што ён на гэтай планеце не жыве! – разважала yслых Улада. – Не маглi яны не пазнаць сына на партрэце, якi я намалявала. Падабенства абсалютнае! Мяркую, тут ёсць нейкая таямнiца, i я яе абавязкова раскрыю!

Дзяyчынка спынiла арэлi, паглядзела y чыстае блакiтнае неба.

– Надвор’е цудоyнае! Якраз для палётаy! І yвогуле, калi ж падарожнiчаць, як не падчас вакацый? Адпраyляюся на Вухуцiю!

Улада пабегла дадому. Яна не ведала, як паляцiць на далёкую планету, бо кожная касмiчная вандроyка – гэта таямнiца. Нельга проста купiць квiток i выправiцца y дарогу. Тэлепартацыя – заyсёды загадка!

Дзяyчынка yвайшла y свой пакой, села за стол i разгарнула альбом. Адно дакладна: штораз у мiжпланетных вандроyках дапамагалi малюнкi. Юная мастачка намалявала прыгожы касмiчны караблiк, на такiм яна y мiнулы раз лятала на Вухуцiю. Але цяпер нiчога не адбывалася… Не мiгцелi каляровыя лямпачкi на лятальным апараце, не закрывалiся шторкi iлюмiнатараy. Малюнак заставаyся малюнкам. Тэлепорт не адчыняyся.

– Няyжо я не змагу патрапiць да цябе, Вухуцiк? – уздыхнула Улада. – Толькi сёння такая няyдача цi мы больш нiколi не пабачымся?

Ёй стала сумна, нават не радавалi доyгiя летнiя вакацыi, якiя толькi пачалiся. Больш за yсё на свеце Улада хацела б правесцi iх з Вухуцiкам. Дзяyчынка разважала, што было б зусiм няважна, дзе б яны знаходзiлiся – на Зямлi цi на Вухуцii, толькi б разам. Юная мастачка yзяла аyтапартрэт, якi намалявала yчора. На аркушы паперы была яе yласная выява y поyны рост. Прыгожая летняя сукенка, модныя красоyкi. Улада дамалявала сумку, якая вiсела цераз плячо. Уявiла, што там ляжыць самае неабходнае: нататнiк, алоyкi, люстэрка, цукеркi. За сабой яна стварыла бiрузовага колеру фон, дадала авальныя пагоркi, якiя беглi да гарызонту, пад нагамi паклала яркую буйну?ю мазаiку, па баках намалявала дрэвы i кусты квадратных, круглых i ромбападобных формаy. Расфарбавала раслiны сiнiм, бэзавым, жоyтым, упрыгожыла iх белымi перлiнкамi i агледзела сваю работу.

– Пейзаж Вухуцii! – здзiвiлася yласнаму малюнку Улада. – Думкамi я yжо там! Ну дык i вухуцян намалюю!

Мастачка выбрала аранжавы аловак – i праз колькi хвiлiн каля сiняга дрэва стаяy прыяцель Вухуцiка Рудаш, побач з iм Улада намалявала яго сястру Мiнолу. З асаблiвым натхненнем узялася ствараць выяву свайго сябра Вухуцiка. Ён атрымаyся настолькi падобным, быццам гэта быy фотаздымак. Улада нават цень яго пачала маляваць. Вось валасы пацешна прыyзнялiся ветрам, збоку цень ад носа-дудачкi, а гэта плашчык, нiбы хвост, рукi, ногi… Шэрыя штрыхi клалiся на паперу, цень выглядаy так натуральна, што юная мастачка была вельмi задаволена сваёй працай. Але правая нага Вухуцiка чамусьцi не супадала з ценем. Улада здзiyлена нахмурыла бровы i перамалявала цень. Толькi паглядзела – зноy не так! Цяпер калена сагнулася, а цень застаyся прамым.

– Ну як гэта?! Што за свавольства? Давядзецца зноy паправiць! – абурылася мастачка.

– Альбо я магу зноy прама стаць!

– Стань! А то цень не супадае з малюнкам! – сказала Улада.

– Так нармальна?

Цень нарэшце сышоyся з выявай.

– Цудоyна! – адказала дзяyчынка i перавяла позiрк ад ценю на выяву.

– Ву-ху! Як я рады цябе бачыць!

– Вухуцiк?! – Улада здзiyлена мiргала вачыма.

Ён быy не на малюнку, а стаяy перад ёю, раскiнуyшы рукi для абдымкаy.

– Я на Вухуцii?! – зямлянка радасна абняла сябра, але yсё яшчэ не магла паверыць, што такiм дзiвосным чынам тэлепартавалася.

– Дык вы yжо з хвiлiну размаyляеце, ты яго малюеш, ён табе пазiруе! – усмiхнулася Мiнола.

– Мы рады цябе бачыць! – павiтаyся Рудаш.

– Як я сюды трапiла? Нават на касмiчным караблi ляцець не давялося! – дзiвiлася госця з Зямлi.

– Тэлепартацыя бывае загадкавай i непрадказальнай! – патлумачыла Мiнола.

І тут да размовы далучылiся незнаёмыя галасы:

– Ты хто такая? Як цябе сюды прынесла?

З-за куста выйшлi дзве дзяyчынкi-вухуцянкi. Адна з iх была яркага сiняга колеру, з пышнымi светла-ружовымi валасамi, сабранымi y высокi хвост, якi тырчаy уверх закручастай спружынай, другая паненка мела сакавiтае зялёнае адценне, а прычоска yзвышалася эфектным залацiстым стажком, перахопленым стужкай.

Зацiкаyлена разглядаючы iх, Улада адказала:

– Я тэлепартавалася з Зямлi.

– А! Гэта ж тая самая, што y мiнулы раз тут швэндалася! – нагадала адна незнаёмка другой.

– Даражэнькiя, вы некуды iшлi? Не будзем вас затрымлiваць! – Мiнола паспрабавала пазбавiцца ад негасцiнных вухуцянак.

– Дзе хочам, там i ходзiм! Нам, можа, таксама цiкава пагаварыць з прышлай iншапланетнай асобiнай! – напышлiва адказалi паненкi.

– Тады навучыцеся размаyляць як выхаваныя дзяyчынкi! Я не дазволю крыyдзiць маю сяброyку! – мовiy Вухуцiк i yзяy Уладу за руку.

– Ды хто яе крыyдзiць? Яна ж прыляцела сюды, каб з вухуцянамi пазнаёмiцца! Вось мы i дазволiм ёй з намi пагаварыць! – хмыкнулi вухуцянкi.

Улада пакiвала галавой:

– Будзем лiчыць, пазнаёмiлiся. Я зразумела, што i y вас на планеце дзецi розныя.

– Пойдзем да нас, Улада! Згуляем у лесвiчку! – запрасiy Рудаш, якi прыдумаy выйсце, як развiтацца з дакучлiвымi i нявыхаванымi дзяyчынкамi.

Паненкi праводзiлi доyгiм позiркам госцю з Зямлi i пра нешта шапталiся.

– Не звяртай увагi, яны заyжды такiя фанабэрыстыя i калючыя! – сказала Мiнола. – Ходзяць удзвюх, любяць пакпiць з iншых, папляткарыць, лезуць у чужыя справы.

– Сiнька i Зялёнка… – уздыхнула Улада, азiрнуyшыся на паненак.

– Як трапна ты падабрала iм iмёны на зямны манер! – усмiхнуyся Вухуцiк. – Так i будзем iх называць!

Крыху непрыемны эпiзод быy забыты, калi дзецi прыйшлi да Рудаша i Мiнолы i, як i было прапанавана, пачалi гуляць у лесвiчку. У мiнулы раз гэта забава вельмi спадабалася госцi з Зямлi. Пад музыку прама з паветра yзнiкалi рознакаляровыя блiскучыя прыступкi, па якiх патрэбна было паспяваць пераскокваць. Той, хто затрымаyся хоць на адно лiшняе iмгненне, падаy унiз, бо прыступкi знiкалi, а хто здолеy спрытна прабрацца на самы верх – станавiyся пераможцам. Улада была лiдарам гульнi, ёй цудоyна yдавалася раз за разам падымацца на самую высокую чырвоную прыступку i адтуль пад фанфары y залацiстым воблачку блiскавак спускацца yнiз па суцэльнай лесвiчцы, якая yтваралася толькi для абсалютнага пераможцы.

– Як у цябе атрымлiваецца так хутка скакаць па прыступках? – дзiвiлася Мiнола, якая да рэкордаy, пастаyленых зямной дзяyчынкай, лiчыла, што сама яна вельмi добра yмее yзбiрацца па лесвiчцы y паветры.

– Я займаюся танцамi i спяваю, – патлумачыла Улада. – У гэтай гульнi якраз спатрэбiлiся мае yменнi. Важна адчуваць рытм мелодыi, мець добрую рэакцыю, хутка рухацца i проста танцаваць разам з лесвiцай. Я так люблю нашу беларускую польку! Пад яе мелодыю трэба добра паскакаць! Хутка-хутка рухаць нагамi!

– Што за полька? – пацiкавiyся Вухуцiк i папрасiy: – Станцуеш нам?

Падыграць мелодыю, напетую Уладай, падахвоцiyся на сваiм носе-дудачцы Рудаш. Як толькi загучала музыка, дзяyчынка паставiла рукi y бокi, набыла грацыёзную выправу, яе твар засвяцiyся yсмешкай i яна пачала танцаваць. У яе цудоyна атрымлiвалася! Лёгкiя, спрытныя, хуткiя рухi, зiхатлiвыя сiнiя вочы, яркая yсмешка танцоркi проста зачаравалi гледачоy. А разам з апошнiм акордам полькi яна выгукнула: «Е-i-е-iх!» – i знерухомела y эфектнай пазiцыi.

– Як у вас весела! – пачуyся прыемны голас.

Да дзяцей падыходзiла салатавая спадарыня-вухуцянка. Яе валасы ярка-пурпурнага адцення былi сабраныя y высокую прычоску, якая не толькi колерам, але i сiлуэтам нагадвала кветку фуксii. У руках панi трымала паднос, на якiм месцiлiся шклянкi розных формаy, напоyненыя каляровай вадкасцю i yпрыгожаныя трубачкамi з блiскучымi зорачкамi.

– Мама! У нас госця! – радасна yсклiкнулi Рудаш i Мiнола. – Гэта дзяyчынка Улада, яна жыве на Зямлi!

– Прыемна пазнаёмiцца! Давайце пачастуем вашу сяброyку маiм фiрменным кактэйлем! – ласкава yсмiхнулася мама вухуцян.

– Дзякую! Вы вельмi гасцiнная i прыгожая! – сказала Улада. – Ваша прычоска нагадвае мне яркую кветку фуксii. Такiя растуць у нас на Зямлi!

– Цiкава было б яе пабачыць. І назва такая мiлагучная! – адзначыла панi.

– Я намалюю яе для вас, спадарыня… Фуксiнiя, – паабяцала госця.

Імя для мамы Рудаша i Мiнолы прыдумалася i зляцела з вуснаy Улады само па сабе. Дзяyчынка нават збянтэжылася ад гэтага.

– Фуксiнiя? Гучыць прыгожа! – ухвалiла спадарыня. – А зараз пачастуйцеся-падсiлкуйцеся! Вы ж так танцавалi! – Дзецi yзялi з падноса шклянкi i праз трубачкi пакаштавалi напой.

Улада адзначыла, што ён прыемны i вельмi незвычайны на смак. Потым дастала свой нататнiк i намалявала для панi Фуксiнii яркую зямную кветку.

– Вось яна, фуксiя! – сказала юная мастачка, аддаючы аркуш.

– Дзякую! Вельмi прыгожа i сапраyды падобна да маёй прычоскi! Павешу малюнак у сваiм пакоi, – вырашыла спадарыня Фуксiнiя i пайшла y дом, каб неадкладна заняцца гэтай справай.

Дзецi яшчэ крыху пагулялi, а потым Вухуцiк запрасiy Уладу да сябе y госцi:

– Хутка абед, бацькi чакаюць. Якраз сёння i бабуля з дзядулем збiралiся да нас завiтаць, вось i пазнаёмлю цябе з iмi!

Мiнола i Рудаш пажадалi iм добра правесцi час i пайшлi дадому, а Вухуцiк з Уладай селi y серабрыстую капсулу i паляцелi. Дзяyчынцы з Зямлi вельмi падабаyся тутэйшы транспарт, палёт на якiм для мясцовых жыхароy быy самай звычайнай справай. Госця любавалася яркiмi рознакаляровымi пейзажамi, назiрала за вухуцянамi, якiя праляталi побач у такiх самых серабрыстых капсулах цi празрыстых хадзiках – мясцовых таксоyках у выглядзе вялiкiх мыльных бурбалак. І Уладу разглядалi з цiкавасцю, бо яна ж была iншапланетнiцай i выглядала для мясцовых жыхароy вельмi незвычайна.

Сакрэтная навiна з мiнулага

Прызямлiлiся, дакладней, пэyна, прывухуцiлiся, каля ганка yжо знаёмага Уладзе дома. Вухуцiк адчынiy дзверы i гасцiнна запрасiy сяброyку yвайсцi. Дзецi рушылi адразу y залу.