banner banner banner
Барсум атакує
Барсум атакує
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Барсум атакує

скачать книгу бесплатно

Барсум атакуе
Генадзь Аyласенка

Дзiкiя кошкi Барсума #2
Фантастычны раман “Барсум атакуе” – прамы працяг рамана “Дзiкiя кошкi Барсума”. Галоyны герой тут – Алаф Свенсан, былы космадэсантнiк i былы супрацоyнiк ФІРМЫ, якi, па незалежных ад яго абставiнах, вымушаны быy пакiнуць планету Аграполiс. На паyкрымiнальнай планеце Медэя-2 ён працуе выкладчыкам у адной з мясцовых гiмназiй, i жыццё ягонае тут працякае нейкi час надзвычай спакойна: без асаблiвых падзей i прыгод.Але непазбежная вайна памiж ФІРМАЙ i Барсумам напаткала Свенсана i тут, на Медэi-2. І не проста напаткала, але прымусiла зрабiць даволi няпросты выбар. Выбар памiж жорсткасцю i бязлiтаснасцю, памiж сумнай неабходнасцю забiваць i садыстскiм задавальненнем ад самога гэтага працэса…

Генадзь Аyласенка

Барсум атакуе

Глава 1

Прастужана прахрыпеy званок у калiдоры i Свенсан, зiрнуyшы на гадзiннiк, мiжволi вылаяyся y думках. Зноyку гэты новы дзяжурны схiтрыyся скарацiць апошнi yрок аж на восем хвiлiн з гакам…

А, у рэшце рэшт, напэyна яго папрасiy аб гэтым хтосьцi з выкладчыкаy, каб хоць на хвiлiн некалькi зменшыць свае штодзённыя пакуты y гэтым вар’яцкiм доме, якi, нiбыта y насмешку, называyся: «элiтна-узорнай гiмназiяй № 5» горада Калiзея.

Прыглушаны гоман у суседнiм са Свенсанам класным пакоi адразу ж змянiyся аглушальным ровам i грукатам. Тонкi yмольны голас выкладчыка «грамадскага права», мiстэра Мэрысана, на iмгненне yсплыy над неyтаймаваным гэтым грукатам i зноyку y iм безнадзейна патануy. Чуваць было, як з тупатам i здзеклiвым рогатам вучнi суседняга класа пакiдалi класнае памяшканне. Хутчэй за yсё, яны пры гэтым яшчэ i шпурлялi y мiстэра Мэрысана yсiм, што траплялася пад руку, i нават стралялi па iм з жыгучых мiнiплазмераy, цацачных паралiзатараy i iншай дзiцячай «зброi»… але бачыць усяго гэтага праз, хоць i тонкую, але yсё ж непразрыстую перагародку памiж двумя класамi, Свенсан, вядома ж, нiяк не мог.

З грукатам i рогатам пакiдалi класныя памяшканнi не толькi вучнi суседняга са Свенсанам класа. Увесь, бадай што, трохпавярховы будынак гiмназii № 5, лiтаральна, скалынаyся ад адначасовага тупату дзесяткаy i сотняy маладых энергiчных ног… i толькi дзесяты выпускны клас, у якiм зараз i вёy Свенсан чарговы yрок па «Асновах касмiчнай навiгацыi», працягваy сядзець цiха i паслухмяна, хоць гэтая паслухмянасць (па вачах вучняy бачна было) давалася выпускнiкам, вой, як нялёгка. Дзесяты «А» асаблiвай дысцыплiнаванасцю нiколi не вызначаyся (наадварот, хутчэй), проста yрок у iм зараз вёy Свенсан i таму толькi y класе было так падазронна цiха. Да таго ж, замест класных сцен i столi, зараз перад вучнямi прасцiралася бясконцая касмiчная прастора, якая нават самому Свенсану, былому космадэсантнiку, здавалася на дзiва рэальнай…

За няпоyныя дзве чвэрцi сваёй педагагiчнай дзейнасцi y гiмназii № 5 Свенсан, вядома ж, не yзняy сярэдняй паспяховасцi вучняy па свайму прадмету на нейкую, больш-менш значную вышыню. Ды, шчыра кажучы, ён не асаблiва i iмкнуyся да гэтага. Але прывучыць вучняy да такога элементарнага паняцця, як «дысцыплiна на yроку», Свенсан усё ж змог, хоць i не адразу. Як i прывiць iм нейкую цiкавасць (адносную, праyда) да тых прадметаy, якiя выкладаy.

– Ну yсё, на сёння хопiць! – павольна прагаварыy Свенсан, вырашыyшы не выпрабоyваць i далей цярплiвасцi класа i адным паваротам дыска на пульце кiравання «вяртаючы» памяшканню ягонае сапраyднае аблiчча. – На наступным занятку мы працягнем разгляд гэтай тэмы. Тыя вучнi, якiя маюць запазычанасць па вiдэарэфератах – здаць iх да наступнага занятку. Ён у нас, калi не памыляюся, у сераду. А зараз… – Свенсан змоyк, вытрымаy невялiкую паyзу, якую клас прыняy усё з той жа падазронна-пакорлiвай паслухмянасцю, – зараз я вас больш не затрымлiваю!

Вучнi, нарэшце, заварушылiся, пачалi прыводзiць рабочыя сталы y парадак. У гэтым таксама была заслуга Свенсана: толькi на ягоных уроках гэтай нецiкавай, занудлiвай нават справай займалiся вучнi, а не самi выкладчыкi на перапынках альбо пасля заканчэння заняткаy.

Вось i зараз усе да аднаго вучнi акуратна i y правiльнай паслядоyнасцi пераводзiлi y стан, так званага, «чакаючага» рэжыму yласныя пульты кiравання, потым асцярожна пераварочвалi i апускалi iх у спецыяльныя нiшы сталоy… i толькi пасля гэтага моyчкi yставалi i гэтак жа моyчкi пакiдалi класнае памяшканне. На большае цярплiвасцi вучняy, вядома ж, не хапала, далей, па калiдоры, амаль усе яны, не выключаючы i дзяyчат, неслiся з шалёным тупатам i гiканнем. Але тое, што адбывалася там, за дзвярыма, Свенсана yжо не датычылася ды й не цiкавiла, калi казаць шчыра. Там яны yсе хай хоць на галовах ходзяць, хоць гэтымi дурнымi галовамi аб бетонныя сценкi ляпаюцца. Альбо адзiн аб аднаго…

– Мiстэр Свенсан!

Уздрыгнуyшы ад нечаканасцi, Свенсан узняy галаву ад пульта кiравання. Так i ёсць: гэтая новенькая зноy засталася y класе пасля заканчэння yроку!

Што ёй спатрэбiлася ад яго на гэты раз?

– Мiстэр Свенсан, – дзяyчына падыйшла блiжэй, спынiлася каля самага стала. – Я вас не вельмi затрымлiваю?

– Ды не, – сказаy Свенсан, уважлiва пазiраючы на дзяyчыну. – А y чым справа, Лоран? Штосьцi незразумела па прадмету?

– Я – наконт секцыi. Хацела б запiсацца…

– Вось яно што!

Акрамя «навiгацыi» Свенсан вёy у гiмназii некалькi спартыyных секцый i гэта было, бадай што, адной з галоyных прычын той асаблiвай павагi, якую праяyлялi yсе без выключэння гiмназiсты да былога космадэсантнiка. Што ж датычылася самiх секцый, то гэта без перабольшвання, былi цi не адзiныя спартыyныя секцыi y гiмназii № 5, якiя вучнi не толькi наведвалi ахвотна, але i паводзiлi сябе там на дзiва прыстойна…

– Вы не супраць, мiстэр Свенсан?

– Ну што ты! – Свенсан усмiхнуyся дзяyчыне. – Буду вельмi рады! А на якую з секцый ты б жадала запiсацца? Напэyна, на касмiчную акрабатыку?

– Вось яшчэ! – Дзяyчына пацiснула плячамi, затым таксама yсмiхнулася, некалькi загадкава нават. – Я б хацела наведваць секцыю рукапашнага бою…

Чаго, чаго, а гэтага Свенсан нiяк не чакаy.

– Але ж там у мяне адны толькi хлопчыкi ды юнакi, – прагаварыy ён неяк нават разгублена. – Анiводнай дзяyчыны там няма, калi шчыра…

– І што?!

Пытанне гэтае было зададзена с такiм выклiкам, што Свенсан нават не знайшоy, што i адказаць. Нейкi час ён толькi моyчкi глядзеy на дзяyчыну, яна таксама глядзела на яго з ранейшым выклiкам.

– Ну, а чаму б табе yсё ж не запiсацца на акрабатыку? – прапанаваy ён, хоць заранне ведаy, якi пачуе адказ.

І сапраyды дзяyчына толькi адмоyна трасянула галавой i абурана блiснула блакiтнымi вачыма на настаyнiка. Хоць не, вочы y яе былi, хутчэй, зялёнага колеру… цi гэта асвятленне iх такiмi робiць?

«А яна прыгожая! – мiжволi падумалася Свенсану. – Вельмi нават прыгожая, асаблiва калi вось так абураецца.»

Цiкава, колькi ёй: сямнаццаць? Ва yсялякiм разе, нiяк не больш…

І тут Свенсану стала, не тое, каб сорамна, але yсё ж прыкра неяк за гэтую сваю недарэчную цiкаyнасць. Яму якая рознiца, колькi ёй там гадоy?!

– Чаму вы не хочаце прыняць мяне y сваю секцыю?! Толькi таму, што я дзяyчына, так?!

«І да таго ж вельмi прыгожая!» – дадаy у думках Свенсана, але yслых, вядома ж, нiчога такога не сказаy. Ён толькi неяк няyпэyнена пацiснуy плячамi i нават yсмiхнуyся, хоць падазраваy, што гэтай сваёй паблажлiвай усмешкай выклiкае яшчэ большае абурэнне з боку Лоран.

– Вы што, нават не жадаеце размаyляць са мной сур’ёзна?!

– Жадаю, – сказаy Свенсан прымiрэнча. – І вельмi нават жадаю! І, здаецца, я знайшоy найлепшы варыянт вырашэння тваёй праблемы.

– Я слухаю! – ужо не абурана, а, хутчэй, зацiкаyлена прагаварыла дзяyчына. – І што ж гэта за варыянт?

– Магчыма, не ты адна сярод дзяyчат гiмназii марыш атрымаць першапачатковыя навыкi рукапашнага бою. Паразмаyляй з сяброyкамi са свайго класа, пашукай жадаючых сярод паралельных класаy, сярод малодшых нават… магчыма, там таксама знойдуцца жадаючыя. Пяцi-шасцi дзяyчынак, я думаю, будзе дастаткова для пачатку… i тады мы зможам стварыць жаночую секцыю «рукапашкi». А, можа, назавем яе лепш «секцыяй самаабароны»? А што, гучыць!

– Мне не патрэбна секцыя самаабароны! – рэзка, занадта нават рэзка прагаварыла Лоран. – І я не жадаю наведваць нейкую там асобную жаночую секцыю!

– Ну… не жаночую yсё ж, – слушна заyважыy Свенсан. – Якiя вы яшчэ жанчыны…

Дзяyчына нiчога на гэта не адказала.

– Гэта жорсткi вiд спорту, Лоран! – сказаy Свенсан. – Вельмi жорсткi! Ён не для дзяyчат!

– А «дзiкiя кошкi»?!

Цяпер ужо Свенсан нiчога не адказаy. Дакладней, ён проста не ведаy, што i адказаць. Мiжволi yспомнiлiся словы Ірумы, прынцэсы «дзiкiх кошак», што менавiта сюды, на Медэю-2, трапляюць з Барсума хлопчыкi, калi не yсе, дык пераважная iх большасць. Праyда, рэдка хто з гэтых хлопчыкаy даведваyся потым аб тым, што iх матулямi былi славутыя «дзiкiя кошкi». Максiмiлян Холiн, былы начальнiк Свенсана па Аграполiсу, не y лiк, у яго была тады зусiм iншая сiтуацыя…

А Лоран моyчкi глядзела на настаyнiка i, здаецца, з нецярпеннем чакала адказу. Хоць якога, але адказу.

– Ты хочаш стаць «дзiкай кошкай»? – раптам здагадаyся Свенсан. – Ты даyно марыш ёй стаць?

Замест адказу дзяyчына толькi нiзка апусцiла галаву i нечакана пачырванела.

– Ты спазнiлася, – сказаy Свенсан даволi рэзкiм тонам. – Спазнiлася на шаснаццаць гадоy! А, магчыма, i на сямнаццаць, калi табе yжо споyнiлася сямнаццаць! На Барсуме дзяyчынкi пачынаюць авалодваць сваiм баявым майстэрствам адразу ж пасля нараджэння. І нават раней…

Плечы дзяyчыны раптам уздрыгнулi, нiбыта ад нейкай унутранай болi. Свенсану нават здалося, што y вачах Лоран блiснулi слёзы, хоць разглядзець гэта было не так проста: дзяyчына яшчэ нiжэй апусцiла галаву. Свенсану нават стала шкада яе крыху, але трэба ж камусьцi вярнуць бедную дзяyчыну з нябёсаy, у якiх яна марна лунае, на грэшную зямлю. І чым раней гэта адбудзецца, тым лепш. Для яе ж самой лепш…

– Лоран, каб стаць «дзiкай кошкай», трэба нарадзiцца на Барсуме! – сказаy Свенсан ужо значна мягчэй. – А ты, як гэта не прыкра, нарадзiлася на Медэi. І мацi твая – не «дзiкая кошка»!

– Я нарадзiлася не на Медэi, – прашаптала Лоран, узняyшы, нарэшце, галаву. Свенсан не памылiyся, у вялiкiх вачах дзяyчыны i сапраyды блiшчэлi слёзы, якiя яна адразу ж сярдзiта змахнула рукой. – І я нiколi не бачыла сваёй мацi, я нават не ведаю, кiм яна магла быць на самой справе…

– І ты вырашыла, што яна магла быць «дзiкай кошкай»? – перабiy дзяyчыну Свенсан. – Не цеш сябе пустымi iлюзiямi, Лоран! «Дзiкiя кошкi» нiколi не пакiдаюць на чужых планетах сваiх немаyлят жаночага полу!

– Але ж мая мацi магла проста загiнуць, – не зусiм упэyнена прагаварыла Лоран. – Проста загiнуць, i таму я засталася y дзiцячым доме, а сяброyкi мамы… яе баявыя сяброyкi, яны проста не ведалi пра гэта…

– Ты выхоyвалася y дзiцячым доме? – спытаy Свенсан, хоць гэта i так было yжо зразумела пасля апошнiх слоy дзяyчыны. – А хiба твой бацька… цi ты таксама не ведаеш, кiм ён быy?

Дзяyчына нiчога на гэта не адказала, але Свенсан усё зразумеy i без слоy.

– Лоран, калi б тваёй мацi была «дзiкая кошка», ты б нiколi не апынулася y дзiцячым доме! – яшчэ больш мякка прагаварыy ён. – «Кошкi» нiколi не пакiдаюць у бядзе дзяцей сваiх баявых сябровак, можаш мне паверыць!

Лоран зноy нiчога не адказала, але Свенсан адчуваy, што нi кропелькi яе не пераканаy.

– Трымай!

Амаль не размахваючыся, Свенсан шпульнуy у бок дзяyчыны мiнiплазмер, якi адабраy на папярэднiм уроку y аднаго з вучняy. Цацка была даволi важкай, а палёт яе iмклiвым, амаль iмгненным… але Лоран перахапiла плазмер без усялякiх намаганняy. Адной рукой, дарэчы…

– У мяне добрая рэакцыя, – сказала яна, акуратна паклаyшы мiнiплазмер на настаyнiцкi стол. – Хоць i сапраyды, нiчога гэта не даказвае. Прабачце!

Павярнуyшыся, Лоран рушыла, было, да выхаду, але нечакана зноy спынiлася, павярнулася y бок настаyнiка.

– Дык як наконт секцыi?

– Нiяк, – сказаy Свенсан i, убачыyшы адразу ж спахмурнеyшы твар дзяyчыны, таропка дадаy: – Проста прыходзь i yсё. Заyтра y сямнаццаць трыццаць. Што з сабой браць ведаеш?

– Ведаю! Дзякуй вам вялiкi!

І, нечакана апынуyшыся зусiм побач з настаyнiкам, дзяyчына моцна абшчапiла ягоную шыю аберуч. Потым гарачыя яе вусны…

Добра яшчэ, што Свенсан у апошнi момант паспеy крыху адхiлiць галаву yбок. Пацалунак, якi прадназначаyся, хутчэй за yсё, для ягоных уласных вуснаy, патрапiy на шчаку. Няголеную з учарашняга вечара, дарэчы…

– Што ты робiш?!

– Прабачце, мiстэр Свенсан! – ледзь чутна прашаптала Лоран, адпусцiyшы, нарэшце, рукi i нават зрабiyшы крок назад. – Я не павiнна была… але ж я… мне… Не ведаю нават, што на мяне такое найшло! Яшчэ раз прашу прабачэння!

– Мiстэр Свенсан!

І настаyнiк, i вучанiца зiрнулi y бок выхаду амаль адначасова. Там, прыхiнуyшыся плячом да дзвярнога вушака, стаяла дырэктар гiмназii, мiс Глорыя Мерыдыт. Дакладней, мiсiс Глорыя, як у размовах памiж сабой заyсёды называлi свайго непасрэднага начальнiка настаyнiкi гiмназii, бо замужам iх дырэктрыса нiколi не была…

А, урэшце, для яе дваццацi дзевяцi гадоy гэта яшчэ не трагедыя. Цiкава толькi, як даyно яна знаходзiцца тут, у кабiнеце?

– Прашу прабачэння!

Па сухасцi, якая ледзь прыкметна, але yсё ж прагучала y голасе дырэктрысы, Свенсан зразумеy, што знаходзiцца тая y кабiнеце yжо даволi працяглы час. І, вядома ж, на свае вочы магла назiраць недарэчны гэты пацалунак…

Цi yсё ж не паспела?

– Я не вельмi перашкодзiла?

– Ды не, – сказаy Свенсан, адчуваючы сябе даволi няёмка. – Зусiм нават не перашкодзiлi. – Ён памаyчаy крыху, адначасова з гэтым чамусьцi папраyляючы гальштук. – А y вас да мяне што, маецца нейкая асабiстая справа?

– Я проста хацела напомнiць, што чакаю вас праз паyгадзiны y сваiм кабiнеце. Вы, спадзяюся, не забылiся аб сваiм абяцаннi зайсцi да мяне сёння пасля заняткаy? Гэта наконт той нашай нядаyняй размовы…

– Я памятаю, – зманiy Свенсан, якi i сапраyды паспеy забыцца аб гэтым сваiм абяцаннi. – Зайду абавязкова!

– Вось i цудоyна!

Рэзка павярнуyшыся на высокiх абцасах, мiс Мерыдыт выйшла з кабiнета, нават нi зiрнуyшы пры гэтым нi на Свенсана, нi на Лоран, якая, нiзка апусцiyшы галаву, стаяла на ранейшым сваiм месцы. Потым Лоран узняла галаву i паглядзела на настаyнiка.

– Прабачце, мiстэр Свенсан! – прагаварыла яна дрыжачым ад хвалявання голасам. – З-за мяне вас зараз чакаюць буйныя непрыемнасцi! А y вас iх i так хапае…

– Буйныя непрыемнасцi? – перапытаy Свенсан, адрываючы, нарэшце, погляд ад дзвярэй i пераводзячы яго на Лоран. – З чаго ты yзяла, што мяне, наогул, чакаюць нейкiя непрыемнасцi?

– Я лепш пайду, – замест адказу прагаварыла дзяyчына. – Яшчэ раз прабачце, мiстэр Свенсан!

І Лоран выбегла за дзверы, перш чым Свенсан паспеy хоць штосьцi ёй адказаць. Калi ж ён, праз некалькi хвiлiн сам выйшаy у калiдор, дзяyчыны там ужо не аказалася.

Затое y самым канцы калiдора, ля кабiнета хiмiчнай касмалогii, было даволi шматлюдна. Не менш дзесятка здаравенных бэйбусаy стоyпiлася там… i зараз яны з вясёлым гамам i рогатам спрабавалi адчынiць дзверы, якiя знутры хтосьцi трымаy. Нават не трымаy… калi Свенсан падыйшоy крыху блiжэй, ён зразумеy, што, наадварот, вучнi гэтыя дзверы з рогатам прытрымлiваюць, а адчынiць iх, адчайна i, на жаль, безпаспяхова спрабуе хтосьцi знутры…

У гэты час адзiн з вучняy азiрнуyся i yбачыy Свенсана.

– Шухер! – спалохана крыкнуy ён i yся вясёлая кампанiя дружна кiнулася наyцёк. А з дзвярэй хiмкабiнета, якiя, нарэшце, шырока расчынiлiся, вывалiyся на падлогу чырвоны i надзвычай узбударажаны мiстэр Уiлсан, выкладчык хiмiчных спецтэхналогiй.

– Хулiганы! – ускокваючы i ажно задыхаючыся ад крыyды i хвалявання, выкрыкнуy ён услед сваiм крыyдзiцелям. – Усё мiстэру Свенсану раскажу!

У гэты час ён заyважыy раптам зусiм непадалёку ад сябе мiстэра Свенсана yласнай персонай i крыху сумеyся. І не проста сумеyся, а нават, што здзiвiла Свенсана, яшчэ больш пачырванеy. Праyда, амаль адразу ж зноy узяy сябе y рукi.

– Дзень добры, калега! – прагаварыy ён паважна i з нейкiм нават своеасаблiвым апломбам. – Як вашыя справы?

– Добры дзень, мiстэр Уiнсан! – у тон яму адсказаy Свенсан, зрабiyшы выгляд, што нiчога з таго, што здарылася толькi што y калiдоры, проста не заyважыy. – Як ваша спiна?

– А што спiна? – падыйшоyшы блiжэй, мiстэр Уiнсан пацiснуy плячамi i yздыхнуy, абдаyшы пры гэтым Свенсана характэрным пахам таннага кукурузнага вiскi. – Прайшла спiна…

Тут ён нечакана iкнуy i дадаy таямнiчым шэптам:

– Амаль.

Некалькi дзён таму хтосьцi з вучняy падставiy мiстэру Уiнсану падножку на лесвiчнай пляцоyцы i небарака настаyнiк, хутчэй за yсё, паспеyшы прыняць перад гэтым чарговую дозу спiртнога, не yтрымаyся на нагах i лiтаральна пералiчыy уласнай спiной амаль усе прыступкi памiж другiм i трэцiм паверхам. Аб гэтым Свенсану па сакрэту паведамiлi самi ж вучнi, не тыя, зразумела, якiя прымалi yдзел у гэтым, мякка кажучы, хулiганстве… простыя сведкi. Праyда, прозвiшчаy самiх хулiганаy яны не назвалi… ды Свенсан на гэтым асаблiва i не настойваy, бо цярпець не мог нi даносаy, нi, яшчэ y большай ступенi, даносчыкаy.

Тым больш, што сам мiстэр Уiнсан тлумачыy потым калегам перакошанае сваё становiшча тым толькi, што яго прыхапiy раптам на лесвiцы чарговы прыступ радыкулiту. І yсе спачувалi яму, i yсе рабiлi выгляд, што вераць гэтаму тлумачэнню. І нават давалi тыя цi iншыя парады па лячэнню непрыемнага гэтага захворвання, хоць Свенсан быy цвёрда yпэyнены, што yсе цi амаль усе настаyнiкi добра ведаюць, што ж на самой справе адбылося з iх няyдачлiвым калегам.

Цiкава толькi, цi ведае аб усiм гэтым мiс Мерыдыт? Хутчэй за yсё – не, бо яна такi абуральны выпадак проста так не пакiнула б…

– Слухай, Алаф, – нечакана перайшоy на «ты» мiстэр Уiнсан, – а, можа, мы з табой… па капялютцы? У мяне y кабiнеце зусiм выпадкова засталося яшчэ… – ён змоyк, не дагаварыyшы, i яшчэ раз iкнуy. – Прашу прабачэння!