banner banner banner
Барсум атакує
Барсум атакує
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Барсум атакує

скачать книгу бесплатно

– Пасядзi пакуль тут!

– А потым куды? – крыху запознена пацiкавiyся Свенсан. – У палiцыю?

– Вось яшчэ! – прадавец хмыкнуy. – У палiцыю… сказалi таксама! Я лепш аддам яго Рыку!

– Рыку? – не зразумеy Свенсан. – А хто гэта, Рык?

– Вы не ведаеце Рыка?

Нейкi час прадавец недаyменна i нават з нейкi недаверам глядзеy на Свенсана.

– Банда Рыка курыруе гэты раён, – панiзiyшы голас, патлумачыy ён. – За што тады я яму адсцёгваю кожны месяц кругленькую суму, калi кожны малакасос…

Нiчога на гэта не адказваючы, Свенсан задуменна паглядзеy на ледзь прыкметныя гэтыя дзверцы. Задуменна i, адначасова, з трывогай, бо крымiнальныя норавы Медэi былi яму добра вядомыя.

– І што Рык зробiць з iм?

– Што зробiць?

Прадавец пацiснуy плячамi.

– Што хоча, няхай тое i робiць! Мне якая рознiца!

І, як бы паказваючы, што размова скончана, зноyку зайшоy за прылавак.

– Гэты ягоны плазмер… што вы з iм збiраецеся рабiць?

Не адказваючы, Свенсан паглядзеy на плазмер у сваёй руцэ. Ну, i старэча! Сапраyдны музейны экспанат!

– Хочаце, падару яго вам? – прапанаваy ён прадаyцу, але той толькi спалохана замахаy рукамi.

– Ну, вось яшчэ! Мала мне непрыемнасцяy! І вам не раю яго y сябе пакiдаць!

– А я i не збiраyся, – сказаy Свенсан, усё яшчэ разглядваючы плазмер. Потым яму y галаву прыйшла адна думка, i ён, асцярожна зняyшы верхнюю частку корпуса плазмера, крыху пакапаyся y ягонай начынцы. Зусiм крыху, а пасля зноy прывёy зброю y ранейшы выгляд. Ну, цi амаль у ранейшы…

– Спадзяюся, вы не збiраецеся несцi яго y палiцыю? – занепакоiyся прадавец. – А то як бы…

– Я яшчэ не настолькi з’ехаy з глузду, каб звязвацца з мясцовай палiцыяй, – сказаy Свенсан i пайшоy, было, да выхаду, але каля самых дзвярэй зноyку спынiyся, паглядзеy на прадаyца амаль умольна. – А можа… можа, вы yсё ж яго адпусцiце?

– Каго? – не адразу зразумеy прадавец.

– Ну, хлопца гэтага…

– Яшчэ чаго! – аж пачырванеy той. – Каб ён заyтра зноy…

– Ён не будзе зноy, – заверыy прадаyца Свенсан, не зусiм упэyнена, праyда. – Яму i так добра перапала…

Нейкi час прадавец толькi моyчкi глядзеy на Свенсана.

– Ну, толькi дзеля вас! – згадзiyся ён, падыходзячы зноy да дзверак у сцяне. Адсунуy убок засоyку, расчынiy дзверцы. – А ну, выходзь, паскуднiк!

– Не трэба! – заскуголiy знутры спалоханы, дрыжачы голас. – Не бiце больш, дзядзечка!

– Цябе не бiць – забiць мала!

Схапiyшы няyдалага рабаyнiка за вуха, прадавец давёy яго такiм чынам да yваходных дзвярэй i, адпусцiyшы вуха, даy юнаку добрага выспятка нiжэй спiны.

– І каб духу твайго тут больш не было!

Выйшаyшы з крамы амаль адразу ж услед за юнаком, Свенсан так нiдзе яго i не yбачыy. Дакладней, убачыy далёка наперадзе нейкi неясны цень, якi yжо знiкаy за паваротам. Усмiхнуyшыся, Свенсан нетаропка рушыy следам, успамiнаючы, куды яшчэ планаваy зайсцi i што купiць для вечара…