
Полная версия:
Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф
«Войшалк, пайшоў з пінчукамі да Навагародка, і адтуль, узяўшы з сабою наваградцаў, пайшоў у Літву княжыць».
Гэтае найважнейшае паведамленне красамоўна сведчыць на карысць добраахвотнага прыняцця мясцовым насельніцтвам літоўскага князя, і з'яўляецца ўказаннем на ўдзел продкаў беларусаў у палітычных працэсах дзяржавы, якая толькi зараджалася.
Не варта забывацца на тое, што фармаванне ВКЛ не скончылася з момантам распаўсюджвання ўлады літоўскіх князёў на гарады Панямоння.
Найважнейшымі для разумення сутнасці дзяржаўна-ўтваральных працэсаў Княства з'яўляюцца эпізоды ўваходжання ў яго склад іншых зямель будучай Беларусі, у прыватнасці, галоўнай калыбкі беларускай дзяржаўнасці, Полацкага княства, далучэнне якога, як можна меркаваць на падставе дакладных крыніц, мела мірны характар, а таксама і Віцебскага княства, якое ўвайшло ў склад ВКЛ, як лічыцца, дзякуючы дынастычнаму шлюбу Альгерда і так званай Марыі Віцебскай.
Вядома ж, у межах літоўскай гістарыяграфіі, працэс стварэння ВКЛ усё яшчэ нярэдка паказваецца з дапамогай сцвярджэнняў аб заваёве продкамі літоўцаў земляў будучай Беларусі. Тут варта ўлічыць цалкам зразумелае жаданне зрабіць уласны нацыянальны міф як мага больш яскравым. Жаданне адчуваць сябе спадчыннікамі магутных заваёўнікаў, тым больш, калі тэрыторыя тваёй дзяржавы з'яўляецца дастаткова сціплай нават па еўрапейскіх мерках, цалкам зразумелае з пункту гледжання псіхалогіі.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
Всего 10 форматов