banner banner banner
Губляючы мары
Губляючы мары
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Губляючы мары

скачать книгу бесплатно


– Да пабачэння! – развiтваyся Мiша.

– Пака… – у адказ сказала Каця.

Яна yвайшла y пад'езд i цiха паднялася па невялiкiх прыступках да лiфта.

“Гэты хлопец сёння зрабiy больш, чым зрабiy для мяне Толя y гэты дзень. Нейкi чужы чалавек, ставiyся да мяне з дабрынёй i аказаy мне дапамогу, сам прапанаваy дапамогу, а мой муж нават незнайшоy час патэлефанаваць цi адказаць на мой званок." – разважала Каця, паднiмаючыся на лiфце y кватэру.

Каця прыйшла дадому, у кватэры было пуста i цiха. Яна адразу ж кiнула пакет каля дзвярэй, побач з абудкам i yвайшла y пакой, дзе стаяy ложачак Насценькi. Каця пераклала дачку y ложачак i паспяшалася пераапрануцца. Настачка заплакала. Каця зноy яе yзяла на рукi, стала яе кармiць, закалыхваць. Дачка заснула на руках, маладая мама акуратна паклала дачку зноy у ложачак. На гэты раз малая салодка спала. Каця yзялася за сябе i за кватэру.

Каця была шчаслiвая вярнуцца да сваiх кнiжак, яна разумела, што для чытання iх можа не застацца часу. Ёй прыемна было проста глядзець, любавацца iмi, трымаць iх у руках. Кнiгi яе супакойвалi.

Кацi не было на каго разлiчваць у гэты дзень, але яна справiлася. Яна не ганарылася гэтым, бо бескарыснае стаyленне Толi да яе i яго дачкi, было вышэй гонару. Добрае сэрца Кацi было y адчаi.

У вечары адчынiлiся дзверы кватэры, хтосьцi yвайшоy.

– Гэта ты, Толь? – хвалююча i з надзеяй спытала Каця.

– Так!! – цвёрда адказаy муж.

Толя, не здымаючы абутку, увайшоy у пакой, дзе знаходзiлася яго жонка. Каця сядзела на ложку складвала яго вопратку. Яна адклала рэчы, устала i yсмiхнулася яму. Захацела нешта сказаць.

Толя злосна паглядзеy на Кацю. У гэтую секунду, без усялякiх сумненняy, ён ударыy Кацю па шчацэ далонню. Яна yпала на ложак. У шоку, Каця трымалася рукой за шчаку i вадзянымi вачыма паглядзела на мужа. Толя быy цвярозы, вочы яго гарэлi незадаволенасцю. Не зiрнуyшы на дзiця, ён, бурча сабе пад нос, спяшаyся пакiнуць кватэру. Толя нiчога не патлумачыyшы, хутка пайшоy, як быццам хаваючыся ад сям'i, гучна пляснуyшы за сабой дзвярыма. Каця была бледная, слёзы цяклi вельмi хутка. Яна не магла yявiць такую сустрэчу, яна не магла зразумець, што прымусiла мужа стукнуць яе. Каця нiколi не забудзе яго страшнага погляду. Яна адчувала, што яе як быццам нешта yдарыла y самае сэрца.

Праз некалькi гадзiн, Толя зноy вярнуyся дадому. Але на гэты раз ён быy больш спакойным i yпэyненым.

Каця не хацела бачыць яго, не хацела гаварыць з iм. Яна чула наблiжаючыя крокi мужа, Толя сам падышоy да яе. Каця сядзела ля ложачка дачкi i цiха спявала ёй песеньку.

– Цi так гэта, Каць? – спытаy Толя. – Наша дзiця хворае?

Каця з здзiyленнем ускочыла. Яна yсiм сваiм выглядам паказвала, як жа яна злуецца на яго. Моyчкi i са злосцю, яна падышла да камоды, дастала з яго дакументы дзiцяцi i хутка працягнула iх мужу. Толя yзяy iх i павольна yсё перачытваy.

– Божа мой, што з табою?! – не чакаючы адказу, спытала Каця.

Невялiкi страх абхапiy яе цела, Каця баялася блiзка наблiжацца да мужа.

У гэтую хвiлiну, у Толi нешта пераламалася. Ён павольна пайшоy назад, да кухнi, чытаючы yсе медыцынскiя паперы дзiцяцi.

Для яго yсё вырашылася, гэтыя паперы пераконвалi яго, што яго дачка зусiм здаровая. Што yсе гэтыя выдумкi аб нездаровай дачцэ – хлусня. Толя кiнуy дакументы на стол, быццам гарачы камень i адышоy трохi назад. Злосць да сабе, што ён памылiyся, шкрэбла яго душу. Ён хутка астыy, палiчыyшы сябе ахвярай падману. Толя нiколi не yсведамляy сваю няправасць, заyсёды шукаy вiнаватых сярод сваiх. Тое, што ён не прыязджаy у радзiльню, ударыy Кацю – ён не вiнавацiy сябе за гэта. Сам сябе супакоiy i пачаy адчуваць, быццам памiж iм i Кацяй не было нiякiх крыyдаy. Адсунуyшы дакументы на далёкi край стала, ён вырашыy заварыць сабе каву i пашукаць у халадзiльнiку нешта паесцi. Спачатку, ён зазiрнуy у халадзiльнiк, нiчога не yзяyшы, зачынiy яго i падышоy да плiты. На ёй стаяла пару рондаляy, Толя па чарзе праверыy кожную. Ён знайшоy грэчку y адной з iх, злёгку yсмiхнуyся, наклаy сабе y талерку. Зноy адкрыy халадзiльнiк i дастаy адтуль кетчуп. Сеy за стол i прыемна супакойваy свой голад. У гэты момант ён нават не думаy: пра Кацю, пра дзiця, пра тое, якая y яго дзiyная жонка.

Каця працягвала знаходзiцца y пакоi, чакаючы, калi ж вернецца Толя i папросiць прабачэння. Але яго не было. Ледзь толькi розныя гукi даносiлiся з кухнi.

Каця yсё больш разважала, не спыняла свае думкi. Яна хацела даведацца y Толi, хто яго надавумiy паверыць у хваробу i адвярнуцца ад сям'i, ударыць яе. Дачка спала. Не гледзячы на сваю крыyду да мужа, Каця вырашае даведацца, чаму ён так паступiy. Без сумненняy Каця падазравала, што за гэтым усiм можа стаяць Таццяна Андрэеyна, але яна хацела пачуць ад Толi тлумачэннi з нагоды таго, што здарылася. Каця падышла да мужа i паглядзела на яго халодным, сталёвым поглядам, яна была поyная рашучасцi спытаць у яго i дачакацца адказу, якiм бы ён не быy.

– Гэта yсё твая мацi? – успыхнула Каця.

Толя перастаy есцi i зрабiy незразумелы твар.

– Што? Ты аб чым? – у здзiyленнi спытаyся Толя.

Задаyшы пытаннi, Толя зноy узяyся за ежу. Быццам нiчога не ведае i не разумее, што ад яго хоча Каця.

Каця падышла да стала, узяла i кiнула дакументы перад iм, Толя павярнуyся да яе. Пасля, моyчкi апусцiy галаву, каб не глядзець Кацi y вочы, працягваючы пазбягаць размову. Толя не пераносiy прызнання сваёй паразы, таму яму было прасцей маyчаць. Бо спынiць у сабе голад, для яго было важней i ён працягваy есцi.

– Яна нешта выдумала i ты y гэта, вядома ж, адразу паверыy?! – спытала Каця трохi хрыплым голасам.

– Хто? Яна тут не прычым!? – уздымаy голас муж, ён не гатовы быy адказваць на пытаннi.

– Ды ну?! – рашуча сказала Каця. – Навошта ж ты мяне yдарыy?

– Хопiць! Я табе кажу. Спынiся! – запальна, у шалёнстве сказаy Толя.

Каця была не y сiлах вымавiць якiя-небудзь словы, холад прабегся па yсiм яе целе. Страх, што Толя можа зноy яе yдарыць, ахапiy яе. Муж быy зласлiвы, устрывожаны, тым як размаyляла i глядзела на яго Каця.

– Чаго ты глядзiш!? Мне сказалi, што наша дачка нарадзiлася хвораю! – аднавiy размову Толя. – Што я мог зрабiць!? Мяне падманулi!

Толя зусiм не заyважаy, як пачаy апраyдвацца перад Кацяй.

– Хто, твая матуля? Значыць, ты верыш камусьцi там, а не yласнай жонцы? І ты мяне вiнавацiш у гэтым? Наша дачка здаровая! Ты б ведаy, калi б цiкавiyся намi!

– Заткнiся! – крыкнуy ён. – Думай што хочаш!

Толя yстаy з-за стала.

Каця яшчэ нi разу не бачыла Толю такiм жахлiвым, яна была напалохана.

– А ведаеш што? – працягнуy ён. – Гэтыя паперы, якiя ты мне сунула, напэyна несапраyдныя! Можаш не працягваць мяне пераконваць. Заyтра пойдзем у палiклiнiку, усе yтрох i праверым нашага дзiцяцi! Зразумела?!

Гэты напал размовы, змянiy рашэнне Толi, ён вярнуyся зноy да тых думак, якiя малявалi яму Настачку з нейкай незразумелай хваробай. Толя размахваy рукамi i yсё больш палохаy Кацю.

З спальнi пачуyся плач дзiцяцi. Каця моyчкi адвярнулася i цiха сышла з кухнi, каб спынiць гэта yсё i супакоiць дачку. Яна была здзiyленая. Перад тым, як зайсцi да дачкi, яна злёгку спынiлася i y паyабароце паглядзела y бок кухнi. Яна yбачыла, як Толя стаяy спiной да яе i браy са стала дакументы.

Праз некалькi хвiлiн Кацi стала лягчэй. Яна сядзела перад ложкам i суцяшала сябе, гледзячы на цудоyнае тварэнне.

Наступала ноч. Каця легла y спальнi. Толя ж хацеy вырвацца, уцячы куды-небудзь, ад усяго, што адбывалася сёння. Ён застаyся y кватэры, лёг на канапе y гасцiнай.

Урэшце, Кацi не адразу yдалося заснуць: цi ад знярвовасцi, цi ад новых уражанняy, яна не змыкала вачэй.

Ранiцай, Каця вазiлася з Насценькай, а Толя yжо быy на працы. Калi Насця ляжала y ложачку, Каця спрабавала заняцца чымсьцi iншым, але y яе yсё валiлася з рук: не тым была поyная яе галава.

Пасля таго, як Толя вярнуyся з працы, сям'я села y машыну i накiравалася y палiклiнiку. Настойлiвасць Толi не мела межаy, ён гатовы быy заплацiць, каб хутчэй даведацца стан здароyя дзiцяцi. Каця ж, у той момант, была yпэyненая y сабе i y дачцы. Яна проста крочыла за мужам, не перашкаджала яму. Абышоyшы некалькi кабiнетаy, Толя yсё yсвядомiy. Лекары, адзiн за адным, паyтаралi яму, наколькi ён быy няправы. Настачка выдатна сябе адчувала, яна цалкам здаровае дзiця. Толя трымаy усе вынiкi, даведкi, у сваiх руках.

Сям'я вярталася з дзiцячай палiклiнiцы y поyнай цiшынi. На твары Толi была процьма абурэнняy. Ён быy падмануты, ён не меy рацыю y дачыненнi да сям'i. Усё гэта ламала яго знутры. Толя не папрасiy прабачэння y Кацi, яго гонар быy вышэй за гэта. А Каця моyчкi сядзела на заднiм сядзеннi аyтамабiля. Адчуваючы нейкi гонар, перамогу i y той жа час адчай мужа. Стомленая дачка, салодка спала на яе руках.

Іх маyчанне было доyгiм.

Цяжка было жыць у такой атмасферы: дзе няма побач разумеючага мужа, падтрымкi, дзе няма больш той гармонii, шчасця закаханых.

Нараджэнне дачкi канчаткова змянiла жыццё y сям'i. Гэтыя yсе клопаты па дзiцяцi былi толькi на Кацi. Толя не выяyляy старання, клопату y дапамозе жонцы з дзiцём. Ён уцякаy ад гэтага.

Трошкi, аднак, сям'я спрабавала аб'яднаць нешта агульнае, нешта былое памiж iмi. Але yся гiсторыя сканчалася не так прыгожа, як яны хацелi вярнуць. Неразуменне y размовах i мэтах, марах, далёка не заyсёды знаходзiyся кампрамiс.

Такiмi размовамi была таксама зачынена размова аб курорце. Раней Толя абяцаy злятаць адпачыць ёй, пасля нараджэння дачкi, але яго погляды змянiлiся i yспамiны пра гэта прыводзiлi яшчэ большы шквал у сям'ю. Каця нiколi не падарожнiчала, яна марыла yбачыць новы свет. Але y выразе Толi было зразумела, што з iм яна дакладна не yбачыць нi мора, нi горы.

Каханне y iх сям'i пераставала быць крынiцай шчасця.

Глава III

Толя працягваy працаваць у чыгуначным дэпо. Здаровы, буйны мужчына. Часу для сваёй сям'i ён амаль не шукаy. Цяпер жа ён працягваy жыць у сваiм свеце, паступова аддаляючыся yсё далей i далей ад сям'i. Пасля вячэры, ён клаyся спаць цi сыходзiy па справах, да сяброy, часта зазiраy да сваёй мамы, якая жыла з iмi y адным мястэчку. Толя стаy запальчывым па характары, няздольным да сур'ёзных разважанняy.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 1 форматов)