banner banner banner
Мястэчка
Мястэчка
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Мястэчка

скачать книгу бесплатно


– Ну, дзядзька Пеця не yлiчваецца, – адмахнулася Марыя Пятроyна. – Вось што, iдзiце-ка вы па хатах. Я вас адпускаю. Заyтра спадзяюся yбачыць вас ранейшымi i здаровымi.

Дзяцей як вецер знёс. Калi такое было, каб Марыя Пятроyна кагосьцi адпускала з урокаy?! Яны не марудзiлi нi секунды. Раптам раздумаецца. Да таго ж з урокаy па панядзелках – адно фуфло. Фiзра, хiмiя, руслiт, алгебра, фiзiка, факультатыy па фiзiцы.

Але што рабiць? Куды падацца? Такая рань яшчэ. Да Паyлоyской не сунешся: там бабуля – зацятая кансерва. Яна нават музыку, якая yнучцы падабалася, не дазваляла слухаць, абзывала яе, гэта значыць музыку, казлiным бляяннем i какафанiчным вэрхалам. А яшчэ паздзiрала постары з Мэрлiнам Мэнсанам, Ларсам Ульрыхам i Цоем са сцен над Танiным ложкам. Сказала, што рана ёй на мужыкоy заглядацца, ды яшчэ замежных, ды яшчэ страшных такiх. Вось павесiла б партрэты Талкуновай, Ганны Герман, Марыны Капура, Лешчанкi, Ратару. І песнi y iх выкананнi б слухала, а не бязглуздзiцу варожую. Для яе yсё замежнае i yсе замежнiкi – ворагi. Асаблiва немцы. Ну гэта зразумела. Аднак яна адмаyляла i yсе астатнiя нацыi, акрамя рускай. Па тэлевiзары глядзела толькi расiйскiя серыялы i толькi расiйскiя навiны, беларускiя навiны на рускай мове. Прэзiдэнта Беларусi падтрымлiвала i галасавала за яго заyсёды. З-за прэзiдэнта гэтага яна пасварылася з роднай дачкой. Ну а тая, абраyшы шлях апазiцыянеркi да iснуючай улады, збагрыла матулi сваю дачку i знiкла y невядомым кiрунку. Можа, яе i y жывых даyно не было, а можа, жыла дзе-небудзь у Амерыцы. Так, Танiна бабуля не yзрадуецца yнучкiным гасцям. Ды i як бы яе yдар не хапiy пры выглядзе Дашы. Адпадае.

Дашын тата дома, па-любасу. І хоць ён не перашкода, Даша сказала, што да яе нельга. Не хацела яна iсцi дадому.

Заставаyся Пiнокiа – адзiны сын бацькоy-iнтэлiгентаy. Яго мама працавала загадчыцай дзiцячай бiблiятэкi, а тата – вядучым фотакарэспандэнтам у раёнцы. Натуральна, дома iх не было. А Колю yсё адно трэба было дамоy. Без акуляраy ён бачыy, але слаба, i пачуваyся не y сваёй талерцы. Усё расплывалася i здавалася несапраyдным. Ён нават сам сабе здаваyся несапраyдным, калi глядзеyся y люстэрка. Растапырка нейкi, а не Коля Кот.

– Ну чо, Мiкалай, – узяла Таня яго за локаць, – запросiш прыгожых i самотных дзяyчын на агеньчык?…

– Хадзем, вядома, – узрадаваyся Пiнокiа, заyсмiхаyся.

– Ды выкiнь ты yжо гэтыя свае тампоны! – параiла Даша. – Кроy ужо даyно спынiлася.

Дом, у якiм жыy Пiнокiа, стаяy на вулiцы паралельна вулiцы, на якой стаяy дом, дзе жыла Даша, толькi справа. Спачатку iшло паштовае аддзяленне, потым невялiкi кiрмашык, галоyным чынам тэхнiчных тавараy i аyтазапчастак, потым дом Пiнокiа, з палiклiнiкай на першым паверсе, далей – рэдакцыя раёнкi, паркавая зона, за ёй грыбамi прыватныя двары.

Колiна сям'я жыла на пятым паверсе y трохпакаёвай кватэры. Пакой Пiнокiа адрознiваyся абшарам i святлом, мноствам кнiг, DVD-дыскаy, велiзарнай калекцыяй цацачных салдацiкаy за шклом сцянной шафы. Вялiкi шырокi ложак стаяy каля акна.

– Табе не шмат аднаму тут? – адразу бухнулася Таня на ложак.

– Нармальна, – адгукнуyся Пiнокiа.

– Трахадром прам, – працягвала захапляцца ложкам Таня. – Мне б такi, а то бабуля вылучыла старую канапу з вылезлымi спружынамi. І матрац не дапамагае.

– А y цябе багаты досвед? – спытаy Пiнокiа.

– Багацейшы за твой, – летуценна падняла Таня вочкi да столi, пазяхнула салодка i млява. – На такiм ложку i спаць адразу захацелася.

– Так паспi, – сказаy Пiнокiа. – Усё адно рабiць няма чаго.

– А прыставаць не будзеш? – усмiхнулася Таня.

– Не будзе, – адарвалася ад кнiг Даша. Яна yважлiва разглядала карэньчыкi кнiг на кнiжных палiцах, самi кнiгi не даставала, дзiвячыся падбору, расстаноyцы, як акуратна гэта yсё зроблена. – Выхаванне не дазволiць, праyда, Коля?

Даша таксама расцягнулася на ложку. Пiнокiа пацiснуy плячыма.

– А чо ён рабiць будзе, – спытала Таня Дашу, – калi мы зараз заснём удваiх?

– Не ведаю, – адказала Даша. – А табе не yсё адно?

– Ну як, – здзiyлялася Таня, – мы прыйшлi y госцi i занялi гаспадарскi ложак. А раптам ён таемны маньяк. Вычакае зручны момант i як накiнецца на нас…

– Хто, Пiнокiа? – засмяялася Даша i доyга не магла спынiць дурны смех, заразiyшы iм i сяброyку.

– А чо ржом? – на секунду спынiyшы прыступ смеху, сур'ёзна спытала Таня. Яе выраз твару яшчэ больш рассмяшыy Дашу. Яна смяялася, не перастаючы, некалькi хвiлiн. Ад яе не адставала i Таня. Потым смех знiк, гэтак жа раптоyна, як i пачаyся. Дзяyчыны прыцiшэлi, вочкi iх заплюшчылiся самi па сабе.

Пiнокiа хацеy паказаць iм калекцыю паштовых марак, татаy гонар, гэта ён збiраy маркi, але, пакуль шукаy альбом з маркамi, а да гэтага анальгiн, таму што зламаны зуб разбалеyся, а яшчэ раней акуляры, спазнiyся, аднакласнiцы заснулi. Іх змарыла сонца, якое yпарта лезла y акно, а ложак скраy у сон. Ды i не патрэбныя iм гэтыя маркi.

Эпiзод 8

Цi думаy калi-небудзь Пiнокiа, што Даша Белая апынецца y яго пакоi, ды не адна, а з Таняй Паyлоyскай? Цi марыy пра такiх госцяy? Так, марыy. Даyно хацеy запрасiць Дашу, не да сябе, а хоць бы y кiно для пачатку. Аднак не рашаyся i падысцi. Баяyся: засмяюць. Яшчэ болей пачнуць здзекавацца. Як Даша на такога паглядзiць? Хто ён такi для яе? Хутчэй за yсё пустое месца. Але Коля не мог быць падобным на Кастальцава цi на Хвалея, якiя падабалiся дзяyчатам незразумела за што. Абмежаваныя, тупыя, падонкападобныя, яны пагарджалi любой праявай цiкаyнасцi да мастацтва i творчасцi y цэлым, нi y што не ставiлi дзяyчат, але, калi трэба, заступалiся за iх i бiлiся люта i адчайна. Можа, за апошняе iх i шанавалi? Можа, у гэтым прычына? Жанчына выбiрае таго, за кiм, як за мурам? Коля нiколi не бiyся, нiкому не адказваy ударам на yдар калi бiлi; калi шанцавала, уцякаy, але чытаy кнiжкi пра смелых i высакародных людзей, захапляyся мушкецёрамi. Ды адна справа захапляцца мушкецёрамi, iншая – стаць iмi. Пiнокiа бракавала пораху змянiцца, пасмялець. Страх, якi пасялiyся y падсвядомасцi яшчэ з дзяцiнства, што ты нашмат слабейшы за тых, хто цябе крыyдзiць, знiшчаy у зародку спробы выкараскацца з яго логава. Нiбы цвiкамi, пазабiваy усе выхады. Яму вельмi карцела быць моцным i адважным, каб Даша звярнула на яго yвагу, хаця б усмiхнулася цi кiyнула, калi Коля з ёй вiтаyся. Ён сам не разумеy, як так выйшла, што яго нага раптам апынулася на шляху Хвалея i той спатыкнуyся. Чым, несумнеyна, дапамог Дашы. Чаму Хвалей наогул уз'еyся на Белую? Не за эмаyскi ж прыкiд. Тут штосьцi больш сур'ёзнае. Зрэшты, Хвалей да yсiх чапляyся, сцвярджаy так званы аyтарытэт. Хто мацнейшы, той i правiць балем, як той казаy. Аднак толькi слабыя духам крыyдзяць дзяyчат.

А Даша з Таняй спалi, як у сябе дома. Таня y сне yткнулася носiкам у Дашыну шыю. Яны ляжалi тварам адна да адной, нават неяк прыабняyшыся, нiбы родныя.

Так, мара спраyдзiлася. Дзяyчаты y яго. А Пiнокiа не ведаy, што з iмi рабiць i як сябе паводзiць. Таму яны i спалi. Упэyненыя, што ён не патурбуе iх, а значыць, не yспрымалi яго yсур'ёз. Ім нават неyздагад, што адна з iх падабалася яму. Аднак што з гэтым рабiць Коля i сам не разумеy. Сядзеy на зэдлiку каля ложка i глядзеy на дзяyчат, уяyляy, што iм можа снiцца цi хто. Так i праседзеy да чатырох гадзiн дня, як верны сабака, якi ахоyвае сон гаспадынi.

Першай расплюшчыла вочы Таня.

– Блiн, колькi часу? – адразу запытала.

Пiнокiа адказаy.

– Ты тут гэта… не сваволiy? – пералезла праз Дашу, звесiла з ложка ногi, зазiраючы y Колiны вочы.

– Блiн, Паyлоyская, па нагах, як па бульвары, – прабурчала Даша, прачынаючыся.

– Харэ дрыхнуць, – ускубнула тую Таня, – праспiм усё на свеце.

– Затое выспалiся, – адгукнулася Даша, калi пачула, якая гадзiна. – А ты куды? – спытала сяброyку, бачачы, што тая збiраецца сыходзiць.

– Гэта вам добра, вольным людзям, – адказала Таня. – А y мяне рэпетыцыя а пятай.

– Можа, перакусiш? – прапанаваy Пiнокiа.

– Не, дзякуй, – адмовiлася Таня, неяк паважлiва зiрнуyшы на аднакласнiка, не так, як на цямцю-лямцю, цi Коле гэта падалося? – Мяне Мiкалай Мiхайлавiч пачастуе бутэрбродамi пасля рэпетыцыi. Пакуль нельга.

– Ён табе бутэрброды носiць? – здзiвiлася Даша.

– Не мне, – адказала Таня. – Застаецца y яго проста з абеду. І, калi я галодная, нiколi не адмаyляюся. Тым больш што бутэрброды смачныя. Добра, усё, пакуль, чао. Заyтра yбачымся. Коля, праводзь…

– Пакуль, – памахала рукой Даша.

Пiнокiа адчынiy Танi дзверы, выпусцiy на волю, як птушачку, зачынiy дзверы i вярнуyся да Дашы. Тая глядзелася y люстэрка, упэyнiвалася, цi yсё нармальна. Усё ж у гасцях у хлопчыка якога-нiякога.

– Чо ты там пра хаyчык казаy? – сустрэла яна яго.

– А, зараз, – кiнуyся Коля на кухню. Ён уключыy чайнiк, у мiкрахвалёyку закiнуy катлеты i пюрэшку. Потым спытаy: – Катлеты з пюрэ будзеш?

– Ды мне yсё адно, – адказала Даша, – абы ядома. – Яна yстала з ложка, заслала яго, а падушкi yзбiла. – Ну чо, хутка там? – нецярплiва крыкнула.

– Так, праходзь на кухню, – паклiкаy Пiнокiа, накрываючы на стол.

Даша села на прапанаванае месца, узброiлася вiдэльцам i хлебам.

– Смачна есцi! – сказала.

Пiнокiа сеy насупраць, але есцi не спяшаyся, зачараваны тым, як ела Даша. Яна спрытна i хутка паглынала ежу, з зайздросным апетытам, i так хораша, як гэта можа рабiць сапраyдная лэдзi, а не правiнцыйная школьнiца.

– Хопiць тарашчыцца! – не заyважыць Колiнага позiрку дзяyчына не магла. – Еж давай! Вельмi смачна, мiж iншым!

Калi пiлi гарбату, Даша спытала:

– А чым, ты, Пiнокiа, па жыццi займаешся? Усё кнiжкi чытаеш?

– Чытаю, – адказаy Коля.

– Чытачом будзеш? Новую прафесiю вынайшаy?

– А табе не падабаюцца кнiгi?

– Гледзячы якiя. Хоць чытаць я, праyда, любiла.

– Што, разлюбiла?

– Амаль. Хлусня yсё. Не yзапраyду.

– А я вось пiсьменнiкам хачу быць, – прызнаyся Пiнокiа.

– Ну, i сцяг у рукi, – адказала Даша i тут жа спытала: – А ты чакаy нейкай iншай рэакцыi?

– Так, не, – пацiснуy плячыма Коля. Раптам напружыyся (Даша нават спалохалася, што яму дрэнна зрабiлася з-за яе рэплiк) i выдаy на адным дыханнi: – А давай пойдзем у кiно…

– Навошта? – Яе адпусцiла. Прапанова аднакласнiка не здзiвiла Дашу. Яна проста не бачыла y ёй сэнсу.

– Ну, як… – разгубiyся Пiнокiа. Ён не спадзяваyся на станоyчы адказ, але yсё адно быy збянтэжаны, плечы апалi. – Кiно паглядзець там… – усё ж прамямлiy.

– Тое, што ты патрымаеш мяне за ручку цi пагладзiш па каленцы, нiчога не зменiць, – сказала Даша. – Ты мне не падабаешся, Пiнокiа, выбач, канечне. За хаyчык дзякуй. За падножку Хвалею дзякуй. І на гэтым усё. Навучыся даваць здачы, Пiнокiа.

– Толькi y гэтым уся справа? – ледзь стрымлiваючы здрадлiвыя слёзы, крывячы вусны, выдыхнуy Пiнокiа.

– Не толькi, – сказала Даша. – Але адна з галоyных. Добра, мне пара, – зазбiралася сыходзiць.

– Я цябе праводжу, – вызваyся Коля.

– Не трэба, – спынiла яго Даша. – У нас не бандыцкi Пецярбург i яшчэ светла. – Абула красоyкi. – Ну, пакуль i дзякуй за yсё яшчэ раз.

Яна нават цмокнула Колю y шчаку, пакiнуyшы след ад губной памады, але сышла. Зачынiyшы за ёй дзверы, Пiнокiа аб'ехаy па дзвярах унiз, на кукiшкi. Пабеглi кропелькi слёз па шчаках. Карцела выць плачма, але хлопец прымусiy сябе супакоiцца. Ён знайшоy татаву заначку, схаваную ад мамы, непачаты пачак «Космасу» (мама не любiла тытунёвы дым, а тата сказаy ёй, што кiнуy, хоць курыy па-цiхаму), уключыy на поyную «Группу крови» Цоя i закурыy, няyмела, адкашлiваючыся. Коля скурыy такiм чынам тры цыгарэты запар, але палёгка не прыйшла.

Эпiзод 9

Дом культуры стаяy у самым цэнтры мястэчка, зрэшты, як i школа, у якой вучылiся Таня з Дашай. Толькi школа размяшчалася крыху yбаку, блiжэй да жылых дамоy. Дом культуры ж атачалi адмiнiстрацыйныя будынкi.

Таня прывiталася з вахцёрам, прайшла праз фае, паднялася на другi паверх, увайшла y танцклас, дзе yжо стаялi на расцяжцы ля станка Аля, Юля i Руслана.

– Прывiтанне, – кiнула Таня дзяyчатам, на хаду распранаючыся.

– Рана ты сёння, – заyважыла Аля.

– Ды нас класуха проста з ранiцы са школы папёрла, – прызналася Таня i дадала: – Прыкiньце, дзеyкi, мы з Дашкай Белай у Пiнокiа yвесь дзень прадрыхлi.

– А хто такi Пiнокiа? – зацiкавiлася, пра каго кажа Таня, Юля.

– Ды хлопчык з класа, – адказала тая.

– І як? – зацiкавiлася.

– Ды нiяк, – пацiснула плечукамi Таня. – Там усё так запушчана…

– Зусiм бесперспектыyны? – не адставала Юля.

– Не тое слова, – сказала Таня. – Табе там лавiць сапраyды няма чаго. Не абломiцца.

– Ну ты yсё адно тэлефончык чарканi, – папрасiла Юля.

– Ты чо, сур'ёзна? – не магла паверыць Таня.

– Не, прыкалваюся. Дыктуй тэлефон, Паyлоyская, не жмiся, – заявiла Юля.

– Ды на, – Таня адшукала нумар тэлефона Пiнокiа y сваiм тэлефоне, дзе захоyвала нумары yсiх аднакласнiкаy i не толькi, на yсялякi выпадак, – шкада, цi што? – прадыктавала. Юля набрала прадыктаваны нумар у сваiм тэлефоне i захавала яго.

– Усё адно не разумею, – прамовiла Таня потым, – нафiг табе Пiнокiа? Ты ж яго не бачыла нiколi?

– Вось i пазнаёмлюся, – парыравала Юля, – адвянь, Паyлоyская.

– А Белая як? – спытала Аля.

– Ды з-за яе класуха нас i выперла, – адказала Таня. – Ну, i з-за Пiнокiа. Прыкiньце, ён на Хвалея палез, абараняy Дашку.

– Нездарма тэлефончык запiсала, – выдала Юля.

– Хвалей, гэта адмарозак той, якi на Мiкалая Мiхайлавiча скакаy? – удакладнiла Руслана.

– Ну, так, – пацвердзiла Таня.

– Якi малайчынка, – пахвалiла Пiнокiа Юля.

– Так а з Белай што? – Алi не цярпелася пачуць падрабязнасцi.

– Яна прыйшла y школу як эма, – працягвала Таня. – Класуха, пакуль нiхто не yбачыy чорна-ружовую Дашку y балетнай пачцы i Пiнокiа з пабiтай губой, папрасiла сысцi. А паколькi Пiнокiа паплахела, мы суправадзiлi яго дахаты.

– Бедны хлопчык, – уставiла Юля.

– Ну i… – уважлiва слухала Аля.

– Ну i я сышла, а Дашка заставалася яшчэ там, калi я сыходзiла, – скончыла Таня.

– А ён з ёй нiчога не зробiць? – гэта Руслана пацiкавiлася асцярожна.