banner banner banner
Мястэчка
Мястэчка
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Мястэчка

скачать книгу бесплатно


Мiкалай Мiхайлавiч прыкрыy Дашу сваёй курткай ад дажджу, якi, хоць i прыцiшэy, але не спынiyся, на галаву сабе нацягнуy бейсболку. Таня iшла побач пад парасонiкам.

Дзверы y кватэру адчынiy Дашын тата. Мама з'ехала напярэдаднi з сяброyкамi i знаёмымi, усяго каля дзесяцi чалавек, на мiнiбусе ва Украiну гандляваць.

– Добры вечар, Сяргей Мiкалаевiч, – прывiталася Таня.

– Прывiтанне, – здзiyлена yтаропiyся на нечаканых гасцей сярэднiх гадоy высокi мужык у белай футболцы i y спартовых портках з лампасамi.

– Дазволiце? – ветлiва папрасiy Мiкалай Мiхайлавiч прапусцiць яго y кватэру. Дашын тата збочыy.

– Налева адразу, – падказала Таня дарогу Мiкалаю Мiхайлавiчу.

Яны разам увайшлi y пакой. Таня разаслала пасцель, Мiкалай Мiхайлавiч паклаy Дашу, разуy i сцягнуy з яе «пачку». Потым накрыy коyдрай.

– Наyродзе yсё, – сам сабе сказаy.

– Што, уласна… – дрэнна цямiy Дашын тата.

– Усё y парадку, – усмiхнуyся яму Мiкалай Мiхайлавiч. – Проста заснула ваша дачка. Будзiць было няёмка. Так што i вы не турбуйце яе, калi ласка. Ну, усяго добрага!

– Да пабачэння, Сяргей Мiкалаевiч, – развiталася i Таня, спяшаючыся за Мiкалаем Мiхайлавiчам.

– Да пабачэння, – прамовiy услед Дашын тата, пацiскаючы плячыма.

Выйшаyшы з пад'езда, Мiкалай Мiхайлавiч спынiyся, памацаy па кiшэнях, дастаy цыгарэту, закурыy.

– Далёка не хавайце! – адважнай хадой прадэфiляваy Хвалей блiзка ад Мiкалая Мiхайлавiча i дзяyчыны. А непадалёк паyколам пасталi сямёра дзецюкоy, значна старэйшых за Хвалея, з яго двара.

– Курыць шкодна, – заyважыy Мiкалай Мiхайлавiч.

– Шкодна не курыць, – парыраваy Хвалей.

– Яно i вiдаць, – усмiхнуyся Мiкалай Мiхайлавiч.

– Хвалей, ты чо? Ачмурэy? – Гэта Таня.

– Затухнi, аyца! – прамовiy Хвалей.

– Імбецыл! – выдала Таня, прадбачлiва схаваyшыся за спiну Мiкалая Мiхайлавiча.

– Выбачся! – ветлiва папрасiy Мiкалай Мiхайлавiч Хвалея.

– Чуеш, дзядзька, – падышлi астатнiя, але казаy адзiн. У святле вулiчнага лiхтара Мiкалай Мiхайлавiч добра разгледзеy падонкаватую фiзiяномiю чалавека, якi, хутчэй за yсё, нядаyна вызвалiyся. – Не табе вучыць манерам нашых хлапцоy.

– А цi табе? – усмiхаyся Мiкалай Мiхайлавiч.

– А чо, я за настаyнiка не сыду? – заiржаy той, i yсе заiржалi.

Мiкалай Мiхайлавiч не стаy чакаць, пакуль на яго нападуць. Ён ударыy першым. Закон нечаканасцi заyсёды спрацоyвае. Хвалей атрымаy не балюча, але непрыемна. Астатнiя разляталiся ад шалёных, хуткiх i yдалых кулакоy Мiкалая Мiхайлавiча, як кеглi. Не падставiyся пад iх толькi былы вязень. Ножыкам пачаy палохаць.

– Паслухай, шаноyны, – сказаy яму Мiкалай Мiхайлавiч, – я не хачу цябе калечыць. Давай разыдземся мiрам. Твой хлапец сам вiнаваты, бiy па галаве дзяyчынку, хацеy пацэлiць нагой у жывот. Правiльна гэта, як па-твойму?

– Не, – скрыгочучы зубамi, падумаyшы, адказаy той.

– Ну так мы пойдзем? – узяy за руку Мiкалай Мiхайлавiч Таню, якая з жахам i захапленнем адначасова назiрала за yсiм, забыyшыся нават парасонiк адкрыць.

– Валi, – гэтак жа працадзiy падонкаватага выгляду малады чалавек, сплюнуyшы пад ногi.

Упэyнена чаканячы крок, Мiкалай Мiхайлавiч накiраваyся да Дома культуры.

– Ваша куртка, Мiкалай Мiхайлавiч, – працягнула яму дзяyчына куртку, пра якую ён забыyся, i забыyся б яе y Белых дома, калi б не Таня.

А дыскатэка заканчвалася, заставалася зусiм крыху – i аб’явяць апошнюю павольную кампазiцыю.

Таня забегла на другi паверх, дзе яе сяброyкi yжо yсё дапiлi i даелi i прымалiся за yборку.

– Ну чо там Белая? – пацiкавiлася Аля.

– Абрыгалася yся, – сумна адказала Таня. – Мы яе з Мiкалаем Мiхайлавiчам дадому праводзiлi. – Потым вочы Танiны yспыхнулi, як зоркi. – Але вы б бачылi, як Мiкалай Мiхайлавiч махаецца!..

– А што здарылася? – былi заiнтрыгаваны дзяyчаты.

Не прапускаючы нiводнай дэталi, часам выдумляючы, Таня распавяла пра сутычку, а слухачкi слухалi яе, нiбы вучнi на цiкавым для iх уроку, перапытваючы, дзе незразумела.

Эпiзод 5

Даша праспала yсю ноч i паyдня, раз-пораз выкрыкваючы нешта y сне. Магчыма, змянялася як чалавек. Так бывае, засынае адзiн чалавек, а прачынаецца зусiм iншы. Абсалютна непазнавальны, хоць з ранейшым тварам, з ранейшымi рукамi i нагамi. Хто ведае, што ёй снiлася? Вера, наадварот, амаль не спала, праседзела yсю ноч каля Дашынага ложка y крэсле. Паyлоyская yсё ж датэлефанавалася i сцiсла распавяла пра здарэнне з Дашай. Спачатку Вера не надала yвагi. З кiм не здараецца напiцца? Яна выдатна памятала сваю першую сустрэчу з алкаголем, якая скончылася абдымашкамi з унiтазам, думала нiколi больш нават не прыгубiць спiртнога. Але yсё неяк хутка прайшло, не пакiнуyшы нiякага следу, проста не напiвалася больш. У студэнцкiм жыццi без застолляy нiяк, ды i з хлопцамi на цвярозую галаву праблематычна штосьцi наладзiць. Таму Вера, вярнуyшыся дамоy i пераканаyшыся, што Дашка спiць, таксама лягла. Забралася на верхнюю палiцу i салодка засапла y абдымках адчуванняy, атрыманых у машыне з Цiмурам. А Дашка сярод ночы як загарлапанiць штосьцi з вакальнай жаночай партыi гурта «Слот»! Вера ледзь лоб не пабiла аб столь, вырываючыся ад сну. Спусцiлася, паглядзела на Дашку. Наyродзе звычайна yсё. Пасопвала сабе тая y глыбокiм сне, лежачы правай шчакой на падушцы. Схадзiла на кухню, папiла вадзiчкi, праверыла, як татка. Таго не было. Успомнiла, што яму y начную. Ён рабiy вартаyнiком на масласырзаводе. Вярнулася y пакой. Толькi хацела прылегчы, як Дашка зноy загарлапанiла штосьцi «Слотаyскае», перавярнуyшыся на спiну i размахваючы рукамi, нiбы y трызненнi. Сяк-так супакоiyшы малую, змочваючы ёй скронi халоднай вадой, Вера вырашыла, што лепш панаглядаць, а то яшчэ паб'ецца Дашка аб верхнi ложак у незразумелым прыпадку. Так i праседзела ноч да ранiцы, як сядзелка ля цяжкахворага.

Потым прыйшоy бацька. Вера прыгатавала яму яечню.

– Што з Дашай? – спытаy ён у старэйшай дачкi.

– А што? – хаваючы вочы, адчуваючы вiну за Дашкiн стан, адгукнулася Вера.

– Яе прынёс нейкi мужык на руках у суправаджэннi Танi Паyлоyскай, – адказаy Сяргей Мiкалаевiч, сядаючы за стол.

– Я ведаю, мне Таня тэлефанавала, – сказала Вера.

– Напiлася, цi што? – здагадаyся Сяргей Мiкалаевiч.

– Ды не, тата, пэyна, дрэнна стала, – павярнуyшыся спiнай i робячы выгляд, што мые патэльню y ракавiне, адказала Вера.

– Дапусцiм, – зрабiy выгляд, што паверыy, Сяргей Мiкалаевiч. – А з аблiччам яе што? – спытаy.

– А што? – Вера зрабiла выгляд, што не зразумела.

– Ты мне не штокай, – жаваy Сяргей Мiкалаевiч, – я пытанне задаy.

– Тат, у нас, у дзяyчынак, – паспрабавала растлумачыць дачка, – зусiм iншае паняцце пра прыгажосць, чым у вас, мужчын. Даша эксперэментуе. У яе yзросце гэта нармальна.

– І ванiтаваць ва yсiх навiдавоку – таксама нармальна? – з'яхiднiчаy Сяргей Мiкалаевiч. – Вушы вянуць, як пра вас мне пачынаюць вымаyляць. Не ведаеш, куды ад сораму дзецца.

– А ты пабольш слухай, – заявiла Вера.

– Добра, – даядаючы, прамовiy Сяргей Мiкалаевiч, – вернецца мацi, разбярэцца з Дашкай. З табой ужо бескарысна. Я спаць.

І так заyсёды. Бацька нiколi не yнiкаy i не спрабаваy углыбiцца y праблемы yласных дзяцей. Імi займалася мама. Ён наогул быy шчаслiвы, калi яго нiхто не чапаy i не турбаваy, уткнуyшыся y тэлевiзар, па якiм глядзеy фiльмы з DVD-дыскаy. Жыццё на экране хвалявала яго больш, чым сям'я. Для прыстойнасцi скажа пару павучальных слоy, пачуyшы пра дочак што-небудзь на вулiцы цi на працы, i yсё. Эгаiст, адным словам. Навошта тады жанiцца было, дзяцей заводзiць? Ім жа, апроч матэрыяльнай дапамогi, патрэбна i маральная падтрымка блiзкiх людзей. А так атрымлiвалася, што татка проста адкуплiваyся грашыма, абы яго пакiнулi y спакоi. Ды ну яго, гарбатага магiла выправiць. Пайшоy спаць, хай спiць. Менш лаянкi будзе, калi Дашка yстане. Дашка любiла лаяцца з бацькам, каб разварушыць яго неяк, часам у яе атрымлiвалася, ён рабiyся вясёлым i радасным, хадзiy з ёй куды-небудзь, песцiy, ганарыyся статусам бацькi, але часцей замыкаyся ад усiх, як у камеру, нiкога нi бачыць, нi чуць не жадаy. З мамай усё часцей сварыyся. Без нагоды. Проста так. Яны нават спаць разам перасталi. Татка зараз пад тэлевiзарам абярложыyся.

– Вера! – пачула раптам Вера Дашкiн голас. – Вер!..

Старэйшая сястра паспяшалася да малодшай.

Даша пачувалася пагана, але цярпiма, толькi y горле перасохла i дужа хацелася пiць. Вера налiла ёй расолу. Даша выпiла поyную шклянку.

– Дзякуй, – аддала пустую.

– Ты як? – пацiкавiлася Вера, ветла yсмiхаючыся.

– Жэсць, – вымучана yсмiхнулася Даша y адказ.

– Чаго напiлася так?

– Ды сама не ведаю. Але так добра спачатку было. А потым так дрэнна…

– Гэта непазбежна пры неабмежаваным ужываннi, – вучыла старэйшая сястра.

– І чо зараз рабiць? – прасiла Даша рады.

– Ну, калi сорамна за yчорашняе, – прамовiла Вера, – значыць, «свята» атрымалася. Ты хоць памятаеш, што нарабiла?

– Месцамi, – адказала Даша.

– Спытаеш у Танi Паyлоyскай, – падказала Вера, – яна y падрабязнасцях распавядзе.

– Ды yжо ж, – уздыхнула Даша. – А ты як пагуляла? – спытала.

– Афiгенна! – зарумянiлася Вера.

– Добра табе.

– Не зайздросць. Не за гарамi i да цябе гэта прыйдзе.

– Хутчэй бы.

– Добра, давай дуй у душ, – прапанавала Вера, – а то ты на мурзатага чарцяня падобная…

– Вер, ты калi з'яжджаеш? – перабiла сястру Даша.

– Заyтра. Мяне Цiмур адвязе. А што?

– Пафарбуеш мяне яшчэ раз? – папрасiла Даша. – А далей я сама.

– Ты сур'ёзна?!

– Гэта маё, Вер, я адчуваю.

Даша вылезла з-пад коyдры i зашлёпала босымi нагамi y ванны пакой.

Дзея другая

Эпiзод 6

Школу чакаy сюрпрыз. Зрэшты, сюрпрызы школа атрымлiвала кожны дзень. Наyрад цi яшчэ адзiн штосьцi б змянiy у яе творчай бiяграфii. Нагледзелася за некалькi дзясяткаy гадоy iснавання. Але дзецi ёсць дзецi – вялiкiя фантазёры i выдумшчыкi. Куды там да iх дарослым, чыё yяyленне, на жаль, прымiтыyнае. У каго яно не затупiлася, як аловак, тыя сталi пiсьменнiкамi або мастакамi, творчымi людзьмi.

А пакуль дзецi застаюцца дзецьмi – дарослыя, як на вулкане. І iх, дарослых, вельмi раздражняюць няyрымслiвасць i неардынарныя паводзiны дзяцей, што вядуць да непаразумення i непрыняцця як асобы. У дарослых усё проста. Павiнна быць так, як яны вырашылi цi сказалi, i нiяк iнакш. Пакуль дзiця несамастойнае, пакуль iм займаюцца адмысловыя сацыяльныя iнстытуты, то бок бацькi, дзiцячы сад, школа, прафтэхвучэльня, i думаць не мажы пра праяву якiх-небудзь асобасных якасцяy. Дарослы чалавек, асаблiва настаyнiк, заyсёды лепш за дзiця ведае, што таму патрэбна, нават калi не мае рацыi y гэтым веданнi. Дзiця абавязана быць кiрованым, быццам яно таксi якое. У адваротным выпадку заяyляецца, што дзiця псiхiчна ненармальна i яго неабходна iзаляваць ад астатнiх дзяцей, пакуль тыя не заразiлiся той жа хваробай, як вiрусам. Ох, як баяцца дарослыя незразумелага, не жадаюць углыбiцца y праблему i разабрацца. А патрэбна – усяго нiчога. Уважлiва паставiцца да захаплення дзiця, удумлiва, часам i для сябе чаго-небудзь запазычыць. Дык не. Дарослыя лепш усё ведаюць, таму што яны больш пражылi. Іх жыццёвы досвед значна багацейшы. А тое, што эвалюцыя не стаiць на месцы, – не хвалюе. Безумоyна, не yсе дзецi развiты аднолькава, зрэшты, як i дарослыя, але часцей за yсё i тых, i другiх iмкнуцца пазачэсваць пад адзiн грабянец. Аднак праблема бацькоy i дзяцей менавiта y адмаyленнi дзiцячага свету як роyнага даросламу. Толькi таму адбываецца большасць катастроф i драм.

Даша не жадала быць, як усе. І разам з усiмi дэградаваць. Выказаць пратэст супраць асераднення школьнага выхавання яна магла толькi пры дапамозе самавыяyлення. Выпадковае знаёмства з адной дзяyчынкай у сацсетцы падштурхнула яе набраць у пошукавiку слова «эма», каб болей даведацца пра модную субкультуру. І ёй спадабалася. Не yсё, вядома. Але вобраз – самае тое. Магчыма, яе бунтарства палiчуць беспадстаyным. Настаyнiкi i yсе астатнiя дарослыя y мястэчку зломяць галаву над вырашэннем пытання: чаму? У нас жа yсё так спакойна i стабiльна. Вучыся, займайся свабодна, але y прыстойным выглядзе… Сябе Даша разумела. І калi нi да каго не дойдзе яе спроба разбурэння стэрэатыпаy, што ж, спачатку yсё прасунутае i цiкавае yспрымалася y штыкi.

Вера падтрымала Дашу, родны ж чалавечак. Ды i што такога крамольнага y чорна-ружовых тонах? Лепш быць эма, чым скiнхэдам цi панкам, цi гопнiкам. Яны хоць не б'юць нiкога, проста эмоцый не стрымлiваюць, плачуць, калi хочацца плакаць, смяюцца, калi хочацца смяяцца, пры гэтым нiкога не крыyдзяць i не крывадушнiчаюць. Ну а макiяж – узроставае, пройдзе.

Яна нафарбавала Дашу яшчэ лепш, чым у першы раз. І вусны чорнай памадай намазюкала, алоyкам абвяла, каб выразнейшымi былi. Заплечнiк Даша памяняла на касматую торбу, кшталту паштовай, паклала некалькi падручнiкаy i сшыткаy туды. Да школы яе падвезлi на машыне, хоць iсцi – пяць хвiлiн. Цiмур вырашыy, што ад школы зручнейшы выезд на трасу.

Потым сёстры абнялiся на развiтанне. Цалавацца не сталi, каб не запэцкаць адна адну памадай. Вера абяцала прывесцi y наступны прыезд яшчэ абновак па тэме.

Дажджу з ранiцы не было. Ноч яго спажыла цалкам, размазала па асфальце, пакiнуyшы адно лужыны.

У двары, ля самых варот, дагнала Паyлоyская.

– Прывiтанне, – усмiхнулася.

– Прывiтанне, – патупiyшы вочы, адказала Даша i засаромелася. Яна ж памятала, хоць i не yсё.

– Ты чаго, за суботу перажываеш? – здагадалася Таня. – Забудзься i разатры.

– Праyда, цi што? – падняла вочы на сяброyку Даша.

– Вядома, – кiyнула Таня. – Клёвы прыкiд, – зацанiла. – Крута!

– Тань, а хто гэты мужык, ну, якi нёс мяне?… – вырашыла спытаць Даша, каб ведаць: раптам перасячэцца калi-небудзь з iм, а памятала толькi нос яго шырокi i такiя ж скулы гладкапаголеныя, ды вочы зялёныя i yважлiвыя.

– А ты чо, не памятаеш? – не паверыла Таня.

– Памятаю, – няyпэyнена адказала Даша. – Але не да канца, – дадала.

– Гэта наш Мiкалай Мiхайлавiч, – з гонарам прамовiла Таня.

– Той, пра якога вы казалi?

– Ён самы, – ахвотна пацвердзiла Таня. – Але ты не ведаеш самага цiкавага, – па-змоyнiцку падмiргнула. – Мiкалай Мiхайлавiч потым такi клас самаабароны паказаy. Хвалей наш нейкiх вырадкаy мясцовых сабраy, i яны прасачылi за намi, калi мы цябе дахаты неслi, дакладней, Мiкалай Мiхайлавiч нёс, а я дарогу паказвала, таму што да сяструхi тваёй не маглi датэлефанавацца. Дык вось, калi мы выйшлi з пад'езда, яны напалi на нас, прыкiнь!..