banner banner banner
Гульня ўяўлення
Гульня ўяўлення
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Гульня ўяўлення

скачать книгу бесплатно

Гульня yяyлення
Мiкола Адам

Кнiга Мiколы Адама «Гульня yяyлення» – складаецца з апавяданняy, напiсаных i апублiкаваных у перыёдыцы ды калектыyных зборнiках у розныя гады. Іх персанажы заyсёды на мяжы рэальнага i выдуманага, чалавечага i жывёльнага, таннага i найдаражэйшага. Абставiны вакол герояy увесь час змяняюцца, iх наступны крок абсалютна непрадказальны, часам героi дзейнiчаюць эфектна, але iмпульсiyна i нелагiчна, што падкрэслiваецца яшчэ i вобразнай метафарычнасцю. Аднак пiсьменнiк моцны найперш псiхалагiзмам – здольнасцю выяyляць душэyны стан персанажаy, неадступна фiксаваць эмацыянальную рэакцыю герояy на yчынкi i рэплiкi, i раскрывае духоyны свет не толькi мужчынскiх, але i жаночых вобразаy, бо жанчына-гераiня – жаданы госць прозы аyтара.

Мiкола Адам

Гульня yяyлення

(апавяданнi)

Гульня yяyлення

Гэта здарылася са мной, а можа, i не са мной, не памятаю, у горадзе… зрэшты, у нiякiм горадзе нiякай краiны y нiякiм годзе.

Уся справа y тым, што я заyсёды баяyся памерцi ад раку. Перад вачыма yвесь час стаяy вобраз аднакурснiцы, памерлай ад раку маткi y 24-гадовым узросце. «Як я хачу жыць, Мiкола, – сказала яна перад смерцю, – ты не yяyляеш, якi гэта цуд – жыццё!»

Не менш жывы, але крыху пабляклы, як старая фотакартка, мiльгаy вобраз аднакласнiцы, памерлай ад раку страyнiка. Перад смерцю яна страшэнна высахла, усе костачкi можна было пералiчыць. «Ты яшчэ будзеш жыць, – сказала яна, – кахаць i быць каханым, а я yжо не». Я запэyнiваy аднакласнiцу y адваротным, але дзяyчына лепш за мяне ведала моц хваробы, i y той дзень, калi я адыходзiy у войска, яна адыходзiла y iншы свет.

Боязь раку перарасла з часам у нейкую манiю. Рак уяyляyся мне гэтакiм двухметровым маньякам з кулямётам на плячы, рыхтык тэрмiнатар-Шварцэнегер, i збегчы ад яго я нiкуды не мог. Паyсюль ён знаходзiy мяне, настаyляy сваю страшэнную зброю мне y твар, але стрэлiць чамусьцi марудзiy. У апошнюю секунду y пакой забягала медсястра са шпрыцам у прыгожых танклявых пальцах. Не ведаю чаму, але мой крыyдзiцель адразу знiкаy. Мабыць, ён баяyся iголкi, якая зiхцела на сонцы, а затым з вялiкiм садысцкiм захапленнем упiвалася, як камар, мне y правую (заyсёды!) палавiнку азадка.

Я прасiy, каб медсястра не пакiдала мяне, хаця б пакуль я не засну.

Яна згаджалася i сядала побач, на зэдлiк, гладзячы мае валасы.

Я называy яе Нiхто, дзяyчынай Нiхто, бо з твару медсястра вельмi нагадвала гераiню Вайдаyскай кiнанавелы, да таго ж iмя мела Нiко. Яна не крыyдзiлася i згаджалася быць нiкiм, толькi каб я не хваляваyся.

Супакоены, я засынаy. Спаy я добра, бо y снах заyсёды займаyся каханнем з дзяyчынай Нiхто. Яна здымала белы халацiк i белую шапачку, валасы колеру дзьмухаyцоy воблакам расплывалiся па спiне i ахоплiвалi абцугамi асiны стан дзяyчыны. Аднойчы мне дазволiлi выйсцi пагуляць за вароты лячэбнi пад наглядам дзяyчыны Нiхто. Адразу за дарогай раскiнулася самотнае кукурузнае поле, схавацца y якiм было вельмi проста.

Дзяyчына запалiла цыгарэту i аб нечым задумалася, а я, улучыyшы момант, вырашыy яе напалохаць, – не больш, i шуснуy у кукурузу. Пра тое, што медсястра можа падняць трывогу, вярнуyшыся y лячэбню, я не думаy. Бо быy упэyнены, што яна не зробiць гэтага таму, што я падабаyся ёй. Акрамя таго, дзяyчына не надта верыла y мой статус душэyнахворага. Нiко вучылася на псiхолага i бачыла, што я цалкам здаровы. Яна не разумела, чаму мяне дагэтуль трымаюць у лячэбнi.

Я меy намер напалохаць Нiко, але не на жарт спалохаyся сам. Ззаду пачулiся цяжкiя крокi ботаy i гук зламаных сцяблiн кукурузы. Дзяyчына нi y якiм разе не магла ствараць такi шум. З жахам я здагадаyся, што гэта тэрмiнатар-Шварцэнегер. Упэyненасцi мне дадаy лязгат кулямёта. Што было сiлы, я кiнуyся наyцёкi, спрытна працуючы рукамi, адкiдваючы з дарогi кукурузу. На iмгненне мне падалося, што на яве можа паyтарыцца сюжэт кiнастужкi «Дзецi кукурузы».

Праз некаторы час я пачуy сваё iмя. Напэyна, Нiко гукала мяне. Як нi баяyся я адгукнуцца, у фантазiях малюючы, як мой крыyдзiцель ператвараецца y дзяyчыну, асмелiyся yсё-ткi падаць голас i выкрыць месца свайго знаходжання.

У адначассе з двух бакоy заварушылася кукуруза. Я не ведаy, што рабiць. Заставацца на месцы цi бегчы на злом галавы, бо дакладна ведаy, што з аднаго боку з’явiцца не сiмпатычны тварык медсястры, а страшэнная морда маньяка-раку, якi даyно палюе на мяне.

Нiбы рак, павольна пераводзячы свой позiрк то y адзiн бок, то y другi, на кукурузу, што калыхалася i падгiналася пад нагамi Нiко i тэрмiнатара, я спiнай намацваy дарогу i адступаy.

Першай з’явiлася Нiко. Яна хацела нешта сказаць, але я без лiшнiх слоy схапiy яе за руку, i мы пабеглi.

– Ты можаш мне растлумачыць, у рэшце рэшт, што адбываецца? – пачуy я ззаду дзявочы голас. – І ад каго мы yцякаем?

Я спынiyся. Нам абодвум неабходна было аддыхацца.

– Слухай!.. – прамовiy я, прагна хапаючы ротам паветра, ледзь не пхаючы яго пальцамi, як кавалак торту.

Спачатку было цiха. Пасля пачулiся хуткiя цяжкiя крокi, трэск зламанай кукурузы, бразгат амунiцыi i зброi.

– Цяпер ты верыш мне? – спытаyся я y дзяyчыны, калi яна на yласныя вушы пачула гукi, што ствараy не прывiд, народжаны маёй хворай фантазiяй, а хтосьцi сапраyдны. – Трэба спяшацца.

Я зноy схапiy дзяyчыну за руку, i мы зноy пабеглi. Яна раз-пораз азiралася, яшчэ не верачы пачутаму. Сумнявацца yжо не выпадала. Назад я yжо не змагу вярнуцца, бо там Ён. І навошта я шуснуy у гэтую кукурузу? Ён жа толькi i чакаy гэтага. Яшчэ i дзяyчыну yцягнуy…

Поле скончылася. Мы апынулiся на беразе даволi шырокай ракi i пабачылi на пясочку перакуленую лодку, нiбы знарок некiм падрыхтаваную для нас.

Нiко дапамагла мне спусцiць лодку, села y яе. Я таксама yскочыy i адштурхнуyся ад берага.

Я сядзеy спiнай да кукурузнага поля i глядзеy на Нiко, тварык якой усё больш рабiyся падобны на маску мерцвяка. Азiрнуyшыся, я зразумеy, чаму. Ён спынiyся ля вады i пагрозлiва трос кулаком у наш бок. На плячы яго ляжаy вялiзны кулямёт, якi здалёк нагадваy сабаку.

– Ён дагонiць нас? – спалохана спыталася Нiко, але iстэрыкi y ейным голасе я не заyважыy.

– Не зараз, – на адным дыханнi кiнуy я.

Некаторы час мы не размаyлялi. Нават, калi б вельмi захацелi – нiчога не атрымалася б. Нiбы цяжкая каменная сцяна yтварылася мiж намi, вакол нас павiсла цiшыня. Калi вельмi захацець – можна пачуць дыханне вады.

Лодка цiха плыла сама па сабе, як бы ведаючы канчатковы прыпынак маршруту.

Нiко моyчкi сядзела насупраць мяне, аб нечым, вiдаць, задумаyшыся, пазiраючы y празрыстую зеленаватую плынь ракi.

Меч маланкi блiснуy на сонцы, але дажджу не было. Магчыма, патокам цяжкага мокрага штофу ён абрынецца пазней.

– Нiколi не думала, – прамовiла Нiко, гледзячы y неба, – што побач з лячэбняй iснуе такое чыстае возера: колеру сапраyднага «Тархуна».

– І правiльна рабiла, што не думала, – сказаy я.

– Чаму?

– Не iснуе гэтага возера цi ракi на свеце, i нi на воднай мапе ты яго не знойдзеш. Вельмi сумняваюся, што i кукурузнае поле сапраyднае.

– Але ж я iх адчуваю: i поле, i раку, i лодку, i…

– Гэта проста гульня yяyлення, – перапынiy я дзяyчыну.

– Якая гульня? – абурылася Нiко. – Як ты можаш так гаварыць?…

– Я магу так гаварыць i кажу. Спрачацца не будзем, таму што любая спрэчка пустая, як гладыш, калi з яго выпiць малако.

– Ты хочаш сказаць, што i мы не iснуем?

– У некаторай ступенi.

Яна хацела нешта дадаць, але, вiдаць, перадумала, да таго ж, лодка ткнулася носам у прыбярэжны пясок, за якiм пачынаyся глухi цёмны лес.

– Куды ён вядзе? – спыталася дзяyчына Нiхто.

– У нiкуды, – прамовiy я, бо i сам не ведаy, што нас чакае y гушчары.

– Я не хачу заходзiць у гэты лес! – заявiла дзяyчына.

Пачаyся дождж.

Мы iмгненна прамоклi да нiткi.

А да берага наблiжалася байдарка з Ім.

Хочаш не хочаш, нешта абмяркоyваць не было часу. Я схапiy Нiко за руку, i мы пабеглi y лес, якi схаваy нас ад ледзянога дажджу, але i не прапускаy да нас сонца.

Лес быy змрочны i таямнiчы. Нiводзiн гук не даносiyся звонку, толькi хруст сухiх галiн, на якiя мы наступалi. Нi птушак, нi звяроy, нiякiх казюрак не было y гэтым лесе, нават павуцiння i таго не бачна.

Лес цiснуy на мазгi сваёй зацятай маyклiвасцю i невядомасцю. Складвалася yражанне, што з яго няма нiякага выйсця, што мы апынулiся y лабiрынце, у абмежаванай прасторы. Як бы не пачалася клаустрафобiя… Я yжо задыхаyся, Нiко цягнула на ванiты.

Раптам…

Перад намi адкрылася паляна, светлая i амаль казачна прыгожая, з хаткай на курынай лапцы, за якой y поyнай цiшынi круцiлiся каруселi. На розных коцiках, сабачках, страусах, конiках, пеyнiках мясцiлiся фотаздымкi загiнуyшых у маладым узросце спевакоy, сярод якiх я пазнаy твары Джона Ленана, Джыма Морысана, Аляксандра Башлачова, Вiктара Цоя, Ігара Талькова, Фрэдзi Мэркуры, Курта Кабэйна…

Каруселi круцiлiся з аднолькавай хуткасцю – нi хутка, нi марудна, разам з iмi круцiлася, бы ваyчок, i хатка, але яна набiрала абароты i, у вынiку, лапка заблыталася сама y сабе. Хатка бразнулася аб зямлю, пасыпалася шкло з вокнаy – i yсё гэта без анiводнага гуку.

У хатцы – нiкога. Вiдвць, Баба-яга яшчэ не вярнулася з палявання.

Як малое дзiця, што вучыцца хадзiць, хатка паднялася на лапку i зноy пачала круцiцца.

– Сюжэт для постмадэрнiста, – прыкмецiла дзяyчына Нiхто. Я пагадзiyся.

Аднак нам трэба было iсцi. Я яшчэ не ведаy дакладна, але адчуваy, што дарога хутка скончыцца, прывядзе да лячэбнi, i калi я дайду, мае жахi скончацца, i Ён назаyсёды знiкне з майго жыцця.

Як шыкоyны дыван, перад намi паyстала дрыгвянiстае балота. За балотам павiнна быць шаша. Чамусьцi я быy упэyнены y гэтым. Толькi як яго перайсцi? Здавалася, выпрабаванням не будзе канца, як у тым фiльме пра чалавека, якi бег. Што трэба зрабiць, каб мне адкрылася, куды iсцi? Я выламаy сабе драyляную дзiдку, каб абапiрацца i правяраць глыбiню, але спадзявацца на яе…

Нiко ж прыспешвала, бо адчувала патылiцай Яго цяжкое дыханне.

– Добра, – прамовiy я, – трымайся за мяне i тэпай дакладна па маiх слядах.

Я нiколi не хадзiy па балоце, але нешта падсвядома падказвала, як трэба гэта рабiць.

Чарапахавай хадою мы пасунулiся наперад. Не ведаю, колькi поту з мяне сышло, але, калi б я быy анучай, то з мяне сцякло б вядро вады.

Мы амаль прайшлi небяспечнае месца, ужо вiдаць бабулi, якiя развешваюць бялiзну yзбоч шашы, а па самой шашы праносяцца рознакаляровыя машыны.

Заставаyся нейкi метр да выратавання, як пачуyся спалоханы крык Нiко. Павярнуyшыся, я паспеy убачыць толькi руку дзяyчыны ды белую шапачку, але i яны хутка знiклi y ненажэрнай пашчы багны. На месцы Нiко, узрадаваны, як Фрэдзi Кругер, з’явiyся Ён, гатовы нацiснуць на гашэтку кулямёта. Я павярнуyся да шашы. Адтуль не маглi не бачыць, што адбываецца y багне. Я намагаyся крычаць, але крык застраваy у горле, нiбы костка. Мабыць, я i крычаy, але не чуy свайго голасу, раптоyна страцiyшы слых, як Бетховен. Але ж глухi Бетховен пiсаy музыку. Аднак я не кампазiтар…

Страх скаваy мяне кайданамi i зрабiy падсечку. Я паляцеy, гатовы yжо адчуць брудны прысмак дрыгвы y роце. Але чамусьцi нiякага смаку не адчуваy. Расплюшчыyшы вочы, я yбачыy, як Ён плюхаецца y багне, спрабуючы выратаваць кулямёт, узняyшы яго над галавой. На твары Яго – нейкая разгубленасць i няyцямнасць. Вiдаць, монстр не мог зразумець, што адбываецца.

Нехта (цi не Бог?) шапнуy мне на вуха, каб я прыyзняy пазногцем край балота; гэта будзе лёгка зрабiць, бо нагой я yжо адкiнуy невялiкi кавалак, з-за чаго Ён i правалiyся y твань.

Я крануy пазногцем прыyзняты yжо кавалак, ён скруцiyся, што дыван. Маньяк пачаy захлынацца i праз iмгненне знiк. Балота зрабiлася звычайным дываном, якi я скруцiy у рулон i пад пахай аднёс да бабуль, што развешвалi бялiзну. Бабулямi яны здавалiся толькi здалёк. Насамрэч гэта былi студэнткi медiнстытута. Вiдаць, i без таго дрэнны мой зрок яшчэ больш пагоршыyся. Студэнткi запрасiлi мяне y госцi.

Я паабяцаy прыйсцi i выйшаy на шашу лавiць машыну.

Ужо седзячы y салоне «бумера», я заплакаy, бо дзяyчыну Нiхто любiy, як нiкога. Але нiхто i знiкае y нiшто. Магчыма, яе нiколi нiдзе i не iснавала, акрамя майго yяyлення, як i кукурузнага поля з ракою i балотам, як не iснавала i мяне, бо я таксама быy гульнёй нейчага yяyлення.

Добры чалавек Мазахаy

Мазахаy курыy. Ён ляжаy на раскладушцы y сваёй асабiстай кватэры, а на ягоным ложку кахалiся яго сябар з сяброyкай. Яны так пыхцелi i так шумна цалавалiся, i так рыпеy ложак пад iмi, што Мазахаву стала балюча за ложак. Ён злез з раскладушкi i пайшоy на кухню. Уключыy ваду i зачынiy дзверы, каб нiчога не чуць. Мазахаy уздыхнуy i закурыy яшчэ адну цыгарэту: уключаная вада, што лiлася з-пад крану вадкай трубкай, i зачыненыя дзверы не пазбавiлi Мазахава гукаy з пакою. Яны сталi яшчэ больш гучнымi. Вiдаць, прысутнасць Мазахава рабiла больш-менш сцiплымi яго сябра з сяброyкаю, адсутнасць жа нарадзiла выбух стрымлiваемых пачуццяy.

Мазахаy самотна, як воyк на поyню, зiрнуy у начное акно. Ён пачаy спяваць ад няма чаго рабiць i ад самоты, але хутка змоyк, бо ведаy усяго толькi адну песню, вывучаную з вялiкiмi цяжкасцямi яшчэ y школьныя гады да нейкага вечара, пра Яся, што касiy канюшыну.

Яму стала няyтульна i адзiнока.

З сябрам Мазахаy вучыyся пяць гадоy на адным факультэце y адной групе. Сябар стаy беларускiм пiсьменнiкам, а Мазахаy пайшоy працаваць падсобным рабочым на тыпаграфiю, у якой друкавалiся кнiжкi сябра. Нiводнай з iх ён не чытаy, бо не разумеy беларускай мовы, да таго ж праца замiнала чытанню. У вольны час Мазахаy любiy гартаць «Плэйбой» i глядзець па вiдаку «Эмануэль». На тыпаграфii ён паралельна засвоiy электракару i атрымаy права на яе кiраванне. Яго празвалi «Ферары-аварыя», таму што гойсаy ён на сваёй машыне па цэхах з неверагоднай хуткасцю, уяyляючы сябе кiроyцам «ферары» на аyтагонках, з-за чаго вельмi часта не паспяваy нацiскаць тормаз i не yпiсваyся y вольнае месца праезджай часткi цэхоy.

Мазахаy не вельмi паважаy сваю працу i не стараyся выконваць, а тым больш перавыконваць план. Наадварот, з яго гойсаннем работа стаяла, бо Мазахаву даводзiлася цэлымi днямi рамантаваць сваю кару з-за частых аварый. Затое зарплату атрымоyваy ён большую, чым тыя, хто лiтаральна парыyся на працы. Магчыма, начальства лiчыла яго механiкам?…

Мазахаву было адзiнока i няyтульна на кухнi. Ён падумаy было зноy закурыць, але выцягнуyшы цыгарэту з пачака i паглядзеyшы на яе, перадумаy. Мазахаy паламаy цыгарэту напалам i падсунуy пад вадзяны струмень, з-пад якога цудам выкараскаyся вялiкi рыжы прусак. Ён вылез на сухое i перакулiyся лапкамi дагары.

Мазахаy закрычаy. Так, як крычаць у галiвудскiх фiльмах жахаy ахвяры.

На крык прыбеглi сябар з сяброyкай.

– Што здарылася? – занепакоена yзiралася y яго сяброyка сябра.

– Трэба выклiкаць 911, прусак памiрае, – пазiраючы на яе, адказаy Мазахаy.

– Ідыёт, – прамовiла сяброyка сябра i хутчэй выбегла з кухнi пад цёплую коyдру, а сябар рассмяяyся i паляпаy Мазахава па плячы.

Неяк Мазахаy збiy электракарай пераплётчыцу з пераплётнага цэха (нешта яму там трэба было) Дэсадаву – дзяyчыну кроy з малаком, якая вучылася y вольны час на стрыптызёршу. Дзякуй богу, не забiy i нiчога не пераламаy ёй. Але пры ейным падзеннi i сам павалiyся на яе. Яшчэ i нейкую сваю руку на левую грудзь яе паклаy, як бы мiж iншым. Дэсадава раскрычалася, што тая фурыя, i пабiла Мазахаву твар да крывi. Мазахаy жа з размазанай крывёй на твары запрасiy Дэсадаву y кiно. Дэсадава падумала-падумала, перастала крычаць i прыняла запрашэнне.

Прусак не памёр. Ён i не збiраyся памiраць. Пакуль Мазахаy у калiдоры набiраy па тэлефоне 911, ад прусака i слядоy не засталося. Вось незадача. Затое на падлозе засталiся сляды, што пакiнулi сябар з сяброyкай. На iх Мазахаy паслiзнуyся i моцна пабiy галаву. Пяць хвiлiн ён не памятаy як яго завуць. Мазахаy хацеy тэлефанаваць у даведачную, але тут яго паклiкаy сябар i яны пайшлi курыць на балкон. Сяброyка сябра сапела y дзве дзiрачкi (стамiлася), адвярнуyшыся да сценкi. З-пад коyдры вiдаць быy белы аксамiт попачкi.

Сябры пакурылi, пацiснулi адзiн аднаму рукi i вярнулiся да сваiх часова пакiнутых сябар да сяброyкi, Мазахаy да раскладушкi.

Дэсадава прыйшла y кiно y скураной мiнi-спаднiцы, у скураной кофтачцы, у скураных батфортах, дакладней, прыехала на «харлеi» айчыннай вытворчасцi.

Мазахаy чакаy яе з кветкамi i пры гальштуку.

– Ой, гэта мне?! – узрадавалася Дэсадава кветкам i чмокнула Мазахава y лоб, пакiнуyшы свой аyтограф на iм. Мазахаy зiхацеy ад шчасця.

Пад час сеансу Мазахаy вадзiy рукамi па ножках Дэсадавай, неяк трапiy i пад спаднiцу, але там было так горача, што Мазахаy спалохаyся i аддзёрнуy руку. Дэсадава сама вярнула яе назад. Ды пасля зноy, як на працы, пабiла Мазахаву твар. Адмываць павезла да сябе.

Там Мазахаy прыгрэyся i, як кот – ласы на каyбасы, прымружыy вочы ад будучага прадчування задавальнення. Ён жа быy не дурны i разумеy, што самае цiкавае наперадзе.

– Я цябе кахаю! – сказаy Мазахаy.

– Дык што? – адказала Дэсадава.

– Не ведаю, – пацiснуy плячыма Мазахаy.

І тады Дэсадава шпурнула y яго падушкай. Мазахаy кiнуy яе назад. Яны пачалi перакiдвацца падушкамi, як жанглёры. Пасля Мазахаy памерыy камбiнацыi i сукенкi Дэсадавай, але яны яму не пасавалi, i катаy яе на сабе, як на конiку.

Дэсадава не дала Мазахаву, таму што была нявiннiцай. Мазахаy пакрыyдзiyся i пайшоy, не развiтаyшыся. Болей ён не збiваy яе электракарай.

Ранiцай Мазахаy не знайшоy у сваёй кватэры сябра. Сяброyкi сябра таксама не было. На непрыбранай пасцелi ляжаy аркуш паперы. Мазахаy прачытаy: «Дзякуй, стары! Не забудзь, у мяне сёння вяселле!»