скачать книгу бесплатно
Сябру Мазахава надакучыла пiсаць, як надакучылi i жанчыны. І першую i другую работу ён стараyся рабiць як мага горш, але нiчога дрэннага не атрымлiвалася. Кнiгi яго раскупалiся хутка, у асноyным жанчынамi, кожная з якiх марыла, калi не выйсцi за яго замуж, хаця б пераспаць. Стамiyшыся ад iх сябар Мазахава вырашыy жанiцца на сяброyцы, з якой быy у Мазахава y апошнюю ноч.
На вяселлi, якое адбывалася y вёсцы Смаркачоyшчына, адкуль родам была нявеста сябра Мазахава, сабралася yся пiсьменнiцкая братва. Гарэлкi было – хоць упiся. З-за апошняга, вiдаць, i пiсьменнiкаy было шмат, бо амаль усе яны ненавiдзелi сябра Мазахава за вышэйпаложаны поспех яго y лiтаратуры i y жанчын, а гарэлку любiлi. Усе лашчылi надзею, што з шлюбам сябра Мазахава iм пашанцуе хаця б на поспех у жанчын.
Смаркачоyшчына спявала i плясала. Музыкi, славутыя «Песняры», не паспявалi закусваць, iх гналi на эстраду. Сябар Мазахава пiy болей за yсiх, ён хацеy бы yвогуле не дапаyзцi да шлюбнага ложка, але дапоyз i прачнуyся ранiцай памiж дзвюма жанчынамi. Можа, у яго дваiлася y вачах, таму што абедзве жанчыны былi аднолькавыя? Толькi апахмялiyшыся, сябар Мазахава yспомнiy, што y ягонай жонкi – сястра-блiзняшка.
А Мазахаву не пiлося. Ён таксама хацеy жанiцца. Надакучыла аднаму y пустой кватэры. Ён з’ехаy з вяселля y горад i патэлефанаваy Дэсадавай, вырашыyшы папрасiць прабачэння i прапанаваць шлюб.
Але Дэсадава адмовiлася. Яна засмяялася y трубку, аб чым праз колькi хвiлiн пашкадавала, але Мазахаy ужо адключыyся, i колькi яна нi набiрала ягоны нумар тэлефона, абанент не адказваy. Ад адчаю i злосцi яна адлупцавала скураным рэменем начальнiка пераплётнага цэха, якi на той час знаходзiyся y ейнай кватэры, абазвала «старым казлом» i заплакала.
Мазахаy заплакаy таксама. Ён выйшаy на вулiцу y ноч i трапiy пад машыну. І памёр маладым.
На пахаваннi сябар Мазахава, якi быy беларускiм пiсьменнiкам, сказаy, што вучыyся разам з Мазахавым у адным унiверсiтэце i што Мазахаy быy вельмi добрым чалавекам.
Кватэра, якая любiла цiшыню
Аднапакаёвая кватэра маyчала. Маyчала гнятлiвай цiшынёй. Нават гадзiннiк на стале i той не выконваy сольную партыю. Кватэра маyчала, а магла б гаварыць з кнiгамi, яны на тое i створаны, iх i было y кватэры больш за yсё, аднак i кнiгi захоyвалi непарушнасць цiшынi. Яны, у выглядзе стала, крэсла, ложка, шафы, складзеных адмыслова з зайздроснай далiкатнасцю, нерухома слухалi цiшыню, падпарадкоyвалiся ёй. На спiнцы крэсла вiсеy пiнжак, ложак быy засланы пледам з выявай усурыйскага тыгра, шафа на двух плечыках трымала мужчынскае палiто i жаночы шаyковы халацiк, ейны халацiк, той, якая часта прыходзiла y кватэру, каб разбураць цiшыню. Ёй нiчога не належала y кватэры, акрамя халацiка, падараванага гаспадаром кватэры. Не належала i цiшыня, але яна разбурала яе, не знiшчала. Гуляла, нiбы y кубiкi з дзiцячага набору, i цiшыня дазваляла ёй рабiць гэта, бо ведала, што заyтра зноy абаyе гаспадара кватэры мацней за дзяyчыну. Хоць тая, чый халацiк вiсеy на плечыках побач з мужчынскiм палiто, вельмi прыцiскалася да гаспадара кватэры i шаптала яму на вуха нешта гарачае i салодкае, ад чаго ён пераставаy курыць i пазiраy на yладарку халацiка неяк дзiyна, а пасля яны разам клалiся y ложак.
На падаконнi стаяy лiтровы слоiк, напалову запоyнены цыгарэтным попелам i недакуркамi. Дым, таксама, як i цiшыня, падабаyся кватэры. І ён расцякаyся па пакоi i падпарадкоyваyся цiшынi.
З кухнi пачуyся гук упаyшай кроплi з-пад крана y ракавiну. Выпадкова. На яе нават звяртаць увагу не мела нiякага сэнсу. Хутка ноч прыйдзе на дапамогу цiшынi i тады yвогуле стане добра. Болей за yсё кватэра любiла ноч i цiшыню.
Шчоyкнуy дзвярны замок. Дзверы ледзь чутна адчынiлiся, але захлопнулiся з моцным грукатам, захiсталiся кнiжныя палiцы. Гаспадар кватэры, чорнавалосы малады чалавек з рэйверскай бародкай, у расхрыстанай скуранцы, шпурнуy пачак гродзенскай «Прымы» на стол, папярэдне выцягнуyшы адну цыгарэту. Ён падкурыy яе ад агеньчыка запалкi, пасля чаго, як i пачак цыгарэт, паляцеy на стол карабок. Вочы яго бегалi па yсiм памяшканнi, нiдзе не затрымлiваючыся, губы торгалiся i крывiлiся, рука з цыгарэтай дрыжэла, дым ён выдыхаy шумна, а попел страсаy на падлогу.
Малады чалавек сеy за стол. Локцi на стале, пальцы з цыгарэтай ля губ, а вочы, прымружаныя ад невядомай злосцi, глядзелi y люстэрка, што стаяла на акне. Злосць i крыyда чыталiся y ягоным твары. Ён падсунуy да сябе тэлефон, скiнуyшы мiжволi паперы i кнiгi, якiя мясцiлiся на стале, набраy нумар.
Доyга нiхто не адказваy. Малады чалавек нервова кусаy губы i, калi пачуy голас у трубцы, хрыпла закрычаy:
– Саня? Гэта Вiктар! Чуеш?
– Ды чую, не глухi, не равi так на вуха, – адказаy апанент. – Што здарылася?
– Ды нiчога. Проста… Месцы яшчэ засталiся y тых спiсах, што ты мне паказваy? Я яшчэ прасiy цябе адно пакiнуць за мной…
– Надумаy ехаць?
– Так.
– Значыць, усё-ткi нешта здарылася. Ты падумай спачатку, варта табе ехаць цi не…
– Няма кулi думаць, Саня, дый позна.
– Ты ж вяселле, казаy, хутка справiш…
– Забудзь. І не задавай лiшнiх пытанняy. Ёсць месца для мяне цi няма?
– Ды ёсць…
– Вось i добра.
– Што добрага, Вiктар? Зноy сваю Вiку прыраyнаваy да блакiтнага?… Пасля ж…
– Слухай, гэта мае праблемы…
– Ну, як ведаеш.
– Калi мне прыехаць i куды?
Саня назваy месца i час, Вiктар даy адбой. «Сука!» – вырвалася y яго. Ён глядзеy на сцены сваёй кватэры, абклееныя ейнымi фотаздымкамi. Але зрываць iх не стаy.
Ён рушыy на кухню, адкрыy лядоyню, дастаy бляшанку шпротаy i слоiк марынаваных памiдораy, з хлебнiцы – батон. На хуткую руку зрабiyшы бутэрброды, захапiy шклянку i вярнуyся y пакой. З унутранай кiшэнi курткi выцягнуy пляшку «Крышталя-люкс», адкаркаваy, налiy, выпiy, адкусiy бутэрброд, закурыy.
– Сука! – злосна прашыпеy.
Вiктар сеy на ложак i апусцiy галаву. Валасы яго былi доyгiя, але шнар ад раны прыкмячаyся, хоць рану гэтую ён зарабiy не на вайне. Так, ён быy на вайне, якую за вайну нiхто не лiчыць, хоць там i гiнуць людзi, i зноy збiраецца ехаць туды. Чаго? Ён бы таксама хацеy ведаць – чаго? Смешна ж з-за нейкай сцервы загiнуць, i ён сам разумее, што смешна, толькi iначай не можа, хоць будзе пасля шкадаваць аб зробленым цi не зробленым, якая да д’ябла рознiца?!
Яна казала: iнтэлiгентныя людзi не сварацца… Тут не тое, што не сварыцца… Хаця, глупства гэта yсё. Дый якi ён, па сутнасцi, iнтэлiгент? Тры курсы фiлфака, журналiсцкая практыка, вайна… Ён жа, акрамя як страляць i пiсаць, нiчога не yмее. Дый пiсаць, як яна кажа, таксама.
Вiктар зноy выпiy, закусваць не стаy.
…Той раз ён паехаy не з-за яе. Вiктар увогуле яшчэ яе не ведаy. Працаваy у газеце, дакладней, падрабляy, пiсаy вершы, якiя хвалiлi, раiлi кнiжку выдаваць ды yступаць у Саюз пiсьменнiкаy.
Каханне? Каханне было, ды не такое, як да Вiкi, таму i вярнуyся адтуль жывы i здаровы. Гэта yжо тут яму галаву пабiлi, а там толькi драпiны займеy; на гэты ж раз, калi паедзе, сам будзе пад кулi лезцi, ведае па сабе. І тады лез, бо малады, бесталковы, Лермантава начытаyся, рамантыка y мазгах вiравала… дурны быy. А цяпер яшчэ дурнейшы.
Вiктару прапанавалi паехаць у «гарачую кропку» як журналiсту. Ён заганарыyся: давяраюць такi важны крок зрабiць у кар’еры! Гэта потым даведаyся, што yся рэдакцыя ад гэтай прапановы адбрыквалася рукамi i нагамi, бо yсе ведалi, што такое вайна, хоць на ёй ты i журналiст. Куля не разбiрае, журналiст ты альбо салдат. Ёй усё роyна… А Вiктар ледзь не скакаy ад шчасця, што едзе y Таджыкiстан. На развiтанне рэдакцыя y ягоны гонар наладзiла банкет, шэф абяцаy добра заплацiць i «плацiць» па сённяшнi дзень… Да Вiкi yся гэтая вайна не мае анiякага дачынення, але пры чым тут Вiка?
Трэцi тост за тых, хто не вярнуyся з бою. І Вiктар выпiy паyнюткую шклянку, закурыy.
З Вiкай ён пазнаёмiyся год таму. На вяселлi сябра. Яна таксама нешта пiсала i любiла савецкi баявiк пра мушкецёраy, як i Вiктар. Мабыць, гэта i наблiзiла iх адно да аднаго. Вiктар вар’яцеy, калi яе не было побач. Раней жыццё яго было насычана рызыкай i гульнёй са смерцю, з Вiкай – iншае. Без яе кожны дзень здаваyся яму пустым. Ды яна, як заедзь, лезла да яго з роспытамi, раскажы ды раскажы… Абуралася тым, што ён нiчога не расказвае пра тую вайну… Гэта ж не анекдот, не yрывак з любоyнага рамана. Дый што ён мог расказаць? Як яго паранiла? Расказваy. Выхваляyся, як жа, герой! На спушчаных колах вывеy машыну з-пад абстрэлу з шасцю чалавекамi, там яго аднаго-адзiнага i зачапiла, не цяжка, праyда, прастрэлiла клуб навылёт. Што яшчэ? Самому yспамiнаць жудасна…
…Пасёлак Пештар… 27-ая застава… Чарада авечак… капiтан Астравух – абруселы беларус, белабрысы i насаты, нiбы Колас, высокi i худы, як Кафка, з вусiкамi белагвардзейскага афiцэра… Ваня Рабiнiн, маскоyскi студэнт пятага курса журфака… Белыя падкаyнерыкi, якiя Вiктар нiколi не мяняy i дасюль не навучыyшыся iх прышываць, з-за чаго каyнер даводзiлася мыць ледзь не кожны дзень… Бiблiятэкарка Алеся – сiнявокая 25-гадовая жанчына… Начныя yспамiны пра баi тых, у каго хутка дэмбель… Трывогi… трывогi… трывогi…
…Забiтыя вартавыя, нажамi y спiну… Чырвоныя ад злосцi твары, акамянелыя рукi на «калашах», калi бачыш, як на тваiх вачах зрэзалi таварыша, сябра, з якiм яшчэ гадзiну таму курыy адну цыгарэту на дваiх… Мацюкi… стрэлы y нiкуды… Зноy мацюкi… Горы… Слёзы, i iх не стрымаць… Сярога Гвоздзiкаy, распаласаваны ад пупка да шыi пятнаццацiгадовым шчанюком, якi папрасiy падкурыць… Удары кулакамi па чым папала парушальнiкаy мяжы… Стогны… Бiблiятэкарка Алеся, ссiльнiчаная… Карны атрад… Царандой… Перастрэлка… Мацюкi… Што яны рабiлi? Павальнае вынiшчэнне афганскага паселiшча… Крыкi… Стогны… Арык… афганская дзяyчына… Аднойчы yсчаты мардабой памiж сваiмi… Чача… Цыгарэтны дым… Сон, як збавенне… Крыкi y сне… Разборкi з царандоем, цi як яго там… «Ды пайшоy ты далёка-далёка! – гэта капiтан Астравух на афганскага палкоyнiка. – У мяне загiнула дзевятнаццаць хлопцаy, якая кампенсацыя!..» Дарога праз горы… Пясок… Пыл… Лычкi старшага сяржанта… медаль… Яшчэ адзiн карны атрад… Ваня Рабiнiн з пабiтым тварам… Ваня Рабiнiн, якi нейкi час пасля працаваy на НТБ спецкарэспандэнтам… Ваня Рабiнiн, якi, лiчы, выратаваy Вiктару жыццё, ды Алесiна не паспеy… Раненне… Бальнiца…
А пасля – рэдакцыя… Кiслая фiзiя шэфа… Праз тры днi – трое y спартыyных апранахах ля пад’езда… Бойка… Зноy бальнiца…
Так было. Аб гэтым Вiка хацела ведаць? Цi, можа, яшчэ пра што-небудзь такое, ад чаго валасы становяцца дыбарам, а вочы лезуць на лоб?… Вiктар напiсаy пра тыя два месяцы раман у агульных сшытках, але нiкому не даваy чытаць. Калi вяртаyся y Мiнск, падпiсваy паперу аб неразглашэннi.
А y бальнiцы радавалi толькi напiсаныя вершы, якiмi Вiка прынiжала яго. Яна казала, што вершы тыя нiкому не патрэбны, што чытаць iх нiхто нiколi не будзе, што пiша ён не так i не тое, што ён увогуле чалавек без будучага, хоць i з вялiкiм мiнулым… Так, Вiктар пiy з сябрамi i без сяброy. А што яму заставалася рабiць? Вядома, Вiка ведала, што яму рабiць, крычала, каб iшоy працаваць, ды калеку нiкуды не хацелi браць. Зрэшты, Вiктар атрымоyвае пенсiю, дый нiякi ён не калека, калi толькi духоyны…
…Сёння яна павiнна была прыйсцi да яго. Ён чакаy дзяyчыну тры гадзiны пасля прызначанага тэрмiну, пасля рушыy на Панiкоyку. Звычайна Вiка там бавiла вольны час. Вiктар не памылiyся, яна была там, але не адна i не з сяброyкамi, што Вiктар яшчэ зразумеy бы. Вiку абкружыла кола здаровых лабастых хлапцоy, адзiн абдымаy яе, цiскаy, цалаваy. Вiка yсмiхалася, мружачы ад задавальнення вочы, ёй было прыемна. Убачыyшы Вiктара, а ён наyмысна паволi iшоy да яе, яна скрывiла пагардлiвую yсмешку.
– А я, дурань, чакаю… – вырвалася y Вiктара.
– Хто гэта? – спытаyся хлопец, якi абдымаy яго дзяyчыну.
– Беларускi паэт, – зноy пагардлiва yсмiхнулася Вiка.
– Гэта цiкава, – пазiраy хлопец на Вiктара. – Я люблю паэзiю, толькi вось на мове яшчэ нi разу не слухаy. Прачытаеш? Я заплачу. Баксамi. Колькi?
Вiктар нервова сцiскаy кулакi i кусаy губы.
– Хочаш, дваццаць баксаy? Мала? Дам пяцьдзясят. Нейкi ганарлiвы ён у цябе.
Пасля гэтых слоy той, хто абдымаy Вiку, кульнуyся з лаyкi з паламатым носам: за моц свайго yдару Вiктар нiколi не чырванеy. Ён прыгатаваyся да сур’ёзнай бойкi, але на яго нiхто не звярнуy увагi. Нават Вiка. Збiты iм з ног хлопец падняyся, i яна войкала над iм, выцiраючы кроy сваёй насоyкай.
– Слухай, беларускi паэт, – прамовiy пацярпелы, – валi адсюль, пакуль я добры! І малiся свайму Купалу, цi як там яго, каб не трапiць мне больш на вочы, задаyлю. А мо табе памагчы знiкнуць?…
Акружэнне Вiкi ашчэрылася на Вiктара ваyчынымi iкламi. Вiктар плюнуy у бок дзяyчыны i пайшоy да метро. «Вот и вся любовь!» – як спявае Лагуценка.
– Сука! – выпiy у чацвёрты раз Вiктар. Ён глядзеy на халацiк, што вiсеy на плечыках побач з ягоным палiто. У адно iмгненне сашморгнуy халацiк з плечыкаy i пачаy яго раздзiраць, пасля шпурнуy на падлогу, стаy рыцца y паперах, нарэшце выцягнуy два агульныя сшыткi, загарнуy iх у халацiк i падпалiy. Твар яго yсмiхаyся.
Вiктар распахнуy насцеж акно, каб пасля не смярдзела y кватэры, i доyга глядзеy, як згарала самае каштоyнае y ягоным жыццi.
Калi на падлозе застаyся толькi попел, Вiктар патэлефанаваy. Ён спытаy Вiку, але дома яе не было. Вiкiна мацi пазнала яго i папытала, што перадаць, ды Вiктар гэтага yжо не чуy. Трубка выпала з ягоных рук.
Вiктар выпiy яшчэ, закурыy… Апошняя думка засвiдравала y галаве голасам любiмага выкладчыка з фiлфака: «Лепш бы ты y баi загiнуy, чым накладваць на сябе рукi з-за таго, што цябе нейкая Машка кiнула!» Але было позна.
А кватэра маyчала. З кватэры нiжэй, праyда, пачулася «…пожалуйста, не умирай…», але кватэра маyчала, цяпер ужо сапраyднай цiшынёй.
Заyтра yпраyдом схопiцца за галаву, калi пабачыць у сваiм журнале, што за yсё iснаванне дома толькi з гэтай кватэры пад самым дахам зарэгiстравана дваццаць адно самагубства.
Але гэта будзе заyтра…
Вязень замка адзiноты
Адзiнота наступала паволi, не спяшаючыся, нiбыта дакладна ведала, што мне ад яе нiкуды не yцячы, гулялася са мной, як кошка з мышкай, цярплiва чакаючы зручнага моманту напасцi, адсякаючы yсе варыянты адступлення для мяне. Яна з матэматычнай дакладнасцю разлiчыла yсе мае хады, як у шахматнай партыi, вывучыла маё папярэдняе жыццё, як гiстарычную хронiку, i, урэшце, накрыла сваiм чорным покрывам, быццам ноч, ператварыyшы y свайго вязня, не палiчыyшы патрэбным спытаць у мяне дазволу на гэта. Нават смешна. Хто калi пытаyся y патэнцыйных вязняy дазволу на жыццё y закрытым памяшканнi?
А пачалося yсё з таго моманту, калi я з’ехаy са сталiцы на працу y правiнцыю па размеркаванню. Гэта быy першы крок адзiноты, зроблены па ейнаму бездакорнаму плану, аб чым я даyмеyся толькi зараз, знаходзячыся y поyнай яе yладзе, торгаючыся, як тая казюрка y павуцiне, дарма губляючы сiлы, каб вызвалiцца, цi адзiнота сама дазволiла мне зразумець, бо цяпер ужо можна, нiякай пагрозы для ажыццяyлення яе наступных захадаy не iснуе больш. Я – вязень, а чаго вязня баяцца?…
Ужо тады, калi я яшчэ быy адной нагой у сталiцы, аднакурснiкi нiбыта пачалi пазбягаць нават размоваy са мной. Якi сэнс у размове з лузерам? Тым больш не з мiнчуком? Паступова яны забылiся, што я разам з iмi вучыyся, пасля перасталi адказваць на мае тэлефанаваннi, а з аyтаадказнiкам мне yжо не хацелася гаварыць. Мая каханая далучылася да маiх аднакурснiкаy i памяняла нумар свайго тэлефона, яна yвогуле не хацела мяне нi памятаць, нi ведаць.
І тады адзiнота прылашчыла мяне, яна яшчэ не адкрылася, як баксёр на рынгу, баючыся нечаканага yдару з майго боку, але паведамiла пра сваё iснаванне i пачала нашэптваць, што не так ужо i страшна, калi цябе забываюць. Тае бяды! Усё роyна блiзкага сяброyства з аднакурснiкамi нiколi не было i не магло быць па шматлiкiх прычынах, пералiчваць якiя адзiнота не схацела, а наконт каханай… яна ж не дзекабрыстка, каб паyсюль суправаджаць мяне, да таго ж, што б яна рабiла, сталiчная мажорка i фотамадэль там, дзе апынуyся я?… Па сённяшнiм часе рамантыка прываблiвае толькi кiношная, а што я магу прапанаваць ёй, акрамя рамантыкi ды вершаy?…
У цэлым, мне спадабаyся шэпт адзiноты, такi салодка-пранiклiвы i гарачы-гарачы, як вадкi шакалад. А каб я не вельмi засмучаyся, яна yсунула мне y руку пляшку гарэлкi, а на стол паставiла дзве шклянкi. І пiлi мы з адзiнотаю y той вечар удвух i на брудэршафт.
На працы я нi з кiм не знайшоy паразумення. Жанчынам – за сорак i iх хвалююць толькi yласныя праблемы i праблемы сваiх дзяцей. Мяшчанства i накапiцельства y iхным асяроддзi лiчылася за паспяховасць i росквiт чалавека як асобы. На творчасць iм было напляваць, тым больш на творчасць паэтычную. Яны не разумелi, што складанне вершаy патрабуе неверагодных высiлкаy, i калi y мяне не атрымалася сачынiць бязглуздую абсалютна здравiцу y гонар вышэйстаячага начальства з вобласцi, папракнулi: што ж я за паэт такi, што не здолеy звычайную халтурку цiснуць? А я не мог, не мог халтурку!
Дый цi растлумачыш iм, калi яны не разумелi вялiкай паэзii Ясенiна, катэгарычна забаранiyшы чытаць яго вершы на злёце маладых спецыялiстаy раёна…
Адзiнота зноy падтрымала мяне, i зноy мы пiлi з ёю на брудэршафт, а пасля танчылi пад рогат зор i поyнi. Але мне было yсё роyна на той момант, што пра мяне падумаюць такiя далёкiя дый цi жывыя стварэннi.
Адхланне я атрымлiваy толькi падчас рэпетыцый. Мы ставiлi Чэхава. «Трох сясцёр», якiх гралi школьнiцы-старшакласнiцы. Ды пасля рэпетыцый мне не было куды пайсцi. Мае актрысы, што дурэлi i зайгравалi са мной у строга абмежаваны час, адведзены кiраyнiцтвам у раскладзе па падрыхтоyцы мерапрыемстваy, у вольны час iмклiва пазбягалi стасункаy са мной. Вядома, рознiца ва yзросце. Я для iх быy ужо стары.
Панурыyшы галаву, сутулячыся, я шкандыбаy праз увесь гарадок да хаты, якую здымаy у саракагадовай фарбаванай Барбi, што працавала дырэктарам банка i мяняла мужоу, як пальчаткi, а y дадатак i прозвiшча кожны раз, як выходзiла замуж. Аднойчы яна засталася начаваць у мяне, вiдаць, пасварылася з чарговым мужам i ён яе выгнаy на некаторы час для прафiлактыкi. Была яна на моцным падпiтку i ляжала на адзiнай канапе, раскiнуyшы рукi. Грудзi пад белай майкай у аблiпку з выявай гурта «Тату» плаyна yздымалiся i апускалiся y такт дыханню, скураная спаднiца, i без таго кароткая, задралася ледзь не да пупка, выставiyшы на агляд бездакорна блiскучы ядваб. Па стройных i даволi прыгожых ножках яе скакалi дзве мухi, гуляючыся y даганялкi, а крыху прыадкрыты рот вабiy пульхнымi вiшнёвымi вуснамi дакрануцца хаця б пальцам.
Як заварожаны, пазiраy я на гаспадыню кватэры, у якой я жыy, i яна, гаспадыня кватэры, вiдаць, адчула мой позiрк на сабе, бо расплюшчыла вочы i доyга глядзела на мяне, быццам не пазнавала, а пасля прапанавала класцiся побач, толькi не чапаць яе, бо вельмi стамiлася.
Я лёг, як яна i казала, побач, адсунуy ейную руку блiжэй да яе цела, каб не замiнала, i невядома што б адбылося далей, каб не yблыталася y сiтуацыю адзiнота. Яна як быццам раyнавала. Ды так i было. Столькi працы i высiлкаy убухала на тое, каб пакiнуць мяне для сябе i так проста дазволiць нейкай жанчыне, няхай i Барбi, карыстацца гэтым?… Ну не!
Суседка ледзь не выламала дзверы, патрабуючы выйсцi на ганак сваю сяброyку, гаспадыню кватэры, у якой я жыy. Адзiнота хiтра yсмiхнулася, калi жанчыны, абняyшыся, пайшлi некуды, аказваецца, па важных справах.
І я застаyся адзiн. Хлушу. З адзiнотай. Сам-насам. Мы ляжалi i маyчалi, пазiраючы y столь, а па паддашаку насiлiся пацукi, парушаючы цiшыню.
Наступным днём я паехаy у сталiцу, дзе сустрэyся з лепшым сябрам. Мы распiлi з iм пляшку на вакзале, калi ён мяне праводзiy назад, размаyлялi пра паэзiю, i раптам я запрасiy яго да сябе. Ён пагадзiyся, хоць грошай на дарогу y яго не было. Але ж мы сябры.
Адзiнота сустрэла нас насцярожана, але яна дакладна ведала, чым скончыцца гасцяванне майго сябра, пагэтаму не вельмi i перажывала, седзячы трэцяй i нябачнай майму лепшаму сябру за сталом, калi мы выпiвалi.
Мы пiлi i размаyлялi пра паэзiю, i мой лепшы сябар крычаy, што я – яго лепшы сябар, б’ючы сябе y грудзi… А пасля y нас скончылiся цыгарэты. А курыць хацелася вельмi. Мой лепшы сябар пайшоy шукаць курыць у гадзiну ночы па незнаёмым горадзе насуперак майму тлумачэнню, што тут – не сталiца i так проста цыгарэт не знайсцi.
Ён вярнуyся праз колькi хвiлiн дзеля таго, каб збiць мяне з ног кулаком у жывот i запытаць, дзеля чаго ён прыехаy са сталiцы да мяне? Дзеля таго, каб не знайсцi пакурыць? Зноy удар. Я не чакаy такога ад майго лепшага сябра, якi зусiм нядаyна iрваy на сабе кашулю, даказваючы, што ён мой сябар.
У адказ я сказаy яму, што y такiм разе, ён няyдзячная жывёлiна, а не сябар.