скачать книгу бесплатно
Юнацкiх мрой труна. Зборнiк вершаy
Ян Дамiнiк Кiрэеy
Усе з нас былi, будуць цi yжо ёсцi – падлеткамi. Свет якi вельмi рэзка прымушае цябе выйсцi з дзiцячага трансу, прымушае абiраць, iсцi, змагацца i проста жыць, натуральна атрымвае зваротную рэакцыю y выглядзе моцнага yсплёску пачуццяy i ад гэтага гарачых спроб перарабiць, скрытыкаваць i перавярнуць, здаецца як, няслушны свет.Кожны верш напоyнены менавiта гэтым самым пачуццём, якiя вы, можаце даведацца цi yспомнiць, цi адчуць, што вы не адны.
Юнацкiх мрой труна
Зборнiк вершаy
Ян Дамiнiк Кiрэеy
© Ян Дамiнiк Кiрэеy, 2023
ISBN 978-5-0059-8744-0
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Прадмова
Пажоyклае лiсце, маyклiвыя вулiцы i iмгненнае адчуванне сабе y патоку жыцця. Як я бачу свет? Праходзячы па вулiцы без музыкi y вушах, напяваць сабе абрыyкi песень, якiя памятаешь, i жадаць, каб хутчэй прыйшоy транспарт: зарыцца y шумны натоyп з людзей навокал i людзей у экране. Рабiць цяжкiя рэчы на аyтапiлоце i знаходзiць сабе на паyдарозе да дому. У самым бурным патоку думак натыкацца на адну, якая, нiбы камень, спыняе рух i прымушае глядзець на сабе як на бруднае кацяня пад халодным дажджом.
Я yдзячны за yсё, што ёсць. За две рукi i нагi, за ваду i за кепскае на сэрцы, бо як жа я тады адчую добрае?
Я не змагу зразумець iншага чалавека, магу толькi наблiзiцца да гэтага. Дык цi трэба мне гэта? Ідуць сваёй дарогай, радуюцца гору iншага i плачуць над сваiм. Колькi размоy iдзе пра раку часа, каб на раннiцу разбегчыся, спужаyшыся зменаy. Колькi пацалункаy прывядуць да маyчання, у якiм нiхто не хоча размаyляць. Колькi даверу сыйдзе, пакуль яго не возьмуць у цёплыя рукi, ды колькi гiсторыяy, якiя рабiлi так балюча, стануць крышталём у шафе?
Халоднае мора, што становiцца месцам высноy i дум. Для кожнага яно свае. Маё – гэта тое, што на захадзе ад Менску. Рызыка y тым, што патрэбна для спакою там, такая ж, як у палёце з хмарачоса. Пагружаючы галаву у роздум, а цела у стому, yсё роyна не зможаш збегчы ад таго, што трэба з сабою абмовiць.
Менавiта y такiм патоке, як звычай, я пiсаy i маляваy.
Гэтыя вершы я пiсаy з 14 гадоy, таму, праходзячы праз старонкi, вы будзеце назiраць за сапраyдным юнацкiм сэрцам. Шмат праз што праходзiць кожны з нас i б’ецца y штодзённай бiтве, аб якой нiкому не кажа. Я хачу, каб гэтыя вершы нагадалi вам аб тым, што такое зноy пачынаць сваё жыццё не ведаючы нiчога i ствараць свой шлях самастойна i зноy вучыцца разумець свае пачуццi.
Асноyнымi крынiцамi, адштурховаючыся ад якiх, я пiсаy, былi мае yласныя перажываннi, буйныя падзеi i, вядома, дзяyчыны. Я спецыяльна не даю назву нiводнаму вершу, каб кожны з вас мог даць вершу сваю назву i дапусцiць яго менавiта y той кут свайго сэрца, дзе ён мусiць быць.
Зборнiк з’яyляецца кропкай у маiм пераходзе з дзiця y дзецюка. Я yклаy душу i сэрца, каб максiмальна ярка перадаць, што я адчуваю на момант напiсання i даць зразумець людзям, што гэта – мае пачуццi.
Вершы
Шукаy прыбытку для душы
Знайшоy паштоyку, на ёй бэзавыя сады
Стаiць графiн, у iм да мяжы вады
Ідуць мiнакi, на твары стомы сляды
Хавайся за млын, цi бяжы хто куды
Няма ля вады, на пляжы нi душы
Чакаю аyтобус, на iм я зьеду
Але хто куды, а я да партыйнага зьезду
І човень у восень —
Стане пральняй
І худы дым з вуснаy кiнуты iм
Стане водарам вечнасцi
А я прытулiyшы да крэпасцi
З скiвiцаy выкiну бязглуздыя недарэчнасьцi
2022
Да болi знаёмае шчасце
Б«е y грудзi ад бязлiтасцi лёса
Калi адгукнецца спадарыня восень
І нарэшце пакажа сапраyдны свой твар
Ён ня будзе марнаваць i хлусiць, калi сэрца на далонi
Гэты твар сапраyднай спадарынi восень
Ён знiшчыць i ня будзе пытаць
Бо горкiх слёзаy заyсёды хапае на восень i да першага дня вясны
2021
Гора – наша крэда
Бо шчасце калi яго стае
Становiцца без гора сумна
Бо яно як малако матулi
У сэрца немаyля iльецца
З самага пачатку жыццёвага механiзма
За не магчымасцью крычаць
Патрабуе шчасьця y дзiцяцi адабраць
Тады герой штодзённага раману
Паyзе y выс, каб хутчэй звалiцца
Бо як сляпы, што жыцця сцяжыну абiрае
Як хатнi чалавек не разумее, што ён рае
Так немаyля з дарослым тварам
Ня ведае, што сам сабе ён забiвае.
І я, з тым чалавекам, якога кожны дзень
у люстэрку сустракаю
Не маю права
Пазбавiць горад ад туману
Не дакрануцца, да самай высокай хвалi
І вышыню y палёце не набраць
Каб самаго сабе мне пазбягаць
2022
Мае рукi пахнуць табой
Як набывае водар чабор
Я вазьму тваю руку
І мы збяжым у бор
Каб вынайсцi сваю поле
Дзе з водараy
Толькi твае пахi i пахне чабор
2022
адчыненнае акенца i белая фiранка
горкая гарбата i амаль iспiсанная чорная асатка
сапраyды больш прыемней адчуваць усю моц
але высокiя пачуццi даюцца толькi на самам дне
пад час дня не хочацца працаваць
заyсёды раслабленны, зачыненныя вочы
адмысловае не разумення сябе
2022
Грукат ботаy
Ты побач
Горкi яблык
Але з табой салодкi
Чырвоныя вочы
З табой яны толькi палiлi
Гарачыя пачуццi
З табой толькi грэюць
Халоднае надвор»е
З табой бялюткi снег
Лёс у грудзь б»е
З табой будзiць
Знаходзiць замок
Бачу ключ
Ты лагодна
Я не галiyся – я калюч
Ты здымаеш з мяне капялюш
Я магу быць сапраyдным i непрыгожым
А ты можаш смяяцца i трохi па вар’яцку на мяне глядзець
Блакiт страшнага мора
З табой гатовы патануць
Хутка спаць
А я не адчуваю пакут
2022
сам насам з сэрдцам на далонi
уваходжу y выйсце
за жаданнем чагосцi бясконца жаданага
i таго ж невымоyна пачуцця
я сыходжу на сустрэчу з сабой
i буду адказу чакаць на лiст
якi не паслаy
2023
Халодны вецер
Стужка завiвае
Сумны спеy
Але сэрца гарыць, а я паспеy
І стужка майго жыцця гарыць
Я нават падаць не рыхтуюсь
Бо палёт заyсёды важней
За падзенне долу з вышынi
У блакiту сiнявы
Мора шторму надае
Я тану y вачах тваiх
Бо yжо не маю патрэбу y сваiх
2022
Пачакаю я трошкi
Не забуду сабе
Так навошта з абрусу мне крошкi
І yважлiва слухаць калi гаворка iдзе
Не магчымасць напiцца ад стогна водару абы-дзе
А сапраyдная стойкасць усмiхнуцца калi бой iдзе
Чакаць калi часу няма
І прыгаць у апошнi цягнiк за жаданнем пацалунку
Стрымаць горы, калi iдзе мур долу
Не патрэбна мне даваць чапаць сваё цела
Каб паверыць, што яно iдыяльна