banner banner banner
Дахавік Казік
Дахавік Казік
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Дахавік Казік

скачать книгу бесплатно


Казiк пацiснуy яму руку i адрэкамендаваyся:

– Казiмiр.

– Юзiк таксама павiтаyся i сказаy:

– А я Юзiк.

– Начуты, начуты, як жа, – прабасiy Галоyны перапiсчык, – Ну што ж, панове, зоймемся iнструктажам…

Наранiцу сябры прыступiлi да перапiсу. Ранак быy пахмурны, iмжэy дожджык. Першым на iх шляху быy дом нумар 13 па вулiцы Кароткабродскай. Дахавiкi з варонай падыйшлi да пад’езда. За iмi да дома наблiзiyся бамбiза y цёмных акулярах. Галава y бамбiзы была лысая i круглая, як бiльярдны шар, а твар з трохдзённай поyсцю расплываyся y iнтэлiгентнай усмешцы.

Казiк нацiснуy пiмпачку дамафона.

– Хто там? – данеслася пытанне.

Дахавiк прыyзняyся на дыбачках i крыкнуy у мiкрафон:

– Гэта мы! Перапiсчыкi!

«Пiлiм-пiлiм», – раздаyся гук, i дзверы адчынiлiся.

Перапiсчыкi паднялiся на другi паверх i пазванiлi y дзверы кватэры. Ім адчынiла гаспадыня – мажная панi y фартуху.

– Заходзьце, калi ласка, – амаль дзявочым голасам прапанавала гаспадыня.

Перапiсчыкi зайшлi y вiтальню. І тут раптоyна… Раптоyна прагучаy хрыпаты голас:

– Усiм заставацца на месцы! Гэта рабаyнiцтва!

Хрыпаты голас належыy лысаму бамбiзу, у руках ён трымаy вялiзны пiсталет.

– Я сказаy, рабаyнiцтва! – нядобра паyтарыy лысы.

Пачуyшы гэта, гаспадыня i Юзiк сiнхронна згубiлi прытомнасць. Плюх! – грукнуyся на падлогу Юзiк. Ба-бах! – а гэта гаспадыня.

Казiк нечакана для сябе yпiyся зубамi y руку лысаму рабаyнiку. Скiвiцы сцiснулiся, быццам у бультэр'ера, i толькi пасля гэтага Казiк услед за Юзiкам i гаспадыняй страцiy прытомнасць. Рабаyнiк, якi не чакаy такога развiцьця падзей, упусцiy пiсталет i заскуголiy ад болю:

– А-а-ааа!!!!

Але Казiкавы зубы yчапiлiся моцна.

Тут Карына iмгненна прадублiравала Казiкаy укус кантрольным дзяyбком у лоб лысага. Бамбiза узвыy ад болевага шоку i, знепрытомiyшы, таксама грукнуyся на падлогу. Справа была скончана.

Калi палiцыя, выклiканая суседзямi, увалiлася y кватэру, на падлозе ляжалi чатыры непрытомныя целы, i толькi варона Карына пераможна махала крыламi, выгукваючы пры гэтым:

– Кар-р! Кар-р-р!!!

Інспектар палiцыi зiрнуy на нерухомага бандыта i радасна сказаy:

– Знаёмы твар!

Як выявiлася, гэта быy жулiк па мянушцы Глобус, аб’яyлены Інтэрполам у мiжнародны вышук. Глобус займаyся рабункам цацак i дзiцячых кнiжак. Доyгi шлейф злачынстваy цягнуyся за iм па цэлай Еyропе. Сотнi дзяyчынак i хлапчукоy засталiся праз бандыта без улюбёных цацак. Нават пiсталет у Глобуса быy вадзяным. Ён яго адабраy у беднага iспанскага хлопчыка. І толькi дзякуючы Казiку i Юзiку з Карынай удалося пакласцi канец Глобусавым злачынствам.

На наступны дзень у будынку гарадской палiцыi шэф палiцыi у прысутнасцi бургамiстра горада i шматлiкiх гасцей yзнагародзiy Казiка, Юзiка i Карыну значкамi «Ганаровы палiцыянт», а прадстаyнiк Інтэрпола абвясцiy аб прэмii y 500 талераy для герояy.

Цяпер тэлевiзар быy дакладна y Казiкавай кiшэнi.

5. НОВЫ СЯБАР

Пасля кароткай ночы прыйшла звычайная летняя ранiца. На вулiцах i завулках лянотна пазяхалi каты. Горад яшчэ спаy, i толькi дворнiкi шкрабалi сваiмi дзеркачамi па бруку. Шурх-шур-р-х, шух-х-шух, неслася з усiх бакоy у празрыстай ранiшнай цiшы. Раз-пораз пад вокнамi старых камянiц павольна прапаyзалi першыя тралейбусы з нешматлiкiмi заспанымi гарунамi-пасажырамi.

Дахавiк Казiк салодка соп у сваiм маленькiм ложку, якi стаяy на гарышчы стогадовага дому ля такога ж стогадовага комiна. На антэнных кабелях, што аблытвалi бэлькi, быццам павуцiнне, вiселi Казiкавы штонiкi i сурдут. Дахавiк снiy каляровы сон, у якiм ён падарожнiчаy з аднаго даху на другi па чароyнай вясёлцы, нiбыта па мосце. Вясёлка выгiналася велiзарнай дугой па-над горадам, i з яе гарба адкрываyся шыкоyны краявiд. Казiк сядзеy на вясёлцы i глядзеy унiз, на чырвоныя, зялёныя i шэрыя дахi, на тэлевежу, якая сваiм шпiлем даставала амаль да вясёлкi, на рэчку, што з вышынi здавалася тоненькай стужкай, на зелянiну дрэy. Побач з Казiкам праплывалi белыя пухавiкi-аблачынкi…

Сон быy такi цудоyны, што Казiку нават не хацелася прачынацца. Але спрацаваy таймер тэлевiзара, i гарышча ахутала бадзёрая музыка ранiшняй тэлегiмнастыкi. На экране сiмпатычныя дзяyчаты выраблялi складаныя па. Казiк хацеy быy паляжаць яшчэ пад коyдрай, але яго ногi самi сабою пачалi торгацца y рытме музыкi. Хоцькi-няхоцькi, давялося падымацца i для парадку зрабiць некалькi простых рухаy, каб ногi i рукi супакоiлiся. Пазаймаyшыся, дахавiк памыyся, паснедаy кавай i булачкай з маслам, пачысцiy зубы. Потым ён падняyся па драбiнках на дах i сеy з краю, звесiyшы ножкi.

Пасля сняданку yсе адпачываюць па-рознаму: адны чытаюць газету, iншыя глядзяць тэлевiзар, а вось Казiк любiy сядзець на краi даху i нiчога не рабiць. Проста сядзець i глядзець навокал. Перад Казiкам расцiлалася цудоyная панарама горада: стромкiя чырвоныя дахi старых камянiц, мудрагелiстыя флюгеры, алоyкi хмарачосаy. Вунь праз некалькi дамоy стаiць былая воданапорная вежа, немаведама калi пераробленая y звычайны жылы дом. А вунь вiдаць белая званiца касцёла Святога Францiшка. Знаёмы краявiд.

У доме насупраць ужо амаль усе прачнулiся. Праз адчыненыя вокны можна было пабачыць, чым у гэты час займаюцца жыхары. Казiк кiнуy позiрк на другi паверх. Ён разгледзеy дзяyчынку Паyлiнку, якая снедала на кухнi. Побач, каля плiты, завiхалася яе матуля. Паyлiна лыжкай корпалася y талерцы i асцярожна касавурылася на мацi – мяркуючы па yсiм, есцi Паyлiнцы не хацелася. Нарэшце матуля выйшла з кухнi. Дзяyчынка iмгненна падхапiлася, падбегла да акна i вылiла змесцiва талеркi на вулiцу.

«Снайперка» – падумаy Казiк, калi манная каша (а y талерцы была менавiта манная каша) вылiлася на пана, якога собiла y гэты момант праходзiць пад акном. Маленькi сабачка-таксяня, якога выгульваy пан, тут жа стаy аблiзваць калашыны гаспадара. А Паyлiна iзноy хуценька апынулася за сталом, ужо з пустой талеркай. Аблiты пан у разгубленасцi стаяy на тратуары i задзёршы галаву глядзеy угору…

Тут на гарышчы зазвiнеy Казiкаy тэлефончык, i дахавiк мусiy перапынiць назiранне, так i не даведаyшыся, чым усё скончыцца. Тэлефанаваy сябар Юзiк.

Прывiтанне, гультай! – са смехам прамовiy Юзiк.

Ад гультая чую, – парыраваy Казiк. – Як маешся, што чуваць у

свеце?

– У свеце крызiс i нестабiльнасць. Еyра падае, даляр расце, – паведамiy Юзiк.

– Я тут на абмене грошай трохi нажыyся, дык можа, куды-небудзь за горад выедзем – адпачнём, грошы распусцiм? Тым больш заyтра Купалле.

– А што, давай, – узрадваyся Казiк, – толькi трэба з сабой i Карыну yзяць. А то старая yжо забылася, калi на прыродзе была.

– Згода.

Дахавiкi дамовiлiся сустрэцца назаyтра ранiцай на аyтобусным вакзале…

Калi Казiк дабраyся а дзявятай да аyтавакзала, Юзiк i Карына yжо чакалi яго ля цэнтральнага yвахода. Юзiк быy з заплечнiкам, у якiм было паyнютка yсялякай смакаты.

– Ну што, пайду квiткi купляць, – паведамiy Казiк.

– Мне не трэба, – сказала Карына, – я прынцыпова езджу без квiтка.

– Вольнаму воля, – прамовiy Казiк i пайшоy па квiткi для сябе i для Юзiка.

Пачынала прыпякаць. На трэцяй пляцоyцы, ад якой адпраyляyся аyтобус, набралася багата народу. Падышоy аyтобус, i пасажыры пачалi заходзiць у расчыненыя дзверы. Але Карына, апярэдзiyшы yсiх, улезла y салон самая першая i, ускочыyшы на месца каля акна, пракаркала дахавiкам:

– Хутчэй да мяне!

Сябры yселiся побач з Карынай. Псс-с! Дзверы зачынiлiся, i аyтобус пакацiy за горад. На першым жа загарадным прыпынку y аyтобус зайшла кантралёрка i пачала правяраць квiткi y пасажыраy. Кантралёрка брала квiток, глядзела дату i нумар рэйса i шчоyкала кампосцерам. Падышоyшы да сяброy, яна праверыла квiткi y Казiка i Юзiка, потым звярнулася да Карыны:

– Ваш квiток.

Карына глядзела y акно, быццам не чула.

– Ваш квiток, – гучней прамовiла кантралёрка.

– Га? – Карына прыкiнулася глухой.

– Квiток! – яшчэ гучней сказала кантралёрка, пры гэтым адно яе вока чамусьцi заторгалася.

– Пенсiянерка я, – адказала ёй варона.

Але кантралёрка i не думала здавацца:

– Плацiце штраф, а то высаджу з аyтобуса.

Грошай у вароны не было, таму плацiць за яе штраф давялося дахавiкам. Як тут не заплацiш?

– Я аддам. Я аддам вам гэты талер, – нудзiлася yсю астатнюю дарогу Карына. – Даруйце мне.

Сябры выйшлi з аyтобуса на перадапошнiм прыпынку i вузкай сцяжынкай накiравалiся праз лес да возера. Надвор’е было цудоyнае. Дахавiкi iшi i весела гаманiлi, а Карына з сумным выглядам ледзь валаклася за iмi. Калi кампанiя прайшла з паyкiламетра, наперадзе пачуyся нейкi шум. З-за дрэy выскачыy невялiкi сабака незразумелай пароды i кiнуyся да сяброy.

– Схавайце мяне, калi ласка! – забрахаy сабака, – з мяне хочуць зрабiць шашлык!

Казiк разгубiyся быy, але Юзiк ужо скiнуy заплечнiк, i сабака yскочыy туды з хуткасцю маланкi. Толькi паспеy Юзiк закiнуць заплечнiк за спiну, як да iх падбег велiзарны мужчына з чорнымi валасамi i такiмi ж чорнымi вусамi.

– Вы не бачылi тут майго сабакi. Уцёк, халера!

– Бачылi, – адказаy Юзiк. – Ён пабег у лес, вунь туды, – Юзiк паказаy у той бок, адкуль яны прыйшлi. Калi мужчына знiк, Юзiк зняy заплечнiк.

– Дзякуй, – сказаy сабака, калi вылез з заплечнiка. – Вы мяне yратавалi.

Так у Казiка, Юзiка i Карыны з'явiyся новы сябар – сабака Маркiз.

І чатыры постацi весела рушылi y бок возера – насустрач сваiм новым прыгодам…

6. ІДЭЯ

Аднойчы дахавiку Казiку y галаву прыйшла выдатная iдэя – ён вырашыy успомнiць старое i зноy папрацаваць камiнарам. Казiк адразу захацеy падзялiцца гэтай iдэяй з дахавiком Юзiкам. Ён дастаy з кiшэнi сваiх чырвоных штонiкаy мабiльны тэлефончык i хутка набраy нумар найлепшага сябра.

– Юзiк, прывiтанне! Што робiш? Чым займаешся? Як заyсёды чытаеш свайго Мiцкевiча? «Лiтво! Ойчызна моя! Ты естэсь як здрове»… Хi-хi-хi. Давай прыязджай хутчэй да мяне, ёсць сур’ёзная размова.

Пасля гэтага Казiк вылез з гарышча праз акно на дах, лёг на дыванок, якi ён спецыяльна набыy, каб загараць, i падставiy жывоцiк вясноваму сонейку. «Паляжу, пагрэюся, пакуль Юзiк будзе дабiрацца да майго дома» – падумаy Казiк. Ён заклаy ручкi за галаву i… заснуy. Што ён снiy – невядома, бо некаторыя сны маюць такую yласцiвасць, што забываюцца адразу, калi прачынаешся. А Казiк прачнуyся. Дакладней не сам прачнуyся, а яго пабудзiy сябар Юзiк, якi пачаy казытаць Казiка, водзячы пярынкай пад Казiкавым носiкам.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 10 форматов)