banner banner banner
Эксгумацыя
Эксгумацыя
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Эксгумацыя

скачать книгу бесплатно


У гэты момант па калiдоры, прыцiскаючы да грудзей апарат для замеру крывянога цiску, на высокiх абцасах працокала чарнявая медычка y караткаватым халацiку. Убачыyшы y прачыненых дзвярах Зайцава, яна прыпынiлася.

– Адам Пятровiч, – пявуча загаварыла медычка, – гэты, так называемы хворы, П’яных ноччу зноy спрабаваy залезцi y жаночую палату, на гэты раз праз балкон…

– Падрыхтуйце дакладную на iмя прафесара Баравога, – надаючы голасу як мага больш начальнiцкай цвёрдасцi, кiнуy Зайцаy i павярнуyся да Смаляка, паказваючы, што размова на гэтым скончана. – Я да вашых паслуг, Васiль Мiкалаевiч.

– Я yжо рыхтавала некалькi дакладных, а мер нiхто не прымае, – роспачна перасмыкнуyшы плячыма, настойлiва даводзiла сваё медычка. – Вось пабачыце, – узвысiла яна голас, – згвалцiць гэты кабялiна каго, усiм не паздаровiцца…

– Ну добра, добра, – ужо паблажлiва загундосiy Зайцаy, – я сам давяду да прафесара, ён лечыць, яму i рашэнне прымаць.

Смаляка зацiкавiла размова доктара i медыцынскай сястры, але ён не лез з роспытамi, моyчкi iшоy побач з Зайцавым, думаючы пра сына пацярпелай Шашок. Доктар раз-другi зiрнуy з-пад iлба на следчага i, па-свойму расцанiyшы гэтае маyчанне, загаварыy:

– Хачу, каб вы зразумелi правiльна. Справа y тым, што тыдзень таму згаданы П’яных паступiy на лячэнне, – Зайцаy нервова аблiзнуy сасмяглыя вусны: – Як бы гэта прасцей сказаць… Адным словам, даставiлi яго з эрагiраваным пенiсам, i мы пакуль што не можам прывесцi ягоны фiзiчны недахоп да нормы. Баравы асабiста займаецца, а хворы спярша перажываy, а потым уявiy сябе гэткiм «гiгантам» i yвесь час спрабуе спакушаць жанчын. Убiy сабе y галаву, што гэта i не хвароба зусiм, а «дар божы»…

– Ну i ну! – весела засмяяyся Смаляк.

Усё кепскае, што колькi хвiлiн таму бударажыла душу i думкi, раптам знiкла, адкацiлася, з’явiлася пачуццё няёмкасцi перад Зайцавым.

– Спярша i я пасмяяyся, – пакрыyджана зiрнуy на следчага доктар, – а П’яных небяспечны, бударажыць бальнiцу, хоць мiлiцыю выклiкай.

– Калi гэты чалавек патрэбен навуцы, то берагчы i сцерагчы яго трэба адпаведна, як навуковую каштоyнасць, – жартаyлiва, усё яшчэ смеючыся, адказаy Смаляк. – А калi сур’ёзна, раю на самай справе звярнуцца за дапамогай у мiлiцыю. Гарантую, што пасля размовы з участковым ваш навуковы экспанат умомант вылечыцца i прыйдзе, як вы кажаце, да нормы…

Доyгi калiдор скончыyся адразу, як толькi Смаляк i Зайцаy павярнулi направа. Вялiзныя, зробленыя з пластмасы дзверы з шыльдай «Рэанiмацыя» адчынiлiся не адразу, доктару давялося некалькi разоy нацiснуць на жоyтае вочка званка, i толькi пасля гэтага глуха шчоyкнуy аyтаматычны замок. Дзяжурная медыцынская сястра, апранутая y цёмна-зялёную кашулю, гэткага ж колеру караткаватыя штаны, якiя выгадна падкрэслiвалi яе стройную фiгуру, стаяла каля невялiкага столiка, выструнена цягнулася да вiсячага на сцяне гаршчэчка з кветкамi i палiвала iх вадой. Яе галаву yпрыгожваy какетлiва прышпiлены да каштанавых валасоy цылiндрычнай формы зялёны капялюшык. Убачыyшы Зайцава i Смаляка, яна шчыра, прыязна yсмiхнулася, у крыху раскосых чорных вачах успыхнулi гарэзлiвыя агеньчыкi. Медычка паставiла графiн з вадой на столiк, звычным грацыёзным рухам паправiла валасы, iмгненна агледзела сябе y люстэрка, што стаяла насупраць, каля шкляной шафы з медыкаментамi i пайшла, не, хутчэй, як здалося Смаляку, паплыла iм насустрач. Прыгожы твар, на якiм спакуслiвай чырванню палалi пульхныя вусны, iскрыyся непрыхаванай радасцю. У гэты момант Смаляк злавiy сябе на тым, што ягоны твар расплываецца y блазённай усмешцы. Ён знiякавеy, хуценька адвёy позiрк ад прыгажунi медычкi i паглядзеy на Зайцава. Доктар выглядаy празмерна заклапочаным i строгiм. Ён толькi зiрнуy на медычку, адразу рэзка спынiyся i яшчэ больш насупiyся.

– Клаyдзiя Сямёнаyна, – ссунуyшы да пераносся бровы, пужлiва, амаль iстэрычна yскрыкнуy Зайцаy, – са мной следчы з пракуратуры…

Медычка быццам i не чула, нават не прыпынiлася, не паглядзела на Смаляка, i следчы раптам зразумеy, што y гэтай сiтуацыi ён лiшнi.

– Адам Пятровiч, а я таксама не адна, – зляцела з яе чырвоных вуснаy-бутонаy, – у другой палаце прафесар Баравы…

Пасля гэтых слоy медычка неyпрыкмет цмокнула, паслаyшы доктару паветраны пацалунак. Зайцаy сумеyся, пачырванеy, незадаволена папераджальна кашлянуy у кулак, рэзка крутнуyся i прачынiy блiжэйшыя ад сябе дзверы.

– Праходзьце, Васiль Мiкалаевiч, ваша пацярпелая тут, – i, быццам вiнавацячыся, кiyнуy на медычку: – Гэта мая нявеста…

Не паспеy Смаляк зрабiць i крок, як дзверы за спiнай хуценька зачынiся i да слыху даляцеy прыглушаны шэпт:

– Клава, мы ж на рабоце!

– Любы, калi гэты следчы сапраyдны мужчына, ён табе толькi пазайздросцiць.

Смаляк прайшоy на сярэдзiну пакоя, каб не чуць размовы закаханых. У палаце стаялi два ложкi, адзiн з якiх быy свабодны i запраyлены замытым да жаyцiзны прасцiрадлам з неахайнай лапiнай пасярэдзiне. На другiм ляжаy загiпсаваны чалавек, у якiм немагчыма было пазнаць старую Шашок. У прыцемненым пакоi лунала нейкая своеасаблiвая загадкавая цiшыня, якая незразумелым цяжарам лягла на плечы, прымусiла часцей бiцца сэрца, сцiснула грудзi так, што перахапiла дыхалку. Следчы паспешлiва падышоy да вакна i адчынiy фортку. Разам са свежым паветрам у пакой уварвалася рознагалоссе гарадской вулiцы, здалося, уварвалася жыццё.

Бiнты на галаве пацярпелай ружавелi крывяной плямай, загiпсаваныя правая рука i левая нага высiлiся на нейкiх мудрагелiстых металiчных канструкцыях. Да левай рукi лiпучкамi мацавалася iголка з празрыстай трубкай, па якой з бутэлечкi рытмiчна па кропельцы сцякала y сiнюшную вену мутнаватая вадкасць. На безжыццёвым, сухарлявым, хваравiта-спалатнелым твары стала меней зморшчын, на iм застылi пакорлiвасць i цiхамiрнасць.

– Яна безнадзейная, – вынес жорсткi прысуд Зайцаy, якi нячутна yвайшоy у палату. – Мы зрабiлi yсё, што змаглi, але ж цудаy не бывае…

– Я хачу паглядзець яе рэчы, – чамусьцi шэптам папрасiy Смаляк i накiраваyся да выхаду.

– А рэчы забраy сын, – услед прагаварыy доктар.

4

Праз гадзiну Смаляк адчыняy веснiчкi са знаёмай шыльдай «Сцеражыцеся, злы сабака!». У гэты момант жоyтыя «Жыгулi» вырулiлi з гаража на сярэдзiну панадворка, з машыны выйшаy мужчына гадоy пяцiдзесяцi i, не заyважаючы Смаляка, нервова бразнуy дзверцай. Ён быy высокi, хударлявы, крыху сутулы, з капой нячэсаных рудых валасоy, якiя доyгай пасмай спадалi на лоб, i яму прыходзiлася штохвiлiнна матляць галавой, скiдаючы iх з вачэй. Даyгалыгi, як яго адразу ахрысцiy следчы, нешта мармычучы, зайшоy у прыземiсты цагляны гараж, а yслед з машыны выпырхнула yжо знаёмая бялёсая Кацярына. Смаляк зрабiy некалькi крокаy i, шукаючы «злога сабаку», прыпынiyся, агледзеyся. Каля будкi яго не было, ланцуг з ашыйнiкам сiратлiва валялiся на траве, а крыху далей, за драцяной сеткай, калупалiся y пяску куры. Два маладзенькiя цыбатыя пеyнiкi пагрозлiва кружылiся y байцоyскiм танцы, але справа да бойкi не даходзiла, яны толькi падскоквалi, растапырыyшы пер’е, выцягвалi худыя шыi, хлопалi крыламi, быццам высвятляючы, хто з iх больш грозны i жахлiвы. Аyчарку Смаляк убачыy за сваёй спiнай, на сцяжынцы, ля самых веснiчак. Яна пiльна сачыла за iм, усёй сваёй паставай паказваючы, што дарога да адступлення адрэзана.

– Вам каго? – нечакана прагучаy хрыплаваты прастуджаны голас.

Смаляк азiрнуyся. Да яго, выцiраючы рукi прамасленай анучай, падыходзiy даyгалыгi. Шэрыя, глыбока пасаджаныя вочкi-калючкi свiдравалi яго з непрыхаванай варожасцю, нават злосцю.

– Старшы следчы пракуратуры Смаляк, – афiцыйна адрэкамендаваyся Смаляк. – А калi Вы Станiслаy Мiкалаевiч Шашок, то я да вас.

Яны некалькi хвiлiн моyчкi вывучалi адзiн аднаго i, калi гульня y маyчанку зрабiлася нясцерпнай, следчы працягнуy службовае пасведчанне:

– Вось мой дакумент.

– Ну, я – Станiслаy Мiкалаевiч, – нарэшце выдыхнуy гаспадар. – Толькi са мной ужо гаварылi y мiлiцыi, i новага нiчога не скажу.

Шашок вiдавочна хваляваyся, унiкаy глядзець Смаляку y вочы i yвесь час нервова круцiy у руках анучу, не ведаючы, куды яе дзець.

– Тата, куды пакласцi бабулiна адзенне? – тузанула бацьку за рукаво кашулi Кацярына i насцярожана-недаверлiвым позiркам утаропiлася y Смаляка.

Шашок схамянуyся, паспешлiва выхапiy з рук дачкi невялiкi клунак i борздзенька пашыбаваy у хату, кiнуyшы на хаду:

– Я сам аднясу, – ён вiдавочна хваляваyся.

Праз некалькi хвiлiн ён падыходзiy да Смаляка yжо спакойным i yпэyненым у сабе чалавекам, ад узбуджанасцi i няyпэyненасцi не засталося i следу, толькi y шэра-халодных вачах яшчэ не-не ды yспыхвалi трывожныя, палахлiвыя агеньчыкi.

На твар Смаляку звалiлася некалькi халодных, нечаканых дажджынак. Ён, прыжмурыyшыся, з надзеяй паглядзеy на нiзкiя хмары, якiя няyмольным чорным крылом напаyзалi на горад. Усё наyкол напружана сцiшылася, нават ваяyнiчыя пеyнiкi знерухомелi i спалохана цiснулiся адзiн да аднаго, здзiyлена плюскаючы вачыма. Яны таксама чакалi дажджу, але адначасова i баялiся няведамай iм стыхii.

– Ну, нарэшце дачакалiся, – з-пад далонi паглядзеy на аблокi Шашок i iранiчна дадаy: – Па радыё дождж абяцалi яшчэ заyчора… Зойдзем у хату, там i пагаворым, хаця… – ён недагаварыy, абыякава махнуy рукой i, не азiраючыся, пашкандыбаy у прачыненыя дзверы.

«Што крыецца за Шашковым „хаця?”? – iдучы следам, падумаy Смаляк. – Цi не звязана гэта з ягонымi паводзiнамi y бальнiцы? Чаму там ён, бы звар’яцелы, крычаy, што мацi хацелi забiць, i слухаць не хацеy пра няшчасны выпадак? Калi так, то якая прычына, каму перайшла дарогу старая? Такога разважлiвага чалавека, як Шашок, не проста выбiць з каляiны, i тым не менш… А цяпер ён трагедыю yспрымае, як няшчасны выпадак, i yсё ж ён нервуецца, i y першыя хвiлiны сустрэчы быy вельмi напалоханы, ледзь узяy сябе y рукi. А зменлiвыя паводзiны ягонай мацi падчас допыту y пракуратуры i апошняй сустрэчы… Не, вiдавочна, гэтыя Шашкi нешта замоyчваюць, адчуваю, што ёсць таямнiца, якая, па yсiм, i прывяла да трагедыi, а калi так, то i паводзiны сына y бальнiцы знаходзяць лагiчнае паразуменне. Трэба з гэтым разабрацца».

Шашок нецярплiва чакаy Смаляка y прасторнай, светлай верандзе. Справа ад увахода стаяy адшлiфаваны да бляску мажны круглы стол на мудрагелiстых тоyстых ножках, зробленых у выглядзе лiчбы «2». Вакол прыслужлiва высiлiся чатыры самаробныя драyляныя крэслы з конусападобнымi набалдашнiкамi на спiнках. Крэслы выглядалi маyклiвымi ваярамi-ахоyнiкамi свайго блiскучага гаспадара-стала, а крыху далей, каля сцяны, абклеенай блакiтнымi шпалерамi, нясмела тулiлася, быццам баючыся гэтых мажных крэслаy-ахоyнiкаy, вузенькая белая шафа, у якой за шклом задзiрлiва, нават з выклiкам, блiшчэлi крышталёвыя шклянкi, iншы каштоyны посуд.

– Справу аб дарожна-транспартным здарэннi вядзе мiлiцыя, – сядаючы y вялiкае рыпучае крэсла, адразу прагаварыy Смаляк i, каб папярэдзiць магчымыя пытаннi, патлумачыy: – Я ж праводжу расследаванне факта смерцi вашага суседа, нябожчыка Альховiка, i якраз y пятнiцу, напярэдаднi няшчаснага выпадку, быy тут, размаyляy з Казiмiрай Францаyнай.

Смаляк з цiкаyнасцю зiрнуy на Шашка, спадзеючыся yбачыць рэакцыю на гэтыя словы, але той i брывом не павёy, не змянiy паставы, прытулiyшыся да дзвярнога вушака i, склаyшы рукi на грудзях, моyчкi чакаy, што скажа далей следчы. Толькi насцярожаныя палахлiва-халодныя вочы ды жаyлакi на скiвiцах выдавалi ягонае напружанне i хваляванне.

– Вось я i хачу пачуць, – спакойна працягваy Смаляк, – чаму Вы спярша заявiлi, што быy замах на жыццё Вашай мацi? Чаму…

Смаляк недагаварыy. Шашок быццам чакаy гэтага пытання i адразу паспешлiва, з абурэннем перапынiy следчага.

– А што я мог падумаць?! – ускрыкнуy ён i, цяжка, роспачна yздыхнуyшы, з горкiм сумам паглядзеy на Смаляка. – Гэта ж мацi!

Смаляк заyважыy не толькi гэты сум, але i тое, што дзесьцi многа глыбей, можа, зусiм i не y вачах Шашка, стаiлася спрактыкаванасць i нейкая незразумелая пiльнасць, нават палахлiвасць. Ён не адчуy у словах шчырасцi, i гэта насцярожвала.

– Па-чалавечы я Вас разумею, – цiха зазначыy Смаляк, – а як следчы, не зусiм.

Шашок ускiнуy галаву i запытальна паглядзеy на Смаляка, спрабуючы разгадаць сэнс апошнiх слоy.

– Я i сам толькi потым зразумеy, што мацi сама вiнаватая, старая, даyно за семдзесят перакулiла, – вынес ён свой прысуд.

У гэты момант нечакана сцямнела, наляцеy вецер, захiсталiся, зашамацелi дрэвы, моцна бразнулi незачыненыя веснiчкi, i адразу буйныя кроплi дажджу, спярша зрэдку, нясмела, бы спрабуючы на моц шкло, сыпанулi па шыбах. Смаляк i Шашок, як па камандзе, павярнулi галовы i, утаропiyшыся y вакно, колькi хвiлiн маyчалi, думаючы кожны пра сваё. А дождж з кожнай хвiлiнай мацнеy, i yжо не кроплямi, а суцэльнай сцяной лiy з неба. Раптам чорныя хмары напалам рассекла крывулiстая страла-маланка, i yслед грамыхнула раз, другi, трэцi i пакацiлася па небе i зямлi Перунова каляснiца, ды так, што, здалося, рассыплецца на дробныя кавалачкi гэтая веранда i yвесь дом.

– У мiлiцыi мне сказалi, што яны вядуць следства, – быццам мiж iншым зазначыy Шашок i сеy у крэсла насупраць Смаляка.

Следчы разумеy, да чаго вядзе гаворку субяседнiк, i адказваць не спяшаyся, быццам i не чуy. Ён паволi дастаy з кiшэнi пачак цыгарэт.

– Можна?

– Смалiце, – абыякава махнуy рукой Шашок i, выцягнуyшы з шуфляды стала попельнiцу, упершыню yсмiхнуyся: – Сам не смалю, а для гасцей трымаю.

– Ведаеце, Станiслаy Мiкалаевiч, – афiцыйным тонам прагаварыy госць, – пасля таго як Казiмiра Францаyна трапiла y аварыю, мяне не пакiдае пачуццё вiны.

– А Вы тут пры чым? – адразу насцярожыyся Шашок.

– У тым уся i закавыка, што быццам бы i нi пры чым, – разважаy Смаляк, – але ж у аварыю яна трапiла y той жа дзень пасля размовы са мной.

– Ну y Вас i работка! – з палёгкай выдыхнуy Шашок. – Так можна абвiнавацiць сябе ва yсiх злачынствах, якiя здзейснiлi людзi, што да таго сустракалiся з вамi…

– У нечым Вы маеце рацыю, але ж у дадзеным выпадку Вы, паважаны Станiслаy Мiкалаевiч, прымусiлi мяне засумнявацца y раней прынятых рашэннях.

– Я ж казаy, што y бальнiцы на мяне найшло нейкае насланнё, не памятаy сябе, як казалi медыкi, стрэс… Разумееце? – амаль закрычаy Шашок.

– Вы супакойцеся, я не пра тое, – прыпальваючы цыгарку, вёy сваё Смаляк. – Проста мне прыйшлося на пэyныя сiтуацыi паглядзець пад iншым вуглом, напрыклад, пераасэнсаваць сам факт паступлення y пракуратуру ананiмкi i заявы, у якiх сцвярджаецца, што Альховiк памёр не сваёй смерцю. А пляменнiкi нябожчыка б’юць у званы, ужо i вiнаватага знайшлi – Вярбiцкую.

– I што з таго? Мы тут нi пры чым.

– Я y гэтым таксама yпэyнены, але калi дапусцiць, што Казiмiра Францаyна нешта ведае? – Смаляк наyмысна зрабiy невялiкую паyзу: – Мог жа Альховiк перад смерцю ёй нешта даверыць?..

– Нiчога яна не ведае! – ускочыy на ногi Шашок. – Не yблытвайце нас у гэтую справу! – кiнуy ён i, разважаючы аб нечым сваiм, мiтуслiва затупаy па верандзе. – Усё, што здарылася з мацi, – недарэчнасць, так склалiся абставiны. Следчы з мiлiцыi паказваy мне таго Цвiркуна, я яго бачыy: рукi трасуцца, тузаецца, бы ненармальны, балбоча чортведама што i yвесь час плача. Хiба такi можа забiць? – ён плюхнуyся y крэсла i yпершыню без боязi паглядзеy Смаляку y вочы. – Не, не здольны такi чалавек на забойства!

– А Вярбiцкая? – насцярожана спытаy Смаляк.

– Вярбiцкая? – недабразычлiва перапытаy Шашок.

– Так, Таццяна Фёдараyна.

Пасля гэтых слоy надоyга запанавала цiшыня. Смаляк не прыспешваy субяседнiка, цярплiва чакаy, што ён скажа, якую дасць характарыстыку. Нарэшце Шашок, быццам вiнавацячыся, паглядзеy на следчага, кашлянуy у кулак i шматзначна, па-блазенску усмiхнуyся:

– З выгляду яна, канешне, жанчына ладная, як кажуць, усё пры ёй… Толькi… – ён зноy замаyчаy, вiдавочна збiраючыся з думкамi i падбiраючы патрэбныя словы. – Толькi занадта крутая.

– Не разумею, – падаy голас Смаляк, – што гэта азначае?

– А азначае тое, што свайго Вярбiцкая не yпусцiць, хоць бы yзяць гэтага старога скнару Альховiка, акруцiла, як хлопчыка.

– Вы яе добра ведаеце? – губляючы цярпенне, незадаволена спытаy Смаляк.

– Зусiм не ведаю, толькi са слоy мацi, i бачыy разы два, не болей.

Смаляк зразумеy, што размовы не атрымаецца. Ён устаy, прайшоyся па верандзе, прыпынiyся ля дзвярэй i падставiy далонь пад струмень дажджавой вады, што сцякала з даху.

– Вось i пагаварылi, мне пара.

– Куды y гэткi лiвень, перачакайце, – паспешлiва прагундосiy Шашок i, крыху памаyчаyшы, дадаy: – Я тут прыгадаy, як Вярбiцкая на другi цi трэцi дзень пасля пахавання Альховiка вельмi крута, – ён з непрыхаванай злосцю вымавiy апошняе слова, – узялася гаспадарыць, узарвала ва yсёй хаце падлогу, вырашыла пераслаць. Але не паспела, наляцелi пляменнiкi нябожчыка, прывезлi чалавека з суда i справу з рамонтам прыпынiлi. Я да таго, што не бабская гэта справа, старая падлога яшчэ б сто гадоy праслужыла. Я, праyда, хацеy перакупiць тыя дошкi, дык не прадала, сказала прадасць пасля таго, як стане законнай гаспадыняй, пасля суда, значыцца.

Раптам Шашок спынiyся на паyслове i гучна паклiкаy дачку. Дзверы з веранды y хату адразу рэзка прачынiлiся, быццам дзяyчынка толькi i чакала, калi бацька яе паклiча, i на парозе з’явiлася Кацярына, адной рукой трымаючыся за дзвярную ручку, а другой адхiнуyшы жаyтаваты цюль. Яна моyчкi, панура i непрыязна з-пад iлба глядзела на бацьку.

– Мы нiкуды не едзем, – пiльна yзiраючыся y твар дачкi, глуха скамандаваy Шашок.

Ён хацеy яшчэ нешта сказаць, але дзверы рыпнулi, i дзяyчынка гэтак жа хутка знiкла, не сказаyшы нiводнага слова. Шашок устрывожана паглядзеy на Смаляка i, убачыyшы здзiyленне следчага, пачаy паспешлiва i блытана апраyдвацца.

– Пасля няшчаснага выпадку з бабуляй Кацярына стала як не свая, ёй трэба змянiць абстаноyку. Сёння хацеy адвезцi на вёску да цешчы, але ж пасля такога дажджу дарогi, пэyна, развязло, не даеду.

– Пакiну Вам сваю вiзiтоyку, – згаджаючыся, кiyнуy галавой Смаляк, – магчыма, спатрэбiцца, – у гэты момант позiрк зачапiyся за бальнiчны клунак, i ён вярнуyся да стала. – Мне б яшчэ агледзець рэчы Казiмiры Францаyны.

Шашок адразу замiтусiyся, хутка развязаy клункi i пачаy выкладваць перапэцканае крывёй i пяском матчына адзенне. Смаляк расчынiy невялiкую чорную сумачку з адарваным рамянём i перакулiy. На стол вывалiлiся падрапаны карычневы кашалёк, насоyка, выкарыстаны квiток на праезд у гарадскiм транспарце i самапiска. На квiтку дрыготкай рукой зялёным колерам былi напiсаны лiчбы, па yсiм бачна, тэлефонны нумар. Следчы склаy рэчы y сумачку i яшчэ раз пашкадаваy марна патрачаны час.

5

Цiхая чэрвеньская ноч усяго на некалькi гадзiн асланiла зямлю шэрым, цёмным пакрывалам i, як толькi зрэдку наляцiць непаслухмяны вятрыска, адразу зашамацiць лiсце, загойдаюцца вершалiны дрэy старога лесу. Нечакана над самай галавой вухне пугач, недзе непадалёк трэсне пад нагамi невядомага звера галiнка, i тады насцярожыцца, застрыжэ вушамi белы канёк, што запрэжаны y фурманку. А праз хвiлiну зноy цiшыня – адно дробны прыглушаны тупат па мяккiм пяску ды аднастайны шоргат колаy на лясной дарозе. У фурманцы двое. Разгледзець iх немагчыма, i толькi калi адзiн зацягваецца папяросай, на iмгненне пакажуцца чорныя невялiкiя вусы, асвечаныя чырвоным агеньчыкам, у другога месяц добра высвечвае за плячыма вiнтоyку. На абодвух вайсковыя фуражкi. Яны едуць моyчкi. Лес пакрысе радзее, вось ужо i палявы пералесак. Фурманка казачным прывiдам выплывае з цемры i адразу трапляе y бялюткi хiсткi туман, якi цягнецца з лугавiны.

– Хутка будзем на месцы, – па-начальнiцку гаворыць той, у якога за плячыма вiнтоyка, i адразу, бы пацвярджаючы ягоныя словы, недзе yперадзе забрахаy сабака. Другi, што кiруе фурманкай, сонна кiваецца i, хутчэй па звычцы, цмокае на каня, якi не звяртае yвагi на гэтыя «цмокi», бо звыклы да начных вандровак.

– Сяржант, прачнiся, – сiпiць чалавек з вiнтоyкай i груба пiхае вазнiцу y бок. – Спецыяльна праз лес кругаля далi, не хапае яшчэ праспаць хату папоyскага прыхвасценя.

– Нам з Буланком усё адно, адкуль заязджаць, – незадаволена буркнуy сяржант i, пстрыкнуyшы пальцамi, выкiнуy недакурак. – Служба такая, можна сказаць, начная, – расцягваючы словы, дадаy: – Прывозiм… Адвозiм…

– Пагавары y мяне, – зласлiва шэпча чалавек з вiнтоyкай, – ураз Купрэеву далажу.

Сяржант нiчога не адказаy, быццам i не чуy, толькi крыху мацней нацягнуy ляйчыны i фурманка спынiлася. Ён лёгка саскочыy на зямлю.

– Вазьму каня за цуглi, цiшэй будзе i надзейней, – цвёрда прагаварыy сяржант i выцягнуy з-пад шыняля, што ляжаy у фурманцы, караткаствольны карабiн, закiнуy на плячо. – А Купрэевым мяне, таварыш лейтэнант, не запужаеш, справай нашай мы моцна звязаны… I, каб Вы ведалi, ён мяне тыдзень таму прадставiy да yзнагароды. Як пiць даць, ордэн атрымаю… А царкоyнага старасту не праспiм, я паскуду добра ведаю…

Лейтэнант, убачыyшы сяржантаy лёгкi карабiн, каторы раз пазайздросцiy. Ягоны асабiсты табельны наган учора ранiцай на стрэльбах пачаy даваць асечкi, давялося здаць у рамонт. I вось цяпер ён, лейтэнант НКУС, iдзе на баявое заданне з цяжкай трохлiнейкай, якую yпёр яму Купрэеy.

Нечакана туман скончыyся, i непадалёк, злева ад дарогi над кустамi навiс гмах доyгай будынiны. Сяржант спынiy каня, звёy з дарогi, прывязаy да дрэва i, кiнуyшы добры ахапак свежаскошанай канюшыны, паспяшаyся да лейтэнанта, якi, да нечага прыслухоyваючыся, стаяy ля плота.

– Сабакi няма, – па-свойму зразумеy лейтэнантава напружанне сяржант, – тры днi таму сам начальнiк НКУС пусцiy у распыл…

– Нехта y хаце ходзiць, чуеш? – прапусцiyшы мiма вушэй словы падначаленага, прашаптаy лейтэнант.

I сапраyды, недзе y сярэдзiне вялiзнай будынiны рыпнулi дзверы, i адразу y вакне мiльганула жоyтая палоска святла. НКУСаyцы пераглянулiся i, тоячыся, наyпрасткi па высокай някошанай траве сiганулi да хаты. Вакно было шчыльна завешана з сярэдзiны, i толькi y адным месцы, ля самага падваконня, танюсенькай палоскай лiлося слабае святло. Сяржант першы прылiп тварам да шкла, але, як нi сiлiyся, нiчога не yбачыy, акрамя некалькiх дошак падлогi ля самай печы, адна з якiх, знятая, зверху ляжала на астатнiх. Потым паглядзеy i лейтэнант. Вiдавочна, гаспадар быy у пакоi, бо y нейкi момант з глыбiнi хаты данёсся прыглушаны сутаргаваты кашаль, i yсё зноy сцiхла.

Лейтэнант пацягнуy сяржанта за рукаво гiмнасцёркi i, адышоyшыся далей ад хаты, зашаптаy у самае вуха:

– Я грукну y дзверы, а ты цiкуй, што будзе рабiць папоyская морда. Убачыш зброю, страляй на паражэнне, пажадана па нагах.

Сяржант згодна кiyнуy, паправiy на плячы карабiн i, прыгнуyшыся, сiгануy да акна. Лейтэнант, крадучыся, вярнуyся да брамкi i па ледзь прыкметнай сцяжынцы, ужо не тоячыся, пайшоy да дзвярэй хаты. У ягонай афiцэрскай сумцы ляжаy ордэр на арышт ворага народа Нямцова. Як сказаy начальнiк НКУС Купрэеy – ворага з цёмным i таямнiчым мiнулым.