banner banner banner
Вершнікі на дарозе
Вершнікі на дарозе
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Вершнікі на дарозе

скачать книгу бесплатно


– Яшчэ не так даyно ля возера жылi людзi. І прадзед, i дзед яе тут нарадзiлiся i выраслi. А пасля з гэтым самым возерам нешта здарылася – упрост жудаснае насланнё. Кашмары душылi па начах i дарослых, i дзяцей, драпежнiкi рэзалi скот, збожжа гнiла y палях, а немаyляты нараджалiся мёртвымi. Лiхаманкi папаyзлi ад вады, а y ваколiцы сталi знiкаць падарожныя, i на скрыжаваннях знаходзiлi адно абгрызеныя косткi. І мясцовыя не вытрымалi, сталi збягаць, шукаць iншага прытулку, сялiцца падалей. І казалi мiж сабою, бяссiльна разводзячы рукамi: напэyна, праклён.

– …або чары нелюдзяy, – заключыла дзяyчо, i голас у яе задрыжаy абвiнаваyча.

– О, калi y нас такiя моцныя чары, – адказаy яyна задзеты за жывое Йурай, – дык чаму тады мы саступiлi вам нашу зямлю i наш дом? Мы жылi тут раней за вас, дасюль жылi б, каб не… каб не чалавечыя сыны.

– Ён… – Лель кашлянуy i выправiyся: – Мы, то бок… хочам дапамагчы. Выправiць тое, што сталася з возерам, з краем. Праyда.

Дзяyчо заyважна задумалася, зноy з сумневам зiрнула на зялёны агонь, на лютнiста, пасля, ацэньваючы, на Леля i зноy на Йурая – з недаверам. Лютнiст варухнуy цёмнымi бровамi.

– Выправiць тое, што здзейснiлi тут чалавечыя сыны, – удакладнiy ён, паставiyшы на струнах лютнi пералiвiсты росчырк. – Што твае прадзеды здзейснiлi тут. Так.

Лель зноy неспакойна пакруцiyся на месцы. Йурай, падобна, не бачыy асаблiвай рознiцы памiж прашчурамi i нашчадкамi. Можа быць, у вачах насельнiкаy Курганова Поля, жыццi якiх доyжацца стагоддзямi, гэтая рознiца i незаyважная, i многiя пакаленнi чалавечых сыноy для iх, праз доyгажыхарства, злiваюцца y адно.

Але yсё-такi не дужа справядлiва вiнавацiць дзяцей за yчынкi iх бацькоy. А тым больш асуджаць праyнукаy за правiны прадзедаy.

– Смелыя словы, – сказаy Йурай, насмешлiва зiрнуyшы на Леля, якi паспрабаваy гэтую думку выказаць услых, прычым, як звычайна, няyклюдна. – Але цябе, прынамсi, асуджаюць за твае yласныя yчынкi.

«Зараза ты», – змрочна падумаy Лель, патаемна спадзеючыся, што з’едлiвы лютнiст зможа лёгка прачытаць ягоныя думкi. Але Йурай толькi трасянуy валасамi, дзынкнуyшы завушнiцай, i твар у яго быy непранiкальны.

– Я… чула, як ты спяваy, – гаварыла, мiж тым, дзяyчо, сцiскаючы кулакi. – Пра меч з халоднага жалеза там, на востраве. Быццам бы праз гэта, праз нас усё пачалося. Але… тут жа не было бiтваy, можа, век. То як жа…

– Прошчы памiраюць павольна, – нехаця патлумачыy Йурай. – Атрута y iх збiраецца доyга, перш чым прарвацца, як гной у ранцы. І чары нашы адразу не згасаюць. Чапляюцца за аскепкi, за водгаласы. Пакуль не знямеюць канчаткова.

– Але… – дзяyчо зрабiла пару асцярожных крокаy да агню. – Ты можаш яе… ну, гэтую вашу прошчу, ажывiць? Каб усё было як раней?..

Яна з такiм шчырым спадзяваннем углядалася y лютнiста яснымi шэрымi вачыма, нават, здаецца, дыханне затрымала, быццам чакала, што зараз, вось-вось чарадзей узмахне вострым рукавом – i адбудзецца цуд. Йурай толькi пакруцiy галавою.

– Нiколi так не бывае, дзiця, – адказаy спакойна. – Каб стала yсё, як было.

Адказ яе не дужа суцешыy: дзяyчо расчаравана yздыхнула i апусцiла пагляд.

– Я хачу памагчы, – мовiла яна i спадылба глянула на зялёны агонь. – Чуеце вы, нелюдзi? Я змалку y ваколiцы палюю, сцежкi ведаю. Ну i страляю няблага, як што.

– Ну? І y пачвару пацэлiш? – спытаy, звузiyшы вочы, Йурай i скоса зiрнуy на Леля, так што апошняму стала трохi нiякавата.

– А што, – дзяyчо пацiснула плячыма. – І пацэлю. Як трэба будзе.

І дадала, прыпячатваючы адразу i навечна:

– Гэта – мой дом.

Яе звалi Ружанай – яна назвалася, асцярожна yссеyшы побач з зялёным агнём, якога заyважна пабойвалася. Умацаванае селiшча па дарозе на поyнач якраз-такi i пабудавалi людзi, што збеглi некалi ад заклятага возера, i бацька яе быy там князем. Як прадзед i дзед да яго, гаспадарыy у гэтым краi – адно навала злых чараy распаyзалася ад возера yсё далей i далей, прымушаючы людзей адступаць, пакiдаючы абжытыя мясцiны.

– …але калi вы yсё-такi здымеце праклён, – горача казала Ружана, звёyшы yпартыя бровы. – То мы yсе, значыць, зможам вярнуцца сюды. Дамоy.

І таропка патлумачыла:

– Людзей тут жыве многа, i з кожным годам толькi большае, а вось зямлi, прыдатнай для будоyлi або ворыва, нестае. Суседзi з поyдня, з Парэчча, цiснуць штогод усё мацней ды мацней, ураджаi меншаюць, бо глеба стамляецца, i прыходзiць нястача. Калi так далей пойдзе – дык, раней цi пазней, здарыцца вялiкi голад, людзi будуць пакутаваць.

Йурай, пакуль яна гаварыла, асцярожна перабiраy струны. Пад цiхi голас лютнi Лель глядзеy на русую касу, у якой варушылiся водблiскi ад чароyнага полымя, на белы шрам ля пульхных вуснаy, на тое, як Ружана нецярплiва адкiдвала з твару неслухмяныя русыя пасмы. Чамусьцi вярэдзiла сэрца жывая гарачнасць, з якой яна гаварыла пра гэтую зямлю. Як бы адгукаючыся, быццам абуджаная палкiмi словамi, гарачыня ажывала i варушылася yнутры. Можа быць, таму ад кожнай новай рысы, што заyважалася y Ружане, таксама рабiлася цяплей на сэрцы.

А yсе заyважаныя драбочкi, спавiтыя цiхай музыкай, – i нахiл галавы, i завiткi валасоy на скронях, i многае iншае, дзiвоснае па-свойму – у надзвычайнай суладнасцi збiралiся y адзiн – адзiны – вобраз. І Лель, забыyшы пра yсё на свеце, нават пра нястачы i голад у ваколiцы, нават пра блiзкiх пачвар, нават пра yласны праклён i зарок-абяцанне, глядзеy на яе. І не мог не yсмiхацца, бо тая гарачыня yнутры сама па сабе была – шчасце.

Прынамсi, да таго моманту глядзеy, пакуль Ружана не зiрнула на Леля здзiyлена i трохi нават грэблiва i не пацiкавiлася, чаго гэта ён так па-дурному тарашчыцца.

– …i рот унь яшчэ разявiy.

Лель, сцямiyшы, што i сапраyды тарашчыцца, знiякавеy i yтаропiyся y агонь, дзiвячыся самому сабе. Абуджаная гарачыня так i не сцiхала, хвалямi праходзiлася за рэбрамi, сарамлiва праступала на шчоках чырванню.

– Дзiyныя, аднак, вы нелюдзi, – заyважыла Ружана стрымана. І дадала напаyголасу, пакасiyшыся на Леля: – Той хоць гожы, а гэты i yвогуле быццам бы чалавек.

– А ён – чалавек, – сказаy Йурай вельмi сур’ёзна. – Быццам бы.

– Ну?.. – шчыра здзiвiлася Ружана.

Лель няyпэyнена пакруцiy галавою, адчуваючы, як сонна варочаецца y жылах звярыная сiла. Нечаму цёмнаму i касматаму было цесна y iм, i косткi ламiла, быццам звер, заключаны y Лелева цела, як у клетку, рваyся вонкi.

– Чалавек, – прагаварыy Лель упарта, нiбыта сам сябе пераконваючы.

А змрок гусцеy, затапляючы навакольныя yзгоркi i векавыя дубровы, ажно пакуль не выкацiлася, рассыпаючы сярэбранае святло, бледная поyня.

І тады над возерам, па якiм паплыла, гушкаючыся на хвалях, дарожка месяцовага святла, пранёсся крык, не звярыны i не чалавечы. Роспачны, вiсклiвы голас далёка раскатваyся над дубравамi, цяжэy, пераходзячы ледзь не y хрып, i абрываyся. І ад гэтага вусцiшнага, нечуванага зыку ажно кроy застывала y жылах.

– Што гэта?.. – шэптам спытала Ружана, зiрнуyшы на лютнiста. Той толькi прыклаy палец да вуснаy – маyляy, сцiшся.

А пагорак скалануyся – раз, другi, – як бы адгукаючыся на цяжкiя крокi. Зялёны агонь задрыжаy i баязлiва ачэз, прыпадаючы да зямлi. Йурай, блiскаючы вачыма, уважлiва прыглядаyся да цемры yнiзе, засяроджаны, напяты. Ружана перарывiста выдыхнула i бязгучна сцягнула лук з-за плеч, паспрабавала пальцам цецiву, папляскала па калчане. Падмiргнула знiякавеламу Лелю, якi трывожна прыслухоyваyся да даyкай цiшынi.

Далей ад возера чуваць было слабы, як бы прыдушаны цемраю крык казулi, i iмклiвы рагаты цень, кульгаючы, прамiльгнуy унiзе, на фоне светлай вады. Прамiльгнуy – i знiк дзесь убаку. І амаль адразу па азёрнай кромцы iмклiва пранеслася нешта яшчэ, нешта вялiзнае, падобнае да цёмнага стога, i зноy прагучаy такi самы крык, толькi куды як грамчэй. Ружана паморшчылася, прыкрываючы далонямi вушы, Йурай коратка кiyнуy Лелю над вогнiшчам.

– Час, – прамовiy лютнiст аднымi вуснамi.

Чароyны агонь тут жа цалкам сышоy у зямлю, быццам i не было яго тут. А Йурай пругка падхапiyся i пакрочыy унiз, у цемру, i Ружана з Лелем, пераглянуyшыся, рушылi следам, блытаючыся y высокай траве. Спускаючыся па схiле, яны абачлiва yзялi трохi yбок, каб абысцi тое месца, дзе толькi што страшнае нешта заходзiлася немым крыкам. Льсняныя драпежныя ценi падымалi галовы, сычэлi па-змяiнаму, заступалi шлях. І пелi – цяпер Лель нават мог разабраць гэты варожы спеy, поyны Голаду, падобнага да таго, што варушыyся i y яго самога yнутры.

Ружана, затрымаyшыся, злажылася i наyдачу стрэлiла y вiраванне ценяy. Страла мiльганула, прайшла наскрозь, не прыносячы iм асаблiвай шкоды, i yдарыла, выбiyшы трэскi, у дрэва. А тое разгневана загуло, быццам было выкавана з металу, i ценi, большыя i меншыя, рванулiся скрозь зараснiкi i травы, сюды, накiнулiся, збiлi Ружану з ног. Але тут жа yспуджана адкацiлiся: Йурай, азiрнуyшыся, рэзка шпульнуy у драпежнiкаy прыгаршчаю чароyных агеньчыкаy. Тыя паплылi, цiхутка пазвоньваючы i губляючы калючыя iскры, не дапускаючы драпежныя ценi за колы святла. Лель дапамог Ружане падняцца, а тая круцiла галавою i аддувалася, быццам толькi што вынырнула з-пад вады.

– Чаму… чаму iх зброя не бярэ? – спытала амаль з роспаччу.

– Бо яны не зусiм тут i цяпер, – нягучна адказаy Йурай. Выклiканыя iм агеньчыкi, перагукаючыся цiхiмi галасамi, танчылi вакол iх траiх, утваралi абарончае кола.

Ценi вiравалi i на азёрным беразе: пелi, сычэлi, хрыпелi. Шапталi пра жывую кроy, пра ахвяру, якая дастанецца iм сёння. У Леля ад тых шэптаy перасохла y горле, i досыць ясна yявiyся салоны смак на вуснах – ажно пацягнула на ванiты. Йурай нахiлiyся над слядамi y мокрым пяску – капытцамi казулi, сям-там пафарбаванымi барвай, i глыбокiмi адбiткамi добрага тузiна агромнiстых лап. Вусцiшны крык зноy разарваy змрок – але y аддаленнi, i рассыпаyся абрыyкамi рэха.

– Гэта не проста драпежнiк, так? – прашаптала Ружана, крануyшы лютнiста за рукаy. – Гэта…

– Пачвара, – працягнуy за яе Йурай. – Так. Стары Звер.

Ён падняyся на ногi, змешваючы на далонях акрываyлены пясок са следу казулi з азёрнаю вадой. Пасля, апусцiyшы павекi i нахмурыyшыся, сцiснуy рукi. Лелю, якому пах крывi туманiy галаву, цi то пабачылася, цi то здалася yспышка зялёнага агню. А лютнiст рэзка yзмахнуy рукамi, як бы абтрасаючы вострыя рукавы – i з драбочкаy пяску i зялёных агеньчыкаy саткалiся паyпразрыстыя зданi казуляy, якiя з цiхiм бляяннем сыпанулi y розныя бакi.

– Гэтак мясцовым пачварам будзе чым заняцца, апроч нас.

Ружана толькi ахнула, праводзячы зданяy захопленымi вачыма. Льсняныя ценi на беразе сапраyды рванулiся за паyпразрыстымi зданямi i болей не замiналi, не блыталiся пад нагамi. А Йурай выдыхнуy i зябка павёy плячыма. Аблiчча ягонае y святле поyнi падалося Лелю хваравiта-бледным i стомленым.

– Час, – хрыпла каркнуy лютнiст. Не стаy адказваць на Лелева няyпэyненае пытанне – «Цi добра ты?..» – i павярнуyся да вады. Месяцовая дарожка прабегла па хвалях упрост да iх, слалася па водным зыбаннi. І па гэтай дарожцы, пакорлiвыя yладнаму yзмаху Йураевай рукi, паплылi чароyныя агнi. Святло поyнi, змешваючыся з зялёным полымем, цяжэла, набывала формы, рэчыyнасцi. Хутка па вадзе ад вострава працягваyся сатканы са святла, агню ды чараy мост.

Йурай першым на яго ступiy – i пахiснуyся, i Лель, не задумаyшыся, паспешлiва падставiy яму плячо, падтрымаy за руку.

– Халоднае жалеза, – працадзiy лютнiст скрозь сцiснутыя зубы. – Яно y вадзе i y пяску, у паветры нават. Сачыцца атрутаю, выцягвае сiлу, i я не магу…

Ён задыхнуyся ад болю. Нешта душыла i труцiла яго, выварочвала саму прыроду, i Лель, па сабе ведаючы, як гэта пакутлiва i страшна, не мог не паспачуваць.

– Нiшто, братка, – казаy ён Йураю супакойлiва, цягнучы яго за сабой. – Ты, галоyнае, пацярпi трохi. А там – выправiм усё. Без жалеза-та будзе лягчэй?

– Будзе, – з высiлкам вымавiy лютнiст. І яны yтраiх крочылi па хiсткiм мосце са святла да цёмнай кароны скалаy. Азёрны вецер налятаy на iх, трапаy адзенне i валасы, але патыхаy не сырымi трыснягамi ды начною свежасцю, а гнiллю i мярцвячынай. І зноy пракатваyся над вадою вусцiшны крык, то наблiжаючыся, то аддаляючыся, i сэрца y Леля штораз баязлiва замiрала ад гэтага голасу.

Мiж цёмных скалаy iх крокi абудзiлi гулкае рэха. Зялёныя агеньчыкi, распадаючыся на меншыя драбочкi святла, цягнулiся yздоyж ледзь прыкметнай сцежкi, якую нехта высек у камянях. Па сцежцы y дрогкiм святле чароyных агнёy узбiралiся yверх, i Лель прыкусваy вусны, каб не yслухоyвацца y спеy звярынага Голаду, што панаваy тут, аплятаючы yсё вакол, як лiпкае павуцiнне.

Сцежка вывела iх уверх, на прасторную пляцоyку з латкай шапаткой травы сярод зубцоy скальнай кароны. Святло поyнi лiнула зверху, выхоплiваючы кола з шасцi белых камянёy, што цягнулiся y неба. Сёмы камень, што спачываy у сярэдзiне каменнага кола, зеyраy адкрытаю ранаю. З раны той, паблiскваючы пад поyняю, цёмным крыжам падымалася дзяржальна старога мяча. Мiж плюшчу, што абвiваy i камянi, i зямлю, што караскаyся па скалах, прабiвалiся то калiyцы шорсткай травы, то жоyты пясок, дзе перламутрава блiскалi раструшчаныя ракавiнкi. Не было вакол няспыннага руху льсняных ценяy, не было шоргатаy, шэптаy i хрыпаy, але тым больш вусцiшнымi падавалiся нямыя камянi, абкручаныя сухiмi плецямi раслiннасцi.

Йурай, прыпынiyшыся па-за колам, кiyком паказаy на чорны крыж дзяржальна. Чароyныя агнi, драбнеючы, абступiлi знямелыя камянi яшчэ адным карагодам i yсхвалявана мiльгацелi, то yспыхваючы ярчэй, то амаль гаснучы. Ружана, з напятым лукам у руках, трывожна аглядалася – мусiць, не дужа спакойна пачувала сябе тут, зусiм побач з нелюдскiмi чарамi. Пачвара вiсклiва yскрыкнула блiжэй, адразу зайшлася дзiкiм рогатам, захрыпела – i скалы вакол дробна затрэслiся.

– Паспяшайся, – сiпла мовiy лютнiст. Цень ад дзяржальна – чорны крыж – выцягнуyся, папоyз па пяску i траве да Лелевых ног.

І Лель зрабiy крок наперад – быццам нырнуy у халодную непраглядную ваду. Плецi плюшчу дрыжалi, нiбы лiпкiя нiцi павуцiння, а спеy Голаду, ненажэрнага, раз’юшанага, зацягваyся, быццам пятля на шыi. Крок – i выбеленыя ветрам косткi жаласна храбусцяць пад нагамi. Крок – i разлiваецца па пяску густая барва, i салоны пах трывожыць ноздры, i смягнуць вусны. Скаштаваць бы, напiцца б. Крок – i y твар б’е гнiлым смуродам, ажно y вузел завязваюцца вантробы, ажно вочы слязяцца. Дрыжаць чароyныя агнi, блiскае зялёнае святло, а старэчы голас, аднекуль здалёк, здавён, усё яшчэ крычыць, нема i вiсклiва крычыць i рассыпаецца рогатам, i паyтарае:

– Праклён, праклён!..

Аслеплы, аглушаны, Лель аступiyся i нiцма yпаy на паранены камень, намацаy лязо клiнка – i парэзаyся: меч з заклятага жалеза yсё яшчэ быy драпежна востры. Лель скiнуy плюшч, ронячы на рану каменя кроплi yласнае крывi, i пабачыy на цёмным метале вастраносыя знакi, што, мусiць, складвалiся y заклiк або закляцце.

Зыбалася паветра yкруг камянёy – быццам колы разыходзiлiся па вадзе. І скрозь тое зыбанне праступалi, накладваючыся адзiн на другi, ледзяныя слаi, на кожным з якiх была свая выява, свой час i свая прастора. Вось бязмежная снежная роyнядзь з чорнымi радкамi слядоy. Вось бура i рыпенне зброi, i самi камянi дрыжаць у страху ад прадчування yдару. Вось косткi, што тлеюць у берлагу пачвары. А вось – хiсткае Тут-i-Цяпер, i ад асляпляльна-белай постацi цягнецца, пранiзваючы сэрца, указуючы адзiны шлях, сярэбраная нiць. Чараy нiць? Цi нiць песнi? Ды хiба ёсць рознiца?

– Пралi сваю кроy, вызвалi мае камянi ад жалезнай атруты, – прашаптаy над Лелевым вухам жаночы голас, падобны да звону рачных хваляy. І y твар дыхнула халоднаю свежасцю, i зыбанне вакол сцiшылася, быццам часы i прасторы, злучаныя каменным колам, нарэшце прыйшлi y раyнавагу.

Рана каменя, падалося, сцякала чорным льсняным гноем, i ад гною таго патыхала жалезам i мярцвячынай, а пачварнае павуцiнне распаyзалася далёка вакол, лепячыся на стаячыя камянi i скалы. Лель зажмурыyся, пакруцiy галавой – i зноy пабачыy адно расколаты пасярэдзiне камень, шчыльна абкручаны плюшчам. Ён удыхнуy i выдыхнуy, а пасля схапiyся аберуч за дзяржальна i пацягнуy на сябе. Меч, нiбы за гады жалезнымi каранямi yрос у каменнае сэрца прошчы, не паддаyся, хiба што з храбусценнем хiснуyся y ране. І прошча задрыжала, працятая болем, i загулi скалы.

Лель, сцяyшы зубы, рвануy яшчэ раз, з апошнiх сiл, упершыся адной нагою y белы камень. І, вохнуyшы, пакацiyся па зямлi: меч вырваyся з каменю нечакана лёгка, вызвалiyся i yпаy у траву побач з Лелем. А востраy цяжка yздыхнуy, як уздыхаюць людзi, калi сняць цяжкiя сны. Лель, нiцма лежачы на зямлi, пачуy, як каменная глыбiня заварочалася i раптоyна азвалася глухiмi мернымi yдарамi, быццам забiлася сэрца.

Але спеy Голаду нiкуды не знiк, толькi yзмацнiyся, раз’юрыyся, аблёг шчыльней. І Лель чуy, быццам на yласныя вушы, як храбусцяць на страшэнных iклах косткi загнанай казулi, i звадлiвы смак крывi стаяy у ягоным роце, круцячы голаy. Звер у iм рваyся вонкi, адгукаючыся на спеy усёабдымнага, вечнага Голаду, якi панаваy тут.

Лель, хапаючы ротам паветра, ледзьве падняyся на ногi. Няyпэyнена i разгублена зiрнуy на зазубраны клiнок ля сваiх ног. Падняy вочы, шукаючы за колам белых камянёy, за чароyнымi агнямi Йурая, шукаючы ягонай парады, накiрунку – i тут ад скальнай сцежкi yстрывожана падала голас Ружана:

– Зверху! Пачва…

Не дагаварыла: слова абарвалася на яе вуснах i згасла. Затое над Лелевай галавою злосна засвiсцелi яе стрэлы. А тады скалануyся yвесь востраy ад цяжкага тупату, i на грэбенi скалы вырасла yпрост з нiадкуль, разрываючы дрогкае кола агнёy, касматае нешта, якое засланiла сабою поyню. Блытаючыся y шматлiкiх бледных лапах, падобных да павучыных, паyзло яно па амаль гладкай скале, прыпадаючы брухам i пакiдаючы за сабою склiзкi смуродны след. А y чорнай поyсцi – застылы Лель глядзеy акругленымi вачыма i не мог адарваць пагляд – зеyрала шырачэзная пашча, поyная вострых iклаy, i чорная бездань клекатала y горле пачвары. Вачэй над пашчаю не было, але позiрк быy, позiрк драпежнiка, позiрк Звера.

Лютня рэзка yскрыкнула y Йураевых руках – i час замёр, i замерлi, успыхнуyшы асляпляльна, чароyныя агнi. Лель, як бы збоку, бачыy самога сябе, застылага y каменным коле. Бачыy засяроджанага Йурая, ад якога плялiся, паступова налiваючыся цяжкiм срэбрам, звонкiя нiцi. Бачыy, блiжэй за yсiх да крыважэрнай пашчы, Ружану – i стралу, што зрывалася i нiяк не магла вызвалiцца з цецiвы, i стрэлы, што яшчэ ляцелi, а пакуль бездапаможна павiслi y паветры. Позiрк без вачэй, галодны i прагны, утаропiyся y лучнiцу, i бледныя павучыныя лапы падбiралiся, рыхтуючыся да скачка.

Гэта было – як тады, на начным беразе лясной ракi. Каменнае кола, драпежнiк – i чалавечае жыццё, якое ад звера трэба любымi спосабамi абаранiць, выратаваць, засланiць сабою. Бо iначай – нельга.

Бо сярэбраная нiць, што пранiзвае i вядзе, указуе адзiны правiльны шлях.

І душная гарачыня паднялася знутры, распiраючы рэбры, i звер, заключаны y чалавечым целе, падняy галаву i зароy. І Лель, паддаyшыся звярынаму поклiчу, якi зараз перамяшаyся, пераблытаyся з хвалямi радаснай гарачынi, рвануyся наперад, вырастаючы, вызваляючыся.

Аброс густою чорнаю поyсцю, ацяжэy, увесь налiты тугою мядзведжаю сiлай. Вырас i падняyся ледзь не пад самую поyню, роyны ростам са стаячымi камянямi. Запаволены час са стогнам рушыy наперад, працягваючы свой адвечны бег, а бязвокую пачвару y лёце сшыбла i пакацiлася з ёю па скалах, рвучы кiпцямi ды раздзiраючы iкламi, другая пачвара.

Вiсклiвым ускрыкам са смуроднай пашчы яго адкiнула назад, ударыла аб скалы. Ён падняyся y некалькi прыёмаy, зарычаy, скалячыся, наставiyшы дыбарам поyсць на гарбатай холцы. А пачварны павук, што адпору не чакаy, зноy зайшоyся крыкам, разявiyшы пашчу, ажно хмараю yзняyся вакол пясок, ажно змяшалася неба i зямля.

Срэбра пела, плылi чары, i песня цякла, быццам рака, падхоплiвала yсiх i yсё, быццам трэсачкi, несла за сабою. Збоку, як рачная хваля, цьмяна мiльгануy стары меч – гэта Ружана падняла яго i трымала аберуч. Мядзведжым слыхам можна было адрознiць, як улiтыя y метал закляццi старадаyнiх кавалёy гучаць суладна з ёю, прызнаюць яе за сваю. І стары клiнок налiyся халоднаю ярасцю i пачвару, што кiнулася, цяжка перабiраючы павучынымi лапамi, ударыy – i сiлай рукi, i сiлаю самой зброi, скаванай для бiтваy з нелюдзьмi. Вуглаватыя знакi на лязе сурова блiснулi – i жалезны меч з усхлiпам прашыy цёмную тушу, так што замест чарговага yскрыку з пашчы вырвалiся адно чорныя згусткi.

– Навалач!.. – злосна выдыхнула Ружана.

Пачвара захрыпела, захiсталася i павалiлася долу, але яшчэ не здавалася. Штосьцi вылузвалася y яе знутры, штосьцi яшчэ больш агiднае i вусцiшнае скiдвала павучыную скуру, быццам абалонку, углядалася y Ружану мёртвымi бельмамi. Пасля плюнула атрутай – i дзяyчо пакацiлася па зямлi, ухiляючыся, губляючы цяжкi меч.

Дзiн! Гэта новы атрутны плявок разбiyся аб карагод чароyных агеньчыкаy. А нямёртвае паyзло, наблiжалася, з лёгкасцю змахваючы з сябе сярэбраныя нiцi чараy, гасячы агнi, патыхаючы гнiллю i смерцю.

Стаячыя камянi стагналi, i yвесь востраy дрыжаy, а каменнае сэрца тахкала часта i yспуджана. І тады Леля не стала зусiм – толькi звер, што роy i рваy, i качаyся па зямлi, раз’ятрана ламаючы нешта склiзкае i yнiклiвае, нешта нямёртвае. Толькi звер, што навальваyся на ворага yсiм цяжарам магутнага цела, што yпарта сцiскаy зубы на трапяткiм горле, якое yрэшце прарвалася чорнай пякучай крывёй. Калi ж тое нямёртвае зацiхла, болей не вiшчала i не варушылася, калi яно засталося ляжаць у льснянай лужыне, звер адступiy, прыпадаючы на параненую лапу. Забурчаy i засоп, адплёyваючыся ад мярзотнага смаку y пашчы, прыкопваючы змятага, разарванага ворага. А пасля падняy круталобую галаву i пабачыy успуджаныя шэрыя вочы i, на напятай цецiве, стралу, таропка настаyленую на яго. А па-над стралой падала нядобрае слова – пярэварацень.

– Ён чалавек, – уладна запярэчыy другi голас, у якiм яшчэ не адгучалi, яшчэ серабрылiся yладныя нiцi чараy. І шэрыя вочы зiрнулi здзiyлена – на таго, хто пярэчыy, пасля зноy на звера.

І лук павольна, як бы нехаця апусцiyся.

Звер рыкнуy, але глуха, няголасна, без пагрозлiвасцi, няyклюдна адступiy задам. Пацягнуy праз ноздры паветра, прынюхваючыся да пяску ды травы. Ад вострава yсё яшчэ смярдзела падаллю, але yжо накатваy свежы вецер, абдзiраy старую гнiль, зносiy яе за сабой. І yсё яшчэ бiлася – звер адчуваy гэта падэшвамi лап, – бiлася сэрца з каменю. І y гэтым бiццi быy сярэбраны перазвон хваляy, i голас ракi, i yпэyненыя крокi, ад якiх усё вакол зноy пайшло галавакружным зыбаннем.

У тым бiццi была надзея.

А скрозь зыбанне, скрозь далёкiя yтравелыя курганы, скрозь блiзкiя дубровы на yзгорках крочыла, цягнучы за сабою востры вогненны шлейф, крочыла па yдарах каменнага сэрца постаць, сатканая з белага агню.

– Зiрнi ж на мяне, чалавечае дзiця, – спакойна мовiла постаць i мiмаходзь прыязна кiyнула Йураю, якi застыy у паyпаклоне. І наблiзiлася, так што звер занепакоiyся, закруцiy цяжкою галавой. Але белы агонь упэyнена паклаy руку на круты мядзведжы лоб – i за звярынымi вачыма раптам ачомаyся Лель. Упершыню за доyгi час паяснела y галаве, адступiy невыносны спеy Голаду, а звярынае цела адчувалася як уласнае, да апошняй напятай мышцы, да апошняй валасiнкi густой поyсцi.

Ад лёгкага дотыку тонкай белай рукi звярынае аблiчча спаyзала з Леля, асыпалася цёмнымi лахманамi i раставала на yзрытым барацьбою пяску. Ён стаяy на карачках, цяжка дыхаy i дрыжаy пад халодным ветрам. Быy – самiм сабою. Толькi сабою. І ад гэтага паyзабытага адчування самасцi, цэласнасцi y Леля дрыжалi вусны. Спадылба, з асцярогаю ён глядзеy на yсмешлiвы паyмесяц на шчацэ Той i зусiм не заyважаy, як параненае плячо крывiць, як начная сырасць халодзiць глыбокую драпiну на скуле.

– Зарок ёсць зарок, – шапнулi яму, па-мацярынску гладзячы па yскудлачаных валасах. – І клятва ёсць клятва. Адгэтуль i давеку.

Камянi падавалi галасы, яшчэ асцярожна, няyпэyнена, але ажывалi. Лель зажмурыyся, заматаy галавой, поyнай Яе голасу i каменнага спеву. Адчуy дотык на плячы, i Йураеy голас, не yнутры яго, як поклiч Той, а звонку, сказаy цiха:

– Падымайся патроху, ну. Усё… добра.

З дапамогай лютнiста ён выпрастаyся, ацёр дрогкiмi рукамi твар. Стаячыя камянi пад поyняю, падавалася, налiвалiся серабрыстым святлом, i знакi на iх плылi, танчылi, як азёрныя хвалi, як вышыyка на рукавах Той. Лель не без боязi зiрнуy на нерухомую пачвару – а тая, уся пранiзаная зыркiмi сярэбранымi нiцямi, патроху рассыпалася попелам, i парэшткi зносiла ветрам.

– П-пярэварацень, – зноy сказала Ружана, наморшчыyшы нос. – То, значыць?..

– Болей не, – адрэзаy Йурай. – Кажу табе, ён чалавек.

Шаптаy трыснёг, мерна yздыхала вада, а пад шатамi дуброy на невысокiх узгорках укруг возера yспыхвалi i танчылi сотнi чароyных агнёy. І плылi над травамi, над вадою i камянямi, плылi адным iм вядомымi сцежкамi, пракладзенымi y Нiколi i Нiдзе.

– Гэта ж агнi мёртвых, – прагаварыла Ружана, асяняючы сябе ахоyным знакам, i yсё-такi з цiкаyнасцю назiрала за танцам кропак зялёнага святла вакол возера. – Яны, кажуць, зводзяць людзей са сцежак, зацягваюць у дрыгву.

– Гэта нашы агнi, – выправiy яе Йурай. – Агнi памяцi. І цяпер яны вольныя.

Лель жа, пакуль тыя двое yважлiва глядзелi на карагоды агеньчыкаy на азёрных берагах, падышоy да блiжняга каменя, асцярожна крануyся яго рукой, адвёyшы yбок надакучлiвы плюшч. Адчуy нечаканую цеплыню шурпатага боку i слабы yдзячны дотык – у адказ – на сваiм розуме.