banner banner banner
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства

скачать книгу бесплатно

Рыцар Янка i каралеyна Мiлана. Таямнiчае каралеyства
Алег Грушэцкi

Янка i Мiлана прыязджаюць на лета y вёску, але выпадкова праз люстэрка y дзедавай каморы апынаюцца y iншасвеце… Дзецi рашуча накiроyваюцца y падарожжа па таямнiчым каралеyстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзiвосныя мiфiчныя iстоты, сярод якiх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавiта iм належыць выратаваць каралеyства ад злога чараyнiка Волха i войскаy ваyкалакаy.

Прыгоды i рыцарскiя бiтвы, пераадоленне страхаy i перашкод сустракаюцца на шляху юных герояy. Але цяжкасцi толькi гартуюць!..

Алег Грушэцкi

Рыцар Янка i каралеyна Мiлана. Таямнiчае каралеyства

© Грушэцкi А., 2022

© Козел В., iлюстрацыi, 2022

© Афармленне. ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрцi”», 2022

* * *

У госцi да бабулi i дзядулi

Машына запаволiла хаду, з’ехала з шашы на жвiроyку, i колы зашамацелi па пяску, уздымаючы невялiкiя аблачынкi пылу. Кiроyца зiрнуy у люстэрка i заyсмiхаyся. Там, на заднiх сядушках, круцiлiся y сне яго сын i дачка. Мужчына павярнуyся да жонкi, што сядзела побач i прамовiy:

– Бач ты, як угайдала y дарозе!

– Дарога была нагэтулькi доyгай, што я сама ледзь не заснула.

– Але yжо вiдаць хаткi нашай вёскi, – падбадзёрыy ён жонку.

– Урэшце прыехалi. Час будзiць соннае каралеyства!

– Сапраyды, а то мае бацькi падумаюць, што мы iх дарэшты замарылi.

– Гэй, сонi! – павярнулася мацi да сваiх дзетак. – Прачынайцеся, пад’язджаем!

Дзецi, пацягваючыся, расплюшчылi вочы i зiрнулi y акенцы. Вёска была невялiкай. Дамы y ёй – прасторныя, падворкi – шырокiя. А дом нашых герояy вылучаyся нават на тле yсiх iншых – ён быy найвялiкшы. Не палац, але i не проста так сабе хатка. Старым было сумна жыць удваiх у такой сядзiбе, i яны пачувалiся шчаслiвымi, калi да iх прыязджалi дзецi i yнукi. Так адбывалася i цяпер. Яны з вялiкiм нецярпеннем чакалi сваiх родных.

У дзяyчынкi было надзвычай прыгожае iмя – Мiлана. Вiдаць, нездарма. Яна выглядала мiлай i прывабнай, рыхтык юная каралеyна. Сёлета на раённым школьным конкурсе прыгажосцi сярод аднагодкаy яе абралi найпрыгажэйшай. І цяпер яна везла паказаць улюбёным дзядулю i бабулi свой шыкоyны прыз – iнкруставаную каменьчыкамi дыядэму, нiбы дыяментамi, зiхоткiмi i пералiyнымi.

Ды i хлопец Янка быy не зломак якi. На школьным iмправiзаваным рыцарскiм турнiры ён так блiскуча выступiy, што выйграy адзiн з галоyных прызоy – хоць i пластмасавыя, але амаль праyдападобныя рыцарскiя даспехi – нагрудныя латы, шалом, шчыт i меч. Так файна размаляваныя срэбнымi i залатымi фарбамi, што кожны хлопчык ягонага yзросту пазайздросцiy бы гэткiм. Здалёк iх i насамрэч можна было прыняць за сапраyдныя.

Словам, прыемных неспадзяванак бабулi i дзядулю ад iх улюбёных унукаy мусiла ставаць. Праyда, самi Ян з Мiланай тады яшчэ не ведалi i нават не здагадвалiся, якiя сюрпрызы i прыгоды чакаюць iх наперадзе. Але на yсё свой час.

Бацька пад’ехаy да брамы, прыпынiyся i нацiснуy на гукавы сiгнал. Курачкi, якiя павольна шпацыравалi yсцяж дарогi, падскочылi, закудахталi i кiнулiся бегчы, лопаючы крыламi. Дзверы машыны адчынiлiся, i yсе, пацягваючыся, выйшлi, стомленыя доyгiм вандраваннем.

– Іду, iду, – пачуyся радасны голас бабулi y двары за плотам.

За брамкай паказалася yсхваляваная i светлая ад шчасця бабулька. Пачуyся грукат завалы варот, якiя спяшаyся расчынiць дзядуля.

– Мае даражэнькiя! Ну yрэшце! Як жа я рада вас бачыць, – не магла нацешыцца бабуля гасцям.

– А хiба ж ты адна?! – паказаyся з-за брамкi i дзед. – Мы абое шчаслiвыя вас сустракаць! Ледзь дачакалiся, родныя!

– Дзякую, мае дарагiя… нашы дарагiя, – выправiyся бацька. – Мы таксама радыя, што да вас выбралiся. Самi разумееце, раней не маглi – праца.

– Вядома ж. Ну, i колькi мы зможам цяпер пабыць разам?

– Ды yвесь месяц. Нам, – зiрнуy бацька на жонку, – разам пашчасцiла yзяць адпачынак.

– О, то проста выдатна! – пляснула y ладкi задаволеная бабуля. – І як там нашы yнукi, дайце я iмi палюбуюся, цэлы год не бачыла.

Янка i Мiлана, таксама задаволеныя сустрэчаю з роднымi, падышлi i абнялiся з бабуляй i дзядулем.

– Аёй, як выраслi, i не пазнаць! – пахвалiлi iх старыя.

– Так, растуць дзеткi, як на дражджах, – пагадзiлася мацi.

– Сапраyдныя рыцар i каралеyна! – усмiхалася бабуля.

– Менавiта так! – раптоyна yсхвалявалася мацi, нiбыта нешта yзгадала. – Нам жа ёсць чым пахвалiцца! – звярнулася яна да мужа.

– Там, у багажнiку, – узгадаy бацька дзяцей. – Я зараз адчыню.

Бацькi пачалi нешта шукаць. А дзецi пры гэтым трохi ганарлiва заyсмiхалiся. Матуля зашамацела пакетамi, нешта дастаючы, i паклiкала дзяцей да сябе.

Пакуль яны чынiлi нешта таемнае за адчыненым вечкам, бацька дастаy з машыны новую тэлескапiчную вуду, яшчэ запакаваную, i з шырокай усмешкай на твары скiраваy да старога.

– Вось, тата, – звярнуyся ён урачыста да свайго бацькi, – табе! Як i абяцаy. Лавi шмат вялiкiх!

– Вой! – узрадаваyся такому падарунку стары. – Якая шыкоyная! Ну, дзякуй, сынку, дагадзiy старому! Ай, добрая вуда! – ён памахаy ёю, нiбы yяyляючы, як будзе яе закiдваць.

– Прыемна, што табе даспадобы. Доyга абiраy найлепшую.

– Дзякуй, дзякуй. Дарагi падарунак.

Урэшце з-за машыны выйшлi Янка з Мiланай. У дзяyчыны на галаве ззяла незвычайна прыгожая дыядэма. Ды сама Мiлана свяцiлася ад шчасця i гонару не меней за yпрыгожанне. А побач з ёй стаяy юны рыцар у шыкоyна пафарбаваных даспехах.

Бабуля так i пляснула y далонi ад замiлавання. Але дзед… Усе пачулi, як ён упусцiy вуду, i ад нечаканасцi яны нават скаланулiся, зiрнулi на старога. Ён, здаецца, нават спалатнеy без дай прычыны i знерухомеy.

– Бацька, ты чаго? – першы запытаyся тата. – Ты з твару зблажэy, нiбы здань пабачыy.

– Я-я… – ледзь прамовiy той. – Не, нiчога, – паспрабаваy ён адвесцi yвагу ад сябе.

Тут i бабця зiрнула на яго.

– Ты y парадку? Можа, што з сэрцам?

– Ды не, – супакоiy ён сваю жонку. – Усё добра. Проста спякотна нешта сёння, хадземце y хату.

Усе здзiyлена зiрнулi на неба. Так, неба было пагодным, ясным, але наyрад цi можна было назваць сённяшняе надвор’е спякотным. Досыць цёплым – так, але не болей за тое. Аднак усе, хоць i бачылi, што дзеду нiякавата, паслухалi яго.

– Усё, не хвалюйцеся, са мною yсё добра, кажу я вам, – супакоiy яшчэ раз усiх дзед. – Пэyна, стамiлiся з дарогi? Зараз бабуля вам гарбаты запарыць.

– Так, сапраyды, – пагадзiлася тая. – Будзеце пiць?

– Ды не кепска было б, – не адмовiлася мацi. – Доyга ехалi, дзецям варта пад’есцi.

– Вось i выдатна, адразу стаyляю iмбрычак. У мяне ёсць найсмачнейшае малiнавае сочыва. Хатняе, сама варыла, – пахвалiлася бабця. – Любiце такое?

– Любiм! Любiм! – весела закрычалi Янка i Мiлана. – Асаблiва тваё, бабуля.

– Вось i выдатна, – расчулiлася яна. – Я i блiноy да вашага прыезду напякла.

Бабуля скiравала на кухню, а дзед з вудай рушыy у камору. Дзецi y ёй нiколi не былi, ды i не звярталi на гэты пакойчык анiякай увагi. Але чамусьцi менавiта цяпер гэтая камора зацiкавiла Янку. Ён праводзiy дзеда вачыма да самых дзвярэй. А калi той адамкнуy iх i зайшоy унутр, хлопец ажно выцягнуy шыю.

Дзед паставiy вуду i хутка вярнуyся. Яго позiрк на iмгненне сустрэyся з зацiкаyленым позiркам унука. Стары толькi сцiпла yсмiхнуyся, замкнуy дзверы i пайшоy да стала. Праходзячы каля Янкi, ён правёy рукой па яго галаве i паляпаy па плячы.

– Вой, добрая ж у вас гарбата! – пахвалiла мацi сваю свякроyку. – Ды з гэткiмi смачнымi блiнамi! М-м-м, – пахiтала яна галавой, атрымлiваючы асалоду. – Тое, што трэба з дарогi.

– На здароyе. Пазней вам нечага больш уежнага насмажу, можа, бульбы з салам i яйкамi цi з грыбамi.

– У мяне yжо слiнкi пацяклi, – сказаy тата. – Як уявiш водар тваёй смажанкi, дык адразу апетыт разгараецца.

– Гэта вам не y вашым горадзе! Харчуецеся немаведама чым. Вунь як схуднелi. Ну нiчога, я тут за вас вазьмуся, неyзабаве y мяне да людзей станеце падобныя! – жартавала бабуля.

Усе пад’елi, падзякавалi бабулi за смачны пачастунак i сталi раскладваць свае рэчы па пакоях.

Янка, праходзячы паyз камору, паглядзеy уважлiва на дзверы, нiбы iмкнуyся знайсцi хоць нейкую шчылiну. Што ж такое y ёй? Чаму дзед яе гэтак старанна замкнуy?

– Слухай, Мiлана, – цiха звярнуyся да сястры. – А ты хоць раз бачыла, што там?

– Дзе?

– У каморы.

– Не, – матлянула яна галавой. – Ды i навошта? Напэyна, рознае халусце. Што там можа быць цiкавага?

– Але чаму тады дзед заyжды яе замыкае?

– Мо яму там i ёсць што каштоyнае, але мне yсё адно.

– Ат, – махнуy рукой Янка, разумеючы, што яе гэта не цiкавiць.

Рыбалка. Таямнiчы падарунак. Аповед пра продкаy

Наступнага дня дзед з Янкам вырашылi парыбачыць. Дзеду карцела выпрабаваць новую вуду, i ён пабудзiy унука.

– Ну што, рыбак, не перадумаy? – жартам запытаyся дзядуля.

– Не, мы ж дамовiлiся.

– Слушна. Ранкам рыба сама лепей бярэцца, прынамсi y нас. Так што yставай, хутка снедай i хадзем.

– А Мiлану не будзем будзiць?

– Ды не, хай спiць. Прагне сёння з сяброyкамi сустрэцца, даyно не бачылiся.

– Ага, пахвалiцца, – усмiхнуyся Янка.

– Мо i так. Чаму б i не пахвалiцца, як ёсць чым? Яна y вас ужо як каралеyна. Ды яшчэ з гэтай каронай!..

– Дыядэмай, – выправiy унук.

– Хай сабе i так, я y гэтым не знаюся.

– Я, прызнацца, гэтаксама. Каб не сказалi, мо i не ведаy бы.

– Так. Наш мужчынскi клопат – ваяваць, працаваць ды баранiць кволых i жанчын. А красавацца – гэта yжо iх прывiлей. Ды i няхай, калi ёсць чым. Галоyнае, каб пры гэтым яшчэ на нас ды на гаспадарку не забывалiся. А там хай сябе цешацца, калi iм даспадобы.

Янка yсмiхнуyся з дзедавых разважанняy.

– Ну, унучак, мыйся, снедай ды выходзiм. Рыба цяпер таксама будзе снедаць, тут мы яе i падловiм.

Хлопец вомiгам быy гатовы, не мiнула i пяцi хвiлiн.

– Дзеда, я yсё! Можам iсцi.

– Выдатна! Я толькi вуды вазьму.

– Дапамагчы?

– Дапамажы, калi yжо гэтак карцiць.

Вуды дзед захоyваy у той самай каморы, у якую так марыy зазiрнуць Янка. І вось цяпер стары папраставаy менавiта туды, узяyшы з сабой i yнука.

Хлопца перапоyнiла хваляванне. Няyжо ён урэшце зможа зазiрнуць? Ды не проста зазiрнуць, а yвайсцi туды ды даведацца, якую ж таямнiцу дзед хавае, што заyжды замыкае камору? Можа, ён там трымае паляyнiчую стрэльбу цi яшчэ што, чаго iншым не варта ведаць i бачыць?

Янка пераступiy парог каморы, нават крыху стаiyшы дыханне. Шырока расплюшчыyшы вочы, ён зацiкаyлена агледзеy увесь пакойчык. І чаго толькi тут не было! Аднак сярод розных побытавых рэчаy ды iншага рыштунку большую yвагу да сябе прыцягваy вялiкi стары куфар з люстэркам, што вiсела над iм. Масiyны драyляны куфар быy акуты жалезнымi пласцiнамi i замкнёны на важкi навясны замок. Люстэрка ж было агромнiстае – вышэй за Янку. Яно вiсела y мярэжыстай драyлянай раме з разьбянымi буйнымi yзорамi, а yгары рамы пышыyся майстэрскi выразаны вялiкi герб. Быy ён у выглядзе шчыта, над якiм узвышалiся рыцарскi шалом з каронай i вялiкае пышнае пер’е. Шчыт i шалом таксама атачала складаная разьба. А y самiм шчыце была выразаная падкова, рагамi скiраваная долу. Над ёй крыж. Такi самы вiсеy i памiж яе рагамi. Вiдаць, люстэрка было вельмi старое, час не пашкадаваy яго. Выступаy адно верхнi крыж, а на месцы падковы i нiжняга крыжа было пустое паглыбленне. Як быццам крыж ды падкову выламалi са шчыта.

Пакуль Янка так уважлiва разглядаy гэтае цiкавае i загадкавае люстэрка, дзед узяy усё неабходнае i працягнуy унуку вуду, якая прызначалася яму. Але Янка захапiyся разглядваннем люстэрка i не заyважыy, што дзед яму падае. Стары гэта прымецiy i на пэyны час знерухомеy. Ён пазiраy то на Янку, то на люстэрка, у ягоных вачах з’явiлiся смутак i задуменнасць, нiбыта нарынулi на яго нейкiя старыя yспамiны раптам. Янка адчуy пiльны позiрк дзядулi i павольна павярнуy галаву.

– Дзед, а што гэта за люстэрка? – запытаyся хлопчык з непрытоенай цiкаyнасцю.

– Гэта… – дзед i жадаy нешта сказаць, ды нешта стрымлiвала, нiбыта тое люстэрка захоyвала таямнiцу. – Гэтае люстра яшчэ ад майго дзеда.

– Уга! – не мог стрымаць захаплення i здзiyлення хлопец. – Такое старое?!

– Так, Янка, так. І люстэрка, i куфар – усё спадчына па iм.

– А тое, што y куфры?