banner banner banner
Як красназорцы зямлі сцураліся
Як красназорцы зямлі сцураліся
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Як красназорцы зямлі сцураліся

скачать книгу бесплатно

Як красназорцы зямлi сцуралiся
Бабарэка Адам

Адам Бабарэка

ЯК КРАСНАЗОРЦЫ ЗЯМЛІ СЦУРАЛІСЯ

– Чакайце бо, вось мне набегла на памяць! Вы yсё жалiцеся на долю: «Мусiць доля наша такая. І цяпер праyды няма. Казалi: зямлi будзе yсiм удосталь. Казалi: усе будуць роyнымi, а дзе ж яно yсё гэта? Палёгкi нiякай няма. Лiхая наша доля…» А вы?.. Але, пэyна, вы не ведалi Мiхаля Старога з Красназорак, што за балотам, за галамi. Памёр i не дачакаyся таго часу, пра якi ён, бывала, любiy часта казаць: «Эх, прыйдзе час, – але я yжо, мусiць, не прычакаю, – прыйдзе i yсiх параyнае. Усе будуць роyна гараваць, будуць роyна i панаваць. І мужыкi самi сцураюцца сваёй зямлi, сваёй уласнасцi. От успомнiце некалi маё слова. Сабакам назавеце, калi будзе няпраyда». Дык але ж, на лiха яму, i праyда. Гэтак сталася y тых жа Красназорках. Я сам на свае вочы бачыy, на свае вушы чуy. Каб хто казаy – не паверыy бы, а то сам. Дык ось слухайце, раскажу вам, як гэта сталася, дык мо i нам льга будзе што пераняць.

Неяк гэтым летам жонка прыстала: паедзь i паедзь у Прыдолле. «Аднак ухадзiлiся з сенам, а там мо паможаш нашым, ды што i дастанеш». Падумаy я, падумаy – i хлеб выходзiць, а дзе яго так скора варвеш, i адзетку няма, – запрог каня i паехаy. А ехаць у Прыдолле трэба праз Красназоркi.

Даyно я yжо праз iх не ехаy. А была гэта звычайная вёсачка, ну двароy мо з сорак.

Будынкi, быццам апенькi, каля пня-цэркаyкi паскучвалiся-паскручвалiся. Пасярэдзiне – вулiца. Сям-там, як тыя тычкi цi пужалы на агародах, тарчалi старэнькiя бярэзiны ды кляны. Як буслы на адной назе, гуськом, пазiраючы yнiз вочапамi, папрытульвалiся «бабы» з «жураyлямi» i нудна скрыгiталi, п'ючы ранiцою ваду са студняy. Абгароджвалi вёску вузкiя стужкi палеткаy i сенажацяy. З аднаго боку, ушчапiyшы на шыю пацеркi-праслы, пластом разлягаyся выган – мiска з паyбiватаю, перамешанаю травою-кашкаю. Штодзень тут таyклося – збiралася – гаyяда. Дык я кажу, звычайныя былi Красназоркi, як i наша вёска.

Я гэта еду сабе, напоркваю свайго цюхцяя гнядога ды паглядаю наабапал дарогi – любуюся на збажынку людскую. А дзень быy лагодны.

От як цяпер памятаю, сонейка сабе песцiцца, палыскаецца y белых, пухленькiх аладках-воблачках. Паветра над палеткамi калышацца, гойдаецца, i здаецца, быццам за вушы падцягвае жытнiя калосiкi на шнурочках, што звязваюць сiне-смуглыя намiткi лясоy i краскi – рассыпаныя каралi лугоy. Еду i сам сабе думаю: «Добрае жытца, а i ярына паказвае на yраджай. Добра, у каго многа зямелькi, а вот мне i прырэзку далi, i то не ведаю – цi стане на той год свайго. Жытцо маё нешта хiбiла. Але i як яму не хiбiць – без гною. А яго ж i не збярэш шмат з гэтага вось цюхцяя ды з аднае кароyкi. Ды якi i ёсць, дык хаця б на сваё, а прыдатак… цi будзе шчэ мой…» Так сабе раздумлiваю, не yгледзеy, калi i y Красназоркi прыехаy, а гэта ж такi y аб'езд балота, дык мусiць вёрст з пятнаццаць будзе.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 1 форматов)