banner banner banner
36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага
36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага

скачать книгу бесплатно


Яшчэ y часы Мiндоyга адзiн з яго ваяводаy, паводле Галiцка-Валынскага летапiсу, носiць славянскае па гучаннi iмя Хвал, хаця варта адзначыць, што iмя, тэарэтычна, магло набыць больш славянскую форму дзякуючы славянскiм складальнiкам хронiк.

Аднак без усялякага сумнення Афанасiй Канстанцiнавiч з Разанi, якi знаходзiyся y лiку паплечнiкаy лiтоyскага манарха, належаy да славян, што яшчэ раз сведчыць на карысць рознай этнiчнай прыналежнасцi членаy ягонай свiты.

Вядома, што продкi беларусаy, наваградскiя i пiнскiя феадалы, падтрымлiвалi Войшалка падчас устанаyлення ягонай улады y Лiтве.

ГВЛ апавядае:

«Войшалк, пайшоy з пiнчукамi да Навагародка, i адтуль, узяyшы з сабою наваградцаy, пайшоy у Лiтву княжыць».

Галiцка-Валынскi летапiс таксама згадвае хрысцiянскае хрышчэнне братоy Тройдзеня, якi кiраваy Лiтвой пасля Шварна. Наyрад цi пры такой сур'ёзнай прысутнасцi хрысцiянскiх валадарооy у жыццi Лiтвы, улада абыходзiлася без славянскiх арыстакратаy, хоць скупасць крынiц абцяжарвае рэканструкцыю этнiчнай карцiны верхняга эшалона элiты ВКЛ, якое шчэ толькi зараджалася.

У часы Гедымiна яго найбольш адораным палкаводцам быy русiнскi князь, вядомы як Давыд Гарадзенскi. Традыцыйная, але надзвычай слаба абгрунтаваная версiя, прыпiсвае Давыду паходжанне ад пскоyскага князя Даyмонта, хоць больш верагодна, што ён быy нашчадкам гродзенскiх князёy цi баяраy.

Давыд Гарадзенскi. Карцiна аyтара.

Удзельнымi князямi-васаламi вялiкага князя лiтоyскага працягвалi заставацца хрысцiянскiя yладцы, што, як мяркуецца, паходзiлi з дынастыi Рурыкавiчаy, напрыклад, князь Васiль з Мiнска.

Даследчыкi могуць даволi yпэyнена рэканструяваць склад дзяржаyнай элiты ВКЛ у часы Вiтаyта.

У XIV – XV стагоддзях Лiтвой сапраyды кiруюць шматлiкiя прадстаyнiкi балцкiх родаy, такiх як Манiвiды, Гаштольды, Кезгайлы.

Пры гэтым у самым верхнiм эшалоне yлады ВКЛ знаходзiцца Ян Нямiра. Гэтага дзяржаyнага дзеяча часта выводзяць ад балцкага продка, хоць аyтару не зразумела чаму феадал, якi носiць славянскае па гучаннi iмя, павiнен абавязкова быць балтам, а не паходзiць, напрыклад, ад кагосьцi са славян-язычнiкаy, якiя захавалi веру прадзедаy у мультыканфесiйным рэгiёне Панямоння.

Іншы важны паплечнiк Вiтаyта – Братоша, таксама носiць славянскае iмя.

Важным саноyнiкам быy пры Вiтаyце Ходка Юр'евiч, верагодна, продак магнатаy Хадкевiчаy.

Русiнскiя феадалы традыцыйна працягвалi адыгрываць важную ролю на yсходнiх землях, напрыклад, Фёдар Вясна быy вiцебскiм намеснiкам.

Пералiк лiтоyскiх баяраy, якiя падпiсалi Гарадзельскую унiю, дазваляе рабiць высновы аб этнiчным складзе тагачаснага дваранства ВКЛ, хаця тут варта yлiчваць, што многiя важныя чальцы палiтычнай элiты не yдзельнiчалi y акце.

Спiс падпiсантаy унii паказвае пераважанне этнiчных лiтоyцаy. Аднак i y гэтым акце можна бачыць славянскiя па гучаннi iмёны. Гербы ад палякаy атрымалi, у лiку iншых, нейкiя Качан, Волчка i феадал з пацешным для сучаснага чытача iмем – Канчан Суковiч.

З вышэйпададзеных, пацверджаных дакументамi фактаy, бачна, што продкi беларусаy адыгрывалi прыкметную ролю y палiтычным жыццi краiны на працягу раннiх перыядаy iснавання ВКЛ, гэта значыць у XIII, XIV, XV стагоддзях, а не толькi з XVI стагоддзя, як гэта паказана y непераканаyчых версiях лiтоyскай гiстарыяграфii.

У XVI стагоддзi палiтычную элiту краiны напаyняюць русiнскiя роды, чаго не адмаyляе нават згаданы раней артыкул лiтоyскай вiкiпедыi. У той перыяд элiта Лiтвы – магнаты, якiя паходзяць з беларускiх земляy, а менавiта: Сапегi, Хадкевiчы, Храптовiчы, Валовiчы, Глебовiчы i iнш. Адносна рэальных продкаy гэтых вяльможаy вядуцца спрэчкi, але больш новыя генеалагiчныя публiкацыi кажуць пра iх iнцэптабеларускае (прабеларускае) паходжанне.

Тут аyтар, для прыкладу, можа адзначыць выдатную працу лiтоyскай спецыялiсткi Генуты Кiркiене «Korzenie rodu Chodkiewiczow» у якой яна пераканаyча развенчвае старую i абсалютна безгрунтоyную версiю паходжання Хадкевiчаy ад кiеyскiх баяраy.

Выводзячыя свой радавод ад балцкiх продкаy Радзiвiлы i Пацы таксама адыгрывалi вядучую ролю y палiтыцы краiны. Пры гэтым прадстаyнiкi элiты, зразумела, усяляк змешвалiся, фармуючы своеасаблiвую «арыстакратычную сям'ю». Да прыкладу, Тэкля Валовiч даводзiлася прабабкай найбагацейшаму магнату Рэчы Паспалiтай Мiхаiлу Радзiвiлу Рыбаньку i, адпаведна, прапрабабкай «лiтоyскаму Мюнхгаyзену» Каралю Радзiвiлу Пане Каханку.

Акрамя продкаy лiтоyцаy i беларусаy, на пэyных адрэзках iснавання ВКЛ, у элiце былi вельмi заyважныя члены польскiх родаy, напрыклад, Патоцкiя.

Немалую вагу мелi прадстаyнiкi нямецкай арыстакратыi, у прыватнасцi: Дэнгафы, Тызенгаyзы i Плятэры.

Некаторыя магутныя славянскiя роды, такiя як Кiшкi i Весялоyскiя, выводзiлiся з памежжа ВКЛ i Польшчы, i, адпаведна, тут дарэчная дыскусiя аб iх этнiчнай прыналежнасцi.

Іншыя шляхетныя магнаты: Тышкевiчы i Пацеi паходзiлi з беларуска-украiнскага памежжа.

У ВКЛ былi роды татарскага паходжання, дваранства з Маскоyскай Русi, уплывовы iтальянскi род Сцыпiё-дэль-Кампа, i нават яyрэйская, паводле паходжання, шляхта.

І yсё ж менавiта продкi беларусаy i лiтоyцаy далi Лiтве найбольшую колькасць уплывовых саноyнiкаy.

Варта асобна згадаць найбольш магутных людзей, якiя не належацлi да вялiкакняскай дынастыi, але yзнiмалiся да yзроyню фактычных yладароy ВКЛ.

Велiзарным аб'ёмам моцы валодаy, напрыклад, Мiкалай Радзiвiл Стары, якi заклаy падмурак пад магутнасць свайго роду.

Бенедыкт i Казiмiр Ян Сапегi фактычна з'яyлялiся некаранаванымi манархамi падчас гегемонii iхняга роду y Княстве, калi прадстаyнiкi дома займалi амаль усе ключавыя пасады y лiтоyскай частцы Рэчы Паспалiтай.

З яшчэ адным «неафiцыйным манархам» звязана вельмi расцягнутая y часе, займальная гiсторыя.

У 1269 годзе нямецкiя крыжакi сустрэлiся y бiтве з лiтоyцамi на чале якiх стаяy вялiкi князь Тройдзень. Сутыкненне адбылося побач з Ашэрадэнам. Рыцары пацярпелi даволi цяжкае паражэнне. Лiвонская рыфмаваная хронiка паведамляе аб стратах, згадваючы, у прыватнасцi, цiкавага для нас, шляхетнага ваяра:

«Там Тызенгаyзен наш знатны,

Духам чысты i выдатны,

Душа на небе чакае малiтвы,

А сам ён злёг у горане бiтвы».

Прайшло больш за 480 гадоy i далёкi родзiч загiнулага y барацьбе з Вялiкiм княствам Лiтоyскiм Тызенгаyзена, падскарбi надворны лiтоyскi Антонiй Тызенгаyз, стаy фактычным намеснiкам польскага караля y Лiтве, гэта значыць, па сутнасцi, уладцам народа, у барацьбе з якiм калiсьцi загiнуy яго сваяк.

Вось такая эфектная, iранiчная yсмешка хiтраватай дамы-капрызнiцы, што мае iмя Гiсторыя!

Цi праyда, што лiтоyцы захапiлi Наваградак?

Тут аyтар адносна сцiсла акрэслiць самыя важкiя, на яго погляд, аргументы pro et contra.

Звычайна спрэчкi наконт захопу лiтоyцамi зямель будучай Беларусi прывязаны менавiта да Мiндоyга i гарадоy Панямоння, i перш за yсё Навагрудка, хаця фармiраванне ВКЛ iшло не адно стагоддзе i yключала y сябе мiрнае, як можна думаць, далучэнне беларускiх зямель, напрыклад, адыход да вялiкiх князёy лiтоyскiх Вiцебскага. княства, якi адбыyся, як лiчыцца, дзякуючы дынастычнаму шлюбу Альгерда з нейкай вiцебскай князёyнай, званай Марыя.

Гаворачы аб часах XIII стагоддзя, можна адзначыць, што Мiндоyг, як вядома з дакладнага дакумента, булы Папы Рымскага Аляксандра IV, датаванай 6-м сакавiка 1255 года, захапiy нейкiя землi «Рускага каралеyства», якiмi, тэарэтычна, маглi быць землi Навагрудка. Гэтыя землi Папа, у сваiм пасланнi, дазваляy Мiндоyгу пакiнуць сабе.

Аyтар асабiста перакладаy арыгiнальны лацiнскi тэкст булы i можа пацвердзiць, што гаворка iшла менавiта аб захопе нейкiх земляy.

Такiя звесткi пацвярджаюць не толькi спробы лiтоyскай экспансii на Русь, але i некаторыя поспехi лiтоyскiх феадалаy.

Некаторыя спецыялiсты лiчаць дакумент Папы неабвержным доказам захопу Навагрудка. То бок у гэтым выпадку «Каралеyствам Русi» нiбыта было Галiцка-Валынскае княства, у палiтычнай арбiце якога знаходзiлiся гарады Панямоння.

Тут, аднак, iснуе праблема. Загадкавае «Каралеyства Русi» названа без прывязкi да канкрэтных абласцей.

Вядома, што лiтоyскi даследчык Артурас Дубонiс бачыць у гэтым «Каралеyстве» Полацкае княства. У сваёй працы «Дзве мадэлi лiтоyскай экспансii на Русi (XIII – пачатак XIV стагоддзя)» гiсторык пiша:

«З Данiiлам Мiндоyг жыy у мiры, таму пантыфiк не мог дабраславiць лiтоyскую экспансiю y гэтым напрамку. Іншым Рускiм каралеyствам, якое апынулася y цэнтры yвагi Мiндоyга, магло быць толькi Полацкае княства».

Звяртае на сябе yвагу некалькi наiyнае сцвярджэнне Дубонiса аб тым, што Папа чамусьцi павiнен быy кiравацца, у сваiм зацвярджэннi за Мiндоyгам захопленых рускiх земляy, станам перамiр'я лiтоyцаy з Данiiлам Галiцкiм, хоць галiцка-валынскiя князi i Мiндоyг бясконца хадзiлi па крузе перамiр'яy i новых войнаy, а Папу, як вынiкае з булы, цiкавiлi новыя, даступныя для хрысцiянiзацыi, вобласцi, якiя межавалi з «Каралеyствам», i менавiта таму ён зацвердзiy захопленыя тэрыторыi за Мiндоyгам. У такой сiтуацыi патэнцыйнага росту каталiцкага yплыву, Апостальскую Сталiцу наyрад цi збянтэжыy бы канфлiкт Мiндоyга i Данiiла, для спынення якога, у Папы так цi iнакш не было абсалютна эфектыyных сродкаy. У дадзеным выпадку нам, аднак, важней упэyненасць доктара Артуруса наконт таямнiчага «Каралеyства».

Рускi гiсторык А. В. Маёраy, у сваёй працы «Первая уния Руси с Римом. Часть 4» таксама вельмi yпэyнена называе yладаннi Аляксандра Неyскага тымi самымi загадкавымi землямi з булы пантыфiка. У публiкацыi Маёрава чытаем:

«Дазвол Папы на захоп рускiх земляy, дадзены лiтоyскаму каралю y буле „Catholice fidei cultum“, несумненна, меу на yвазе землi y iншай частцы „Рускага каралеyства“ i быy накiраваны супраць iншага yладара Русi – наyгародскага i yладзiмiрскага вялiкага князя Аляксандра Неyскага».

Такiм чынам, Дубонiс упэyнена называе «Каралеyства» Полацкiм княствам, а Маёраy упэyнена гаворыць аб тым, што гэта yладаннi знакамiтага Аляксандра Неyскага.

Аyтар гэтых радкоy, падводзячы своеасаблiвы вынiк пад упэyненымi выказваннямi калегаy, можа тут таксама yпэyнена заyважыць, што «Каралеyства Русi», як бачна з вышэйпрыведзеных цытат, застаецца прадметам спрэчкi спецыялiстаy, i булла Аляксандра IV не можа служыць доказам захопу менавiта Наваградка, хоць нейкiя рускiя землi лiтоyскi князь, вiдаць, сапраyды далучыy з дапамогай ваеннай сiлы.

Була Папы, пры гэтым, застаецца, па меркаваннi аyтара, найболей важкiм, цi, кажучы сцiплей, адным з найболей важкiх аргументаy на карысць захопу гарадоy Панямоння.

Што ж, раней даследчыкi не мелi i такога, бо захоп Навагрудка выводзiyся проста на падставе з'яyлення лiтоyскага нобiля y славянскiм горадзе.

Цяпер трэба звярнуць увагу на аргументы супраць захопу Навагрудка лiтоyскiмi рацямi.

Аyтар хоча, кажучы y паyжартаyлiвым тоне, звярнуцца да «гiстарычнай прэзумпцыi нявiннасцi», то бок заявiць, што захопу горада не было, пакуль гэты захоп не даказаны.

У прынцыпе, можна было б нават абмежавацца такiм падыходам.

Варта адзначыць, што зацяганае y гiстарычнай лiтаратуры сцвярджэнне аб запрашэннi наваградскiм баярствам Мiндоyга да сябе на княжанне не мае yвогуле нiякай асновы y пэyных дакументах. Гэта добры прыклад пераходу звычайнай хiсткай гiпотэзы y разрад фактаy, гэта значыць узор гiстарычнага мiфа.

Аднак у якасцi аргумента на карысць добраахвотнага аб'яднання тут дарэчы згадаць некаторыя дакладныя летапiсныя звесткi.

Вядома, што адным з важкiх аргументаy на карысць добраахвотнага прыняцця балцкага yладара-паганца y славянскiм горадзе можа служыць хрышчэнне манарха. Справа y тым, што гiсторыкам вядомая сiтуацыя, у якой хрышчэнне было звязана з мiрным прыняццем лiтоyскага князя, i яна выдатна задакументавана y пэyных крынiцах. Гаворка, зразумела, аб хрышчэннi забойцы Мiндоyга, пскоyскага князя Даyмонта, якi прыняy хрысцiянскую веру i выдатна служыy yзяyшым яго да сябе пскавiчам, пакiнуyшы аб сабе добрую памяць. Добрую настолькi, што былы язычнiк нават быy кананiзаваны i стаy святым рускай праваслаyнай царквы.

Таму не дзiyна, што праваслаyнае хрышчэнне Мiндоyга, малюючы аналогiю з выпадкам Даyмонта, дазваляла б падмацаваць версiю аб мiрным з'яyленнi балцкага князя y Навагрудку.

І летапiснае пасведчанне аб хрышчэннi Мiндоyга сапраyды ёсць.

Густынскi летапiс паведамляе, што y 6754, то бок, паводле сучаснага падлiку, 1246 годзе:

«Вялiкi князь лiтоyскi Мiндоyг прыняy веру хрысцiянскую ад усходу, з многiмi сваiмi баярамi».

Такiм чынам, балцкi нобiль прыняy усходняе хрысцiянства (праваслаyе) ды яшчэ i са шматлiкiмi баярамi, што выразна сведчыць на карысць палiтычнай матывацыi такога кроку.

Здавалася б, вось выдатнае сведчанне на карысць добраахвотнага прыняцця свайго па веры князя y Навагародскай зямлi. Праблема тут у крынiцы гэтых звестак. Густынскi летапiс з'яyляецца познiм дакументам. Да таго ж, iнфармацыя аб праваслаyным хрышчэннi Мiндоyга не пацвярджаецца надзейнымi крынiцамi. Усё гэта прыводзiць да таго, што большасць даследчыкаy, не без падстаy, адмаyляе зараз хрышчэнне 1246 года.

Але аyтар хоча дастаць з рукава джокер i злёгку знерваваць прыхiльнiкаy тэорыi захопу Навагрудка. Для гэтага трэба звярнуцца да пэyнага Галiцка-Валынскага летапiсу. У iм можна прачытаць наступныя радкi:

«Войшалк пачаy княжыць у Навагародку, i знаходзячыся y паганстве пачаy пралiваць шмат крывi. Забiваy ён кожны дзень трох-чатырох чалавек. А калi y нейкi дзень нiкога не заб'е, вельмi засмучаyся. Калi ж заб'е каго, тады весялiцца. Потым увайшоy страх Божы y яго сэрца, i ён думаy, жадаючы прыняць святое хрышчэнне. І хрысцiyся тут жа y Навагародку, i стаy хрысцiянiнам».

Томас Баранаyскас, у сваёй працы «Навагрудак у XIII стагоддзi: гiсторыя i мiф», пiша, што прыведзены вышэй тэкст ГВЛ «адлюстроyвае гвалтоyнае yкняжанне Вайшалгаса y Навагрудку, за якiм iшлi жорсткiя рэпрэсii».

Аyтар ужо завочна апанiраваy лiтоyскаму спецыялiсту, паказваючы на тое, што пра паходжанне нiбыта рэпрэсаваных нiчога не сказана, i не зразумела чаму яны павiнны быць няшчасным мiрным насельнiцтвам Навагрудка (а менавiта да такога разумення падштурхоyвае праца Томаса), а не палiтычнымi супернiкамi лiтоyскага паходжання, цi палоннымi валынцамi, цi, да прыкладу, татарамi.

Але y кантэксце важней iншае. Звярнiце yвагу на сутнасць дакладнага паведамлення летапiсу.

«І хрысцiyся тут жа y Навагародку, i стаy хрысцiянiнам».

Гэтыя дадзеныя i з'яyляюцца той самай жаданай iнфармацыяй аб хрышчэннi князя-язычнiка падчас праyлення y старажытнарускiм горадзе.

Адхiлiyшыся ад прыцягнутых за вушы рэпрэсiй i нейкага катарсiсу, якiм летапiсец тлумачыць жаданне yладцы хрысцiцца, можна вылучыць менавiта iнфармацыю аб прыняццi Войшалкам хрысцiянства. Хрост валадара, безумоyна, сведчыць тут на карысць добраахвотнага прыняцця мясцовым насельнiцтвам балцкага князя.

Праyда, паводле летапiсу, хрышчэнне адбываецца пазней пачатку княжання, але гэта, на думку аyтара, нiяк не мяняе сутнасцi: князь-язычнiк быy ахрышчаны падчас кiравання y хрысцiянскiм горадзе, прыкладна гэтак жа, як гэта адбылося y выпадку Даyмонта Пскоyскага.

У такiм кантэксце мае значэнне i дакладная iнфармацыя ГВЛ аб падтрымцы Войшалка наваградцамi, калi той «узяyшы з сабою наваградцаy, пайшоy у Лiтву княжыць». Як бачна, жыхары Наваградка, з'яyляючыся ахвярамi рэпрэсiй, пра якiя пiсаy Баранаyскас, чамусьцi падтрымлiваюць Войшалка. Цi не гаворыць гэта пра тое, што нiякiх рэпрэсiй не было, а якраз наадварот: хрышчоны дзеля кiравання y Наваградку Войшалк, стаy для славянскiх жыхароy рэгiёна сваiм князем, такiм, якiм быy для пскавiчоy лiтоyскi перабежчык Даyмонт.

Зразумела, паведамленне летапiсу падштурхоyвае да таго, каб бачыць у хрышчэннi навагародскага валадара палiтычны акт, а не проста спантаннае дзеянне. Войшалк, як вынiкае з дакументаy, быy актыyным i не пазбаyленым разважлiвасцi, палiтычным i ваенным дзеячом – сынам свайго бацькi, хiтрага i паспяховага тактыка. І таму рашэньнi князя варта асэнсаваць з пазiцый палiтычнага прагматызму.

Верагодна, зрэшты, што сама палiтычная канцэпцыя магла быць вызначана Мiндоyгам. У рамках такой сiстэмы вярхоyны yладар заставаyся паганцам (Мiндоyг быy iм, нават фармальна прыняyшы каталiцызм), а яго блiзкiя сваякi, што валадарылi y найважнейшых славянскiх гарадах, прымалi yсходняе хрысцiянства. Гэтая сiстэма тлумачыць хрысцiянскае хрышчэнне братоy Тройдзеня. Яе можна бачыць i y часы Гедымiна, калi яго сыны прымалi хрысцiянства i кiравалi y хрысцiянскiх удзелах. Зразумела, тут можна yказаць i на выключэннi з правiлаy, як, напрыклад, паганства вiцебскага князя Альгерда, якое, зрэшты, аспрэчваецца на падставе некаторых дакументаy, у прыватнасцi, Сiнодыка Кiева-Пячэрскай лаyры i гандлёвай дамовы Гедымiна з Лiвонскiм Ордэнам ад 1 лiстапада 1338 года.

У фiнале дадзенай главы аyтар хоча падкрэслiць, што значэнне недаказанага захопу Навагрудка y любым выпадку перабольшана. Тэарэтычна, гэты захоп мог мець месца, але стаyленьне да яго мясцовага насельнiцтва yсё роyна можа служыць прадметам дыскусii. Цiкавасць да недаказанага захопу абумоyлена, вiдавочна, жаданнем адказаць на пытанне чыёй дзяржавай было ВКЛ.

Аднак сутычкi феадалаy на раннiх этапах станаyлення дзяржавы, вядома ж, не вызначаюць, самi па сабе, нацыянальны характар полiэтнiчнай дзяржавы, якi залежыць ад палiтычнай i культурнай ролi таго цi iншага этнасу.

Спалучэнне культурнай дамiнацыi продкаy беларусаy з iх палiтычнай суб'ектнасцю дазваляюць цяперашнiм беларусам лiчыць спадчыну ВКЛ сваёй, незалежна ад абставiн экспансii балцкiх нобiляy XIII стагоддзя.

Цi праyда, што кiруючая дынастыя Лiтвы паходзiла ад полацкiх князёy?

Адкрыyшы Уваскрэсенскi летапiс XVI стагоддзя можна прачытаць наступныя радкi:

«Княжылi Рагвалодавiчы y Полацку, i напаy на iх Мсцiслаy Уладзiмiравiч Манамах, i Полацк узяy, а Рагвалодавiчы збеглi y Царград. А Лiтва y той час давала данiну князям Полацкiм, але кiравалi ёй свае гетманы… Вiльняне yзялi сабе з Царграда дзяцей князя полацкага Расцiслава Рагвалодавiча, князя Давiла i яго брата, князя Маyкольда… А y князя Маyкольда сын, князь Мiндоyг».

Падобная версiя паходжання кiруючай дынастыi ВКЛ падабалася Мiкалаю Ермаловiчу, але нават гэты беларускi гiсторык-рамантык, якi не заyсёды прытрымлiваyся правiлаy строгай навуковай працы, адзначыy нетыповыя для полацкiх князёy iмёны царградскiх Рагвалодавiчаy.

Цяпер дадзеныя позняга Уваскрасенскага летапiсу, якiя тычацца продкаy Мiндоyга, могуць часам падтрымлiваць маргiнальныя гiсторыкi-аматары.

У надзейных крынiцах князь Расцiслаy Рагвалодавiч не з'яyляецца. І тым больш мiфiчнымi фiгурамi выглядаюць яго дзецi, якiя носяць невядомыя y полацкiх Ізяславiчаy iмёны.

У сувязi з гэтым у акадэмiчным дыскурсе полацкiя каранi адзiнага караля Лiтвы амаль заyсёды фiгуруюць як легенда, створаная летапiсцамi дзеля абслугоyвання прэтэнзiй расiйскiх цароy на землi Вялiкага княства Лiтоyскага.

Цi праyда, што yладары Лiтвы паходзiлi ад рымскага перабежчыка Палямона?

Нейкi шляхетны рымлянiн – Палямон, паводле легенды, адправiyся y рэгiён ракi Нёман, дзе i пасялiyся са сваiмi таварышамi, знайшоyшы высокiя горы, дубровы i мноства дзiчыны. Вядома, Палямону спадабалася такая багатая зямля, i «рымляне» засталiся тамака жыць назаyжды.

Такiя звесткi змяшчаюцца y «Хронiцы Быхаyца».

Стваральнiкам, (а часам толькi папулярызатарам) «рымскай версii», лiчаць польскага гiсторыка Мацея Стрыйкоyскага, якi працаваy у XVI стагоддзi. Акрамя таго, мяркуецца, што аснову легенды заклаy яшчэ польскi хранiст XV стагоддзя Ян Длугаш, якi адзначаy падабенства лiтоyцаy з iтальянцамi.

Цiкавы y дадзеным кантэксце «расiйскi адказ Галiвуду», гэта значыць аналагiчная легенда, створаная як частка iдэалогii маскоyскiх уладароy.

У лiсце цара Івана Грознага да вайсковага дзеяча ВКЛ Аляксандра Іванавiча Палубiнскага змяшчаецца дастаткова падрабязны пераказ маскоyскай легенды:

«Аyгуст, кесар рымскi, валодаючы yсiм сусветам, паставiy сюды брата свайго Пруса, якi yжо быy згаданы. Далонню i лiтасцю жывапачатковай Тройцы стварылася царства y Русii: у чатырнаццатым калене ад Пруса прыйшоy Рурык, стаy княжыць у Русii i Ноyгарадзе, i сам назваyся вялiкiм князем i горад Вялiкiм Ноyгарадам нарок».

Далей пiсар Грознага даводзiць апавяданне да самога Івана, паведамляючы пра яго «трыманне скiпетрам Расiйскага царства».

Як можна бачыць, маскоyская легенда з'яyлялася вельмi блiзкiм аналагам лiтоyскай легенды аб Палямоне.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 10 форматов)