скачать книгу бесплатно
Гэтую дзяyчыну, адну з тых, хто часова пасялiyся непадалёк ад ягонай схованкi, лесавiк адзначыy неяк адразу. Чаму? Пра гэта ён асаблiва не думаy, адзначыy – i yсё. Ён ведаy, што яна далекавата заходзiла y лес, блукала, не баючыся, каля адной з ям-прорваy, спынялася пры ёй, гледзячы y мёртвае акно, пра штосьцi думала. У лесе яна пачувалася, адразу заyважыy лесавiк, вельмi лёгка, натуральна, яна не мiтусiлася, як многiя з людзей, i заyсёды ведала, у якi бок ёй трэба iсцi. Ужо мала хто з цяперашнiх людзей добра ведаy лес, не баяyся яго, не блудзiy сярод трох асiн. Гэтую ж дзяyчыну нiякi гушчар не палохаy, i яе не хвалявала, як трэба выбiрацца з лесу, яна проста з яго выходзiла, нiколi не памыляючыся. Дзяyчына быццам нешта y лесе шукала. І не грыбоy, не ягад – трапiyшы на iх, яна цi кiдала y рот ягадзiну-другую, цi асцярожна зразала найбольш вабны чырвонагаловiк, але нiколi не брала шмат, – яна шукала штосьцi iншае. Хадзiла яна цi самым ранкам, цi адвячоркам, калi чысцiня гуку i паветра y лесе бывалi асабiвымi. Красак яна зрывала таксама мала, часцей за yсё адну. Здаля цiкуючы за ёй, лесавiк усё больш пераконваyся: дзяyчына гэта, дачка чалавечая, мала падобная да большасцi з людзей па паводзiнах у лесавiковым княстве, а таму вельмi прыдатная лесу.
І калi наступным разам лесавiк адчуy тую дзяyчыну y лесе, ён падабраyся да яе зусiм блiзка.
Як на ягонае, лесавiкова, вока, была яна звычайная, зрэшты, усе людзi здавалiся лесавiку на адзiн твар. А што тут можа быць незвычайнага? Рукi, ногi, галава, трохi валасоy. Праyда, тыя ж рукi надзвычай далiкатныя, тонкiя, з празрыстай скурай, мала да чаго здатныя. У лесе гэтымi рукамi амаль нiчога няможна было зрабiць. Увогуле, далiкатнай выдавала yся пастава, ад танклявай постацi да гладкага твару з ненатуральна вялiкiмi вачыма, якiя пазiралi наyкола сябе здзiyлена i даверлiва, быццам толькi-толькi адкрылiся. Але iшла яна цiха, ногi ступалi мякка, адно цененька патрэсквала тонкае сучча. Адзенне было на ёй лёгкае, амаль не закрывала яе i не заyважалася. Чалавечае адзенне было, бадай, адзiным, што лесавiк пазычыy, узяy у чалавека. Яму нiколi не было холадна, нават у самыя лютыя маразы, ён проста не ведаy, што гэта такое, холад, але звярыную шкуру пачапiць на сябе лесавiк любiy. Не заyсёды, а толькi y тыя моманты, як уладкоyваyся падрамаць на дрэве цi y якiм берлагу. Са шкурай лесавiку было yтульней. У вандроyках жа па лесе яна яму толькi замiнала.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: