скачать книгу бесплатно
Зграя
Андрэй Андрыеyскi
Звычайны вечар, звычайная кавярня y Мiнску, звычайны хлопец на падпiтку, якi сядзiць у адзiноце. І зусiм незвычайнае знаёмства з дзяyчынай, якая расказвае яму гiсторыю пра ваyкоy. Пасля гэтага вечара yсё жыццё героя змяняецца – ён павiнен альбо ператварыцца y героя, альбо знiчтожыць iншы сусвет.
Андрэй Андрыеyскi
Зграя
1.
Гэта гiсторыя пачалася y звычайнай кавярнi на yскрайку горада. Максiм Строцаy, такi ж звычайны, як i кавярня, жыхар Мiнска, сядзеy за столiкам у цёмным кутку з келiхам светлага пiва i перапiсваyся з дзяyчынамi y сацыяльных сетках. Калi б не алкаголь, ён бы зараз не пiсаy нiкому. Але два прамiле разганялi кроy i галава не паспявала кантраляваць учынкi. Так ён праводзiy усе пятнiцы з тых часоy, як яго кiнула Наста. Да закрыцця заставалася сорак хвiлiн i хлопец не спяшаyся. Наперадзе былi доyгiя выхадныя, на якiя ён нiчога не планаваy. А насамрэч – не захацеy планаваць.
“Наста, я вельмi моцна сумую. Прабач за yсё, давай паспрабуем яшчэ раз. Я стану iншым. Абяцаю” – набраy ён паведамленне для былой. Але не паспещ адправiць – выратавала цёмнаскурая незнаёмка, якая села насупраць. Яе рукi падрыгвалi, з рукавоy курткi сцякала вада. Ад нечаканасцi хлопец толькi i вымавiy:
– Прывiтанне. Усё добра?
І адразу зразумеy сваю памылку: "Што за дурное пытанне? Вiдаць жа, што не yсё y парадку". Але незнаёмка не заyважыла пытання.
– Хочаш выпiць? Я пачастую…
Дзяyчына маyчала. Макс захацеy сысцi – такое знаёмства не наyрад цi гарантавала добры працяг вечара. Яго рука пацягнулася y кiшэню за гаманцом, калi яна загаварыла.
– Мяне завуць Лена i я распавяду табе гiсторыю пра ваyкоy.
Макс здзiвiyся добрай беларускай мове ад дзяyчыны замежнага выгляду. Хацеy сказаць камплiмент i не здолеy. Ён правалiyся y аповед.
Гiсторыя пра ваyкоy
Сусвет бясконцы, i iснуе бясконцая колькасць iншых бясконцых сусветаy. І y адным з iх, якi вельмi падобны на наш, самымi разумнымi жывёламi сталi ваyкi.
Яны жылi разам, палявалi, вырошчвалi и выхощвали шчанят. Аднойчы ваyкi зайшлi так далёка на поyнач, што ежы стала не хапаць. Тады yся зграя падзялiлiся на пары, ваyкоy i ваyчыц, якiя разышлiся па планеце. У iх з’явiлiся свае краiны – зграi. Ваyкi адной зграi паходзiлi ад двух агульных продкаy. Традыцыi забаранялi пераходзiць межы чужой тэрыторыi, нават калi ад гэтага залежыла жыццё. А калi нехта парушаy межы – пачыналася вайна.
Сусвет ваyкоy быy ня дрэнным i ня добрым. Яго гаспадары жылi, як yмелi. Але некалькi гадоy таму на поyначы iх света з’явiлiся ваyкi з белай поyсцю. Яны былi y два разы большымi па памерах, злымi i не yмелi размаyляць са звычайнымi ваyкамi. Белыя нападалi на зграi сваiх шэрых братоy, забiвалi yсiх да апошняга шчанюка i жэрлi iх мяса.
Белых было шмат. Яны лёгка перамагалi адну зграю за другой. А калi нехта з шэрых заставаyся жывы i шукаy выратавання на зямлi iншай зграi, яго альбо праганялi, альбо забiвалi свае ж.
Здавалася, рана цi позна белыя спыняцца. Заваююць столькi зямель, што там змогуць жыць мiльёны ваyкоy. Аднак яны iшлi далей на поyдзень. Зграi змагалiся i гiнулi, а на iх месцы пачыналi жыць белыя ваyкi. Яны нiчога не стваралi, не будавалi, не гадавалi шчанюкоy. Толькi разбуралi свет.
За чатыры гады белыя захапiлi палову планеты. І нiводаня зграя не магла перашкодзiць iм. Бо нiхто не ведаy, як з iмi бiцца i як перамагаць.
Наступнай на iх шляху на поyдзень была зграя Агыр-Санан. Яна жыла сярод высокiх лясоy, дзе вадзiлася шмат жывёл. Кожны год з поyначы на поyдзень праз iх землi мiгравалi зубры, а з захаду на yсход два разы на месяц перасоyвалiся антылопы. Ежы было шмат. Да таго ж ваyкi Агыр-Санан навучылiся захоyваць мяса так, каб яно не псавалася шмат месяцаy. Гэта сакрэт яны аберагалi ад iншых зграй i пазбягалi любых кантактаy з чужымi ваyкамi, жылi замкнёна i не цiкавiлiся – што робiцца за межамi iх тэрыторыi. І пра белых яны даведалiся, калi тыя прыйшлi i сталi забiваць iх ваyчанят.
Агыр-Санан бiлiся з жарсцю. Але што могуць зрабiць чатырыста ваyкоy супраць дзесяцi тысяч? Шэрыя схавалiся за сценамi горада. Са сваiмi запасамi ежы яны маглi вытрымлiваць асаду на працягу года. Але драyляная брама не спынiла белых. Яны грызлi яе, з разбегу кiдалiся целамi, бiлi галовамi нiбы таранам. І за гадзiну прабiлi дзiру. Як толькi першы воyк з белай поyсцю прабiyся y горад, лёс Агыр-Сану быy прадвызначаны. Выратавалася шэсць шэрых ваyкоy. Яны збеглi на поyдзень, на зямлю iншай зграi.
Белыя спынiлiся, каб адсвяткаваць перамогу – жэрцi целы шэрых ваyкоy. Гэтага хопiць iм на месяц, а потым яны пойдуць далей. На iх шляху ляжаць землi зграi Суу-Ардун. Іх тэрыторыя – вузкi перашэек, якi злучае два кантынента. Калi белыя пераадолеюць яго, то адкрыецца шлях да паyднёвых зямель. І яны заб’юць усiх, чый колер поyсцi адрознiваецца ад iхняга.
***
– Я не ведаю, што будзе далей. Даведайся працяг i раскажы наступнаму апавядальнiку.
Максiм сядзеy аслупянелы. У галаве пракручвалiся жудасныя сцэны – ваyкi разрываюць адно аднаго, усюды лiецца кроy, белая поyсць становiцца чырвонай. Гiсторыя дыяфiльмам пракручвалася перад iм.
Праз хвiлiну ён ачуняy. Цёмнаскурая незнаёмка сядзела на сваiм месцы. Ён успомнiy апошнiя яе словы.
– Працяг? Ну…
– Не, ты яшчэ не ведаеш. Пачакай крыху. І прабач мяне.
– Прабачыць? За што? Ты казала цябе Лена завуць? Можа, сустрэнемся на тыднi?
Дзяyчына паднялася i сышла. Максiм пасмiхнуyся i здзiвiyся сам сабе – з чаго б яго захапiла недарэчныя гiсторыя пра нейкiх ваyкоy. Дый дзяyчына не адпавядала ягоным густам. Ён дапiy пiва, пакiнуy грошы па рахунку i пайшоy дадому.
Воyчы сон
Грык са злосцю думаy пра будучыню. Белыя былi на самай мяжы i наyрад цi спыняцца. Калi верыць аповедам палонных, у iх не было мэты – толькi голад. Яны нiкога не шкадавалi, не шлi на перамовы – адразу кiдалiся y бойку.
На мiнулым тыднi шэсць ваyкоy са зграi Агыр-Санан перайшлi мяжу i расказалi yсё, што ведалi пра белых: яны y некалькi разоy большыя па памерах, б’юцца да смерцi, не адчуваюць боль, а iх поyсць i таyстую скуру немагчыма пракусiць. Белыя не проста забiвалi шэрых ваyкоy, а адразу ж iх жэрлi. І выратавання няма, бо нават самая вялiкая зграя y свеце налiчвае менш за восем соцен ваyкоy, а белых – тысячы.
Гнеy пазбавiy Грыка страха, але воyк ведаy, што гэта ненадоyга. “Адкуль яны yзялiся? Нават з трусавымi фермамi адзiн паляyнiчы надзел не можа пракармiць тысячу ваyкоy. А яны прыйшлi з поyначы, дзе па легендам немагчыма гадаваць жывёл, можна толькi паляваць. Ды й на каго? Паданнi гавораць, што там жывуць белыя мядзведзi, якiя самi каго хочаш з’ядуць”.
У хату зайшоy Аyк – былы важак зграi. Ён саступiy сваё месца Грыку, калi зразумеy, што састарэy i y чэснай бойцы за yладу не адолее свайго супернiка.
– Аyк, што нам рабiць? Праз месяц цi хутчэй белыя прыйдуць на нашу зямлю. Нас чатыры сотнi разам са старымi i шчанюкамi. А iх – тысячы. Мы не пераможам.
– Не ведаю. За yвесь час, што я кiраваy зграяй, галоyнай праблемай была мiграцыя зуброy. Мы шмат гадоy не ваявалi з iншымi зграямi, не пашыралi тэрыторыю i не галадалi. Трэба набiраць войска, хаця б невялiкае – сорак-пяцьдзясят моцных ваyкоy. Хай ахоyваюць мяжу. Яшчэ б трох-чатырох я адправiy на выведку. Трэба ведаць, калi белыя пойдуць на нас.
– Войска… Адкуль мне yзяць столькi вольных ваyкоy? Усе працуюць цi на фермах, цi y горадзе, цi палююць. Добра, калi дзесяць знайду. Ды й яны нават разам не адолеюць хаця б аднаго з тых…
– Пабудуем сцяну. Яна спынiць белых.
– Ведаю, ужо даy загад. Ды не паспеем. Ты ж чуy пра iх памеры. А значыцца i сцены павiнны быць вышынёй больш за чатыры галавы, iнакш пераскочуць. А за месяц мы добра калi паспеем палову ад такой вышынi збудаваць. Прасцей канал прарыць, якi б аб’яднаy заходняе i yсходняе мора.
– Хопiць вышынi y дзве галавы. Адразу yсе пераскочыць сцяну не паспеюць. І калi адны скокнуць на тэрыторыю горада, а iншыя будуць рыхтавацца, мы першых паспеем забiць. Потым адаб’ём другую хвалю, трэцюю… Пакуль не пераб’ем усiх.
– Нават калi так будзе i нiхто з нашых не загiне y першай бойцы, мы зморымся. Яны перамогуць колькасцю. А калi i паспеем сцены да канца збудаваць, ежы y горадзе хопiць на тыдзень. А потым што? Самiх сябе жэрцi будзем?
– А можа не yсё, што нам расказалi – праyда? Верыць ваyкам чужых зграй апошняя справа.
– Аyк, мы ж забiлi iх. Думаеш, яны б сталi iлгаць, ведаючы пра немiнучую смерць?
– Забiлi, бо гэтыя ваyкi прыйшлi на нашу зямлю без дазволу i парушылi yсе традыцыi. За такое альбо выгнанне, альбо смерць.
– Гэта мяне i пужае – яны пагадзiлiся памерцi, абы не трапляць у кiпцюры белых.
Аyк лёг на падлогу i паклаy галаву на лапы. Так ён паказваy – размова скончана.
– Грык, я не важак. Саветы мае ты пачуy. Вырашаць табе. Што ты лiчыш нам трэба зрабiць?
– Нiчога. Самае лепшае перайсцi на тэрыторыю iншай зграi i памерцi. Так нас хаця б пасля смерцi не з’ядуць, а пахаваюць.
– Ты не зробiш гэтага.
– Чаму ж? Мы y любым выпадку загiнем. Якая рознiца, хто нас заб’е – свае цi чужыя?
– Ты yладар, аднак мой савет – склiкай агульны сход зграi. Трэба yсiм паведамiць, што нас чакае.
– Добра, Аyк. Склiкай усiх.
Стары воyк выйшаy з будкi i праз хвiлiну пачуyся вой. Ён разнясецца на дзясяткi кiламетраy i кожны воyк са зграi паyторыць яго. За yсю тысячагадовую гiсторыю гэты гук застаyся нязменным i азначае адно – час збiрацца разам, вырашаць агульныя праблемы i ратавацца ад ворагаy. Кожны воyк Суу-Ардун, чым бы ён не займаyся, прыйдзе y горад каб слухаць важака.
А Грык слухаy працяжны гук, ад якога поyсць уздымалася нават на хвасце i не ведаy, аб чым будзе гаварыць са сваёй зграяй, як падрыхтуе iх да немiнучай смерцi.
***
Гаyл адным з першых ваyкоy пачуy заклiк на сход. Апошнiя тры днi ён без сэнсу бадзяyся y пошуках ежы. Паляваy воyк дрэнна, таму шукаy падлу, слабых цi старых жывёл. Прайшоy праз увесь лес ад паyднёвай мяжы да горада i нiчога не знайшоy.
Сход у гэты перыяд году мог адзначаць альбо перадзел паляyнiчых надзелаy, альбо што яго выганяюць са зграi. Таму воyк вырашыy прыйсцi апошнiм, сесцi як мага далей i не вытыркацца. А калi яго сапраyды захочуць прагнаць, ён хутка збяжыць.
“Няyжо гэта з-за таго, што y апошнi раз збяжаy ад павiннасцi?”, – гадаy Гаyл. За сваё жыццё ён усяго сем цi восем раз пагаджаyся yдзельнiчаць у нейкiх справах зграi. Спрабаваy паляваць разам з усiмi, але толькi перашкаджаy усiм. Будаваy фермы ды хаты, але праз гадзiну працы зморана валiyся на зямлю.
Нават ахоyнiк межаy з яго выйшаy дрэнны. Было так сумна, што замест таго, каб сачыць за варожым лесам i слухаць, ён завальваyся спаць. Аднойчы яго злавiлi на гэтым i пагрызлi. Той раз стаy апошнiм. Ён паабяцаy самому сабе, што больш нiколi не будзе працаваць са зграяй. Лепш галадаць i жыць пад небам, чым цярпець пабоi ад сваiх жа.
Былi y яго i iншыя правiны – паляванне на чужой тэрыторыi, адмова ад удзелу y сходах, крадзеж ежы. Нiхто y зграi не любiy Гаyла. Мiнулым летам Аyчылак нават падымаy пытанне аб яго выгнаннi – помсцiy за сцягнуты кавалак мяса. На шчасце, нiхто яго не падтрымаy. І не дзiва – праганяць свайго, хай i такога дурнога ваyка, значыцца прысудзiць яго на смерць.
“Калi yспомнiць, то мiнулым разам я адмовiyся збiраць дровы y лесе. Наyрад цi за гэта мяне прагоняць. Падчас палявання мяне нiхто не лавiy, дый не краy я нiчога. А таму… Не ведаю, з-за чаго yсiх збiраюць. Хiба толькi гэта звязана з чуткамi пра белых ваyкоy”.
Адзiнец чакаy каля горада да самага пачатку. А калi здалёк пабачыy, што да ваyкоy выйшлi Грык з Аyкам, стаy прабiрацца блiжэй.
2.
Макс прачнуyся з галаyным болем i дрэнным настроем. Пайшоy на кухню, адкрыy лядоyню i мацюкнуyся – засталося адно яйцо i алей. Глянуy на вулiцу, дзе трэцi дзень запар палiла сонца i уздыхнуy. На небе не было нiводнай хмары, а значыць у кватэры цэлы дзень будзе стаяць спякота. А цяпер трэба было iсцi y краму.
“Цiкава, чаму y яе было мокрае адзенне, калi дажджу з аyторка не было?” – праскочыла y галаве Макса думка пра дзяoxsye з кавярнi. Ад нечаканасцi ён застыy у адной шкарпэтке. “У каго гэта была адзежа мокрая? А… Цёмнаскурая незнаёмка з недарэчнай гiсторыяй пра ваyкоy. Нядзiва, што яны мне ноччу снiлiся. Аyкi, Грыкi…”.
Узнiклыя вобразы у галаве хлопца былi такiмi выразнымi i яркiмi, быццам ён у кiно yчора схадзiy. Макс пасмiхнуyся, бо звычайна не запамiнаy сны. А гэтым разам нават ваyчыныя iмёны y галаве засталiся.
“Чорт з iм, можа сапраyды y дзяцiнстве падобны фiльм глядзеy”.
Ён нацягнуy красоyкi i пайшоy у краму, дзе yзяy дзве бутэлькi цёмнага пiва, каyбасу, яек ды каву. Разлiчыyся на касе i рушыy дадому.
Каля пад’езда Макса спынiлi трое маладзёнаy, якiя паходзiлi на герояy гумарыстычнага апавядання цi анекдота. Адзiн – малога роста, белабрысы, на выгляд – гадоy шаснаццаць. Другi – чарнявы i высокi, з вусамi i шчацiннем. Яго лоб пераразалi глыбокiя зморшчыны. Трэцi меy твар без узросту, лысую галаву, а яго вочы глядзелi быццам не на Максiма, а праз яго.
Гэткай жа дзiyнай была iх адзежа. На малым – шыкоyны гарнiтур, у якiм ён паходзiy на навучэнца элiтнай гiмназii. На чарнявым была спартыyная форма сiне-зялёнага колеру i красоyкi – звычайны беларускi гопнiк, не iнакш. Лысы – панк у скуранай куртцы, падраных джынсах, з металiчнымi перснямi i ланцугом на шыi.
– Добры дзень, – пачаy чарнявы, якi выглядаy за галоyнага.
Макс спынiyся, бо не мог паскорыць шаг i збяжаць ад непрыемнай кампанii. Троiца падрыхтавалася – малы стаяy каля yваходу y пад’езд, а лысы зайшоy ззаду. “З такiмi лепш не сварыцца” – вырашыy хлопец.
– І вам прывiтанне.
– Мы цябе чакалi.
– Мяне? Навошта? Цыгарэт няма, бо не палю. Грошай таксама – усё на банкаyскай картцы.
– Грошы нам не патрэбны. Мы хочам пачуць гiсторыю.
– Што? Якую яшчэ гiсторыю?
– Гiсторыю пра ваyкоy.
– Што за глупства, якiя ваyкi?
– Учора ты сустракаyся з дзяyчынай. Яна расказала пра ваyкоy. Нам патрэбны працяг.
– Вы з глузду з’ехалi? Нiчога я расказваць не буду. Самi прыдумвайце.
– Мы не можам. Гiсторыя належыць табе. І мы хацелi б яе… арэндаваць.
– Прабачце, не разумею. Як можна “арэндаваць” гiсторыю.
– Што тут незразумелага? – iнiцыятыву перахапiy белабрысы. – Ты гаворыш нам працяг, а мы за гэта пакiдаем цябе y спакоi.
– Не пужай, – прамовiy лысы. – Вас Максiмам клiчуць? Дык вось, Максiм, калi зробiце як мы прапануем, то атрымаеце грашовую падзяку. Скажам, сто тысяч. Падумайце над нашай прапановай. Заyтра прыйдзем за вашай згодай.
***
Макс зайшоy у кватэру i зачынiy дзверы на yсе замкi. Нават на верхнi, якiм не карыстаyся з самага пераезду.
“Што гэта за хрэнь? Глупства нейкае. Ваyкi, гiсторыi, грошы… Зразумела, што справа y той дзяyчыне. Можа, нехта са знаёмых вырашыy паздзеквацца, цi блогеры флэшмоб ладзяць? Ды й сама троiца – нешта неверагоднае. Нiколi не бачыy такiх розных людзей разам. І што мне рабiць з гэтым? Ай, пайшло яно yсё. Дзе пiва? Не выйду заyтра нiкуды з хаты. Паглядзiм, што яны зробяць. О, учора ж новая серыя “Вядзьмара” выйшла, трэба глянуць”.
***
Троiца сядзiць каля пад’езда. Яны не размаyляюць, не варушацца, не дыхаюць i не мiргаюць. Васкавыя твары замерлi, а вочы глядзяць y адну кропку. Быццам мадам Цюсо выкiнула тры экспанаты са сваёй вялiкай калекцыi i цяпер яны чакаюць свайго калекцыянера.
Воyчы сон
Грык сядзеy на yзвышэннi, побач ляжаy Аyк. Тры сотнi ваyкоy зграi Суу-Ардун – усе дарослыя, хто мог хадзiць – стаялi насупраць i моyчкi чакалi. Бо закон зграi – пакуль важак гаворыць, астатнiя сядзяць цiха.
– Браты i сёстры, думаю вы yсе чулi навiны з поyначы, якiя прынеслi ваyкi зграi Агыр-Санан. Тысячы белых ваyкоy, якiя не разумеюць мовы i лiчуць нас ворагамi, праз месяц прыйдуць на нашу зямлю, – Грык адразу перайшоy да галоyнага. – Я склiкаy сход, каб вырашыць – што нам рабiць. Белыя мацней, iх больш i з iмi немагчыма паразумецца. Мабыць яны як i дзiкiя звяры не маюць розуму. Таму трэба вырашыць – будзем змагацца з iмi, прайграем i нас з’ядуць, альбо пойдзем на поyдзень, на землi iншай зграi, дзе нас таксама заб’юць, але пахаваюць па ваyчыных звычаях. Я сказаy.
Пасля апошнiх слоy шэрая маса пачала падвываць i перагаворвацца. А грамчэй за yсiх – маладыя ваyкi, кожны з якiх марыy заняць месца Грыка. Зараз ён iх не баяyся, бо y чэснай бойцы мог перамагчы любога са сваёй зграi.
– Цiха, цяпер я хачу слухаць вас.
Зграя супакоiлася. Кожны, хто хацеy выказацца, мог выйсцi наперад i гаварыць. Першым да Грыка падышоy Аyчылак, малады высокi воyк з шэра-зялёнымi вачамi.
– Уладар, мы разумеем, што навала з поyначы можа скончыць зямны век нашай зграi. Але бяжаць ад небяспекi як трусы нельга. Любы воyк лепш загiне y бойцы, чым будзе чакаць, каб воyк iншай зграi перагрыз яму глотку. Таму лiчу, што мы павiнны змагацца.
– Я цябе пачуy, Аyчылак. Хто яшчэ хоча гаварыць?