banner banner banner
Аб вечным. Запіскі эзатэрыка
Аб вечным. Запіскі эзатэрыка
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

скачать книгу бесплатно

Аб вечным. Запiскi эзатэрыка
АлёнКа

Кнiга складаецца з дзвюх частак, першая з якiх дае адказы на пытаннi: што yяyляе сабою час? якую прыроду маюць дабро i зло? у чым рознiца памiж мужчынам i жанчынай? чым на самай справе з'яyляюцца татэм i табу? што мы ведаем аб сiмвалiзме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыi, як разбагацець, не страцiyшы здароyя, як справiцца з рэyнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамi y паyсядзённым жыццi i аналiзаваць свае сны, пазнаёмiцца са шляхамi атрымання ведаy.

Аб вечным

Запiскi эзатэрыка

АлёнКа

© АлёнКа, 2017

ISBN 978-5-4485-0625-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Ёсць пытаннi аднадзёнкi, нi для чаго непатрэбныя, нiчаму не вучачыя – iх можна б i не задаваць зусiм. А ёсць пытаннi з веку y век перад чалавецтвам паyстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на iх зноy i зноy, раз за разам – на тэмы невычарпальныя, а толькi зачэрпваемыя з крынiцы ведаy то адной светлай галавой, то другiм нiяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.

Што такое час, як не yяyленне аб iм?

Дзе знаходзiцца, калi ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?

Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну – а iнакш як пазнаць свет?

Не судзi, а то што?..

Калi верыць, то як?

Татэмiзм – цемрадзь прашчураy?

Не!

Веданне iмi сябе!

Сапраyды спараджэнне культуры табу?

Не!

Яно yзнiкла як вынiк няyмення любiць.

Сёння на самым дне, заyтра на вышынi.

Быць.

Як у кнiгу глядзець у люстра-людзей наyкол, у люстра-падзей – так уведаць, хто я, хто ты ёсць, хто ён.

Трэба быць.

Кiм i як – прачытай. Раптам знойдзеш у кнiзе y мяне ты радкi пра сябе.

Пытанняy розных шмат iснуе.

А адказы на iх ёсць сутнасць адлюстраванне yсяго толькi аднаго закона: адзiнства i барацьбы супрацьлегласцяy, у сукупнасцi yтвараючых асобу Бога. Такiм чынам, шукаючы адказы на вечныя пытаннi, мы знаходзiм Бога. А спазнанне Адзiнага садзейнiчае yзнiкненню yнутранай патрэбы раiць – навучаць як да раю дайсцi.

Хто жадае патрапiць у рай?[1 - Заyвага. Дадзеная кнiга не з’яyляецца перакладам свайго рускамоyнага аналага. Вы маеце чытать арыгiнал.Навошта патрэбен арыгiнал?Таму што пераклад, якi б ён не быy добры, не здатны передаць усе адценнi колеру, усю тую смакату, якiя можна адчуць толькi, калi чытаеш твор на той мове, на якой ён быy створаны. Пры перакладзе страчваецца нешта няyлоyнае, неапiсальнае… Няма пачуцця замiлавання, хараства, любавання роднаю мовай. Таму тым, хто разумее па-беларуску, менавiта гэту кнiгу раю для прачытання.]

Частка першая. Тэарэтычная

Аб часе

Чаму iншы раз час цягнецца так доyга? Або, насупраць, бяжыць так хутка? Калi, нарэшце, настане паваротны пункт у маiм лёсе? Ад чаго залежыць час наступлення якой-небудзь значнай падзеi y жыццi? Чым абумоyлены затрымкi y выпадку, калi падзея з'яyляецца доyгачаканай? Час не надышоy… Чаму не надышоy? І што гэта такое – час? адчуванне часу? І па якой прычыне ён адсутнiчаy да з'яyлення мiфiчнага Кронаса? Мы можам умяшацца y час развiцця падзей? Якiм чынам?

Аднаго разу, разважаючы такiм вось чынам, убачыла сон.

«Сяджу y пясочнiцы з Дзiмам Л. (мой былы вучань, ён ужо скончыy школу). Вучу яго разумець па гадзiннiку. Гадзiннiкаy тры. На двух я растлумачыла яму, што да чаго, трэцi трымаю y руках, хачу павучыць пераводзiць час (гадзiннiкi кардонныя, з рухаючымiся стрэлкамi, таму на iх можна yстанавiць якi хочаш час)».

Калi прааналiзаваць гэты сон, стане зразумела, што магчымасць кiравання часам iснуе: гадзiннiкi кардонныя, стрэлкi на iх пераводзяцца yручную, значыць, i наша жыццё, жыццёвая плынь, ход падзей, час iх ажыццяyлення – у нашых руках. Л. утворана ад слова «лiпнуць». Кагосьцi, хто прылiпне (прыб'ецца, прылепiцца, прыклеiцца) да мяне (як варыянт, таго, каго я «склею»), я буду вучыць разумець па гадзiннiку, вучыць пераводзiць час. Яшчэ адзiн нюанс. Гадзiннiкаy было тры. Адзiн з iх, вiдаць, адпавядае прошламу часу, другi – цяперашняму i трэцi – будучаму. Перавесцi можна было толькi трэцi гадзiннiк. Значыць, мы не можам змянiць прошлае, ужо позна змяняць сучаснасць, але мы можам адрэгуляваць сваю будучыню, прааналiзаваyшы прошлае i цяперашняе. Хаця, пачакайце, усе гадзiннiкi былi кардонныя, усе можна было перавесцi, ды толькi я вырашыла папрактыкавацца на апошнiм, прадэманстраваць магчымасцi рэгулiроyкi часу чалавекам на прыкладзе карэкцiроyкi сваёй будучынi.

Змянiць прошлае. Я yжо разважала раней аб магчымасцi павярнуць час назад. Прывяду зараз гэтыя разважаннi.

Дапусцiм, вы асэнсавалi, што дзесьцi год дзевяць таму назад зрабiлi вялiзную памылку, выйшаyшы замуж не за таго чалавека, i зараз хацелi б яе выправiць. Паверце, вам нiшто не перашкаджае гэта здзяйснiць – трэба толькi вярнуцца y думках у той час, якi прынята называць прошлым. Якiм чынам вяртанне можна ажыццявiць на практыцы? Вазьмiце старэнькi фотаальбом, адшукайце свае фотакарткi дзевяцiгадовай даyнiны, пажадана таксама знайсцi некалькi тагачасных шлягераy. Пасля чаго дастаткова сесьцi на yтульную канапу, уключыць тую самую музыку, i, прагледзеyшы напярэдаднi фотаздымкi, заплюшчыць вочы i расслабiцца y той ступенi, якая дазволiць вам дэталёва yзнавiць падзеi даyно мiнулых дзён. Атрымалася? А зараз пракруцiце тое ж самае кiно яшчэ раз, адначасна выконваючы работу над памылкамi. І калi вы раптам заyважылi, што, запiсваючы на дошцы дату, замест 2011 года ненаyмысна напiсалi 2002, значыць, у вас атрымалася адкруцiць стрэлкi гадзiннiка да той кропкi, з якой цяпер можна пачаць усё спачатку!

Магчымасць адкручвання часу з наступным паскарэннем яго працякання падрабязна апiсана y казцы «Дванаццаць месяцаy». Наколькi гэта i iншыя такога роду гiсторыi з'яyляюцца казачнымi?..

Такiм чынам, мы можам вярнуцца y прошлае з мэтай адрэдагаваць яго належным чынам: прабачыць непрабачанае, перажыць недаперажытае, адчуць недаадчутае, зразумець раней незразумелае. Тым самым мы непазбежна паyплываем на сваю сучаснасць, а праз яе на будучыню, залежачаю y тым лiку ад таго, якi з прапанаваных нам сёння шляхоy мы абярэм.

МЫ МОЖАМ УМЕШВАЦЦА Ў ЧАС АДБЫЦЦЯ ПАДЗЕЙ.

Што ж такое час? У тлумачальным слоyнiку С. І. Ожэгава знойдзем такiя азначэннi часу:

«Час. 1. У фiласофii: адна з асноyных аб'ектыyных форм (разам з прасторай) iснавання бясконца развiваючайся матэрыi. Па-за межамi часу i прасторы рух матэрыi немагчымы. 2. Працягласць чаго-небудзь, вымяраемая секундамi, хвiлiнамi, гадзiнамi. 3. Прамежак той цi iншай працягласцi, у якi адбываецца што-небудзь. 5. Перыяд, эпоха. 6. Пара дня, года. 7. Падыходзячая, зручная пара, спрыяльны момант. 8. Тое ж, што вольны час. 9. У граматыцы: форма дзеяслова, адносячая дзеянне цi стан да прошлага, цяперашняга або будучага».

Вычарпальнае тлумачэнне. Дадаткова хочацца звярнуць увагу толькi на адноснасць успрымання часу: мы можам адлiчваць час, дзякуючы (адносна)руху Зямлi вакол Сонца, руху стрэлак гадзiннiка.

«Па-за межамi часу i прасторы рух матэрыi немагчымы». Іншымi словамi, няма руху, развiцця як разнавiднасцi руху – няма часу.

Вось мы i падышлi да адказу на другое пытанне: чаму час з'явiyся толькi з цягам часу («с течением времени»)? Адказ вынiкае з пытання: таму што раней час не меy магчымасцi цячы, рухацца. Часу i прасторы не iснавала па прычыне першапачатковай нерухомасцi матэрыi, па прычыне яе небыцця. Што такое небыццё? Дык гэта ж Бог! Не пазналi? Бог таму цяжкапазнавальны, што ён ёсць адзiнства, еднасць усiх супрацьлегласцяy, як напрыклад: дабра i зла, радасцi i смутку, працалюбства i ляноты, жорсткасцi i мяккасцi, бясстрашнасцi i страху… Любоy i нянавiсць – гэта па сутнасцi адно i тое ж, палярныя праяyленнi аднаго i таго ж пачуцця, бяручага пачатак з аднаго вытоку. Будучы непадзельнымi (i меyшымi пры yзнiкненнi аднолькавую назву; любоy i нянавiсць павiнны былi называцца першапачаткова адным словам, гэтак жа як пашана i агiда (гл. Фрэйд «Татэм i табу»), i yсё iншае), яны з'яyляюцца божымi якасцямi, i толькi з iх раздзяленнем на любоy i нянавiсць адзiнае дагэтуль паняцце страчвае сваю боскасць. Супрацьпастаyляючы сябе адзiн аднаму, мужчына i жанчына перастаюць быць Богам. У адзiнстве сiла, а не y процiстаяннi. Дуалiзм патрэбен толькi y якасцi iнструмента для пазнання, не могучага адбыцца без параyнання. Богу трэба было падзялiцца, каб пазнаць сябе. Рух (i час) пачаyся з расколу свету надвае.

ЧАС УЗНІК ЯК ПАБОЧНЫ ПРАДУКТ ПАЗНАННЯ.

Але ж час, як адна з праяy Бога, павiнен iснаваць поруч са сваiм антыподам – «безвременьем» (тэрмiн Юнга). Адзiнае, калi час iснуе y праяyленым выглядзе, то адсутнасць часу павiнна iснаваць няяyна, але y той жа самы час, што i час. Тое ж адбываецца i з iншымi якасцямi: чым больш я люблю, тым мацнейшы павiнен быць кантроль над роyнавялiкай па сiле, нябачнай, але дакладна iснуючай як частка мяне, захоyваючайся y патэнцыяле, нянавiсцi.

Бога таму складана пазнаць цалкам, што калi ты любiш, то не можаш адчуваць нянавiсцi, а калi ненавiдзiш, не можаш любiць, у той час як Бог ёсць любоy i нянавiсць разам узятыя, але разам з тым непраяyленыя. Пазнаць Бога можна, толькi паступова дасягнуyшы раю, папярэдне прашоyшы праз пекла i чысцец – iншага шляху няма.

Праяyленне прагнасцi i шчодрасцi як палярных якасцяy аднаго i таго ж пачуцця можна прасачыць пры назiраннi за чалавекам, валодаючым дадзенай уласцiвасцю: яму yвесь час мала (есцi i не можа наесцiся удосыць; сiл усё меней i меней, а гароднiны саджае yсё болей i болей; камплектаy бялiзны хопiць на два жыццi, а ён усё купляе i купляе новыя i г.д.), але тым не менш ён ахвотна дзелiцца лiшкам. І наадварот, не варта чакаць шчадротаy ад чалавека, ведаючага меру. Часцяком яму проста няма чаго даць (размова iдзе аб матэрыяльных рэчах). Калi казаць пра духоyныя, то нешта даць iншым можа толькi багаты (прагна перажываючы кожнае iмгненне як апошняе) на пачуццi чалавек, у эмацыянальна беднага асаблiва не разжывешся – няма чым. Такiм чынам, мы або валодаем пэyнай рысай характару, або не, але, калi валодаем, то нам будуць належаць абедзве яе праявы.

Чалавек iстота палярная. Аб тых, хто больш за yсё адкрыты свету, мы ведаем менш, чым аб кiм бы то нi было iншым. Яны адкрываюць толькi тое, што самi хочуць. І наадварот, людзi, на першы погляд, скрытныя, найбольш прадказальныя (утоеныя комплексы абавязкова праявяць сябе – вылезуць бокам).

Мы разгледзiлi, што такое час, а зараз вернемся да паняцця, яму супрацьлеглага – да «безвременья». Вастрэй за yсё адсутнасць часу адчуваецца на «тым свеце». Гэта не меркаванне, а распавяданне аб рэальна перажытым мною y 17 год вопыце клiнiчнай смерцi.

«Вопыт адбыyся па завяршэннi святкавання апошняга званка. Упершыню паспрабаваyшы спiртное, я не разлiчыла сiлы i y вынiку на невялiкi прамежак часу развiталася з жыццём. Памятаю, што мне было вельмi дрэнна, мяне завялi y нейкi дом, паклалi на канапу, пасля чаго аднакласнiкi выйшлi з пакоя. Раптам, без папярэджання, я адчула сябе над сваiм целам, лётаючай пад столлю. Нiчога не разумеючы, пачала азiрацца па баках. І тут заyважыла чалавека, ляжачага на канапе. З лёгкiм здзiyленнем пазнала y дзяyчыне сябе. Падляцела крыху блiжэй да свайго цела i пачала з цiкавасцю разглядаць. Адзначыла, што выглядаю кепска: бледная нiбы смерць, рысы твару завастрылiся, у купе з доyгiмi чорнымi зблытанымi валасамi, змяячымiся па падушцы, дзiyнае атрымлiвалася вiдовiшча. Яшчэ падумалася, што y люстэрку я выглядаю iнакш. Не таму, што зараз я адчувала сябе не лепшым чынам, а проста iнакш. Нават будучы мёртвай (к гэтаму моманту я асэнсавала, што я yжо на «тым свеце»), я мела выгляд куды больш жывы, чым у люстрэрку. Я зразумела, у чым справа! Адлюстраванне y люстры заyсёды плоскае, як на карцiне або фотаздымку, а тут я бачу сябе аб'ёмна! Значыць, iншыя людзi бачаць мяне не такой, якой я прывыкла сябе yяyляць, яны бачаць мяне такой, якой я бачу сябе зараз. Нарэшце мне надакучыла сябе разглядаць, я пачала азiрацца y пошуках выхаду. Заyважыла адчыненую фортку i паляцела да яе – мне было цiкава паглядзець, а што там, на вулiцы. Нейкая сiла нiбы цягнула мяне паглядзець, што там. Магчыма, гэта сiла называецца дапытлiвасцю?

Але маю yвагу адцягнулi галасы з суседняга пакоя. Захацелася паслухаць, што яны кажуць. Я мысленна выказала пажаданне – адно iмгненне – i яно споyнiлася. Я раптоyна, адразу, у гэтую ж секунду, не перамяшчаючыся, апынулася за спiнамi размаyляючых. Крыху паслухала, расчаравалася – усё, што яны казалi, падалося мне такiм нецiкавым, непатрэбным, лiшнiм. І не шкада iм марнаваць час, несучы такую бязглуздзiцу?.. Хацела паведамiць аб гэтым – i здзiвiлася, што мяне нiхто не чуе. Потым зразумела, што яшчэ i не бачыць. Задумалася – i зноy без якога-небудзь пераходу апынулася y «сваiм» пакоi – там, дзе памерла. Я разважала аб апошнiх падзеях, лунаючы y паветры. І тут у «мой» пакой зайшло некалькi чалавек. Мне гэта не спадабалася, хацелася пабыць адной, у цiшынi, добра yсведамiць усё, што са мной адбылося i вырашыць, што рабiць далей, яны ж прыйшлi парушыць мой спакой. Я насупiла бровы, так як заyсёды гэта рабiла, калi хмурылася. Тым самым зразумела, што, хоць мяне i не бачаць, але я yсё роyна маю «цела». Яно больш лёгкае i празрыстае, чым тое, што ляжыць на канапе, але знешне дакладна такое ж. Мая знешнасць не змянiлася «там».

Яны мяне пачалi трэсцi, гэтыя людзi!

– Што вы робiце?! Не трэба! Пакiньце мяне y спакоi!!!

Крычу, а мяне нiхто не чуе. Раззлавалася не на жарт. Выбух гневу – i я зноy у сваiм целе, вярнулася y сябе так жа раптоyна, як i выйшла (вылецела) з сябе.

Божа, як дрэнна. Што я нарабiла? Хачу назад, на волю, дзе не круцiцца галава i не плыве yсё перад вачыма, i нiштоне скоyвае твой рух, дзе няма гэтага давячага пачуцця абмежаванасцi рамкамi yласнага цела».

Аналiзуючы свае адчуваннi, узнiкшыя падчас знаходжання па той бок люстра, акрамя пералiчанага, я адзначыла, што час «там» адчуваецца iнакш: няма хвiлiн, гадзiн, дней, месяцаy i гадоy, а ёсць толькi iмгненне i вечнасць – iмгненне адчуваецца, дзякуючы здольнасцi ажыццяyляць свае жаданнi y адзiн момант з iх узнiкненнем (прычым гэта адбываецца мiжвольна), а вечнасць успрымаецца як пачуццё не-трэба-нiкуды-спяшацца (няма куды) i таксама як немагчымасць вымераць працягласць адбываючыхся падзей, час падаецца расцягнутым да бясконцасцi.

Такiм чынам, час i адсутнасць часу iснуюць адначасова. Але, у выпадку, калi вы адчуваеце яго хуткабежнасць, вы не можаце аддаваць сабе справаздачу y тым, што часу няма, а ёсць толькi меркаваннi аб iм. Тады ж, калi вы разумееце, што ёсць толькi адзiн аб'ектыyна iснуючы час – час як адлюстраванне дынамiкi вашага развiцця, то разам з тым непазбежна прыйдзе адчуванне, што yсе iншыя яго разуменнi прыдуманы намi i для нас.

МЫ МОЖАМ У АДЗІН МОМАНТ АДЧУВАЦЬ АБО ЧАС, АБО АДСУТНАСЦЬ ЧАСУ.

У першым выпадку час бяжыць, у другiм спыняецца.

Як вызначыць: час надышоy цi не надышоy? Па знешнiх абставiнах. Вашу yнутраную гатоyнасць iмгненна падцвердзяць спрыяючыя здзяйсненню задумы падзеi, што адбываецца на знешнiм узроyнi. Пачне складвацца yражанне, што вас падтрымлiвае yвесь свет, усё спрыяе ажыццяyленню жаданага. І наадварот, адчуванне палак-у-колах паказвае на iснаванне yнутранага бар'ера, надзейна перашкаджаючага здзяйсненню таго, чаго, здавалася б, так хочацца. Выявiце, чаго не хочацца y тым, што хочацца, i лiчыце – дзень адчыненых дзвярэй надышоy.

Наступленне пераломных момантаy у жыццi звязана з заканчэннем этапа навучання. Ёсць жаданне, каб цяперашнi этап хутчэй завяршыyся i надышоy новы – будзьце старанным вучнем i паспрабуйце атрымаць урокi лiтаральна з усяго, што прапануе лёс. Таму што любая з доyгачаканых падзей адбудзецца не раней, чым вы будзеце да яе гатовы. Усе затрымкi (як i паyторы непрыемных сiтуацый) абумоyлены тым, што ты дзесь недазасвоiy урок.

Аб узросце. Чалавек заyсёды выглядае так, як ён думае аб сабе. Іншыя бачаць нашу знешнасць такой, якой мы самi яе бачым, заyважаюць толькi тыя «недахопы», якiя мы сабе сабе прыдумалi, звяртаюць увагу толькi на тыя добрыя якасцi, якiя, як мы лiчым, у нас прысутнiчаюць.

Гэтак жа i з узростам. Чалавеку заyсёды будзе столькi год, на колькi ён сябе адчувае. Няма нiякага бiялагiчнага гадзiннiка, адлiчваючага гадзiны вашага жыцця – ёсць толькi нашы yяyленнi аб iм. Час тоесны адчуванню часу. Сонца i Месяц адлiчваюць гадзiны жыцця толькi тых людзей, якiя самi лiчаць, што вечна доyжачаяся змена гэтых свяцiл аднаго другiм нейкiм чынам адлiчвае асабiсты час чалавека.

На самай справе мне столькi, колькi здолеy я спасцiгнуць.

Аб прыродзе дабра i зла

…бог, паколькi ён добры, не можа быць прычынай усяго насуперак сцвярджэнню большасцi. Ён прычына толькi нямногага для людзей, а y многiм ён не вiнаваты: бо y нас значна менш добрага, чым дрэннага. Прычынай дабра нельга лiчыць нiкога iншага, але для зла трэба шукаць якiясьцi iншыя прычыны, толькi не бога.

    Платон

Бог не мае дачынення да прычыны атаясамлення намi некаторых падзей i людзей з увасабленнем зла. Ён з'яyляецца яго вытокам. Роyна як i крынiцай дабра. Патлумачу.

Што такое дабро? «Дабро. 1. Усё станоyчае, добрае, карыснае. 2. Уласнасць, рэчы. 3. Аб чым-небудзь дрэнным, нягодным. Такога дабра нам не трэба». (С. І. Ожэгаy «Слоyнiк рускай мовы». )

А што ёсць зло? «Зло. 1. Нешта дурное, шкоднае. 2. Бяда, няшчасце, непрыемнасць. 3. Прыкрасць, злосць». (Там жа.)

Што традыцыйна лiчыцца дурным, шкодным для чалавека? Хваробы, нястачы, нешчаслiвыя выпадкi, непрыемнасцi – усё тое, што адчуваць (перажываць) нам не падабаецца. Але цi з'яyляецца злом гэта на самай справе?

Напрыклад, у мяне забалела горла. Што я павiнна зрабiць? Адшукаць прычыну хваробы. Лёгкае пяршэнне y горле перашкаджае мне размаyляць на павышаных танах i гаварыць гадасцi, хвароба з'яyляецца знакам для мяне: калi я не спынюсь i не перастану лаяцца на yвесь свет, непрыемныя адчуваннi неyзабаве перарастуць спачатку y звычайную ангiну, а потым i y гнойную. Або боль у горле выклiканы невыплаканымi слязьмi (тады будзе адчуванне кома). Цяпер вернемся да адказу на пытанне: што рабiць? У першым выпадку варта, пераламаyшы сябе, пачаць з мiрам, пакорлiва, прымаць сiтуацыi i людзей, трэба навучыцца спакойна, без гневу y душы, рэагаваць на раздражняльнiк, успрымаючы яго як урок, як стымул да самаyдасканалення. Бо y iншых нас раздражняюць нашы yласныя недахопы. «Вочы калоць» можа толькi праyда аб сабе, праяyляемая вiдавочней усяго праз акружаючых. У другiм выпадку трэба выплакацца, гэта ачысцiць арганiзм ад хваробатворных мiкробаy значна лепш, чым любыя лекi, ужыванне каторых здольнае прывесцi толькi да хранiчнага танзiлiту, а не да вырашэння праблемы.

Вы yсё яшчэ лiчыце хваробы злом? Не належыць чалавеку прыпадабняцца да страyса. Пазбегнуць небяспекi можа толькi той, хто не баiцца зазiрнуць ёй y вочы.

Пяройдзем да нешчаслiвых выпадкаy. Вы трапiлi y аварыю. Раз, другi… Трэцяга шанцу зразумець, што менавiта штурхае вас развiтацца з жыццём, можа i не быць. Трэба знайсцi страчаны сэнс жыцця (i хутка!).

Сэнс жыцця заyсёды аднолькавы, адзiны для yсiх – несцi (аддаваць) святло. Сродкi рэалiзацыi могуць быць рознымi. Трэба знайсцi свой спосаб дарыць iншым радасць.

Такiм чынам, любая бяда, няшчасце, непрыемнасць – гэта yмоyны знак «Ты памыляешся!» або «Заблукаy».

Аднаго разу мая дзевяцiгадовая тады дачка yпала i рассекла губу. Гэта быy сiгнал для мяне: Алёна, перастань гаварыць дрэннае аб вучнях iх бацькам. Лепш задумайся: хлопчык забыyся сшытак – перш чым вычытваць, шчыра адкажы на пытанне: а табе вельмi хацелася правяраць яго крамзолi цi лепш няхай ён напiша класную работу на паперцы, якую потым можна выкiнуць, не чытаючы? Або, замест таго, каб падрыхтавацца да толькi аднаго yрока, што зараз будзе, мае вучнi любяць падаставаць з заплечнiка адразу yсе падручнiкi i пакласцi iх на парту, каб быць свабоднымi на iншых перапынках. Перш чым iх бэсцiць, я засяродзiла yвагу на сваiм працоyным стале – карцiнка не вельмi адрознiвалася ад выгляду працоyных месцаy вучняy. Паколькi змагацца з сабой я апынулася не y сiлах, то i з дзецьмi размаyляць на дадзеную тэму не бачу сэнсу. Другi раз вучнi нiчога не жадаюць рабiць на першым уроку, а толькi yвесь час пазяхаюць – тым самым даюць мне зразумець, што я дрэнна выспалася сёння ноччу. Лаяцца на iх – гэта значыць лаяць саму сябе! Выйсце адно: трэба або скарыцца, або змянiцца самой. Работа ж з бацькамi дзяцей – дарэмнае марнаванне часу. Выхоyваць можна толькi сябе i вучняy праз сябе. Бо вытокi любой падзеi, якая адбываецца навокал, унутры цябе.

Вы yсё яшчэ лiчыце, што зло y тым сэнсе, якi мы yкладваем у гэта паняцце, iснуе?

Тады звернемся да супрацьлеглага паняцця – дабра. Вы заyважылi, што ваш знаёмы вам хлусiць. Сказаць аб гэтым – значыць зрабiць яму непрыемна, а рабiць iншым непрыемнасцi тое ж, што рабiць зло. Калi ж прамаyчаць, гэта прынясе iлгуну задавальненне. Адчуваць задавальненне прыемна, добра. Вы сапраyды думаеце, што зробiце добра, калi прамаyчыце? «Такога дабра нам не трэба».

Зробiм высновы.

Атрымлiваецца, што зло прычынiць немагчыма y прынцыпе.

Можна зрабiць iншаму балюча, але гэта будзе азначаць толькi тое, што ён меy патрэбу y болi для ачышчэння або для штуршка y развiццi. Часта бывае складана адшукаць больш дзейсны лекавы сродак, чым боль.

Можна выказаць у адносiнах да iншага агрэсiю. Але гэта будзе азначаць, што агрэсiя yжо жыла yнутры яго самога, а ваш выбух гневу з'явiyся толькi яе адлюстраваннем.

Можна яшчэ шмат чаго зрабiць, як добрага, так i лекавага, але пры гэтым не трэба забываць, што ты не толькi адлюстравальнiк унутранага свету iншых, але i iншыя з'яyляюцца адлюстравальнiкамi твайго yнутранага свету. Так, прыносячы камусьцi боль, ты тым самым даеш магчымасць яму самаyдасканалiцца, але y той жа час ты праяyляеш у адносiнах да яго агрэсiю, а гэта значыць, што пэyныя разбуральныя сiлы дзейнiчаюць унутры цябе i, як вынiк, яны абавязкова прыцягнуць да цябе крынiцы болю накшталт таго, што ты прычынiy у адносiнах да iншых.

Таму карысней «лячыць» любоyю. І калi ты паyстаy перад выбарам: зрабiць балюча iншаму або горш сабе (калi разумееш, што без ахвяры не абысцiся), то што б ты не выбраy, зрабi гэта з любоyю y сэрцы.

Такiм чынам, дабро толькi тады дабро, калi яно падштурхоyвае атрымлiваючага дабро да развiцця, дакладней, да станоyчага развiцця. Нават калi яно пры першасным разглядзе будзе yспрымацца атрымальнiкам як зло.

Тут узнiкае iншае пытанне: калi дабро i зло yмоyныя паняццi, то што значыць станоyчае развiццё?

Чалавек, якi нараджаецца на гэтым свеце, абавязкова будзе развiвацца, ён вымушаны гэта рабiць да таго часу, пакуль жыве. Таму што жыццё – гэта рух. Рух – паняцце вектарнае, рухацца можна толькi y накiрунку, а значыць, i развiвацца можна рознабакова, у тым лiку, знешне i yнутрана, павярхоyна i глыбока, аж да поyнага разбурэння або, наадварот, станаyлення чалавека як асобы. Стаць сталым


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 1 форматов)