banner banner banner
Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара
Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара

скачать книгу бесплатно

Прынагоднае. Эсэ, вершы, публiцыстыка, штосьцi пра аyтара
Алесь Станкевiч

Зборнiк А. Станкевiча «Прынагоднае» – мастацкае люстэрка яго напружанай iнтэлектуальнай працы, вынiк працяглых пошукаy, назiранняy i творчых знаходак.Значную частку зборнiка займаюць вершы ды эпiграмы.Несумненную гiстарычную каштоyнасць уяyляюць дакументальныя занатоyкi i навукова-публiцыстычныя творы А. Станкевiча, яго выступленнi, а таксама разважаннi i меркаваннi па актуальных пытаннях грамадскага жыцця.«Прынагоднае» чытаецца лёгка, на адным дыханнi, з захапленнем.

Прынагоднае

Эсэ, вершы, публiцыстыка, штосьцi пра аyтара

Алесь Станкевiч

Редактор Леанiд Спаткай

Фотограф Алесь Станкевiч

© Алесь Станкевiч, 2024

© Алесь Станкевiч, фотографии, 2024

ISBN 978-5-4496-3087-2

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Слова да кнiгi

Каб не ператварыцца y пыл

Алесь Станкевiч – чалавек неардынарны, шляхетны, духоyна адораны. Нацыянальная гiсторыя i культура, лiтаратура i мова, грамадскiя клопаты – неад’емныя складовыя яго жыцця i шматграннай дзейнасцi.

Зборнiк А. Станкевiча «Прынагоднае» – мастацкае люстэрка яго напружанай iнтэлектуальнай працы, вынiк працяглых пошукаy, назiранняy i творчых знаходак.

Кнiга адкрываецца вельмi кранальным аповедам-успамiнам – «Па Магiлёве басанож». Аyтар прыгадвае yласнае пасляваеннае дзяцiнства, вельмi цёпла пiша пра бацькоy i родных. А. Станкевiч без прыхарошвання распавядае пра жыццё y камунальнай кватэры, тагачасную беднасць i нястачу, калi не ставала хлеба, былi перабоi з крупой i цукрам. Разам з тым, у яго памяцi yсплывае шмат светлага i маляyнiчага. Ён з захапленнем згадвае забавы i гульнi, цiкавыя здарэннi i прыгоды, як напрыклад, вялiкую паводку i велiчна-дзiвосны крыгаход на Дняпры, наведванне з бацькамi гарадскога свята – Дня ваенна-паветраных сiл, якое адбывалася на аэрадроме. У творы мноства цiкавых назiранняy, разнастайных звестак пра Магiлёy i яго ваколiцы, а таксама адметных гiсторый, якi выдатна перадаюць агульную атмасферу часу. Вялiкае yражанне на юнака зрабiлi матчыны расповеды, а таксама yспамiны колiшнiх партызан, якiя часта збiралiся y бацькоyскай кватэры.

Ва yспамiнах А. Станкевiча шмат разважанняy, важных высноy i падсумаванняy. Нельга не пагадзiцца з яго думкай, што жыццё – гэта y значнай ступенi выпрабаванне i выклiк для кожнага чалавека. Вельмi карысныя яго педагагiчныя парады, асаблiва аб тым, як належыць ставiцца да бацькоy i сталых людзей. У творы ёсць адна цiкавая дэталь, звязаная з паходжаннем аyтара. Так, А. Станкевiч вельмi шкадуе, што позна даведаyся пра yласную прыналежнасць да шляхецкага роду «па мячу i па кудзелi», бо y савецкi час гэта не вiталася, паколькi, нiбыта, «перашкаджала будаваць камунiзм».

Прыватныя, на першы погляд, успамiны Алеся Станкевiча пра yласнае дзяцiнства, сталенне, набыцё жыццёвага досведу, набываюць абрысы iстотнага дапаyнення, вельмi неабходнай сюжэтнай лiнii y агульнай мазаiцы сапраyднай i поyнай усенароднай гiсторыi, творцамi якой з’яyляюцца людзi.

Эсэ «Пачатак прайду» адрознiваецца добрым выкладам i псiхалагiзмам. А. Станкевiч выдатна перадаy душэyны стан шчаслiвага бацькi.

Значную частку зборнiка А. Станкевiча займаюць яго вершы ды эпiграмы. Сярод iх – каларытныя вiншаваннi i прысвячэннi, а таксама творы iнтымнай лiрыкi, патрыятычныя заклiкi, вершаваныя пратэсты супраць ганьбавання мовы i культуры («Мова», «Настаyнiку»).Найбольш каштоyныя y мастацкiх адносiнах вершы-прысвячэннi: «Мечыславу Грыбу», «Чыславу Сяржуку» i «Тамковiчу Алесю».

Несумненную гiстарычную каштоyнасць уяyляюць дакументальныя занатоyкi i навукова-публiцыстычныя творы А. Станкевiча, яго выступленнi, а таксама разважаннi i меркаваннi па актуальных пытаннях грамадскага жыцця.

Алесь Станкевiч бясспрэчна валодае пiсьменнiцкiмi здольнасцямi, якiя варта развiваць i yдасканалiваць, абапiраючыся найперш на класiчныя традыцыi нацыянальнай лiтаратуры. Яго кнiга «Прынагоднае» чытаецца лёгка, на адным дыханнi, з захапленнем. Жадаю ёй прыемнага спаткання з дабразычлiвым i спагадлiвым чытачом.

Іван САВЕРЧАНКА,

доктар фiлалагiчных навук,

прафесар

Эсэ

Па Магiлёве басанож

Унуку Мiкiтку.

Прайшоy мой yжо якi дзень нараджэньня. Прыемная, але звыклая працэдура.

Згадалася чамусьцi, што, нiбы толькi некалькi дзён таму адзначылi мiнулы…

Ды й увогуле, пасталеyшы, заyважаеш, што неяк мяняецца й хада часу, нiбы толькi yчора прыбралi калядную елачку, але yжо заyтра час паклапацiцца аб новай.

А y маленстве як доyга ж даводзiлася чакаць тых Калядаy…

Вiдаць працуе звыклы закон са школьнай фiзiкi. Чым далей ад вяршынi ды блiжэй да падэшвы схiлу – тым хуткасьць вышэй. І, усьведамляючы, што жыцьце пражыць яшчэ раз немажлiва, шмат хто yсёж iмкнецца пражыць сваё жыцьцё яшчэ разок, ну хаця б вiртуальна. На маю думку гэта i ёсьць тое, што завецца НАСТАЛЬГІЯ…

Памяць захавала пэyныя падзеi ды асобныя моманты, нават пахi ды часам вяртае нас да iх… Помнiцца як татка, прыходзячы з працы, уздымаy мяне ледзь не пад столь. У яго грубых спрацаваных руках мне было yтульна i надзейна, ад яго ж пахла бянзiнам ды тытунём, ды трошку калолiся няголеныя палiчкi. Дарэчы, пах бянзiну цi нейкi iншы адмысловы пах машын вабiy мяне на працягу yсяго дзяцiнства, ды й ня дзiва, татка ж рабiy шафёрам i былi y яго карыстаньнi «палутарка» – гэта грузавiчок кшталту сучаснай «Газэлi», легкавiк «Хорх» – гэта прабацька сучасных «Аyдзi», ды вайсковы матацыклет з люлькай «М-72», вядома ж калi-нiкалi я катаyся з татам.

А яшчэ ж выразна захавала памяць пах у вясковай хаце, на радзiме продкаy у Глухскай Сялiбе, калi там даставалi з печы караваi гарачага хлебу, а калi ён крыху астываy, мне даставаyся няведамы y горадзе пачастунак – вялiкi ды надзiва смачны акраец, а да яго яшчэ цэлая конаyка сырадою, як казалi, толькi з-пад кароyкi… На вёсцы я бываy ня часта, але з вялiкай ахвотай, надта ж там шмат было цiкавага гарадскому падшыванцу…

З таткам

Бадай шчэ ня было мне чатырох год, калi будучы у сваякоy у вёсцы Паплаyшчына, я дзiвiyся, што па хаце гуляюць куры, што сабакi ня крыyдзяць катоy, што каля хаты на дрэве нейкае вялiзнае збудаваньне, гэта бусьлянка i там жывуць дужа вялiкiя i прыгожыя птушкi – буслы. А калi па вёсцы вяртаyся з пашы статак, дзе разам былi i каровы, i козы, i авечкi, i сабакi, дык гэта быy мой першы заапарк. А як жа я напалохаyся, калi аднойчы да ганку, адкуль назiраy за дэфiладай з пашы, падыйшлi пара кашлатых невядомых мне жывёлаy ды, гледзячы на мяне, пачалi цi то раyсьцi, цi мычэць, а былi то звычайныя авечкi…

Мой жа пляменьнiк, нават маладзейшы за мяне на год, Лёнька Абакановiч, ускочыy адной з iх на сьпiну, учапiyся рукамi за поyсьць i, як сапраyдны вершнiк, паехаy па вулiцы…

.

Блiзка майго гораду Магiлёву на Дняпроyскiм поплаве, ля чыгуначнага мосту i зараз ёсьць вёска Палавiнны Лог, жыла y ёй з дзецьмi ды yнукам старэйшая сястра маёй мацi, мая цётачка Фруза. Да яе на госьцi мы з бацькамi выпраyлялiся пешкi, iдучы па Паднiкольлi yздоyж Машэкавай гары i даводзiлася нам пераходзiць чыгуначны пераезд. Шлагбаум звычайна быy зачынены, дык бацькам прыходзiлася пад яго нахiляцца напалам, каб прайсьцi, тое ж рабiy i я, а яны ж з мяне сьмяялiся, бо я, нават падняyшы рукi не дастаy бы таго шлагбаyму… Але ж бацькi падавалi прыклад.

Па калгасах тады заробкаy не плацiлi, замест грошай налiчвалiся «працаднi», а выжываць мусiлi з уласнае гаспадаркi, гэта было прыгоннае права бальшавiкоy. Горад, з яго крамамi, быy побач, таму многiя iмкнулiся прадаць месьцiчам свойскага малачка, яек, тваражку, цi якой садавiны, гароднiны, вядома ж гэта адрывалася ад сябе ды свiх дзетак Але, атрымаyшы якую капейчыну, можна было нешта неабходнае набыць з адзежы, якi танны абутак цi лекi. Звычайным было, што yлетку амаль усе сяляне хадзiлi басанож, а вопратка мужчынская, з большага, была спрэс жаyнерская, гiмнасьцёркi, галiфэ – што засталося на сабе пасьля перамогi, кiрзовыя боты на нагах былi амаль раскошай. Ды вось жанчынам было складаней, бо на сукенкi, спаднiцы разжыцца тканiнай было вельмi цяжка, затое шырока y побыце былi ватоyкi – савецкае вынаходнiцтва, на нагах буркi, гэта самаробныя сьцёганыя з сукна ды ваты боты, замест галёшаy – бахiлы, таксама самаробныя, клеяныя з аyтамабiльных камераy. «Заможныя» апраналiся у плюшавыя паyпалiто. Ужо i першы у сьвеце касьмiчны карабель паляцеy, а гардэроб вяскоyцаy не мяняyся, жылi як дзесяткi год раней…

Смачным успамiнам нясу скрозь усё жыцьцё адзiн з пачастункаy цётачкi сваёй. Аднаго разу, каб пачаставаць нас, яна на хуткiм часе з градаy выцягнула калiyца шчэ недасьпелай бульбачкi, пашкрэбла яе ды адварыла, адцэдзiла, зялёнага перья цыбулi нацерушыла зверху, да таго ж дадала жменьку духмянага кропу i yсё гэта троху палiла алеем.…. Што ж гэта была за смаката! Калi праз чвэрць веку на цешчыным лецiшчы я прапанаваy гэтую ж страву сваiм сынам, яны таксама былi y захапленьнi, хаця й час быy зусiм iншы, ведалi яны yжо розныя прысмакi…

Сямья нашая складалася з чатырох асобаy, гэта бацькi – Васiль ды Ганна Станкевiчы, мой брат Арнольд, старэйшы за мяне на дзесяць год, ды я, званы y маленстве Сашкам… Усiм тром старэйшым давялося добра паспытаць акупацыйнага лiха. Бацькi былi у шэрагу магiлёyскiх падпольшчыкаy на працягу паyтара год, Арнольду ж было чатыры-пяць год, ён мог быць толькi неад’емным закладнiкам.

Але лёс быy на iх баку i, пры пагрозе арышту, яны здолелi зысьцi да партызанаy, дзе i працягвалi сваю барацьбу yжо трохi y iншай якасьцi. Калi нарадзiyся я iшоy на Беларусi yжо трэцi мiрны год, тата з мацi разам працавалi y Дзяржпартархiву ЦК КПБ, пасады былi самыя нiжэйшыя, але ж кватэру бацькi атрымалi, бо тая хацiнка лупалаyская, дзе яны тулiлiся, y вайну згарэла. Дом, у якiм мы жылi, двухпавярховы, старажытны, стяy у самым цэнтры галоyнай магiлёyскай вулiцы Першамайскай, на рагу з Камсамольскiм скверам, увесь першы паверх займаy вядомы колiсь Дзявяты гастраном, ды з двара колькi пакояy было да часу аддадзена пад абласны Клуб глуханемых, а вось на другiм жылi, з большага, супрацоyнiкi вышэйзгаданага архiву.

Кватэры былi камунальныя, але нават калi i было там «38 комнаток», дык прыбiральнi не было нiводнай, вадаправоду не было таксама, была электрычнасьць, але не было разетак, што давала працу мудрагелiстым «вынаходнiкам», якiя выраблялi т.з. жулiкi, каб употай красьцi дзяржаyную электраэнэргiю. Ацяпленьне было пячное. На камунальнай кухнi, прыкладам у нас, стялi то пяць, то сем прымусаy, керагазаy, цi газовак (керасiнак па-руску), калi раптам усiм трэба было гатаваць, стваралiся праблемы, але скандалаy я не памятаю. Харчавалiся па сваiх пакоях, кухня была толькi працоyным месцам гаспадынь, зрэдку i нам малым выпадаy час пагуляць на ёй, iншы раз гэта было месцам перамоваy нашых бацькоy аб жыцьцi…

Калi па ваду даводзiлася хадзiць у суседнi двор метраy за 150, то прыбiральня была амаль побач з домам, з гарбылёy зьбiтая, метрах у 30, ля маленькiх, ды yсё ж сваiх, хлявочкаy. Вiдаць адпаведна полавым прыкметам былi дзьве, так бы мовiць, кабiнкi аднаасобныя з дзiркамi y падлозе, нiякага асьвятленьня вядома ж не было. Гэта амаль як у кiно, не дзеля дзяцей да шаснаццацi год. Дзецям жа, а iх у нашым доме было, прызначалiся «начныя вазы».

Даруйце вымушанае захапленьне натуралiзмам, але iнакш не выпадае…

Нi y садок, нi y ясьлi я не хадзiy, гадавалi мяне мацi ды вулiца. У нашым двары ды y суседнiх дварах хапала дзятвы блiзкiх па yзросьце i старэйшых. А яшчэ тады навокал было даволi шмат пакалечаных вайною iнвалiдаy i бязногiх, i бязрукiх, i сьляпых, i абгарэлых, большасьць з iх не працавалi, шмат хто не меy нi жытла, нi сем'яy, хто жабраваy, хто проста сьпiваyся па-цiху, але yсё гэта y сукупнасьцi i былi мае першыя yрокi жыцьця. Дастатак тады быy у людзей амаль роyны, мала y каго што-небудзь захавалася з гаспадарчых рэчаy пасьля тае разбуральнай вайны. У нашай дзьвухпакаёyцы было два вакны у двор, балкон, па адной лямпачцы зьвiсала на дроце са столi, ложак бацькам ды па ложку нам з братам, было тры цi чатыры зэдлiкi, два самаробных сталы, ды, бадай самае каштоyнае – швацкая машынка «Зiнгер». Была яшчэ радыёкропка, галоyная, не, адзiная крынiца iнфармацыi. Кампутар, тэлевiзар, пральная машина, цi мiкрахвалевая печка, лядоyня, куханны камбайн, тэлефон, пыласос – толькi гэты маленькi пералiк, якi сёньня бадай кожнай сямьi па кiшэнi, на той час быy не толькi недасяжны, але нават назвы былi невядомыя.

З галадухi мы не памiралi, але iншы раз апроч нiшчымнай адваранай бульбы нiчога i паесьцi ня было, тады мацi выпраyляла мяне з пустым глечыкам у гароднiную крамку праз скверык, там можна было задарма yзяць гурковага рассолу з бочкi да нашае бульбы. Было гэтак не часта, мо таму i помнiцца….

На той жа час крама на першым паверсе, працуючы з рана да поyначы, прапанавала iкру чорную ды чырвоную цi y слоiках, цi то нyпрост з бочкi, а бляшанкi з крабамi ды з вантробамi траскi нават iржа прыхоплiвала, але куплялi людзi больш лiверныя каyбасы, салёную рыбу, абаранкi, i, як прысмакi, цукеркi. Ды найбольш хадавыя былi «падушачкi» з павiдлам у сярэдзiне.

Дом маленства i юнацтва

Жыць над крамай было нам малым карысна, бо даволi часта былi перабоi цi то з крупамi, цi з цукрам, часьцей з хлебам.

Зьбiралiся чэргi пакупнiкоy, у краме iм месца не хапала, гандаль наладжвалi тады з двара, здаралася нехта i начаваy у чаканьнi, а тавару давалi лiмiтавана, то бок на асобу цi два боханы хлебу, цi пэyную колькасьць таго, чаго там прадавалi y адны рукi.

А людзям, асаблiва вяскоyцам, трэба было i суседскiя наказы выканаць, ды й ня кожны дзень на той горад выбрацца можна было. Вось тут i працавала нашая дзiцячая бiржа, мы ж, знаyцы справы, толькi стаялi y баку, а нас то адна бабулька, то другi дзядулька на сваё падмацаваньне цягнуць, ды й не задарма, капеек нейкiх там, цi нават рубель за ходку давалi, а y той час квiток на дзiцячы сэанс у кiно, цi порцыя марозiва каштавалi блiзка таго… Такi быy наш тагачасны «бiзнес».…

Улетку не тольк на вёсцы, але i y самым цэнтры гораду мае сябры з большага гойсалi басанож. Асфальт паклалi на Першамайскай y сярэдзiне пяцiдзесятых, да таго была яна колькi вякоy, бадай, брукаваная. Наш двор уяyляy цесны транспартны праезд, гуляць там было немажлiва, але па суседнiх дварах было больш раздольна, ды й знаёмых я заводзiy лёгка. Гулялi мы «у вайну», у хованкi, у штандара, у пiкара, у чыжыка, зараз, па – навуковаму, завецца гэта рухомымi гульнямi, нават навуковыя дысэртацыi па iх абараняюць, мы ж вучылiся адзiн ад аднаго…

Увесну, калi абразалi гальлё з дрэваy па вулiцах, мы ладзiлi лукi, yзiмку сьлiзгалiся з гарушак ды па схiлах якога раyчука. З нас нехта меy санкi, нехта «казу», гэта з жалезнага прута таyстога выгiналася прылада, на якой каталiся, стоячы на адным полазе ды адштурхваючыся вольнай нагой, падобна як на самакаце yлетку. Але больш паважалi yладальнiкаy «рулеткi». Гэта самаробная прылада звычайна з некалькiх дошак да метру даyжынёй, зьбiтых разам шырынёй да паyметра, мела ззаду па рагах па адным каньку, а наперадзе, на паваротным мацаваньнi ставiyся адзiн канёк, ён быy кiруемы, уладальнiк, лежучы, пачынаy разгон па сьлiзкай гары, а на яго колькi пасажыраy заскоквала зьверху. Ну чым табе нi бабсьлей?

Неяк аднойчы, рана выйшаyшы на вулiцу y чаканьнi кампанii, я чамусьцi згадаy, што казалi, калi лiзьнеш намерзлую жалезку, то салодка будзе. Лiзнуy жа я металiчныя парэнчы ля вiтрыны крамы. Язык мой адразу ж прымерз так, што балюча стала. Пачаy я мычэць, што тыя вясковыя авечкi. На гэты лямант прыбегла дворнiчыха цётка Хвеня, якая i yратавала мяне, палiваючы парэнчы з чайнiку, але скурка з языку засталася на жалезцы…

Летам жа шчасьлiyцы каталiся на ровары, ды рэдкасьцю гэта было. Але, з дапамогай бацькi цi старэйшых хлапцоy, рабiлiся самакаты з дошак, а коламi y iх былi падшыпнiкi.

Хаця навакол амаль усе ды yсё было знаёма, межы, так бы мовiць, майго арэалу былi. З усходу гэта была рачулка Дзебра, да яе было меньш кiламетру, на захадзе крыху блiжэй бруiлася такая ж занядбаная Дубравенка, яны умоyна паралельна завершвалi свой шлях да Дняпра. Дняпро ж быy галоyнай мяжой з поyдня, нават ня сам Дняпро, а той высокi бераг яго, званы Валам – улюбёнае месца шпацыраy магiлёyцаy. Шмат людзей прыходзiла на Вал, калi пачынаyся крыгаход, паводка выплёсквалася з берагоy Дняпра на поплаy, дзе пакiдаючы выспачкi з хацiнамi, а дзе i затоплiваючы часткова хацiнкi. Крыгi тоyстага лёду па рэчышчы ад Смаленску, Воршы павольна, але мэтанакiравана наблiжалiся да аутамабiльнага мосту, а ён быy драyляны, дрыжэy пад напорам вады, ня тое каб крыгаy. Каб ратаваць мост прызначалiся сапёры з Пашкаyскага гарнiзону, яны буравiлi лункi y лёдзе, мацавалi выбуховыя зарады ды yзрывалi крыгавыя заторы. Назiраць гэта вiдовiшча бывала шмат ахвочых. Найбольш моцная паводка мне запамятавалася з 1955 годзе. Дарэчы, пры выбуху гiнець рыба, а на той час я быy сьведкам, што пад горадам у Дняпры лавiлася на вудзiльна сьцярлядка нават, дык вось нiжэй мосту аматары, iншы раз скочучы па крыгах, рызыкавалi выцягнуць агаломшаную рыбiну. Ну, паквапiyся неяк i я на тое, ды не хапiла малому спрыту, укiнуyся у ваду, а тое ж ня летам, вопратка прамокла ды пачала лёдам брацца. Давялося мне бегчы з кiламетр да знаёмых, ды ратавацца ля печы, бо мацi маёй бы гэта дужа не спадабалася…

Паводка 1955 году

Вяртаючыся да межаy, скажу, што паyночнай жа мяжой я сабе меy мост праз чыгунку перад вакзалам. Вось так, ад Валу да вакзалу па Першамайскай, дзесьцi два кiламетры былi маёй тэрыторыяй, якая мною была добра выведана, бо на пачатку пяцiдзясятых большасьць «маёй» тэрыторыi была прыватным сэктарам ды часткова адноyленымi будынкамi, з лапiкавымi гародчыкамi у дварах, з разнамаснымi хлявочкамi, прыбiральнямi, з дзiркамi y платах. Некалькi вялiкiх дамоy у цэнтры гораду мелi чамусьцi свае iмёны, прыкладам Дом Ленiна – ля першай школы, Дом Будзённага – ля кiно «Радзiма», Шэры Дом – на пачатку вулiцы Чалюскiнцаy, Зялёны Дом —Ленiнская 68, дзе жылi мае аднакашнiкi, бацькi якiх служылi y Школе КГБ, Дом Саветаy, на Першамайскай Дом 90, Дом Сталiна. Апошнi i зараз, праyда падрошчаны на адзiн паверх, стаiць як i ранней.

Мост

Пасьля паваеннай рэстаyрацыi жылi y iм супрацоyнiкi Металаапрацоyчага камбiнату, якi сёньня завецца завод Электрарухавiк, татка мой перайшоy на той завод на працу на самазвал ГАЗ-51, а дырэктарам быy яго старэйшы брат, мне дзядзька Янка. Прыгадваю як нейкае сьвята, цi не Кастрычнiцкую рэвалюцыю, адзначалi жыхары Дома Сталiна, камунаю… Бацькоy маiх тксама запрасiлi, ну дык i я там жа. Вось тады, падаецца y 52 г., я пабачыy дэмакратыю, бо разам за адным сталом сядзелi ды частавалi адзiн аднаго i намесьнiк дырэктара Ляксей Грышчанка, i шафёр Васiль Станкевiч, i каваль Ільля Плотнiкаy, разам было чалавек трыццаць. Той час пакуль яшчэ згуртоyваy людзей. Я памятаю, як ужо y нашай камуналцы ладзiyся Новы Год. Сталы накрытыя былi y нашай хаце, туды прыносiлi гарэлку ды закуску, якой былi венiгрэд, салёныя гуркi, капуста, трошкi сала цi вяндлiнаy, можа яешня, але yсiм было i добра, i вясёла… Таньчыць iшлi y другую хату, а зьняможаных адводзiлi y трэцюю – прахалодную, але yсё у той жа камуналцы.

Шкада, што з дабрабытам гэтая традыцыя адмерла…

Дом Сталiна

Дагэтуль памятаю твары ды iмёны сваiх сяброy з Дому Сталiна, гэта Далiнскага, Вярбiцкiх, Барашкавых, Безьменаy, Ільвоyскiх, Азьбеля, Дрыганта, Лапiдусаy, Петрулевiчаy. А y нашым доме мае блiжэйшыя сябры, гэта Архiпцавы Люда, Воyка ды Мiхаська, вялiкi ды iх старэйшы брат Васёна Паршакоy, з iмi ж разам жылi з мацi сваякi Пруднiковiчы Мiла, Анатоль ды Тома, у другой камуналцы, праз лесьвiчную пляцоyку iншая суполка, гэта Якуты Майя, Іна ды Сьвета, дарэчы, з прыкладу апошняй я, значна пазьней, але ж трывала прыйшоy у лёгкую атлетыку. Жылi там Нэля ды Гэля Трахвiмавы ды iхнi малодшы, мой цёзка Сашка, а яго бацька – Сяргей Кузьмiч Шнiтко, ня толькi зрабiy цi ня першыя y маiм жыцьцi мае фотаздымкi, але, навучаючы мяне y Доме Пiянэраy у фотакружку, даy мне такую «прышчэпку», што я yжо больш паловы веку амаль не разьвiтваюся з фотакамерамi. Маю гонар казаць, што багата са здабытага y дзяцiнстве добра служыць мне yсё жыцьцё…

Цiкавых iмпрэзаy для месьцiчаy асаблiва не было, час быy аднаyляць, ды будаваць, але аднаго разу тата зрабiy нам з мацi падарунак. На лётным полi аэрадрому, што быy за Дняпром, ладзiлася гарадское сьвята – Дзень Ваенна-паветраных сiлаy, i недзе побач быy мой дзень нараджэньня. Заyважу, што на тую пару не было y нас традыцыi адзначаць такiя хатнiя сьвяты нават для дарослых. Было гэта y нядзелю, добрае летняе надвор'е, шмат людзей, як i мы, апрануyшыся папрыстойней, рушылi з гораду. Ісьцi давялося па адзiным тады драyляным Дняпроyскiм мосьце высака над вадою, пешшу я быy на iм упершыню, крыху боязна, але ж бацькi побач… Прайшоyшы лупалаyскiмi вулачкамi мы выйшлi да аэрадрому, вялiзнага поля, дзе yжо вiраваy даволi вялiкi натоyп людзей. А колькi цiкавага было навокал: тут табе i сапраyдныя самалёты, якiя можна было нават памацаць, асобным малым пашчасьцiла пават у пiлоцкай кабiнцы пасядзець, ды сапраyдны лётнiцкi шлём памераць, недалёка ладзiлася выстава мадэляy самалётаy, дзе мяне асаблiва уразiла мадэль больш за мяне памерам «лятаючай крэпасьцi», чатарохматорнага бамбардыроyшчыка з працуючымi рухавiкамi, нейдзе лёталi пiлатажныя просьценькiя мадэлi з гумовымi рухавiкамi, планёры, стаялi велiзарныя пражэктары на машынах i яшчэ шмат чаго рознага ды цiкавага, не кажучы yжо пра шматлiкiя буфеты з тагачаснымi прысмакамi. Я раз-пораз выдзёргваy сваю руку з бацькавай, ды шмыгаy кудысьцi y натоyп, каб не прапусьцiць чагосьцi цiкавага. А людзей усё прыбывала… Татка разумеy мяне i не сварыyся, толькi спытаy знянацку, а што ж я стану рабiць, як раптам згублюся y вялiзным натоyпе незнаёмых людзей? А сапраyды, што? Я ж такога не прадбачыy… Тады татка вывеy мяне на вольнае месца ды сказаy – паглядзi па баках. Бачыш вунь далёка на гары вежа пабiтая, гэта Ратуша, мы там бывалi, на Валу, а перад iмi мост праз Дняпро. Дык вось, як што, абяры накiрунак, ды вулачкамi, завулачкамi дабiрайся дамоy. Ты ж ужо не маленькi… Апошняе мне вельмi спадабалася. Своечасовай была тая парада, бо неyзабаве я сапраyды не пабачыy бацькоy. Спачатку падалося жартуюць, але выпадала па iншаму. Бацькi не знаходзiлiся… Я, вядома ж разгубiyся, ды таткава навука была сьвежай. А плакаць мне было сорамна на людзях, i я пайшоy. Насустрач i спадарожна iшлi людзi, можа хто i зьвяртаy увагу на самотнага вандроyцу, ды выгляд у мяне быy вiдаць самастойны ды мэтанакiраваны, пытаньняy да мяне не было. Але аднаму iсьцi праз доyгi высачэзны мост, якi нiбы жывы yздрыгвy ды рыпеy ад праяжджаючых рэдкiх машын, я yсё ж не наважыyся. То дачакаyшыся нейкай цётачкi, што выбралася на горад, прыстроiyся крыху збоку, ззаду ды й рушыy… А нейдзе на сярэдзiне мосту мяне дагналi бацькi… Вядома ж яны заyважылi мяне ранней, ды, вiдаць не жадалi палохаць… Вось ужо было мне радасьцi! Бацькам мо й не толькi радасьцi, але яны мяне нi слоyцам не yпiкнулi. Як жа я iм удзячны, як мне пашчасьцiла з бацькамi!

Неяк так сталася, што чытаць я навучыyся чатарохгадовым, памятаю, што дапамагала мне адмысловае дамiно з малюнкамi, яшчэ мы выпiсвалi тады газэту «Сталинская молодёжь», вось гэта i была мая чытанка. Дарэчы мацi мая, меyшы адукацыю чатыры класы, вельмi любiла чытаць колькi я памятаю, брала мяне з сабою y абласную бiблiятэку, дзе я начытаyся насьценных цытатаy ды лёзунгаy, болшасьць якiх не разумеy, але не забыyся i сёньня, нават такога мудрагелiстага: «Коммунистом стать можно только лишь тогда, когда обогатишь свою память знанием всех тех богатств, что выработало человечество!», вось гэтак… Толькi з часам разумееш, што такое немагчыма. Нават за пару дзён да свайго скону мацi яшчэ намагалася чытаць, хаця акуляры ёй ужо амаль не дапамагалi, а Божачка ж адмераy ёй веку 93 гады… Партызанскiя балоты, дзе мамачцы даводзiлася не адны суткi y вадзе прасядзець, хаваючыся блакiроyкi карнiкаy, далiся ёй у знакi, ведаю, што мяне яна нарадзiла з вялiкiмi пакутамi, ды й пакуль я маленькiм зусiм быy, яна часта хварэла. Даглядаць мяне тады даводзiлася бабулi Зене, яна жыла з малодшай дачкой Ганнай ды яе двума сынамi y доме, якi належыy жонцы дзядзькi Янкi, гэта на 1-й Чыгуначнай вулiцы. Бабуля y мяне была адна, дзядуляy жа yжо ня было. Аднаго разу yзяла мяне бабуля на горад, спачатку яна завяла мяне y царкву, што блiзка базару, якi завецца зараз Цэнтральным, а быy Мiнскiм, калi тую царкву пасьля доyгага ваяyнiчага атэiзму ды разбурэньня, перапрыстасаваньня iзноy адкрылi, я дазнаyся, што завецца яна Трохсьвяцiцельская. Пасьля набажэнства нашая вандроyка працягнулася да рэстарану «Дняпро», бо там мая цётка Ганна рабiла тады старэйшай афiцыянткай i мы мелi прыстойны абед за асобным, на двох, сталом пад белым абрусам, з камплектам сталовых прыбораy, прыгожа аздобленымi стравамi. Цi смачна было я ня памятаю, але было y той дзень два цiкавых мне адкрыцьцi. Бабулечка наладзiла мне першы шляхетны выхад у людзi, вядома ж у яе мелiся свае справы, мяне ж папросту ня было на каго пакiнуць, але гэта зрабiла yражаньнi. Дарэчы, мая адзiная бабулечка Зена Кандратаyна з роду Абрамовiчаy, шляхетскага гербу Лялiва, дзядуля таксама быy шляхцiц гербу Вадвiч, яго iмя Павал Сымонавiч Станкевiч, на жаль са спазьненьнем я гэта даведаyся, бо y сталiнскiя часы трэба было быць камунiстым, як мае тата i дзядзька Янка, а пра наяyнасьць гербаy «па мячы i па кудзелi» варта было забыцца, бо гэта, вiдаць, перашкаджала будаваць камунiзм…

У двары дома па Першамайскай быy яшчэ невялiчкi двухпавярховiк, там была кiнарамонтная майстэрня. Працавалi там майстравiтыя дзядзькi, ладзiлi ня толькi кiнапраектары, але i розныя iншыя пабытовыя ды тэхнiчныя прылады, часта да iх зьвярталiся матацыклiсты, а матацыклаy жа трафейных на той час было розных марак ды калiбраy, вядома ж я такой прыгажосьцi абмiнуць ня мог. І сёньня памятаю самы мне любы БМВ-360, прыгожага дызайну, з карданнай перадачай, а якi y яго быy голас… Майстры хутка мяне прынялi за свайго, давалi мне цацак ад сваiх рамонтаy, ды, нават калi нiкалi бралi пасьля працы мяне з сабою «трахнуць», у iх гэта азначала кульнуць па келiшку гарэлкi, цi па куфлю пiва, мяне ж частавалi сокам цi газiроyкай, але y кампанii… Кропак дзе прапанавалася гэткае «Бiстро», хапала на кожным кроку. Былi i iншыя «выхавацелi», прыкладам сярод тэлефанiстаy, што ладзiлi цi пракладвалi сувязь, знаходзiлiся i такiя хто мог цiкаyным прапанаваць патрымаць два канцы кабелю, а самi крутнуць ручку дынамы, каб слабым токам таргануць таго ж цiкаyнага пацанёнка. Аднаму гэта была навука, другому рогат…

Сьпяшаючыся хутчэй падрасьцi, малыя цягнулiся да старэйшых, пераймалi iх звычкi, манэры, гэтак было спрадвеку, а калi старэйшыя хлопцы дазвалялi некуды з iмi пайсьцi, то быy асаблiвы давер. Неяк так у кампанii бальшуноy на вулiцы яны мне падказалi, што мой татка едзе на днямi атрыманым самазвале, якога я яшчэ не бачыy. Машына запавольвала хаду перад павароткай, дык я дагнаy яе, ды скочыy на падножку з боку кiроyцы i прысеy, левай рукой трымаючыся за рукаятку кабiны, а правай за накрыyку бензабаку.

Тата мой, пiлнуючы дарогу, такой жамяры як я не заyважыy, затое ж заyважыy мiлiцыянт-рэгулiроyшчк з перакрыжаваньня, якi кiнуyся y бок машыны. Спынiyшыся, ды адчыняючы дзьверцу кабiны, мой здзiyлены тата пабачыy саскочыyшага мяне i, зразумеyшы магчымыя наступствы, зьбялеy.

Як ён тлумачыyся мiлiцыянту ня памятаю, але мне было загадана чакаць у хаце. Хутка тата прыехаy ды выдаy мне поyху, дарэчы першую ды апошнюю за yсё маё жыцьцё. Рукi ён на мяне не паднiмаy, затое мог так словамi дастаць, што лепей бы пакалацiy…

Бальшуны мяне завялi i y марскi клуб, i y аэраклуб, i y мотаклуб, паyсюль было шмат цiкавага ды, за недахопу yзросту, мяне нiкуды ня прыймалi, але ж дужа хацелася, затое на мастацкiя выставы, на выставы праектаy архiтэктурнай адбудовы Магiлёву ды iншыя запiсвацца ня трэба было ды й квiткоy купляць ня трэба было, вось я i займаyся самаадукацыяй. Але часу хапала i спаборнiцтвы па веславаньнi цi плаваньнi пабачыць, нават скачкi y ваду бачыy. Нiжэй мосту на Дняпры была часовая драyляная вежа для скачкоy у ваду, а на працiлеглым баразе месьцiлася база марклубу, адтуль на вёслах цi пад ветразем адыходзiлi ялы на 6 цi 8 весьляроy. А побач з нашым домам у двары была база ДТСААФ, там стаяy самалёт ПО-2, у боксе стаяy танк, ды некалькi боксаy пазьней былi аддадзены мотаклубу, апошнi мяне больш вабiy, мо таму, што там ужо мой Арнольд займаyся, якi быy ужо yдзельнiкам некалькiх гонак. Побач, праз плот, у пачатку 50-х гадоy пабудавалi стадыён «Спартак», перарабiyшы яго са спартыyнай базы школы КГБ. Спартак стаy маiм першым спартыyным таварыствам, а сам стадыён – галоyным месцам майго спартовага сталеньня.

Стадыён «Спартак»

Як прыйшоy я y 11 год да трэнера Вiктара Шадуры на лёгкую атлетыку, так з ёю пажыцьцёва i «пабраyся шлюбам».

Цi не першы раз самастойна задумаyся я над сваiмi учынкамi, калi аднаго разу зь вёскi прыехаy да нас цесьць майго стрыечнага брата. Прыехаy ён адведаць свайго першага унука, цягнуy з сабою два вялiкiх кашы вясковай сьнедзi ды прысмакаy, а дарогi не ведаy. Да нас жа шлях ведалi yсе. А тае дарогi да брата было метраy не больш за дзьвесьце, то бок перасекчы па дыяганалi Камсамольскi сквер ад Дзевятага гастраному да шпiлю каля кiно «Радзiма». Вось мацi мяне i адправiла праваднiком. А мне проста! Я на той час геаметрыi не ведаy, але праверыy, што напрасткi хутчэй. Розныя весьнiчкi, паркавыя алеi – то для iншых… Лёгка пераскочыyшы цагляную, агарожу скверу каля метру вышынёй да гэткай жа шырынi (у двух кроках побач быy шырокi праход), па скошаным газоне, праз пастрыжаная кусты я упэyнена кiраваyся да брата… А дзе ж мой госьць? А госьць жа не я, пакуль узьняy свае кашы на агарожу, пакуль сам узлез ды зьлез, ажно успацеy, але кiраваyся дакладна за мной, прысьпяшаючыся… Раптам я разгубiyся, ды мне стала сорамна вельмi. Аказваецца трэба улiчваць свае магчымасьцi з тымi, аб кiм ты апякуешся…

Жывучы y цэнтры гораду мы нiбы трымалi явачную кватэру. Бо партызанскiх сяброy, знаёмых з партызанскiх вёсак, ды сваякоy розных адгалiнаваньняy заходзiла да нас шмат. Дзьверы у нашую кватэру ключом запiралiся толькi на ноч. Пакуль я не пайшоy у першы клас, мацi мая сталай працы ня мела, i, з большага, была y хаце. Для мяне самым цiкавым было калi зьбiралiся партызаны. Прайшло якiх пяць, сем гадоy пасьля заканчэньня iх партызанкi, i яны па-сапраyднаму горача i шчыра згадвалi падзеi, сяброy, страты, жахлiвыя i сьмешныя моманты, карацей, вярталiся y мiнулае, нiбы не даваяваyшы. Нагадаю, што на першым паверсе пад намi была крама, таму пачастунак на стале быy заyсёды.

А мне, апроч таго, што цiкавыя былi iх гаворкi, дык яшчэ чаго-небудзь смачнага са стала перападала, бо есьцi хацелася ж. Прызнаюся нават, што практыкаваy я iншы раз макнуць лусьцiк белага хлебу y недапiты келiх гарэлкi ды зьесьцi, як старэйшыя ня бачылi. Зараз, ужо стары, тлумачу yсiм, што гэта выпрацавала y мяне iмунiтэт на алкаголь, бо залежнасьцi ад яго ня прыдбаy, хоць iншы раз i ня грэбую якiм келiхам. А калi y гасьцей быy добры настрой, яны маглi засьпяваць свае партызанскiя песьнi, а то тата хахляцкiя песьнi пеy, у яго ня блага выходзiла, iншы раз дапамагала яму й мацi, а калi яна шчэ брала гiтару сямiструнку, ды заводзiла якi раманс – быy сапраyдны канцэрт. Звычайна iмпрэза цягнулася дапазна, мяне yжо адпраyлялi спаць, але дзе там, я хаваyся цi пад сталом, цi дзе y куточку, ды слухаy, слухаy…

Гэта прывяло да таго, што з часам, калi партызанскiя успамiны пачалi блытацца, а y некага пыхi цi гераiзму прырастала, дык вось я, ужо стаyшы дарослым, мусiy iм дэлiкатна падказваць, як насамрэч было. Тады яны дзiвiлiся, але згаджалiся.

У бацькоy свае госьцi, у мяне ж свае. Іншым разам да нас «на горад» прыяжджалi цi знаёмыя, цi сваякi, якiм я рабiyся «экскурсаводам», паказваy розныя мясьцiны прыгожыя, збудаваньнi гарадскiя ды iншае. Пасьля такой маёй экскурсii крыху маладзейшая мая стрыечная сястра Тома з Палевiчаy, кажуць, распавядала на сваiх Рудках. «Прывёy мяне Сашка да нейкае хаты, а яна ж вышэй разоy пяць за самае высокае з нашых дрэваy, а даyжынёй болей за нашую усю вулiцу, ды яшчэ вокнаy жа, вокнаy… у восем радоy у гару. А y сенцах нейкiх вялiзных людзей, людзей… Нейкiя цёткi y белых халатах ды каптурыках, як лекары, гандлявалi адна нейкiмi пончыкамi, то падобныя на нашыя рэзьнiкi, толькi рудыя, ды нейкай салодкай крэйдай пасыпаныя, другая зь нейкiх крывых слоiкаy нацэжвала мёду рознакаляровага, потым налiвала нейкай шыпуча – калючай вады… Але ж смачна!!! Потым мы iшлi нейкiм напоyцьмяным калiдорам, бо былi толькi дзьверы з абодвух бакоy, адкуль выходзiлi нейкiя людзi, каб зайсьцi y другiя дзьверы… Падыйшлi да нейкай жалезнай шафы з падвойнымi дзьвярыма ды закратаваным вакном, увайшлi y сярэдзiну, а яна раптам сама паехала y гару, са страху я yчапiлася за братаву руку ды й вочы заплюшчыла. Потым бразнулi зноy дзьверы, мы зноy апынулiся y падобным калiдоры, якi меy на сваiм заканчэньнi вакно. З таго ж вакна я пабачыла тое, з чаго y мяне дух заняло ды й каленькi задрыжэлi. Нейдзе далёка yнiзе рухалiся нейкiя чалавечкi меньшыя за мурашоy, зрэдку сноyдалiся машыны, памерам з божых каровак, дрэвы выглядалi нязвыкла прыгожа»… Так мая Томця распавядала пра наш Дом Саветаy, папярэднiк менскага Дому Ураду, пра лiфт на якiм першы раз пракацiлася…

Мой брат закончыy тэхнiкум i быy разьмеркаваны на працу ва Узьбекiстан, на той час у нас кватэравала мая стрыечная сястра Аля, яна вучылася y Педагагiчнай вучэльнi на выхавацельку дзiцячага садку. Гартаючы з цiкаyнасьцi яе падручнiкi, я запомнiy партрэты ды iмёны расейскiх, ды савецкiх тагачасных класiкаy лiтаратуры, а неяк пазьней кватэраваy у нас Хведзя, што вучыyся на фельдшара-акушэра, яго падручнiкi мяне пазнаёмiлi з анатомiяй, а малодшы брат Алi, Валодзя Палевiч, трошку жывучы у нас, расказваy пра Данбас ды шахты, пра тое як цiкава кiраваць планёрам, лётаючы над Магiлёвам. Жыла трошку i паштовы экспедытар Люба, дык той я yдзячны за знаёмства з тым, як на вёсцы, а было тое блiзка Вейна, гуляюць Купальле. Вось так, патрошку, ад розных знаёмстваy i набiраyся мой сьветапогляд, жыцьцёы досьвед. Атачэньне y мяне было даволi разнастайнае, але y сумнiyныя хаyрусы мяне не цягнула, вiдаць на той час я быy паглынуты спортам ды iншымi, для мяне больш прывабнымi заняткамi. Сапраyдная бойка, адзiн супроць некалькiх, ды супроць нажа мяне напаткала, калi я yжо быy выкладчыкам iнстытуту ды меy жонку i пяцiмесячнага сынка, але вось досьведу, як бiць чалавека, y мяне не было. З тае сiтуацыi я выйшаy цэлы ды непераможаны, але, калi меy yжо двух сыноy, падарыy iм баксёрскiя пальчаткi, бадай, каб сталi лепш за мяне падрыхтаваныя…

Мацi – для кожнага чалавека самая блiзкая i дарагая асоба. Яна нараджае нас на сьвет белы, яна кормiць нас сваiм малаком, яна сагравае нас сваiм цяплом, яна вучыць роднаму слову, яна першая наша вучыцелька. Вiдаць у кожных рэлiгiях ёсьць запавет шанаваць сваiх бацькоy, i мацi там павiнна стаяць на першым месцы. У чалавека за жыцьцё можа быць некалькi жонак, адпаведна i колькасьць дзяцей не малая, а вось мацi ды тата толькi адны. Ужо дастаткова сталым пазнаёмiyся я з адной легендаю, нiбы y Грэцыi адзiн юнак надта ж пакахаy нейкую прыгажуню, тая ж нiяк да яго не ставiлася, болей таго кпiла з яго ды насьмiхалася. Аднаго разу паведала, што прыме яго каханьне, але толькi калi ён прынясе ёй галаву сваёй мацi! Жудасная прапанова доyга мучала юнака, але каханьне iншым i вочы засьцiць i розуму iх пазбаyляе, дык вось ён усёж выканаy патрабаваньне. Паклаyшы матчыну галаву y кошык, ён стрымгалоy паiмчаy да тае прыгажунi, каб хутчэй пазбыцца свайго грэху ды здзейсьнiць даyнюю мару. Сьпяшаyся так, што абступiyся, абранiy кошык ды павлiyся. Адсечаная галава мацi выкацiлася y дарожны пыл, ды спытала: «Сыночак, ты не пабiyся?»…

Маленькаму мне мацi расказвала казкi, якiя чула ад сваёй мацi, распавядала аб сваiх дзiцячых прыгодах, аб сваёй сям’i, потым аб партызанскiх часах, яна ж заахвоцiла мяне да чытаньня. У шасцiгадовым узросьце я yжо сам завучыy некалькi вершаy А. Твардоyскага з «Васiля Цёркiна». Кнiга гэтая была падорана Арнольду на 16 год дзядзькам Янкам, татка наш iншы раз чытаy яе y голас, а потым i я заахвоцiyся…

Запомнiлiся мамiны рукi, якiя былi заyсёды пяшчотнымi, мягкiмi ды цёплымi, калi яна yжо працавала y штамповачным цэху з брудным, цяжкiм, халодным металам на груваздкiх ды грамыхаючых станках, дзе yзiмку стаяy вулiчны холад i працаваць даводзiлася y тры зьмены, то бок, нават yночы. Неяк аднаго разу пад штамп трапiy яе палец так, што дзьве фалангi костак выйшлi вонкi, але ж лекары ёй палец уратавалi. Пасля таго яна yжо не кранала гiтары, але рукi яе аднаyлялiся, захоyваючы свае yласьцiвасьцi. Апошнiя яе хвiлiны я трымаy тые рукi y сваiх i яны былi як заyсёды – цёплымi, мягкiмi, звыкла мамiнымi…

Я пiсаy, што мацi мая з-за хваробаy не працавала пэyны час, была хатняй гаспадыняй, i, калi я з вулiчных сваiх вандровак вяртаyся дадому, дужа мне падабалася слухаць яе расповеды цi пра яе бацькоy з братамi ды той жа сястрой Фрузай, цi дзiyныя казкi, што запомнiла яна са свайго маленства, цi пра тое, як у партызанскiм лесе адна з маленькiм Арнольдам выпякала хлеб у адмысловай зямлянцы на цэлы атрад… Сядзiм мы ля печы, назiраем як гараць, шыпяць ды патрэскваюць дровы, аддаючы цяпло i я слухаю мацi. Калi iншы раз хварэy, яе мяккiя пяшчотныя рукi i коyдру з падушкаю паправяць, i парашкоy з мiкстурамi дадуць так, што зусiм не горка, а то, як хвораму, дадатковае харчаваньне – якi пiражок з павiдлам з крамы, цi кiсялю зварыць з журавiнавага соку, купленага у той жа краме на першым паверсе…

Мацi расказвала, што была самай малодшай у сям’i, нарадзiлася y 1915 годзе, пасьля вяртаньня майго дзеда Мiхала з Дэтройту амерыканскага, дзе ён за пару год на эмiграцыi заробiy крыху грошай, збудаваy нейкае немудрагелiстае жытло, ды выправiyсяца зваротна праз акiян забраць сям’ю, але, раптам, пачалася Першая Сусьветная вайна, потым рэвалюцыя, потым калектывiзацыя… Шукаючы паратунку ад голаду выправiлiся яны yдвох з маёй бабуляй ва Украiну, ды там i памерлi з тае ж галадухi, родным нават невядома месца пахаваньня, ды й цi ёсьць увогуле яно…

Мацi ж маю з нараджэньня празвалi амерыканачкай. Адукацыi y мацi, як i y бацькi, было толькi чатыры класы, працавала яна апошнiя гадоy пятнаццаць да пэнсii штампаyшчыцай на заводзе, бачыy я гэтую цяжкую, брудную працу y халодным па-вулiчнаму цэху. Але мацi не наракала, яна заyсёды была прыкладам, тройчы узнагароджана за сваю працу yрадавымi граматамi, абiралася дэпутатам раённага ды гарадскога саветаy, была пэрсанальным пэнсiянэрам. Быy пры Саветах такi прывiлей для раyнейшых сярод роyных. Да апошнiх сваiх дзён, у яе хапала цеплынi i павагi, разумных парадаy, простых практычных дзеяньняy у дапамогу i не толькi блiзкiм ды родным, яна не адмаyляла y дапамозе i незнаёмым. Ужо кепска бачучы, на апошнiм тыднi свайго веку, калi yжо некалькi месяцаy не магла yстаць на ногi, абклаyшыся падушкамi, каб не павалiцца, седзячы y ложку, яна на сьпiцах вязала цi шкарпэткi з воyны, цi пантофелькi хатнiя дарослым i малым, якiмi абдорвала усiх. Я бачыy яе вырабы y сваякоy у Маскве, Пiцеры i на Палесьсi… Цёплыя, мяккiя матчыны рукi не забыць мне нiколi… Рукi, якiя падтрымлiвалi, накiроyвалi, песьцiлi мяне праз усё жыцьцё.

Палевiчы: дзед Мiхал, бабуля Лiсавета, цётка Фруза i мацi

Дзецi ды старыя патрабуюць шмат апекi, мы мусiм iм дапамагаць. Але калi балiць малому – мы ведаем, што гэта пройдзе, хутка падрасьце, yсё наладзiцца… Калi ж балiць старому, спадзявацца на тое, што будзе добра, не выпадае. Розум падказвае, што трэба чакаць горшага, а ведаючы, што дапамагчы ты не y стане, даволi цяжка з гэтым мiрыцца…

Дзядзькi Палевiчы: Пятро, Сьцяпан ды Раман

Вакол нас дастаткова шмат старых людзей, яны не такiя актыyныя як мы, кепска чуюць, кепска бачаць, у iх можа быць кепская памяць, карацей – яны бачацца нам не такiмi, як мы. А iншы раз яны нас раздражняюць. Але варта памятаць, што некалi яны былi таксама маладымi, прыгожымi, разумнымi, дужымi, ды толькi час, праца, жыцьцё yвогуле зрабiлi iх iншымi. Калi давядзецца, то й нам тае долi не мiнуць… Пра гэта варта памятаць заyсёды, менавiта спагадлiвасьць, павага да старэйшых, цярплiвасьць ды гатовасьць дапамагаць вызначае сапраyднага шляхетнага чалавека y любой краiне…

Аналiзуючы жыцьцё цi, як той казаy, разважаючы над яго сэнсам, прыходзiш да высновы, што жыцьцё – гэта не проста Божы падарунак, гэта спрэс выпрабаваньне… Чуy я розныя тлумачэньнi пра тое, навошта чалавек жыве. Нават такое, што першую палову жыве – каб сапсаваць сабе другую… Сам жа я мяркую, што жыву дзеля таго, «каб удасканальваць Сьвет на падставе yласнае недасканаласьцi, ды мець з таго задавальненьне», жарт, вядома…

Гэта некалi мною падслуханае, ды крыху дапоyненае выслоy'е…

Парадаy ды рэцэптаy як жыць – нiхто не дасьць, бо кожны жыве сваё жыцьцё, набывае свой досьвед, але ведаць як жылi раней, разам з тым разумець як жывуць сёньня iншыя – вельмi карысна. Зараз дастаткова лiтаратуры з гiсторыi, якую доyгi час ад нас хавалi, можна чытаць ды рабiць свае высновы, падкрэсьлю – свае, а ня тыя «што правiльныя»… Трэба вызначыцца з сябрамi, мне, прыкладам, да спадобы старажытнае выслоyе: «Amicum proba, probatum ama» – «Сябра выпрабуй, а выпрабаванага любi», гэта з лацiнскай мудрасьцi, адтуль жа i гэта: «Hodie Caesar – cras nihil», «Сёньня Цэзар – заyтра нiшто»…


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
(всего 10 форматов)