banner banner banner
Па той бок
Па той бок
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Па той бок

скачать книгу бесплатно


– Ты заyсёды такi ласкавы?

– У маёй праграме закладзеныя законы, паводзiн i правiлы, якiм, я павiнен прытрымлiвацца.

–Так-так-так…можна было здагадацца. – пасля крушэння я yпершыню злёгку yсмiхнуyся.

Ужо было пара выходзiць. Белы заплечнiк з цвёрдага матэрыялу я замацаваy за плячыма. З дапамогай невядомага мне прыцягнення, ён лёгка накiдваyся i таксама лёгка здымаyся, калi мая далонь цалкам краналася яго. Ён выдатна злiваyся з усiм касцюмам. Я таксама падабраy ляжачы кавалак паперы i змясцiy яго y маленькую непрыкметную кiшэню yнiформы. Штурмавую вiнтоyку я накiнуy на сябе. Выйшаyшы з карабля, я ступiy у вадкi, паyсухi рыжы бруд. Ён добра прылiпаy да маiх падэшваy. Я з цяжкасцю перасоyваy ногi y бок вялiкiх раслiн. Наперадзе мяне iшоy робат. Ззаду, след у след, iшоy я. Мы дайшлi да блiжэйшага хмызняку, лiсце якога, у большасцi сваёй, былi здзiраyленыя i пакрытыя тым жа брудам, якi мы каталi пад нагамi. Я падумаy: «Дык дажджлiвая вада павiнна была змыць увесь бруд!?» Яшчэ мне не здалося дзiyным, што пасля yчорашнiх ападкаy кусты ператварылiся y салату. Учора па iх бiy град. Але чаму yся зелянiна вакол засталася бруднай?

Мы рухалiся далей, углыб зараснiкаy. Робат працягваy iсцi наперадзе мяне. Раслiны краналiся нас, таму мы абодва былi абмазаны рыжым брудам. А я yсё чакаy, калi ж шлях стане чысцей.

– Эй!? Ф-11! Чаму тут так брудна?

– У гэтых месцах з неба льецца брудны дождж кожныя тры днi. Вялiкая колькасць пылу лётае y небе, ад таго i дождж з пяском.

Робат размахваy сваёй левай, адзiнай рукой. Шамацеy галiнкамi, пырскаy брудам, нястомна прасоyваyся наперад. Пад нагамi ляжала вельмi шмат зялёнага падранага лiсця, мы ступалi на iх, тапiлi iх у земляной кашы. Шолах i хлюпанне пад нагамi. Хацелася хутчэй перасоyвацца, але акрамя бруду, мне яшчэ перашкаджалi вялiкiя галiны, якiя былi сарваныя ветрам з вяршыняy дрэy i раскiданы па yсiм лесе. Нам было няпроста y пачатку шляху, а якi шлях будзе далей, мне толькi трэба будзе даведацца.

Праз дзве гадзiны мы выйшлi з гэтага непрыемнага вялiкага лесу. Цяпер жа нам трэба было прайсцi праз невысокую, чыстую i вiльготную траву, якая была мне па пояс. Было прыемна ачысцiцца, памыцца ад пяску. Жоyта-зялёныя раслiны былi прыгожыя i спакойныя. Яны раслi на аранжавай, цвёрдай глебе з дробнымi каменьчыкамi. Тут я хацеy спынiцца на прывал. Месца было прыгожае. Я сказаy пра гэта робату, але яму мая iдэя не спадабалася. Ён пачаy пераконваць мяне працягваць шлях, казаy пра тое, што тут зусiм не так бяспечна, як мне здавалася. З-за гэтага мне давялося yзяць у рукi штурмавую вiнтоyку i аглядзецца па баках. Я стаy пiльна yглядацца ва yсё без разбору. І калi мы зайшлi y сярэдзiну, да мяне дайшло, што гэта месца па-сапраyднаму дзiyнае, улiчваючы yсё тое, што было мною yбачана раней. Бо я неаднаразова цэлiyся, жмурыyся, азiраyся назад i падганяy робата. Тут вiдавочна нешта было, яно хутка бегла y траве… Рэдкiя, але yсё ж гучныя пiскi зыходзiлi з самiх раслiн. Часам незразумела было, адкуль яны. Луг шамацеy, дрыжаy паласой. Тут жа трава стала мяняць сваю афарбоyку: з жоyта-зялёнага на цёмна-чырвоны, часам на карычневыя колеры. Нешта бегала вакол нас то тут, то там. Затаiлася, мабыць палявала.

Нягледзячы на стомленасць ног, я yсё ж хутка перабiраy iмi, тым самым паскараy тэмп хадзьбы.

І калi гэты луг скончыyся, мы зноy зайшлi y нейкiя джунглi. Зайшлi yглыб новага лесу, так далёка, што пранiзлiвыя пiскi невядомай iстоты больш не дакраналiся нашых вушэй.

Тут, з галiнкi на галiнку пераляталi каляровыя птушкi. Яны шчабяталi, спявалi свае сумныя песнi. Ад гэтай мелодыi мне станавiлася яшчэ цяжэй iсцi. Уся паверхня глебы гарэла y нейкiх маленькiх сiнiх кветках. Смачна пахла.

Я yсё спадзяваyся скiнуць заплечнiк i сесцi адпачыць. Але робат маyчаy аб прывале. А калi я захацеy сам пра гэта загаварыць, то ён спынiyся. Застыy. Я таксама спынiyся i паспяшыy супакоiць сваё дыханне. А вось ногi працягвалi гудзець ад гадзiнных прагулак.

– Ну што, тут бяспечней? – раздражняльна спытаy я. – Можам ужо, нарэшце, прывал зладзiць?

Ф-11 па-ранейшаму маyчаy i не рухаyся. І калi я падышоy да яго вельмi блiзка, ён рэзка павярнуyся i павалiy мяне на зямлю. Я y разгубленасцi i здзiyленнi ляжаy на сырой паверхнi. Хацеy хутка yстаць, але ад стомы тармазiy сваё цела i думкi. Я пацягнуyся за вiнтоyкай. А робат тут жа падняy свой паказальны палец i вертыкальна падвёy яго да сваiх штучных шэрых вуснаy. Паказаy мне жэст цiшынi i стаy аглядацца па баках. Я не на жарт спалохаyся, гэтае няведанне таго, што адбываецца мяне пужала. Ф-11 роyна стаяy, круцiyся y розныя бакi. Потым я пачуy, як нешта рухалася каля нас. Рэдкiя шоргаты блыталi мае думкi, наводзiлi на мяне яшчэ большы страх. Здавалася, што хтосьцi скрабе кару з дрэy. Я працягваy ляжаць, падрыхтаваy зброю да стральбы. Здалёк, нешта дзiка захрыпела, заравела. Мы абодва замерлi. Услухоyвалiся i чагосьцi чакалi. А джунглi то застывалi y маyчаннi, то ажывалi y гэтых гучных танах. Мне падалося, што пара yжо yстаць i навесцi вiнтоyку. Парадкам надакучыла баяцца, пара бы yжо выпусцiць пару куль ад злосцi.

І я yскочыy, прыцэлiyся. Наперадзе, у раслiнах мiльгала нейкая цёмная iстота. Холад прабег па yсiм маiм целе. Трэба было нешта рабiць. Праявiyшы рашучасць, я нацiснуy на курок, стрэлiy адным патронам у бок гiдкага гуку. Нечакана храп пачуyся yжо за маёй спiной. Я хутка павярнуyся, не раздумваючы, зноy стрэлiy у злоснага, iкластага звера, якi стаяy перада мной. На гэты раз я паспеy кiнуць унiз чатыры гарачыя гiльзы. А y адказ атрымаy па твары звярынай лапай. Кроy тут жа пырснула з маёй шчокi прама y бок робата, якi проста назiраy i не yмешваyся. Адвёyшы галаву y бок пасля чапляльнага yдару звера, я працягваy страляць. Ад шматлiкiх агнястрэльных раненняy iстота застагнала i прынялася бегчы.

Апоyднi я стаяy з шырока расплюшчанымi вачыма, моцна сцiскаy зброю. Я застыy на месцы y гэтым становiшчы. Затым агледзеyся i зноy застыy на месцы. Углядаyся y кожны рух лiсця. Я ледзь не загiнуy. У галаве трымаy гэты вобраз: бардовае кудлатае цела, ростам з мяне, але y некалькi разоy шырэй, падабенства вялiкай малпы. Яно мела розныя па велiчынi пары пярэднiх канечнасцяy. Вочы яго былi чорныя, як бездань. Вострыя iклы маглi б мяне папросту разарваць. Да такога я вiдавочна не быy гатовы.

З маёй раны, кроy павольна цякла па шыi, на форму.

– З вамi yсё y парадку?! – паспяшаyся спытаць робат. – Вам варта апрацаваць рану.

– Не, не ведаю! – спалохана прамармытаy я. – Ты гэта бачыy?

– Так. Калi ласка, я дапамагу вам! Трэба апрацаваць рану. Дастаньце з заплечнiка аптэчку.

– Ды пачакай ты са сваёй дапамогай! Што за пачвара напала на мяне? – горача сказаy я, размахваючы штурмавой вiнтоyкай з боку y бок.

– Гэта быy дзiкi звер Скей, людзi яго так празвалi дзесяць гадоy таму. Мутаваная iстота. Іх раней было даволi мала, але цяпер становiцца yсё больш i больш. Калiсьцi яно адарвала мне руку y барацьбе за чалавечае жыццё. – распавёy сваю гiсторыю робат, а пасля блiжэй падышоy да мяне. – Прашу вас. Давайце апрацуем рану i пойдзем далей.

Я зiрнуy у вочы робата, затым на месца адарванай рукi. Апусцiy бровы i супакоiy свае рукi. Дула вiнтоyкi yжо глядзела yнiз. Яго гiсторыя выклiкала yва мне яшчэ больш пытанняy, але на iх пакуль не было часу. Я адразу ж дастаy з заплечнiка аптэчку, выцягнуy з яе балончык i працягнуy яго робату. Ф-11, не губляючы нi секунды, упырснуy на рану празрыстае рэчыва i кроy перастала цекцi. Пасля, вярнуyшы назад прадметы y заплечнiк, мы хуткiмi крокамi сталi прабiрацца наперад. Настрой мой быy трывожны i злы. Я не збiраyся чакаць, пакуль на нас нападзе яшчэ якое-небудзь звяр'ё.

Прайшоyшы yсяго пяцьсот метраy, мы выйшлi з лесу да пясчанай пустынi. У тую жа гадзiну я адчуy, як прыпякала гарачае сонца. Яно хутка сагравала мяне. Зусiм не было ветру. Жоyтая лiстота, ззаду нас, мёртва вiсела на кустах. Наперадзе плыy белы пясок. Вялiзныя кучы солi цягнуy за сабой гарызонт.

Я вельмi моцна стамiyся.

Тут та мы i разгарнулi свой прывал. Я зняy заплечнiк i вiнтоyку. Сеy на сумны пясок. Зняy з галавы павязку: пад ёй былi русыя, кароткiя валасы i, зараз ужо, вялiкi шнар. Я прысеy, дастаy ежу i ваду. Таксама я дастаy з кiшэнi кавалак паперы i падаy робату, узяy з заплечнiка пiшучы маркер, папрасiy яго намаляваць наш маршрут на гэтым шматку. Падчас гэтага адпачынку я пачаy задаваць пытаннi робату i разважаy над тым, што адбываецца з гэтым светам. Першае, што я спытаy, гэта тое, адкуль ён узяyся i як даyно ён блукае y гэтым краi. Ён распавёy мне дзiyную гiсторыю. Пачыналася яна з таго, што вялiкая колькасць робатаy яго серыi выпуску была знiшчана людзьмi з прыходам новых, больш функцыянальных робатаy Ф-12. Астатнiя былi адпраyленыя y малыя гарады або пакiнуты y бязлюдных месцах. Ён жа дзевятнаццаць гадоy таму з'явiyся y невялiкiм горадзе, дзе на аднаго робата было каля чатырох чалавек. Тады горад квiтнеy i рос, дзецi шчаслiва бегалi, дарослыя не мелi прычын хвалявацца за заyтрашнi дзень. Але yсё хутка змянiлася, свет пачаy мяняцца лiтаральна на вачах. Змянiyся клiмат, паводзiны людзей i yсяго жывога свету y цэлым. Жыццё стаяла пад пагрозай. Жывёлы i казуркi сталi эвалюцыянаваць, станавiлiся нашмат мацней i небяспечней, чым раней. Слабыя ж вiды памiралi. Людзi yсё больш сталi гiнуць з-за недахопу ежы. Многiя ж змаглi дабрацца да больш буйных гарадоy i аб'яднацца. Робаты Ф-11 сталi бескарыслiвымi. А y яго горадзе зусiм не засталося людзей. Цяпер маленькi горад – гэта руiны, пустыя будынкi, косцi i мноства разабраных робатаy. А ён, гэты робат, з дня y дзень самотна блукаy сярод гэтага цiхага хаyса. Да таго моманту, пакуль мой касмiчны карабель не павалiyся, i ён не заyважыy транспарт, якi падае у небе, недалёка ад сябе. Тады той робат накiраваyся да мяне.

Я спытаy у яго, што чакае наперадзе. А ён толькi адказаy, што я павiнен паберагчы прыпасы i сiлы, бо чакае нас доyгi i небяспечны шлях.

Падчас нашай размовы я спрабаваy успомнiць нешта пра сябе. Памяць па-ранейшаму хавалася i да гэтага часу мучыла мяне. Хто я такi? Цi ёсць у мяне родныя? Адкуль я? Навошта мне трэба y той закрыты горад Розжыг? Я стаy меркаваць, што yсе адказы я знайду y горадзе, калi дабяруся да яго.

Я забраy у робата свой маленькi кавалак паперы. Цяпер у мяне ёсць карта. Змясцiy яго y кiшэню. Сабраy заплечнiк i, накiнуyшы вiнтоyку, я быy гатовы рухацца наперад.

Цёмны лес аддаляyся ад нас. Тэмпература паветра, па маiх адчуваннях, павялiчвалася з кожным нашым крокам наперад, станавiлася вельмi горача. Пустыня была велiзарнай. Над ёй, удалечынi, мiгцела гарачае паветра, яго хвалi ляцелi да неба. Час ад часу дзьмуy лёгкi ветрык, якi падымаy белыя салявыя пясчынкi крыху вышэй за мяне. З-за гэтага мне станавiлася цяжэй дыхаць i вельмi хацелася пiць.

– Кхе-кхе-кхе! – закашляy я.

Спынiyся, упаy на каленi, на мяккi беласнежны пясок.

– Пастой! – сказаy я робату. – Не магу дыхаць…мне цяжка…

– Я чымсьцi магу дапамагчы? – спытаy робат i падышоy да мяне.

– Кхее-кхе… – зноy вырваyся кашаль.

Я зняy заплечнiк, дастаy з яго ваду i аптэчку. Прамачыy горла маленькiм глытком вады. Затым адкрыy аптэчку i yзяy тонкi квадратны кавалак тканiны. Прыкрыy iм нiжнюю частку твару. Так дыхаць было значна лягчэй.

– Вам патрэбна мая дапамога? – зноy спытаy робат.

– Так! Усё, што ты можаш цяпер, гэта дапамагчы мне несцi рэчы, – сказаy я i аддаy заплечнiк робату.

Штурмавую вiнтоyку я вырашыy пакiнуць у сябе – так было спакайней.

Гарызонт плавiyся, дрыжаy. Мае ногi трохi патаналi y пяску, з-за гэтага было цяжка iсцi. Сонца пякло y галаву. Пот iмклiва сцякаy па yсiм целе. Я зняy верхнюю частку свайго касцюма, накiнуy яго на галаву, тым самым схаваyся ад сонца. Напалову агалiy цела.

Здавалася, што мы iшлi вельмi павольна, нiбы цэлую вечнасць. Сонца, абагнаyшы нас, цяпер апынулася наперадзе i свяцiла мне прама y вочы. Затым яно стала патроху хавацца y нейкiх прадметах. Мiльгала, падморгвала мне сваiмi асляпляльнымi прамянямi. Адразу i не разабраць, што там наперадзе. На вялiкiм цёплым крузе сталi праглядацца нейкiя ценi i, чым блiжэй мы да iх падыходзiлi, тым больш iх станавiлася.

Толькi да заходу мы дабралiся да гэтых ценяy. Гэта былi закiнутыя будынкi. Высокiя пабудовы, напалову сыходзiлi y пясок. Іх было з дзесятак такiх, можа больш: шэрыя, паyразбураныя будынкi. Вельмi шмат руiнаy, бетонных плiт ад ня ацалелых высотак. Мёртвы горад. Мы хадзiлi тут як па лабiрынце. Шукалi добрае месца для начлегу. Былi yжо прыцемкi, калi мы зазiрнулi y першы высокi будынак. На першы погляд, старыя сцены былi моцнымi, нiякiх цэлых вокнаy i дзвярэй няма. Унутры ляжаy сухi пустынны пясок. Паyразбураная лесвiца вяла yверх да iншых паверхаy. Каля яе быy лiфт, дзверы якога былi адчыненыя. Я пабаяyся туды зазiрнуць. І, забраyшы свой заплечнiк у робата, я адышоy ад яго. А вось робат паглядзеy унiз, пасвяцiy лiхтарыкам i адышоy.

– Што там унiзе? Пясок? – спытаy я.

– Цемра. Якая глыбока сыходзiць унiз. – адказаy робат.

Ад гэтага мне станавiлася неспакойна, нейкiя страхi i перажываннi ахуталi мяне.

Пасля таго, што было ззаду нашага шляху, я стаy сцерагчыся падобных месцаy. Цяпер я быy гатовы да новых небяспек. Напэyна, я стаy сам сабе прыдумляць страхi i ад таго не мог расслабiцца. Магчыма, тут ёсць нехта яшчэ.

Мы паднялiся па лесвiцы на паверх вышэй. Прайшлi крыху далей, углыб шырокага памяшкання. Тут я знайшоy прыемны для сябе куток.

Зняy павязку з твару, якая хавала мой нос i рот. Тканiна была трохi жоyтай, пакрылася маленькiмi пясчынкамi гэтай пустынi. Тут жа, у будынку, дыхаць было свабодна i лёгка.

Стала хутка цямнець. За нашымi сценамi адразу ж тэмпература падала. Пабудова, як i yся пустыня, павольна астывала. Я працёр вочы, пачухаy ямачку на барадзе, а затым надзеy на сябе верхнюю частку касцюма. Узяy заплечнiк i паклаy яго побач з вiнтоyкай, каля сябе. Павячэраy: з'еyшы палову сухога батончыка з зерняy, выцiснуyшы трохi мяса з цюбiка, запiy гэта вадой. Запасы ежы канчалiся, даводзiлася эканомiць.

Тым часам робат стаяy ля вялiкага праёму для акна, глядзеy удалячынь. Я прапанаваy яму сесцi побач са мной. Ён паглядзеy на мяне i ахвотна пагадзiyся. Прысеy таксама, спiной абапiраючыся на сцяну. Я паглядзеy у яго бяздушныя вочы i раптам успомнiy, як лавiy на сабе гэты погляд раней. Успомнiy яго y смутных белых танах, здаецца, ён мне тады перавязваy рану на галаве. І гэтыя словы аб аказаннi дапамогi… Так, так…гэтыя вочы дакладна глядзелi на мяне тады, гэтак жа, як цяпер.

Успамiны пачалi вяртацца. Да чаго ж добра мне было даведацца, што мая памяць не зусiм страчана. Я yсмiхнуyся, нягледзячы на yсе праблемы нашага шляху.

Мяне хiлiла y сон. У пустэльным пакоi я прылёг на яшчэ цёплы пясок для таго, каб паспаць. Заyтра сiлы яшчэ як спатрэбяцца. Прайшло толькi некалькi хвiлiн роздумаy, як я iмгненна заснуy.

З чорнай шахты лiфта сталi даносiцца галасы i рыпеннi. З яе пачалi выпаyзаць выродлiвыя светла-шэрыя кiбаргi, паyлюдзi-паyробаты. Яны былi аблiтыя цёмна чырвонай вадкасцю. Кроy сцякала па iх метале, па iх чалавечай плоцi i вялiкiмi, вязкiмi кроплямi падала на халодны сыпкi пясок. Целы iх былi з адарванымi часткамi i элементамi, якiя адсутнiчалi. Як мерцвякi, яны быццам ажывалi i накiроyвалiся y наш бок. Пад намi, паверхам нiжэй, яны кiшаць сотнямi. Я yзяy штурмавую вiнтоyку, перазарадзiy яе. У жаху трымаy дрыготкiмi рукамi зброю. Мой спадарожнiк, робат, свяцiy лiхтарыкам у бок, адкуль даносiлiся гукi. Затым, з дзвярнога праёму паказалiся некалькi зласлiвых, упартых кiбаргаy. Яны зiрнулi на нас ярка зялёнымi вачыма i накiравалiся да нас. Я страляy як мага часцей. Гiльзы выляталi iмгненна. А гэтых мерцвякоy станавiлася yсё больш. Яны шчыльней прыцiскалi мяне да сцяны. Смерць падыходзiла yсё блiжэй i блiжэй. Крывавыя кiбаргi лавiнай накiнулiся на мяне.

У гэты момант я прачнуyся!

Не паспеyшы апамятацца, я схапiy вiнтоyку i стрэлiy з яе y шэрую сцяну. Сэрца вырывалася з маiх грудзей, я адчуваy страх i безабароннасць свайго становiшча. У жаху, цяжка дыхаючы, я працягваy глядзець на дзвярны праём. Робат падбег да мяне i працягнуy руку, унутраная частка далонi глядзела на мяне, выцягнуyшы пальцы yверх. Гэтым жэстам робат хацеy спынiць мяне.

– Вы y бяспецы! Вам нiчога не пагражае! – выцягнуyшы руку, Ф-11 паyтарыy мне гэтыя словы некалькi разоy.

Я апусцiy вiнтоyку. Пацёр вочы i пакруцiy галавою, агледзеyся. Нiкога i нiчога пужлiвага вакол нас я не бачыy. Паступова я стаy супакойвацца.

– Усё прайшло, гэта yсяго толькi сон, – цiха сказаy сабе я.

Пасля чаго падняyся, атросся ад пяску i павярнуyся да святла. Маё цела пасля ночы пахаладзела. Праз праём вакна было прыкметна, як мёртва стаялi халодныя будынкi. Мой погляд слiзгаy па цёмных плямам iх сцен. Я задумаyся. Адразу ж у галаву палезлi секундныя yрыyкi жудаснага сну. Я ледзь не прамок. Памiргаy i цяпер стаy глядзець на яркiя верхнiя паверхi будынкаy. Прамянi сонца yжо краналiся iх вяршыняy. Выгляд быy прыгожым i тужлiвым.

Так пачынаyся новы дзень.

Нахiлiyшыся да заплечнiка, я дастаy з яго напалову з'едзены батончык сухiх пладоy, раслiн, разгарнуy этыкетку i адчуy гэты салодка-кiслы густ. Зрабiy пару глыткоy чыстай вады з жалезнай бутэлькi. Такi быy мой сняданак. Я гатовы быy зноy рухацца наперад.

Мы спусцiлiся, выйшлi з будынка, вярнулiся зноy на дробны белы пясок. На другiм будынку насупраць я заyважыy надпiс: «смерць СКР». Даволi вялiкi надпiс, памiж першым i другiм паверхам, на yсю сцяну. Я спынiyся, а робат, не азiраючыся, працягваy iсцi. Я пакратаy пальцамi лiтары на грудзях сваёй формы, зiрнуy на iх. Я з СКР! Трохi занепакоена паглядзеy на робата. Бо менавiта СКР стварыла Ф-11. І носячы форму гэтай карпарацыi, я вiдавочна частка гэтага yсяго. Нейкае дрэннае прадчуванне стала трывожыць мяне. Я яшчэ быy сонным i лянiвым, каб разбiрацца з гэтым. І з задуменным выглядам рушыy з месца, стаy даганяць робата.

Першыя хвiлiны iсцi было даволi лёгка. Наш шлях быy вольны ад абломкаy. Пад нашымi нагамi знаходзiyся толькi халаднаваты пясок. На шчасце, сонца яшчэ не паспела сагрэць усё y акрузе. Яно было не занадта высока i таму ценяy было дастаткова шмат, каб бадзёра праходзiць гэты горад. Мы iшлi па вулiцы, так як справа i злева y шэраг выстраiлiся высокiя будынкi. Пару верхнiх паверхаy i дахi толькi суправаджалi нас. Яны былi выдатна захаваныя, нават шэраг сцен меy зашклёныя пыльныя вокны. Аднак усё добрае калi-небудзь заканчваецца. Так здарылася i з намi. Вулiца скончылася. Цяпер нам трэба было прайсцi праз мноства руiн.

Куды iсцi, у якiм напрамку, мне было невядома. Хоць я заyсёды памятаy пра маленькую карту y кiшэнi, але ленаваyся зазiрнуць у яе i разабрацца. Навошта гэта трэба, калi Ф-11 дакладна ведаy, куды нам iсцi. Ён кiраваyся сваёй навiгацыйнай сiстэмай i па-ранейшаму iшоy наперадзе, я iшоy за iм i часам з трывогай азiраyся назад, быццам адчуваy, што за намi хтосьцi сочыць. Праходзiлi праз горы разбiтага бетону. Яны былi складзеныя так, што yтваралi тунэлi, можна было прайсцi скрозь iх. А калi яны скончылiся, то мы iшлi па паверхнi сухога пяску i па кавалках бетону, з якога тырчалi жалезныя пруты. Мне было маральна цяжка падарожнiчаць, але даводзiлася цярпець.

Таксама, мы прайшлi праз будынак, якi ляжаy разбураным, дзе я заyважыy яшчэ адзiн надпiс: «Іх свет знiкне. Нашы ворагi загiнуць».

– Эй, Ф-11?! Ты не казаy пра вайну, пра ворагаy. Не згадваy нiчога такога. Што за ворагi? Ты паглядзi на надпiс. Эй?! Ня маyчы! Цi ты нешта yтойваеш? – спытаy я.

Робат працягваy упэyнена iсцi наперад. Маyчаy, быццам зусiм не чуy мяне, хоць я знаходзiyся y пару метрах ад яго.

– Я з табой размаyляю! Ты мяне чуеш? – я зноy звярнуyся да робата. – Ты бачыy той надпiс?..

Робат, крыху счакаyшы, усё ж адказаy.

– Я чую вас. Я шукаy адказ у сваёй памяцi. Нiякай вайны не было, у маёй памяцi яе няма. Надпiсы, мабыць, маюць нейкi iншы сэнс. Магчыма, яны былi зробленыя вельмi даyно i носяць выключна самотны характар. – прамовiy робат.

Ф-11, калi адказваy, не абарочваyся да мяне i не збаyляy крок.

Шчыра кажучы, я засумняваyся y яго словах. Нейкае пачуццё yнутры мяне прымушала сумнявацца y iм. Складвалася такое адчуванне, што Ф-11 нешта не дагаворвае, нешта хавае. Хм… Якая хiтрая гэтая штука – робат! Працягваць пытацца y яго аб надпiсах або аб чымсьцi iншым я не стаy, мне стала неспакойна. Хоць я i давяраy яму y многiх нашых прыгодах, тут жа я yсумнiyся.

Мы падоyгу блукалi па гэтых гарадскiх развалiнах. Лёгка праходзiлi па пустынных доyгiх калiдорах, дзе я супакойваy сваё дыханне. А часам, даводзiлася yзбiрацца на кучу бетону i спускацца, iмкнучыся не паранiцца.

– Руiны заканчваюцца! – сказаy i павярнуyся да мяне робат. – Паслухайце, за гэтымi ацалелымi будынкамi нас чакае пустыня.

Ф-11 паказваy пальцам на будынкi, што знаходзiлiся ад нас на адлегласцi, дзесьцi за сто метраy. Робат бачыy маю стомленасць. Я цяжка дыхаy, твар пакрываyся буйнымi празрыстымi кроплямi поту. Таму, калi ж мы дайшлi да апошняга шматпавярховага будынка, я прысеy у ценявой часткi i абапёрся спiной аб халодную шэрую сцяну. Я дастаy новую прастакутную тканiну з аптэчкi для таго, каб прыкрыць нос i рот ад пясчынак пустынi, што лёталi па ветры. Бо цяпер, нас чакала yсё тая ж цяжкая беласнежная пустыня.

Пасля невялiчкага прывалу я лянiва yстаy. Зрабiyшы спробу адысцi ад будынка, я заyважыy, што пад маiмi нагамi з пяску праглядаюцца нейкiя косткi. Тады я нагой злёгку капнуy перад сабой пясок, спачатку носам абутку, а затым пяткай. Робат маyчаy i назiраy за тым, што я раблю. На пяску, сеяным дробнымi каменьчыкамi, ляжалi тры вялiкiя косткi i парачка крыху меншых. Я iмгненна паглядзеy на робата i вярнуy свой погляд назад.

– Што тут такое?! – вымавiy я.

Зрабiyшы пару крокаy назад, неакуратна стаy, трохi сагнуyшы ногi y каленях, ледзь было не павалiyся на пясок. Пад маёй ступнёй ляжаy белы чалавечы чэрап.

– Што тут адбылося? Яны паyсюль! – казаy я, азiраючыся па баках.

Ад апошнiх будынкаy i y бок пустынi ляжала вельмi шмат чалавечых костак. Рэбры, доyгiя i кароткiя, хрыбетнiкi i розных памераy чэрапа. Дарослыя i дзецi…

Але чаму яны тут ляжаць, чаму iх тут так шмат? Я думаy толькi аб дрэнным. Можа iх забiy СКР? Я нiяк не мог забыцца пра yбачаныя надпiсы.

Яшчэ трохi агледзеyшыся, я так i не yбачыy яснасцi. Ф-11 не адчуваy тых жа пачуццяy, што i я, i таму працягнуy мне руку i сказаy:

– Нам пара iсцi.

– Ты нiчога не хочаш мне расказаць пра гэта? Паглядзi, колькi тут загiнула людзей! – сказаy я.

– Я нiчога не ведаю аб гэтым месцы. Нам пара. Калi ласка, хадзем, – адказаy робат.

Калi Ф-11 казаy гэтыя словы, я y апошнi раз зiрнуy на парэшткi. Я заyважыy, як вецер размывае пясок на маленькiм чэрапе, якi ляжыць з iншымi косткамi. У гэтым чэрапе была адтулiна y вобласцi iлба. Вось яна, адна здагадка таго, што адбывалася – людзей застрэлiлi.

Сумна станавiлася на душы. Таямнiча i страшна. Цяжка змiрыцца з гэтым, мяне мучылi розныя пытаннi.

Я не стаy больш гаварыць з робатам. Мы iшлi далей. Ісцi з Ф-11 было непрыемна: ён нiчога не распавядаy, iшоy iмклiва па нашым шляху i толькi зрэдку мог сказаць пару слоy.

Белы, нiбы люстэркавы, гарызонт разаслаyся вакол нас. Здавалася, што гэтай пустынi няма канца. Другi дзень яна праплывае y мяне перад вачыма. Куды нi паглядзi – усюды яна.

Пакуль я цяжка iшоy па гэтай хвалiстай паверхнi, я напружваy галаву, хацеy нешта yспомнiць пра свой дом, пра сябе. Пуста y маёй галаве. Як мяне завуць? Можа Ігар або Максiм … Пару iмёнаy я ведаy, круцiy у памяцi. Але як клiчуць мяне на самай справе? Толькi пра гэта я думаy. Горка капаyся y сабе. Я хацеy было yжо здацца, як з маёй памяцi нешта прачнулася. Так! Я дакладна yспомнiy нешта новае. Гэты момант вiдавочна адбываyся y маiм жыццi. Падобная пустка вакол мяне, таксама смажыла сонца. Побач са мной быy мой бацька. Тады я быy яшчэ дзiцём, i ён вазiy мяне далёка за горад, у невялiкую пустыню, дзе дрэy не было, была толькi жоyтая, высахлая трава, што схiлiлася да зямлi. Памятаю тое месца, адкуль нам быy бачны вялiкi горад, над якiм лётала з дзясятак касмiчных караблёy. Бацька вучыy мяне стральбе. Расстаyляy усялякiя знакi, вучыy мяне цэлiцца i распавядаy аб зброi. Дапамагаy трымаць пiсталет, разбiраць яго. Гадоy дваццаць таму гэта было… Так, гэта мой успамiн. Вайсковец, навуковец-iнжынер, жорсткi i рашучы – такiм я памятаю бацьку. Мне тады не падабалася быць салдатам, я жадаy больш утульную абстаноyку. Але з-за страху я не мог пра гэта сказаць свайму бацьку i моyчкi выконваy яго загады. Ён радаваyся, што я праводзiy з iм час. І раздражняyся, калi y мяне не атрымлiвалася нешта зрабiць. Бацька нават не здагадваyся, як мне брыдка страляць i бегчы ад сваiх захапленняy.

Мацней забiлася маё сэрца, узрадавалася i засмуцiлася yслед.

Наперадзе, на кучу пяску yзбiраyся Ф-11, я iшоy следам за iм. Узбiраючыся на вяршыню насыпу, я працягваy блукаць у памяцi, шукаy сваё новае або, хутчэй, сваё мiнулае. Падняyшыся на вяршыню, я спынiyся, паглядзеy унiз. У мiгценнi цяпла, на гарызонце, стаяла адзiнокая пабудова. Я не адразу звярнуy сваю yвагу, але спынiyшы погляд на ёй, я разгледзеy бел-чорны маяк. Большая частка яго знаходзiлася над зямлёй. Вельмi хацелася падысцi да яго блiжэй i схавацца y яго ценi.

Злева падзьмуy лёгкi ветрык, якi падарыy мне трохi прахалоды. Прыемны холад ахапiy усё цела. Я павярнуyся да яго тварам, каб яшчэ больш паддацца яго yплыву. Мне захацелася птушкай узляцець i паляцець у неба. Вецер дарыy свабоду. Здавалася yсё не так дрэнна. Але на бяду, у наш бок наблiжалася пясчаная бура. Сцяна святла i цемры. Пясок круцiyся y патоку вялiкага ветру. Велiзарная бура, у якой вышыню цi шырыню адразу i не вызначыш. Тым часам, робат спакойна спускаyся з выдмы yнiз, ад цяжару слiзгаy па ёй.

– Паглядзi! Бура! Ты не казаy, што тут ёсць буры! – гучна крыкнуy я, прыбраyшы тканiну з рота.

Робат ужо спусцiyся i стаяy на роyным месцы. Ён моyчкi паглядзеy на мяне.

– Туды паглядзi! – я хутка спускаyся да яго, паказваючы рукой на высокую сцяну пылу i yсё таксама крычаy у яго бок. – Паглядзi!

– Прабачце мяне за няyважлiвасць, – штучна сказаy робат. – Нам варта схавацца y той пабудове! – паказаy ён на маяк.

– А мы паспеем дабегчы? – спытаy я.

– Калi не будзем стаяць на месцы i весцi дыялог, то па маiх падлiках паспеем!