скачать книгу бесплатно
Каб жыць…
Дмитрий Максимович Акулич
Аповесць пра сям'ю, якая сустрэла вайну i рабiла yсё для таго, каб жыць. У аснову аповесцi ляглi yспамiны рэальнага чалавека.
Дмитрий Акулич
Каб жыць…
Аповесць
У аснову аповесцi ляглi yспамiны
Лешанок Вольгi Васiльеyны.
2020
Сям'я Лешанок, не так даyно перабралася з хутара Круглае y вёску Пратасы. Светлавалосая жанчына, Палiна, з блакiтнымi вачыма i з мяккiм характарам, ростам нiжэй свайго мужа, мацi чацвярых дзяцей. Яе муж, Васiль: чалавек шчыльнага целаскладу, працавiты, каравокi з чорнымi густымi бровамi, выцягнутым авалам твару. Іх старэйшая дачка Надзя, стройная, светлая дзяyчына, з блакiтнымi вачыма i тонкiмi вуснамi. Сярэдняя ж дачка Іра, выглядала iнакш: шэра-карыя вялiкiя вочы, з выразным сумным аблiччам, высокi лоб, востры нос, сваiмi рысамi больш была падобная на бацьку. Малодшая, трохгадовая дачка Воля, маленькая дзяyчынка з пульхнымi шчокамi, па знешнасцi яна вельмi падобная на сваю старэйшую сястру Надзю, дапытлiвая. Адзiны сын Сцяпан, якому некалi было гуляць з сёстрамi, так як ён заyсёды займаyся з татам сумеснымi справамi. Сыходзiy i прыходзiy дадому разам з бацькам.
Ведаючы амаль усiх жыхароy i мясцовасць, раней жывучы ад iх на адлегласцi трох кiлямэтраy, сям'i было нецяжка прыжыцца, асвоiцца на новым месцы. Яны не хацелi пераязджаць, але y гэты час, з хутароy многiх забiралi працаваць у калгасы. Год жыцця на новым месцы быy нецяжкi. Яны не забывалi мiнулы дом i часта вярталiся на хутар. Сумавалi па роднай зямлi, па тых мясьцiнах, дзе yсё пачыналася.
У першы месяц лета, надвор'е выдалася разнастайным. Не было доyгай сухасцi i штодзённых мокрых вулiц.
Гэтай ноччу, пасля спякотнага дню, прайшоy дождж. Ды такi, што многiм здавалася, што халоднай вадой залье yсе вулiцы i вада кране yваходныя дзверы дамоy. Страшэнны гром хiстаy зямлю. Але ён знiк, спынiyшыся за пару гадзiн да свiтання, да таго як стала святлець i пачалi спяваць пеyнi. Зямля хутка yвабрала дажджавую ваду, лужыны сталi меншыцца…сонца падымалася з-за гарызонту, i yсё больш, i больш краналася сваiмi прамянямi вёску. Кроплi блiскалi i выпараючыся падымалiся да неба.
Сёння yся сям'я была запрошаная на вяселле суседскага сына. Палiна i Васiль пасля хатнiх ранiшнiх спраy, прыйшлi да суседзяy, каб дапамагчы iм з вяселлем, разам, з ужо прыйшоyшымi да iх раней сваякамi. Усе былi занятыя падрыхтоyкай розных пачастункаy, печ нi на хвiлiну не астывала. На сталы ставiлi гатовыя пачастункi. Дзеткi бегаюць i смяюцца каля дваровых будынкаy. Разам з iмi, з рабятнёю, гэтак жа гуляюць i iх тры сiмпатычныя дачкi. Надзя y бела-сiняй сукенцы, ззаду дзве тоyстыя касы. Сярэдняя апранутая y бардовы сарафан, яе распушчаныя светла-русыя косы клалiся паверх яго. Маленькая чароyная Вольга, са светлымi валасамi да плячэй, у сiняй сукенцы, якая падкрэслiвае колер яе вачэй. Воля ледзь паспявае за сваiмi старэйшымi сёстрамi, бегае за iмi y след.
Да абеду, з вулiцы y двор пачалi падыходзiць людзi, у доме yжо было поyна народа. Гучна граy гармонiк, у вясёлых воклiчах, былi чутныя гукi тупання ног. Жанiх i нявеста ветлiва yсмiхалiся гасцям. Старэйшыя людзi спявалi песнi, маладыя танцавалi y парах.
І раптам, з далёк, пачаyся даносiцца грозны, дрыготкi гул. Якi станавiyся yсё гучней, i гучней, i заглушаy вясельныя песнi. Весялосьць паступова згасала, шум адцягваy i цiкавiy шматлiкiх. Людзi сталi выходзiць на вулiцу, палахлiва yзiраючыся y бок гудзення, прадзiраючыся наперад. Над лесам, над вяршынямi хвояy, вылятаy жалезны рой. Першымi, выпрабавалi вялiкi страх дзеткi, якiя не разумелi, што адбываецца. Астатнiя ж з здзiyленнем глядзелi, з пачашчаным дыханнем яшчэ часцей удыхалi свежае паветра. Гул ударыy па вушах, быццам прайшоy па yсiм целе. Дзецi расплакалiся i прыцiснулiся да бацькоy. А тыя, падняyшы галаву yверх, не заyважаючы крык дзяцей, углядаючыся y лятучы нябёсны транспарт.
Самалёты наблiжалiся, праляталi над галовамi. Станавiлася яшчэ цяжэй на душы y жыхароy вёскi, мурашкi прабягалi па iх целе…
– Гэта yварванне, таварышы! Вайна! – хтосьцi з натоyпу yсклiкнуy спалоханым голасам.
– Ну што ж вы…не! Гэта ж нашы! Вучэннi, нябось, якiя… – супакойваy сябе i iншых хлапчук. Быццам не надаваy гэтаму значэння.
Вялiкi цень самалётаy хаваy вёску ад сонца. Прамянi з цяжкасцю прабiвалiся i тычылiся людзей.
– Як гэта нашы?? На iх жа крыжы! Гляньце! На крылах! Знакi та не нашы! – праз вялiкi шум машын паспрабаваy гучна выклiкнуць сiвы старык…выцягнуyшы руку yверх паказваючы пальцам на iмклiвыя шэра-белыя знакi.
Германскiя самалёты ляцелi суцэльнаю лавою, так, што не было вiдаць i кавалачка блакiтнага неба. Чорныя i лютыя птушкi з крыжамi. Здавалася, быццам i няма iм канца.
Пасля, сыходзячых, праляцеyшых варожых самалётаy, у небе зноy з'явiлiся аблокi. Стаяла нязвыклая цiшыня. Людзi сталi патроху прыходзiць у сябе, заводзiць размовы. Па вулiцы, звяртаючы на сябе yвагу, ехаy на ровары пятнаццацiгадовы хлопчык. Ён вельмi гучна крычаy i паyтараy.
– Па радыё перадаюць! Вайна! Вайна! Аб'ява вайны!
Палiна забрала дзяцей да хаты. Муж застаyся з iншымi абмяркоyваць убачанае. Усе дарослыя сабралiся каля сельсавету, бо толькi там можна было пачуць паведамленне, каб цалкам у гэта паверыць i яшчэ больш адчуць гучнае бiццё сэрца. Народ сабраyся.
– Дысцыплiна! – супакоiy кiраyнiк калгаса, папрасiy увагi.
Усе чакалi што ж будзе далей.
Адразу ж, па радыё данёсься грубы мужчынскi голас. Якi, раз-пораз паyтараy, што пачалася вайна. Германскiя войскi перайшлi мяжу.
Разгубленыя, рассеяныя, напалоханыя жыхары не разумелi, што рабiць далей. Хто хацеy застацца y вёсцы, хто рыхтаваyся бегчы, хавацца y лесе. Раптоyна чуваць шмат галасоy. Радыё працягвала даносiць новыя весткi.
Людзi разбеглiся па сваiх хатах.
Пра вяселле больш не yспамiналi.
***
Лешанок Васiль разумеy, што вайна хутка не скончыцца, па радыё паведамлялi – Кiеy палае y агнi варожых бомбаy. Ён iшоy па вулiцы, ступнямi прымiнаючы невялiкую зялёную траву. Шырока крочачы, ступаy на трохi высахлы пясок, пераходзячы вулiцы, спяшаyся дадому.
Бацька сямейства спынiyся каля хаты. Зняy шапку, выцер пот з твару i лысiну. Узяy папяроску i пачаy некалькi хвiлiн прыслухоyвацца да цiшынi. Васiль баяyся зноy пачуць, той страшэнны гул самалётаy, якi не выйшаy з яго памяцi. Вецер з лесу толькi даносiy спевы птушак. Потым, Васiль зайшоy у свой двор i абдумаy дзеянне y сваёй галаве: “ – У вёсцы заставацца небяспечна, вось-вось могуць прыйсцi сюды немцы.”
Зайшоy у дом. Твар яго задуменны, строгi. Бровы пацяжэлi i апусцiлiся. Ён не казаy лiшнiх слоy i таму адразу раздаy абавязкi.
– Будзем сыходзiць з вёскi! – упэyнена сказаy муж жонцы, загадаyшы збiраць рэчы.
У яго голасе была цвёрдасць, рашучасць, якая давала надзею на лепшы зыход.
Васiль узяy з сабою Сцяпана i выйшаy на двор. Яны разам узялi з хляву дзве рыдлёyкi i пайшлi y лес капаць яму. Капаць глебу было лёгка, зямля мяккая. Але Сцяпан хутка пачаy стамляцца, зняy з потнай галавы шапку, расшпiлiy кашулю. Да ночы, яны правялi y лесе. Наранiцу ж, секлi дрэвы i клалi бярвеннi да сценак. Будавалi дах зямлянкi, рыхтуючыся пакiнуць сваю хату.
Пасля завяршэння будаyнiцтва, да вечара, Палiна выносiла y лес, з хаты, самыя патрэбныя рэчы. З-за страху i летанiны, у доме стаяy поyны хаос. У гатовую зямлянку, разам з сёстрамi, сярэдняя дачка Іра прыносiла: ваду, ежу, вопратку. Таксама, бралi з сабой сала, блiны i хлеб. Малодшая старалася дапамагчы сям'i i не блыталася пад нагамi. Слухалася, выконвала yсё тое, што ёй казала сястра Надзя.
Зямлянка гатовая, але яны yсе яшчэ заставалiся y хаце. Старая веснiчка зарыпела. Адкрылася i зачынiлася. Да вакна падбегла Воля, залезла на лаyку, якая стаяла каля вакна. Але, нiкога не было. Веснiчка стаяла нерухома. Толькi рыжая кура дзяyбала траву, падняла галаву, зiрнула на дзiця. Вольга хутка злезла, яе заyважылi.
Дзверы y хаце адчынiлiся. У госцi зайшоy малодшы брат Васiля, Навум.
– У вас усё гатова? – спытаy глухiм голасам Навум.
– Усё, акрамя вала. Не хачу яго пакiдаць. – вымавiy Васiль з невясёлай усмешкай.
Яны выйшлi на двор. У хляве стаяy у меру yкормлены малады вол.
– Добрае мяса, лепш хай мы яго з'ядзiм, чым ён дастанецца ворагам. – сказаy свайму брату старэйшы брат Васiль.
Навум моyчкi кiyнуy. Разумеy, што трэба яшчэ застацца y вёсцы i дапамагчы брату. На наступны дзень, ранняй ранiцай, Вася з братам Навумам, вывелi вала з пабудовы. Чарнавокая жывёлiна супрацiвiлася, быццам ведала, што здарыцца. Час прымушаy, падганяy, шаптаy спынiць сэрца жывёлы. Жалезнае, доyгае шыла yваткнулася y цела. Вол пастаяyшы хвiлiну, звалiyся на траву.
Мяса браты падзялiлi i пасля схавалi яго далей, каля былой хаты, на хутары. Заклалi мяса y бочкi i закапалi y невялiкiя ямы. Астатнюю частку, пазацягвалi высока на елкi, абматаyшы туга тканiнамi.
Спяшаючыся, калi сыходзiлi з хаты y зямлянку, пра курэй забылiся зусiм.
***
Ужо на трэцi дзень, да вечара, у вёсцы пачуyся гук матацыклаy. Узброеныя салдаты едуць па галоyнай вулiцы. Пару салдат заходзiлi y хаты, адзiн за адным аглядалi iх, выганяючы адтуль людзей. Шматлiкiя сем'i пакiдалi хаты i yцякалi y лес, хавалiся… Іншыя ж, заставалiся сустракаць гасцей. Хаты гарэлi. Кулi свiшчалi над галовамi спяшаючых.
– Заб'юць вас усiх! Хавайцеся! – разносiлiся словы з вулiц.
Са сваёй хаты выйшла i пабегла старушка, адной рукой падхапiyшы край свайго фартуха, бегла па агародзе y лес. З малiтвай на вуснах старая падае каля першай хвойкi. Куля прайшла скрозь яе цела.
– О-о-о-ой. – застагнала яна, ад пранiзлiвага болю, вырваyся перадсмяротны стогн.
Густая трава хавала яе цела, якое паступова астывала, пад бясхмарным небам.
На процiлеглым канцы вёскi, станавiлася yсё больш пустуючых хацiн. Неазiраючыся, жыхары беглi y хвойны бор. Толькi адзiн дзядок застаyся сядзець ля сваёй хаты, на лаyцы.
“Каго? Чаго? Мне баяцца?!” – падумаy i дастаy трубку з тытунём дзед Ян.
Уся сям'я Лешанок схавалася y сваёй выкапанай зямлянцы.
Вёска стаiць у густым дыме, пакрылася чорным пылам. Людзi яшчэ бегаюць, мiтусяцца, слёзы адчаю засцiлалi yсё перад сабой. На зямлi ляжалi некалькi забiтых, над iмi плакалi старыя. Стрэлы yнеслi страх i парадак, спынялi хаос. Пачалi зганяць мiрных жыхароy у адзiн натоyп.
Як палоханы статак стаялi людзi y асяроддзi салдат. З вялiкiм гонарам, нямецкi афiцэр гаварыy на сваёй роднай мове. Перакладчык гучна распавядае, аб чым даносiy iм немец. Пасля строгай прамовы, усiх замкнулi y некалькiх хатах.
Вярталi назад, i тых, хто yсё ж такi yцёк, i дрэнна схаваyся. Невядомыя салдаты, добраахвотнiкi на конях, зганялi назад у вёску людзей для агульнага парадку. Немцы баялiся фармiравання партызанскiх атрадаy, паyстанняy. Кожны yпушчаны чалавек, гэта небяспека для iх.
У Пратасах усталявалася новая yлада.
Сям'i Лешанок было жудасна, нязвыкла, праводзiць ноч у волкай, прахалоднай, замаскiраванай галiнкамi елi, яме. Дзе была земляная падлога, сцены, закапаныя y столь. Вольга з Ірай ад страху i неразумення, не раз задавалi пытаннi матулi, на якiя тая, трацiла yсё менш слоy. Усiм было не па сабе.
На досвiтку наступнага дня, над лесам праляталi самалёты. Раздавалiся стрэлы. Самалёты пускалi кулi y густыя лясы, дзе вiдавочна былi свежыя выкапаныя зямлянкi. Стралялi i y рухаючых, уцякаючых людзей.
– Іра, Надзя, прычынiце падушкамi дзверы! – строгiм голасам прамаyляy бацька.
Сам жа ён, з жонкай Палiнай i старэйшым сынам Сцяпанам, падносiy пярыны yверх, каб кулi не прабiлi дах iх прытулку. Стук ад куль. Маyчанне y цемры. Дзяyчаты, зачынiyшы вочы, ляглi на глебу.
Стралянiна скончылася. Праз гадзiну, Васiль выбраyся з зямлянкi на разведку. Нямецкiх салдат паблiзу няма, няма не якiх мiльгаючых чалавечых сiлуэтаy.
Яшчэ да вечару, зноy над iмi пралятаy самалёт. Сёння за дзень было два налёты.
Новы дзень уносiy яшчэ больш праблем. Нямецкiя баявыя машыны, вiселi i вiселi y небе. Масава, адну за другой, бамбiлi зямлянкi. Стала яшчэ менш бяспечна заставацца y волкiм прытулаку. Сям'я, з шасцi чалавек, сядзела i са страхам прыслухоyвалася да гулу паражальных выбухаy. Задрыжала зямля ад удараy, стаяy жудасны грукат. Некалькi снарадаy лягло прам перад iмi.
Нарэшце, абстрэл спынiyся.
– Усе жывыя i здаровыя? – азiраючыся па баках, спытаy Васiль.
Палiна разгледзела дзяцей.
– Так, усе дзецi цэлыя. – уздыхнула з палягчэннем.
– Значыць так… – стаy тлумачыць новую задачу Васiль.
Каб схавацца ад нямецкiх салдат i самалётаy, iм давялося сыходзiць яшчэ далей, блiжэй да балотаy. Бегчы на хутар не мела сэнсу, немцы i туды дабяруцца.
Ісцi, пераадольваючы гушчу, было цяжка. З усiх бакоy вёскi лагчыны i балотцы. Тут таксама гушча зараснiкаy, лазы, вольхi. Якая, нiбы нiткамi, спляталася i наглуха хавала невялiкiя гукi. Зялёная цiна ляжала на халоднай вадзе, гнутыя галiны мачылiся y вадзе. Нярэдка можна yбачыць праляталых птушак. За густымi галiнамi хавалася невялiкая травянiстая глеба, якая грэлася сонцам.
Сям'i прыходзiцца жыць тут, у будане з адсечаных палак i галiнак. На нiзкiх суках вiселi вялiкiя пакрывалы, у якiя было загорнута адзенне, ежа i пару мiсак з лыжкамi. Адрытае непадалёк паглыбленне для вогнiшча. Побач з якiм, знаходзiлася нарыхтаваная кучка галля.
***
Паступова, полымя на людскiх хатах стала згасаць, але вуголлi яшчэ доyга не згасалi.
Неадкладна y вёсцы з'явiлася yнутраная палiцыя, добраахвотнiкi з вёскi. З стрэльбай на плячы, у чорнай форме i белай павязкай на руцэ. Уступалi y iх шэраг тых, хто хацеy захаваць сабе жыццё i жыццё сваiм блiзкiм. І тыя, хто верыy у новую yладу. Палiцыя вызваляла свае сем'i ад загадаy новай улады i вывозiла iх з Пратасоy у iншыя блiжэйшыя пасёлкi, дзе было больш спакойна. Таксама сачыла за парадкам на вулiцах, забяспечвала харчаваннем нямецкiя кухнi y дзень важных падзей.
Дзед Ян сядзеy, як статуя, усё на той жа сваёй лаyцы, каля хаты. Да яго падышлi два палiцэйскiх салдата.
– Так-так-так!.. Ну што, дзед? Пара табе сыходзiць з сваёй хаты. Будзеш жыць з усiмi, у адной. – сказаy незадаволена, моршчачыся салдат.
– Што ты брэшаш, дурань?! Прэч пайшоy, не чапай мяне! – адказаy стары.
– Што-о?! – уклiнiyся y размову iншы палiцэйскi. – Уставай дзед Ян, па-добраму просiм.
– Чуеце, хлопцы, не чапайце мяне! Гэта мая хата!!! Што гэта вы выдумалi!?
– Так… Ну, а цяпер уставай!
Адважылiся, узяцца за дзеда… Цягнулi рукi, каб падняць яго. Старык Ян павалiyся на глебу з пустыннымi вачыма, памёр, з зацiснутай у зубах трубкай для тытуню. У жаху, няхутка, салдаты пакiнулi гэтае месца.
Некаторыя ж, жыхары, не заставалiся y вёсцы i не yступалi y палiцыю, а далучалiся да атрадаy партызан, якiя жывуць у лясах. Налётчыкi i бунтары, давалi адпор акупантам.
Брат Васiля, Навум, як i сам Васiль, не стаy выбiраць адзiн з бакоy: падацца да партызанаy або служыць у палiцыi. У войска iх таксама не пабралi, нi якiх позваy не прыходзiла y вёску. Можа з-за таго, што не паспелi iм адправiць цi проста своечасова не дайшлi да сваiх адрасатаy. Таму, яны бадзяюцца y лясах, са сваiмi сем'ямi.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: