
Полная версия:
Я заблукаў у падарожжы

Дмитрий Акулич
Я заблукаў у падарожжы
Халодны дотык рук па скуры,
Вочы блакітныя ныраюць у ваду.
Дзень з рання кволы і пануры.
Гарачка і калоціць на вятру.
Я іншае цяпло не адчуваю,
Нібыта шчырасць – штучныя агні.
Больш ні бягу ўслед дый ні гукаю,
Бо патануў у восеньскай дрыгве.
І думкі змрочныя пад вадаспадам
Імпэтна поўняць час благі.
Празрысты мур за даляглядам
Раставіць нас па розныя бакі.
То ціш, а то няўпэўненыя крокі.
Цяжка́ галоў ад ціску ўспамін.
Як бы ўпершыню ўстаў на ногі
І знік сярод пакінутых хацін.
***
А я ўсё пішу, кідаю словы –
Ідучы цёмнымі завулкамі імжы.
Крыніца алфавіту гоіць мае раны,
Дый ж жартам кажа, што жывы.
Мільгаюць творы, апусціўшы бровы.
Пад скамянелы час, я нібы партызан.
Голас гучней ці крок трывогі?
Наводшыбе схаваў мяне туман.
Сёлета – усё дрыгва, ламаліся алоўкі.
Таму, і ў абыход, і трапіў у палон.
Аплецены напружаннем і допыт доўгі.
Не страціўшы надзею на прыемны сон.
***
І ад прыгод жыцця, у разважаннях,
Разгледзець мінакоў не самы час.
Імчаў, не атуліўшы душу,
Нібы наперадзе дасяжнасць мар.
Без самавітасці і мімаволі:
Рабілася і борзда, бедна, неяк так.
У выпадках, у барадзьбе, без бойкі,
Губляўся просты, ладны смак.
Ад клопату і шэрасці, ад задуменняў,
Ствараўся ў галаве разлад.
Нядбайнасць духу ці парадак рэчаў?
У момант поўніўся таемны скарб.
***
Згубіў цябе. Згубіў сябе. І што далей?
Ці гэты свет цяпер напруны, ці сумленны?
Мы розныя, нягледзячы на шмат розных падзей,
Але ж змаглі стварыць той час сумесны.
Апошні год для нас стаў неспакойным.
Ці можа мы яго такім стварылі для сябе?
І я губляў цябе, не пазнаваў, бо не павольным,
Быў стан жыцця, які толькі злуе.
І як пісаць, калі не існуе сумеснага кахання?!
Ніякай прозы, няма цудоўных якасных радкоў.
Згубіў сябе, ніякай: музы, танцаў, грання.
Нібы пусты, слабы да ежы і прамоў.
***
Шкада, што часу не хапае.
Шкада, што неба без дажджу.
Мой неспакой у галаве лунае
Перапыняе асалоду на шляху.
Таму маўчу, трываю і нябачу.
Заслона белая хавае небасхіл,
Знікае зграя птушак чорных.
Мо хопіць на вяртанне сіл…
***
Гэта канец альбо пачатак новага?
Ці перапынак, потым будзе смак?!
Не зразумела і пустэча ворага
Адлюстравала – сёння я жабрак.
Згубіў натхненне, страціў асалоду,
Да новых і цікавых дум новай вясны.
Не даў я згоды, каб ісці па бруду.
Мінуюць людзі і чужыя гарады.
І нібы скончыўся ўвесь запал.
І я спалохаўся ці я стаміўся!?
Самотнае святло, шмат нецікавых спраў,
Як камень у ваду зваліўся.
Хвалі, блытаніна, ціск, слоў цішыня.
Страшна мне, што я згубіўся
З надзеяю да новага жыцця.
Штодзень у пошуку, я не стаміўся.
***
Нам варта было сесці за стол,
Абмеркаваць свае пачуцці-скаргі.
А мы маўчалі, нібы глядзелі ў столь
І разыходзіліся без павагі.
Што адчувала ты на заўтра? Га?
Тугу, згрызоту ці ўсё ж палёгкасць?
Бадай, гэта з сакрэтамі труна
І непакінутая думак кволасць.
Разбегліся мы з крыўдай. А навошта?
Паранены я быў і непакоіў успамін.
Розны куток, дзе не хапала месца,
Мяне пакутаваў. Чаму ж не бараніў?
Не ачуняць хутчэй, узнялася трывога,
Перастаўляючы свой лад жыцця.
Штучнымі межамі падзялілася дарога.
Частка мая – абапал у пытаннях цішыня.
***
Я нібы апусцеў,
Бо боль не адчуваю.
Я страціў свае словы, гнеў
І шмат чаго не заўважаю.
Быццам бы, як рыба, анямеў,
Калі пытанні сустракаю.
Не даспадобы радасць, спеў.
Я ўспаміны не кранаю.
Я заблукаў у падарожжы:
Ідэі, мэты, не знайшоў.
Бо развітаўся, каля Сожы
І болей месяца хварэў.
І вось цяпер, нібы камень,
Нічога ўнутры не маю.
Не грэе сонечны прамень
І ў маразы не замярзаю.
***
Мне цяжка, я нібы незнаёмец.
Не хто не чуе і не бачыць жах.
Які ўнутры мяне лютуе.
Я з гэтым страціў раўнавагу, час.
Я зноўку ў адзіноце шэрай.
У барацьбе прайграны мною бой.
І смутак авалодаў думак шэраг,
І ў душы журботны боль.
І як жа так? Як атрымалася?
Застаўся я без усялякіх там прамоў.
Я гінуў там. Я гіну тут. Не, не здавалася.
Мне не хапае падбадзёрых слоў.
***
Надвор'е з плачам, дождж павольны.
Быў яшчэ ўчора снег з зімы.
На дахах хат і на падворку,
Ляжаў, драмаў і на пашы.
Цяпер жа лужыны паўсюль.
Ад хмар вада імчыць і льецца.
Мільёны дзіўных і празрыстых куль:
Ляцяць да глебы, праз паветра.
І цяплыня вясной спрыяе,
Бо сакавік прыйшоў да нас.
Пад парасонам чалавек гуляе.
Я назіраю гэта зараз, у гэты час.
***
Глыток нябесных кропель хмары.
Зайздросціць птушкам толькі жарт.
Навіны – сціплы вартаўнік ля брамы,
Дый паляўнік спазніў свой старт.
Прыцісне за вуглом атрута-глеба.
Бурлівы попел прачытае краявід.
Галоднае паразуменне то й трэба.
Званар за рэбрамі грымчыць.
Поруч сажалка каламутных водаў.
Памылка – бязпамерны вір.
Таемнасцю паварушыўшы нораў,
Падкрэслівае двухсэнсоўны мір.
Уніклівасць да пэўнасці не ашукаеш.
Насунуць брыль на бровы – не!
Ад перашкод мала чаго прымаеш.
Пужае ў дзень жыццё палону ў сне.
***
Цябе згубіў ці ты мяне згубіла?!
Цяпер, я з той, ты з тым.
І ў рэальнасці цябе не сустракаю.
А ў снах, мяне знаходзіш ты.
Бо не схлусіць пачуцці сэрца,
Цябе трымаю ў галаве.
Ад болю памяці душа смяецца:
Бароніць так, бо хоча да цябе.
І як жа так, сабе дазволіў!?
Кахаю я цябе, а з іншай у гэты час.
Скажы: ці адчуваеш ты сябе шчаслівай,
Ці можам штосьці мы вярнуць?
Калі чытаеш гэта, адкажы!
Каб я не мучыўся ў думках.
Каб адпусціць і назаўжды,
Больш не блукаў у цёмных вулках.
***
Я дрэнна стаў пісаць, бо я ў пакутах.
Я без цябе, як восеньская ноч без зорак.
Пачуццямі душы ў балючых сцюжах.
Я заблукаў. Размовы пра цябе – мой вораг.
І колькі ж часу мне патрэбна, каб забыць:
Цябе, і вершы, што пісаў калісьці закаханым.
Атрутны думкі, вочы шэры, унутры баліць.
Усё асяроддзе бачыцца мне мерным.
Праз горач, у роспач, зараз пішуцца радкі.
У цемры і пад коўдрай, ноч, не спіцца.
Сэрца маё, нібыта, рвецца на шматкі.
Заваблівае холад. Да выхаду цяпло імкнецца.
Хутчэй бяжыце ты ад мяне: туга і смутак.
Каб вобраз прыгажуні знік ураз.
Бо нянавісць да ўспамінаў, чутак,
Наносіць болей у жыцці параз.
***
Абшар пусты, халодны, дзіўны.
Шмат шуму і турбот. То бок чужы.
Заўвагі і парады, быццам ліўні.
Бадзяецца вільготнасць у душы.
Блуканне з асцярожным крокам,
Заплюшчыў вочы, па дрыгве?
Ну, не! Але стрэльба пад бокам,
Для паўнавартасці і веры ў сябе.
Не скасаваныя яны, страхі адзіноты.
Слоў да халеры, неварочаўшы мяшкі.
Нажаль, абшар пусты ўдзень і ўночы,
І непакояцца замкнёныя шляхі.
Здаецца, што радок апошні
І заблукаю ў пустэчы. Што тады?
Творчасць памерлая. Цвікі ў дошцы.
Усмешка – поўная хлусні!
***
Маё жыццё, нібы як выспа:
Сярод вады, бяз хваль.
Мінуе дзень нячыста.
Ноч дорыць толькі жаль.
Раблю я добрыя ўчынкі,
Няхай і свет зараз благі.
І адлюструюцца памылкі,
На асяроддзі, дзе чужы.
Нібы самотнік, за мяжою.
Чакаю карабель штодня.
Які вярне мяне дадому,
Дзе буду ўсмiхацца я.
***
Пазбаў мяне ад шуму ветру,
Ад тых спякотных слоў тугі.
Каб я адчуў прыемнасць свету
І не блукаўся па гразі.
Дай цішыні, ня атачай слупамі.
Нервовасць мучыць. Памаўчы.
Як быццам пекла пад нагамі,
Замест упэўненасці і зямлі.
Ты пашкадуй жыцця хвіліны,
Ды супакой збянтэжанасць сваю.
Бо я тану ў злоснай плыні.
Пакуль ты раіш, я не сплю.
***
Цягнік няхай жа пачакае,
Яна ж згубілася ў сабе.
Крок, шлях, у душы шукае.
Шмат думак мае ў галаве.
У чорнай вопратцы ў дзень:
Які настрой, такое і ўбранне.
Пад шэрым небам парасон.
За мiтуснёю назiранне.
Вусны, чырвоная памада.
Халодны позірк. Дзе ж святло?
Ад болю ёй маўчаць не варта.
Казаць? Каму? Калі няма яго.
Ён не прыйшоў, перон сумуе.
Яна стаіць цяпер адна.
Гадзіннік часу не спыняе.
Квіткі. Не будзе пары ля вакна.
***
Мы зноў маўчым…мо так і трэба.
Прайшоў наш дзень, адносін, слоў.
Няма ўздыму, час мой мерна –
У плыні цьмяных вод, бяз гор.
Мо так і трэба… Розныя дарогі.
На скрыжаванні разышліся, так.
Але засталіся сляды, мае трывогі,
Без усялякай мэты на падпал.
Таму я без агню, з душэўным хваляваннем.
Здаецца мне, што захварэў.
Лаўлю ў цішы я лекі і з чаканнем,
Хутчэй бы мне пачуць вясёлы спеў.
Ну, а пакуль, мо так і трэба…зараз.
Дзе паміж намі ёсць адлегласць, цень.
Бадай, але праз час прыбудзе пэўнасць,
Мая, што пасля ночы будзе дзень.
***
Састарылася пратаптаная сцежка,
Шмат пакаленняў тупалі па ёй.
Каб збочыць і хутчэй дайсці да месца,
Бо напрасткі бліжэйшы крок дамоў.
Уздоўж высокіх розных кветак, траў
Ці з хрумстам, у марозны дзень па снезе:
Праводзіла яна людскі натоўп,
З адданасцю, вяла самотнікаў па лузе.
Мяняўся свет, сцежка рабілася танчэй,
Ніхто не ведаў і жыцця яе пачатку.
Ці басанож, ці ад хады спяшаючых лапцей,
Хто і калі стварыў яе як метку.
Чула яна дзіцячы смех і гучны спеў.
Як жартавалі маладыя і старыя.
І адчувала, як ад злосных ног пясок цвярдзеў,
І як ад сумных, разлятаўся пылам.
Насілі косы на касьбу, кошыкі з грыбамі.
Скакалі коні рэвалюцыі і цяжкай вайны.
Ёй карысталіся стагоддзямі, не шанавалі -
Носьбіт гісторыі нясе ўсе сляды.
***
Пакрапіў дождж і мне цяпер вальней,
Вандроўніцтва з новым натхненнем.
Вось тут радкі, проза крыху пазней.
Лёгкія думкі з цёплым стварэннем.
З прычыны гэтай не трэба мне ратунку
І заклапосчанасці на безнадзейнасць.
Сыходзіць згрызота, а я ў прытулку.
Бароніць мяне прывабная дзейнасць.
Апроч, нябёсы пазіраюць на мяне.
Не ведаючы прозвішча, апусціўшы вочы.
А мінакі, ці тое ж самае? Усё ж не.
Панурыя яны, як бездань таямніцы.
***
Сыходзіць зіма, мы растаемся.
Цяпер канчаткова, не да вясны.
Каханне пачуццяў не застаецца.
Люты: свабодны, прыгожы, чужы.
Хопіць ужо, пакідаць былое.
І абяцанні не трэба вяртаць.
Сонца адкрые грамадства людское,
Каб успаміны маглі б заціхаць.
Снег растае, пазней будуць кветкі.
Ты не цурайся ісці без мяне.
Не раз спрабавалі, нас мы вярталі.
Але ўсё ж тое — час развядзе.
Вясновыя тыдні і нова жыццё,
Чакаюць нас на пачатку.
Якое ж-жа будзе ў нас развіццё,
Залежыць ад нас: ад ранку, да ранку.
***
Думкі стаміліся, а я трымаюся…
Сустрэчы зноў – пытанняў шмат.
Адказ толькі адзін, бо сумняваюся,
Казаць, які сапраўдны зараз шлях.
Ці хопіць мне маўчаць, хаваць сябе
І толькі дробязь пакідаць у словах?!
Куды рашуча змора дня звядзе?
Мо, як і іншых, наўмысна кіне каля мора.
Якое хвалямі ахіне і прытуліць,
А потым сцягне, змые след.
Ці стома канчаткова не загубіць?
Спадзе, змяніўшы лёс і свет.
Разнагалоссе да сябе, я заблукаў –
Цьмяные карыдоры ўсё псуюць.
Знудзіўся па размовам, шчырым, бо чакаў,
Пытанняў, што будуць збліжаць.
***
Хадзіў павольна праз цяністыя дамы,
Апусціўшы галаву пасля дакору.
Маляваў людзей, уяўляў іх галасы,
Аднаўляў апошнюю размову.
Нібы, вось-вось, павінна адпусціць,
Гадзіну ўдыхаючы халоднае паветра.
Але ж, шпацыр не дапамог астыць:
Ледзь замарудзіў крок, хаду значэння.
Пайшоў дамоў з варожым пачуццём.
Грузна, цяжка сеўшы на канапу,
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Для бесплатного чтения открыта только часть текста.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
Полная версия книги
Всего 10 форматов

