banner banner banner
Мястэчка
Мястэчка
Оценить:
Рейтинг: 0

Полная версия:

Мястэчка

скачать книгу бесплатно

Мястэчка
Мiкола Адам

Гэта раман, якi пераварочвае yяyленне пра лiтаратуру для падлеткаy i аб падлетках, адначасова, аднак, разлiчаны таксама i на дарослую аyдыторыю. Першы сезон знаёмiць чытача з жыхарамi звычайнага тыпавога кансерватыyнага мястэчка недзе y правiнцыi Беларусi, у якiм нiколi нiчога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоyная гераiня кнiгi, звычайная дзесяцiкласнiца Даша Белая, «ладзiць бунт на караблi», чым выклiкае высокахуткасны экспрэс падзей i здарэнняy, у якiя трапляе сама i yцягвае yсiх вакол, а яшчэ закохваецца y чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоy, да таго ж былога спецназаyца, якi, нiбы мульцяшны Чорны плашч, заyжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другi сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы i яе сяброy, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбылiся y Беларусi 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мiнску, калi была брутальна разагнана мiрная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасцi. Адлюстраваныя вачыма падлеткаy тыя абставiны, абсурднасць i жорсткасць iх наступстваy зачэпяць i самую чэрствую душу. Ды yсё ж галоyнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу yсяго твора яго героi, на першы погляд адмоyныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраyдных сяброyства, кахання i мастацтва.

Мiкола Адам

Мястэчка

(раман-серыял у двух сезонах)

Сезон першы

В этом городе нет рок-н-ролла!

Рок-н-ролла здесь нет!..

    «Звери»

Перемен требуют наши сердца!

Перемен требуют наши глаза!..

    «Кино»

Частка першая

Дзея першая

Эпiзод 1

За вокнамi плакала восень. Стукалася дажджом у шкло, каб пусцiлi, пашкадавалi. Разбiвалася кроплямi з адчаю аб безуважнасць.

Нiчога не змянiлася за лета. Хлопцы, якiмi былi боyдзiламi, такiмi i засталiся, толькi смялейшымi сталi, нахабнейшымi. Асаблiва Кастальцаy з Хвалеем, якiх апошнiм часам паyсюль бачылi yдваiх. І адкуль такое сяброyства? Хiба што на адной вулiцы жылi, Індустрыяльнай?… Мама першага – уладальнiца мясцовага салона прыгажосцi, а бацька – дырэктар мясакамбiната, i y яго раман з геаграфiчкай Наталляй Франсаyнай, пра якi yсе ведалi, але рабiлi выгляд, што не ведалi. Бацька ж Хвалея звычайны сярэднестатыстычны п’янтос. Хвалей, мiж iншым, выцягнуyся. Ростам быy нiжэй за yсiх, нават нiжэй за яе, Дашу Белую, вучанiцу дзясятага «А», сiмпатычную дзяyчынку, захопленую Кафкам. Яна не вельмi любiла кiно, больш кнiжкi чытала. «Уладара пярсцёнкаy», «Гары Потара», Кафку, асаблiва «Амерыку» Кафкi. Гуляць – не гуляла. Сумна i аднастайна было y iх мястэчку i пайсцi няма куды. Нiякiх выбiтнасцяy. З задавальненнем згаджалася yдзельнiчаць у школьнай самадзейнасцi, але тое адбывалася тры разы на год: на Новы год, на Восьмае сакавiка i на Дваццаць трэцяе лютага. Ды мерапрыемствы праходзiлi амаль заyсёды аднолькава па падобных адзiн на аднаго сцэнарах. Карацей – нудоцiшча.

Гледзячы на Кастальцава з Хвалеем, Даша падумала, што ёй таксама хацелася б з кiм-небудзь сябраваць, але з кiм? Усе яе адносiны з аднакласнiкамi абмяжоyвалiся дзяжурнымi прывiтаннем ды пакуль. Нi пра якое сяброyства яна раней не задумвалася. Хлопцы сябравалi адзiн з адным, але не yсе. Колю Пiнокiа, празванага так за доyгi нос, наогул зачмырылi i не лiчылi за чалавека, таму што ён не мог пастаяць за сябе i плакаy, як дзяyчынка, калi яго бiлi цi крыyдзiлi. Ён нядрэнны, але баязлiвы, старанны y вучобе i yсё такое, аднак школа для яго, напэyна, пекла. Ён нават рухаyся неяк бокам i стараyся апынацца блiжэй да сценкi, каб не атрымаць знянацку выспятка. Пакрыyдзiць слабога лiчылася святым абавязкам кожнага годнага павагi «пэцана» (так хлопцы адзiн аднаго звалi). Але гэта было не пра Пiнокiа.

Марыя Пятроyна, настаyнiца рускай лiтаратуры i класны кiраyнiк дзясятага «А», сядзела за настаyнiцкiм сталом, узвышаючыся над класам, чытала штосьцi гламурнае y глянцавым часопiсе, павольна адломвала кавалачкi шакаладу «Алёнка» (фольга пры гэтым шамацела так, нiбы скардзiлася на недастатковую далiкатнасць) i насалоджвалася яго смакам. Усе вакол ведалi пра незвычайную прыхiльнасць настаyнiцы да салодкага, таму амаль не рэагавалi на яе мiжвольныя прыцмокваннi, занятыя сачыненнем на тэму «Як я правёy (правяла) лета». Нiхто y класе не гаманiy i не мiтусiyся, нават дзiyна, усе руплiва yткнулiся y раздадзеныя аркушыкi i складалi yласныя вакацыi. Даша нiчога не складала. Яна напiсала, што нi на якiя курорты не ездзiла, нi з якiмi хлопчыкамi не знаёмiлася, нiкому не прызнавалася y вялiкiм i чыстым каханнi. Напiсала пра сваю старэйшую сястру, якая вучылася y сталiчным кульку, пра яе жыццё y iнтэрнаце, пра яе сябровак, якiя прайшлi «Крым i Рым», як яны казалi; пра тое, як паспрабавала вiно, але яно ёй не спадабалася, нейкае кiслае. Пра татку таксама напiсала, якi мог i yдзень i yначы тарашчыцца y блакiтны экран, лежачы на канапе. Яму было yсё адно што глядзець, абы чалавечкi бегалi цi партрэцiкi вяшчалi.

Блiн, так закарцела з кiмсьцi параiцца, падзялiцца самым патаемным, ды проста пабалбатаць урэшце рэшт… Таня Паyлоyская, здаецца, нiчога, як чалавек. На танцы y Дом культуры ходзiць. Павiнна адэкватна аднесцiся, калi Даша прапануе ёй сяброyства. Толькi сядзiць яна заблiзка да настаyнiцы. Зразумела, нiякiм падхалiмажам цi яшчэ чым-небудзь падобным Паyлоyская не вылучалася, i сябровак у класе, здаецца, у яе не было…

Дзесяць гадоy знаёмы, а як чужыя.

Вырашана, трэба стусавацца з Паyлоyскай. З ёю будзе не сумна.

Эпiзод 2

– Тань! – паклiкала Даша аднакласнiцу, даганяючы яе пасля yрокаy. – Таня! Паyлоyская!.. Пачакай!..

– Чаго табе? – азiрнулася тая, спынiyшыся на паyдарозе ад выхаду з школы.

– Адыдзем? – прапанавала Даша, параyняyшыся з Паyлоyскай, каб не замiнаць натоyпу вучняy пазбаyляцца ад цяжару школьных сцен.

– Навошта? – запытала Паyлоyская, аднак рушыла yслед за Дашай да найблiжэйшага акна.

– Разумееш, – узяла Даша аднакласнiцу за руку, – я тут падумала, карацей…

– Кастальцаy, зыр, – заyважыy дзяyчат Хвалей, якi накiроyваyся да школьных дзвярэй у кампанii з Кастальцавым i яшчэ некалькiмi «пэцанамi» з паралельнага класа, – Белая з Паyлоyскай, як «галубцы»…

– Лесбi, – паправiy яго Кастальцаy, дэманструючы сваю дамiнуючую дасведчанасць i yзiраючыся y аднакласнiц, якiя хутка схавалi свае рукi за спiны. – І хто з вас актыy, а хто пасiy?

– Адвалi, Кастальцаy! – прамовiла Таня рашуча.

– А то чо? – бясстрашна выгукнуy Хвалей.

– Дратуй адсюль, цi дрэнна даходзiць? – крыкнула y бок Хвалея Даша.

– Дрэнна, не тое слова! – не разгубiyся Хвалей.

Дашай раптам авалодала такая страшная непрыязнасць да гэтага прадстаyнiка мужчынскага роду, што яна ледзь стрымлiвала сябе. На падаконнiку дзяyчына намацала падручнiк, кiмсьцi, мабыць, забыты, схапiла яго i шпурнула y Хвалея. Хлопец ухiлiyся, але быy крыху збянтэжаны.

– Чуеш, – выцiснуy ён, – Белая! Ты чо, шалёная?

– Гэта y яе абвастрэнне восеньскае, – прыдумаy Кастальцаy i засмяяyся. Уся кампанiя засмяялася таксама, патураючы лiдару.

– Ха-ха-ха, Кастальцаy, як смешна, – парыравала Таня.

– Так, Кастальцаy! – Невядома адкуль з'явiлася геаграфiчка Наталля Франсаyна. – Што тут у вас адбываецца? Чаму дадому не iдзем? Цi жадаеце на дадатковыя заняткi застацца? Я yладкую.

– Чаму адразу Кастальцаy? – роблена абурыyся той.

– Гэта Белая тут тэрмiнатарам сябе аб’явiла, – прыйшоy на дапамогу сябру Хвалей. – Пастаyце яе y вугал, Наталля Франсаyна, а то яна падручнiкамi шпурляецца.

– Так, – пацвердзiy Кастальцаy, – прычым чужымi, папрашу заyважыць.

– Усё! – спынiла спрэчкi Наталля Франсаyна. – Заканчваем балаган i марш па хатах! Хвалей, дзяyчынак прапускаем наперад!

– А чо я? Я нiчо.

Даша падхапiла Паyлоyскую за руку, i дзяyчаты бегма пакiнулi школу пад улюлюканне аднакласнiкаy. Беглi да Плошчы. Яна распласталася за некалькi дзясяткаy метраy ад школьнага двара. На рынкавым пятачку перайшлi на крок. Хлопцам, усiм з той кампанii, было y iншы бок.

– Дэбiлы, блiн, – прамовiла Даша, супакойваючы сэрца, што iмкнула выскачыць з грудзей спалоханым вераб’ём.

– Спрытна ты зарадзiла па Хвалею кнiжкай, – пахвалiла яе Таня. – А чаго клiкала?

– Ды… мне няма каму… няма з кiм… падзялiцца, цi што… самым патаемным, – не ведала, як сказаць, каб незнарок не пакрыyдзiць, Даша.

– У сяброyкi, цi што, клiчаш? – здагадалася Таня.

– Ну, увогуле, так, – прызналася Даша. – І y госцi запрашаю, проста зараз.

– Калi чо, я не па тых справах, – успомнiла дзяyчына намёкi Хвалея.

– Ты чо! – абурылася Даша. – Я тым больш не па тых. Не хочаш, так i скажы, што не хочаш. Перажыву як-небудзь.

– Ды добра, не парся, – згадзiлася Таня. – Ты, здаецца, нармальная. Хадзем да цябе.

Дзяyчаты перайшлi дарогу, павярнулi направа, спусцiлiся yнiз тратуарам, мiнаючы Рэстаран i прадуктовую краму. За банкам павярнулi налева да пяцiпавярховiкаy. Прайшлi праз два двары i апынулiся каля пад'езда Дашынага дома. На трэцiм паверсе Даша праткнула бакавыя дзверы ключом, адамкнула i, штурхануyшы iх ад сябе, прапусцiла аднакласнiцу наперад. Яе пакой знаходзiyся злева, адразу, як заходзiш. Дакладней, пакой яе i старэйшай сястры, але паколькi сястра цяпер жыла y Мiнску, пакой належаy Дашы цалкам, хоць двухпавярховы ложак нiхто не разбiраy. Ды i навошта? Два ложкi побач займалi б больш месца, а так было даволi прасторна. Ля акна – стол з чырвонага дрэва з чатырма ёмiстымi шуфлядкамi i глыбокай палiцай унiзе, памiж шуфлядкамi i бакавой сценкай. На стале – комп, часопiсы розныя, падручнiкi, сшыткi, настольная лямпа. Офiснае крэсла i мяккае крэсла побач. Адно каля сцяны. Трумо i банкетка за дзвярыма, шафа насупраць ложкаy. На падлозе – мяккi варсiсты дыван. Сцены абвешаны плакатамi з выявамi Аyрыл Лавiн, Сяргея Лазарава – улюбленага выканаyцы старэйшай сястры, Джарэда Лета, акцёра i вакалiста гурта «30 секунд да Марса», Джонi Дэпа, Эмi Лi, Нукi.

– Клёва y цябе, – агледзеyшыся, сказала Паyлоyская.

– А y цябе не так? – не зразумела Даша.

– Не так, – пацiснула плячыма Таня. – Я ж у бабулi жыву.

– А бацькi дзе?

– А бацькоy як карова злiзала, – села y крэсла Таня.

– Жэсць, блiн, – прамовiла Даша. – Выбач, калi чо, я не ведала.

– Забудзься, – адмахнулася Таня. – Мы наогул адна пра адну нiчога не ведаем.

– Так, – пагадзiлася Даша. – Каву будзеш? – прапанавала.

– Давай, – пагадзiлася сяброyка.

Даша yключыла электрачайнiк.

– Так што y цябе здарылася? – нагадала Паyлоyская аб галоyным.

– Ёсць адна тэма, – сказала Даша. – Карацей…

Закiпеy чайнiк, i Даша не дагаварыла.

Прыгатаваyшы кавы, яна разлiла яе па кубках, падала адзiн госцi. Са сваiм кубкам села на ложак насупраць Паyлоyскай, якая yжо стамiлася чакаць, заiнтрыгаваная словамi новаспечанай сяброyкi, працягу, i таму нецярплiва спытала:

– Што карацей?

– Я, карацей, буду эма, – на адным дыханнi выпалiла Даша, сцiскаючы аберуч кубак, быццам грэючы аб яго пальцы.

– Гонiш? – не паверыла Таня.

– Праyда, – пацвердзiла Даша, i гэтулькi y яе позiрку было рашучай упэyненасцi, што Паyлоyская адразу паверыла пра не абы якi намер аднакласнiцы.

– Не зразумеюць, – сказала яна i сумна дадала: – Асаблiва калi ты y школу прыйдзеш у прыкiдзе эма.

– Ну, так, – кiyнула Даша, нiбыта згаджалася з песiмiстычным прароцтвам Паyлоyскай. – А чо такога? – Усё ж не хацела верыць у горшае. – Сяструха кажа, у iх там у Мiнску эма на эма, i нармальна.

– То y Мiнску! – заyважыла Таня. – У нас цябе зачмыраць. Той жа Хвалей першы пальцам стане паказваць, як на yродку.

– Ну i фiг з iм, – сказала Даша. – Эма – гэта ж крута, а галоyнае, не сумна. А то заплеснелi yжо yсе тут. Я i y чаце пазнаёмiлася з эма-дзяyчынкамi. Яны такiя цiкавыя, прыкольныя.

– Так табе па прыколу прыспiчыла y эма ператварыцца? – спытала Таня.

– Не, чаму. Мне вельмi блiзкiя матывы i лад жыцця эма.

– І схiльнасць да суiцыду ты таксама маеш?

– Навошта? – не зразумела Даша.

– Праехалi, – спынiла саму сябе Таня. – Твая справа. Што я цябе, адгаворваць буду? Шмоткi дзе будзеш браць?

– У пятнiцу сястра прыязджае. Я з ёй аб усiм дамовiлася. Яна i шмоткi прывязе, i пафарбуе мяне, – адказала Даша. – А y суботу я y новым вобразе прыйду на дыскач.

– Ну-ну, рэвалюцыянерка.

– Чаму адразу рэвалюцыянерка?

– А то хто ж?

– Ну клёва ж будзе, – настойвала Даша. – А як яшчэ выказаць уласнае «я»? Паказаць, што я асоба? Ты вось праз танцы свае самавыражаешся? Я буду праз эма-вобраз.

– Ды я ж не супраць, – усмiхнулася Таня. – Проста цяжка табе давядзецца y нашым балоце, хоць прыкольна будзе паглядзець на рэакцыю, асаблiва настаyнiкаy. А продкi твае што скажуць?

– Я думаю, iм увогуле пофiг, што са мной i як я жыву, – сказала Даша неяк сумна.

– Бывае, – уздыхнула Таня. – Такая ж фiгня, як са мной. Толькi мае не хаваюць гэтага.

– Дык што, мы сяброyкi? – вырашыла нарэшце напрамую спытаць Даша аднакласнiцу.

– Сяброyкi, сяброyкi, – запэyнiла Таня, якой таксама вельмi карцела з кiм-небудзь сакрэтнiчаць i каму-небудзь па-сапраyднаму даверыцца. Даша Белая – чым не варыянт? Да таго ж сама прапанавала сяброyства.

Эпiзод 3

Восень зарадзiла дажджы-кулямёты i расстрэльвала бесперапыннай залевай yсё жывое. Сцвярджала сябе, велiчна заяyляючы, што прыйшоy яе час i нiкому iншаму распараджацца на здабытай тэрыторыi не дазволiць. Аднак не yсе страшылiся восеньскай макрэчы. Маладосцi, верагодна, наогул невядома такое паняцце як «страх». Маладосць – безразважная i легкадумная, адчайна адважная i адзiная, хто здольны кахаць да самазабыцця, схiльная да самаахвяравання i подзвiгу, але не супраць атрымлiваць падарункi i прызы, адначасова жорсткая i лiтасцiвая, а яшчэ yлюбёнка смерцi i вайны. Нездарма Вiктар Цой калiсьцi распавёy усяму свету, што «война – дело молодых… лекарство против морщин». Бясстрашная маладосць не баялася восенi, яе саманадзейных прастуд i ангiн, таму што y сэрцы маладосцi жыла вясна, таму што маладосць i была вясной. І спынiць музыку восень таксама была не y сiлах. Як матылькi на яркае святло, на гукi музыкi iмкнулi юнакi i дзяyчаты, будучыя мужчыны i жанчыны. Менавiта музыка аб'ядноyвала iх разам. Хай бессэнсоyная i дурная, але такая неабходная y гэтыя некалькi гадзiн, вылучаных кiраyнiцтвам аддзела культуры пад дыскатэку, калi хлапчукi i дзяyчынкi, па сутнасцi, маглi не прыкiдвацца кiмсьцi, кiм павiнны былi быць у грамадстве, а заставацца самiмi сабой. Менавiта музыка валодала дарам надзяляць усiх i кожнага непасрэднасцю, а не прытворствам. Прытворствам жыццё забяспечвала напоyнiцу. Абсалютна розныя, i y сацыяльным становiшчы, i y разумовым развiццi, маладыя людзi, як цвярозыя, так i пад чаркай, не праходзiлi мiма, а абавязкова заходзiлi y танцзалы. Іх намеры былi розныя. Хтосьцi хацеy танчыць, хтосьцi адпачыць, хтосьцi пазнаёмiцца, хтосьцi сустрэцца з сябрамi, пакурыць, пабалбатаць, хтосьцi выпендрыцца i пабiцца, хтосьцi цалавацца не тоячыся… Нi восень, нi яе дажджы-кулямёты не маглi перашкодзiць моладзi заставацца моладдзю. Таму яшчэ а шостай вечара y суботу дыджэй Крол, вучань адзiнаццатага класа з Першай школы, сын дырэктрысы мясцовага Дома культуры, афiцыйна аформлены мамай як супрацоyнiк ДК па дамове падраду на паyстаyкi, завёy сваю «шарманку» так, што раздзiралiся калонкi «Алiса», i гук, якi вырываyся з дынамiкаy, як джын з бутэлькi, расцякаyся па yсёй Плошчы i ахiнаy сабой, забiваючы шум дажджу.

Паволi народ збiраyся. Прыходзiлi па адным, па двое, па трое, потым цэлымi кампанiямi заходзiлi y фае, але выходзiлi на ганак, чакаючы асноyны прыток, якi падцягваyся недзе а дзявятай гадзiне, калi цямнела. Цемра ж, як вядома, сяброyка моладзi. Але гэта не азначала, што нiхто не танчыy у фае Дома культуры, аздобленага пад танцпляцоyку. Жадаючых хапала, асаблiва з боку дзяyчат. Ім неабавязкова была прысутнасць хлопцаy пад хуткiя рытмы, яны нядрэнна спраyлялiся i без iх. Вось пад павольныя кампазiцыi iншая справа.

Даша прыехала на дыскатэку y машыне Цiмура, маладога чалавека яе сястры, якi абавязаны быy знаходзiцца побач i сачыць за парадкам, паколькi служыy у мiлiцыi i якраз прыйшла яго чарга дзяжурыць. Апроч мiлiцыi за парадкам, як правiла, назiралi вартаyнiк Дома культуры, хтосьцi з супрацоyнiкаy i хто-небудзь з настаyнiкаy. Гэту неабходнасць увяла мясцовая yлада пасля таго, як летась на падобным мерапрыемстве забiлi да смерцi аднаго хлопца.

Яе рыхтавалi да дыскатэкi, як Наташу Растову да першага балю. Сястра прывезла неабходныя рэчы, некалькi дыскаy з музыкай, якую меркавана слухалi эма, у чарговы раз запытала, цi канчатковае рашэнне Дашы змянiцца y эма, i yзялася за яе пераyвасабленне. Спярша пафарбавала Дашыны валасы y чорны колер i выстрыгла ламаны чубок, чорным лакам пакрыла пазногцi сястрычкi, потым адну пасму валасоy зрабiла ружовай, вочы i павекi багата апрацавала чорнай тушшу i касметычным алоyкам, вусны – бясколернай памадай. На ружовую y аблiпку футболку з доyгiм рукавом Даша апранула чорную маечку з чэрапам на грудзях, паласатыя чорна-ружовыя легiнсы нацягнула на ногi. Абулася y мацерчатыя ружовыя красоyкi. Завяршала yбор сапраyдная балетная пачка з ружовага газу. Дзе адшукала yсе гэтыя рэчы, сястра не прызналася. Верагодна, думала, што y Дашы чарговая блазнота. Сходзiць на дыскатэку, як на карнавал, i супакоiцца. Ну не магла ж сапраyды, напраyду, сястрычка так здурнець на эма! Гэта ж не Мiнск! Не зразумеюць кансерватыyныя жыхары правiнцыйнага, а таму спакойнага бытаyкладу, бунтоyнага, можна сказаць, учынку звычайнай дзяyчынкi. Дый на спад ужо iшоy у вялiкiх гарадах навамодны павеy. Старэйшая сястра не сумнявалася y тым, што Даша проста дзiвачыла i жадала спадабацца якому-небудзь хлопчыку, а якому, не казала, таму што y яе yзросце заyсёды нейкiя таямнiцы, па сабе ведала. Як бы там нi было, Цiмур высока ацанiy новы Дашын вобраз. Яму спадабалася, але ён палiчыy неабходным заyважыць, што да Хэлоyiна яшчэ далёка. Месяцам памылiлiся. Тлумачыць яму нiчога не сталi, сказалi, што Даша праз спрэчку так прыбралася.

Высадзiyшы яе ля yвахода y ДК, Цiмур ад'ехаy за будынак, каб нацешыцца блiзкасцю з Верай (так звалi Дашыну сястру).

Тыя, хто знаходзiлiся на вулiцы, на ганку Дома культуры, лiтаральна аслупянелi, убачыyшы Дашу. Яны нават не адразу зразумелi, што перад iмi менавiта Даша, а не хтосьцi iншы.

У Кастальцава i цыгарэта вывалiлася з рота, так уразiy хлопца яе знешнi выгляд.

– Прывiтанне, Кастальцаy! – мiнаючы яго, сказала Даша.