скачать книгу бесплатно
Я адчуваy, што яшчэ крыху, i дзяyчына сыдзе, каб ужо не вярнуцца нiколi. Так, я ведаy, дзе яна жыве, аднак наyрад цi тое веданне мне дапаможа, каб яе вярнуць, калi яна проста зараз сыдзе.
Я мусiy выбачыцца перад Насцяй. Выбачыцца неадкладна. Але раптам адчуy такi дзiкi пульсуючы боль у галаве, што не ведаy, куды ад яго падзецца. Здавалася, у маiм чэрапе ажыy самы сапраyдны вулкан, якi невядома адкуль узяyся, i штуршкамi выпiхваy лаву, гатовую вось-вось вывергнуцца праз дзiрку разам з мазгамi i крывёй. Я пачаy наразаць кругi вакол дзяyчыны, цi мне гэта проста мiрсцiлася, бо яна нерухома стаяла ля сцяны, ахоyвала яе ад мяне i спалохана пазiрала на тое, як я намагаyся садраць бiнты з галавы i кулакамi загнаць лаву y стойла, назад у вулкан, каб ён заткнуyся сваiм жа вырабам, замоyк, знiк, растварыyся на атамы…
Насця кiнулася да мяне, абняла так, нiбы хацела стаць мной, нiбы хацела yвесь той боль, што я адчуваy, пераманiць на сябе. І гладзiла па галаве.
– Цiшэй, цiшэй, я не хацела, – шаптала на вуха, – каб табе стала дрэнна. Прабач мяне, калi ласка!
Дзiyная справа, аднак шэпт яе, яе цяпло yтаймавалi боль да такой ступенi, што я падумаy: аглох. Цiшыня yзнiкла iдэальная. Праз якую чуyся кожны стук сэрца дзяyчыны y маю грудзiну, быццам сэрца яе прасiлася y госцi да майго. Я абняy яе таксама, прыцiскаy з такой моцай, склаyшы рукi y замок на яе спiне, што яна выдыхала паветра з мiжвольным стогнам. Выдыхала проста мне y твар, заплюшчыyшы вочы.
– Прабач, – загаварыy я тады, – прабач, я не хацеy, каб табе было дрэнна цi балюча.
– Мне не дрэнна, – расплюшчыла вочы дзяyчына. – І не балюча. Дрэнна табе.
– Ужо не, – запэyнiy я. – Боль збег як прусак, адно пабачыy цябе.
– Я такая страшная? – сумна yсмiхнулася Насця.
– Наадварот. Дзiвосная, – запярэчыy у адказ. – А боль i дзiвосы рэчы несумяшчальныя, таму боль заyсёды пасуе перад дзiвам, – дадаy.
– Прыгожа, – адзначыла з усмешкай Насця, – адразу бачна, што ты вершы пiшаш, – адзначыла не без iронii. – Але не рабi так больш.
– Як? – не зразумеy я.
– Не палохай мяне, – пазiрала вочы y вочы Насця. – Я ледзь стрымалася, каб не пабегчы па дапамогу за доктарам.
– Для мяне ты, як бачыш, найлепшы доктар, – мовiy я.
– Прыпынi, – не пагадзiлася Насця, але ход маiх думак ёй спадабаyся. – Можа, на свежае паветра выйдзем? – прапанавала.
Чаму б не? У любым выпадку не перашкодзiць. Таму мы yзялiся за рукi i спусцiлiся yнiз па лесвiцы. Выйшлi y фае якраз там, дзе гандлявалi кнiгамi, i вока маё асобна ад мяне, нiбы нябачная рука, зачапiлася за адну з кнiг на латку. Насця yважлiвым позiркам назiрала, як я yзяy кнiгу, як разгарнуy, як учытваyся y анатацыю, а потым паклаy на месца. Навошта я yвогуле спынiyся перад тым латком?.. Мабыць, спрацаваy умоyны рэфлекс: ён у мяне менавiта на кнiгi спрацоyваy безадмоyна. Але y той момант лепш бы ён не вытыркаyся.
– Колькi? – звярнулася Насця да гандляра – iнтэлiгентнага з выгляду, у акулярах, мужчыну сталага веку без двух пальцаy на адной руцэ. І я чамусьцi падумаy, што ён з якудзы. Дакладна з якудзы, вунь i рысы твару yсходняга паходжання. Толькi якудза адразаюць сабе пальцы за любую правiну. Гэты, вiдаць, збег, каб зусiм без пальцаy не застацца, куды падалей з Японii, апынуyся y Беларусi… Гандляр назваy кошт кнiгi на чыстай беларускай мове, што мяне яшчэ больш упэyнiла, што ён з якудзы. Іншаземцы, як правiла, валодалi мовай лепей за карэнных беларусаy i нiколi не саромiлiся размаyляць на ёй.
Насця адлiчыла грошы i заплацiла за кнiгу. Гандляр падзякаваy за набытак i пажадаy добрага дня ды прыемнага чытання, а яшчэ запрасiy заходзiць пры нагодзе iншым разам. Працягнула кнiгу мне. Гэта быy «Альтыст Данiлаy».
– Навошта ты? – нiякаваy я пад яе позiркам. – У мяне ёсць грошы.
– Справа не y грашах, – адказала дзяyчына. – Гэта падарунак. На памяць. Пра мяне. Будзеш чытаць i бачыць мяне перад вачыма y кожнай лiтары.
Вядома, з вялiкай удзячнасцю я yзяy падарунак, але словы, прамоyленыя Насцяй, насцярожылi, i я запытаy у яе:
– Ты ж не развiтваешся такiм чынам?
Яна абняла мяне.
– І не мар, – выдыхнула y твар.
Мы зноy узялiся за рукi i выйшлi на вулiцу, якая сустрэла нас амаль летнiм цяплом i парнасцю як перад дажджом, хоць неба не транслiравала нiводнага воблачка, вiсела над галавой гiганцкай сто разоy памытай прасцiнай, нерухомай i сумнай, падобнай на бальнiчныя. Даволi навязлiвае сонца – рэзкi кантраст з учарашнiм – увесь час наравiла прылашчыцца, бы хатняя кошка, таму давялося збегчы ад яго y цень i сесцi на лаyку пад разгалiстай старой таполяй. Сонца сапраyды невыносна сляпiла вочы i, парадокс, шукала цяпла пад пахамi людзей. Так, прынамсi, здавалася мне. Магчыма, яно прадчувала хуткi наступ халадоy з сезонам дажджоy.
– Ведаеш, – прамовiла Насця як толькi мы апынулiся на лаyцы, – чаму я не прайшла мiма цябе, калi ты ляжаy пад алычой, такi безабаронны, такi адзiнокi, у позе эмбрыёна?..
Мне здалося, у словах дзяyчыны хаваyся якiйсьцi падвох. Навошта яна раптам прыгадала тое, што я намагаyся забыць?..
– Навошта ты yзгадала гэта менавiта цяпер? – перасмыкнуy я плячыма, бо ад Насцiных слоy чамусьцi стала знобка.
– Табе непрыемна? – зiрнула яна на мяне yважлiва i адначасова быццам праз мяне.
– Прыемнага мала, – адгукнуyся я.
– Разумею, – пагадзiлася дзяyчына, – але мушу давесцi сваю думку да лагiчнага завяршэння, – настойлiва вымавiла.
Я напружыyся y прадчуваннi чагосьцi нядобрага.
– Не бойся, – заyважыла Насця мой стан, – нiчога кепскага пра цябе я не скажу, наадварот. – Яна памаyчала, быццам збiралася з духам, затым загаварыла зноy, а я yслухоyваyся y яе голас, як пёс, якога хвалiлi за нешта, але yсё адно ён не разумеy, за што. – Мяне yразiлi твае вочы. У iх было столькi болю i пакуты, але, тым не менш, выпраменьвалi яны дабро. Ад святла лiхтара, што лiлося зверху, свячэнне тваiх вачэй было настолькi насычаным i прыметным, што, здавалася, яго можна было пакратаць навобмацак. Твае вочы пахлi дабрынёй, ёю ж пахнуць i цяпер, – падсумавала яна.
– І хто з нас лепшы паэт?.. – азваyся я.
– Я не прэтэндую, – адказала Насця. – Тым больш да паэзii не маю нiякага дачынення i не хачу мець. Павер, у большасцi мужчын, у пагалоyнай большасцi вочы смярдзяць, я y гэтым больш-менш разбiраюся. Твае вочы не смярдзелi…
– Значыць, калi б смярдзелi мае вочы, – ты б прайшла мiма? – падумаy я yголас.
– Калi б твае вочы смярдзелi, – запярэчыла Насця, – ты б нiколi не трапiy пад тую алычу, ну а вершы дакладна б не пiсаy.
– Цiкава-цiкава, – прабубнiy я сабе пад нос.
– І таму я з табой, – выдыхнула дзяyчына, але y той жа момант паглядзела на гадзiннiк. Зноy у яе нейкiя справы! Не паспела прыйсцi – як ужо час некуды сыходзiць! Прыкметна занервавала.
– І таму табе зноy некуды трэба, – не стрымаyся яе yпiкнуць.
– Ты чытаеш мае думкi, – усмiхнулася Насця.
– Куды ты yвесь час знiкаеш? – патрабаваy я адказу. – Чаму штораз у розных вобразах прыходзiш, бы на маскарад?.. Што?…
Дзяyчына прытулiла свой указальны пальчык да маiх губ, маyляy, заткнi пэльку.
– Гэта… – задумалася, магчыма, над адказам, i з задумлiвым выглядам мовiла: – Гэта не мая тайна, Драцянян.
– Хто? – расплыyся ва yсмешцы мой твар.
– Ну, Драцянян, тры мушкецёры, Канстанцыя Банасье… Не чытаy? – узiралася y мой твар Насця i шчыра не разумела маёй весялосцi. – Што смешнага я сказала?
– Мо д’Артаньян усё ж, – паправiy яе.
– Д’Арт… пакуль вымавiш, званiтуе, – непрыгожа скрывiла твар Насця. – Імем, канешне, Бог узнагародзiy чалавека яшчэ тым…
– Гэта прозвiшча, – удакладнiy я.
– Тым больш. Карацей, усяму свой час, дамовiлiся?
– У мяне ёсць выбар?
– Выбар ёсць заyжды, герой-любоyнiк.
Насця паднялася з лаyкi. Я yскочыy следам за ёй, прытрымаy за руку. Яна наблiзiлася yсутыч, прыхiнулася, абвiла маю шыю рукамi i yзнагародзiла замест тлумачэнняy доyгiм жарсным пацалункам, ад якога я ледзь не павалiyся, бо закружылася галава. Што ж я за рахiт такi: ад усяго хiстае як дзьмухавец?..
Дзяyчына пацерлася пасля пацалунку сваiм носiкам аб мой, пацалавала яшчэ па чарзе мае вочы, сказала, што ёй сапраyды пара, але мы абавязкова неyзабаве сустрэнемся, i пайшла. Пайшла y нiкуды.
– Насця! – аклiкнуy я яе.
Яна спынiлася. Азiрнулася з пытаннем:
– Што?
Але не знерваваным цi незадаволеным. Пытанне дзяyчыны прагучала так, нiбы яна чакала, каб я аклiкнуy яе. Цi мне падалося?
Я iмклiва падышоy да яе, моцна прытулiy i пацалаваy. Вочы яе былi прыемна здзiyленымi.
– Я цябе забяру, калi выпiшышся, – раптам паабяцала.
– Куды? – машынальна запытаy я i сам жа адказаy за дзяyчыну: – Гэта не мая тайна, Драцянян, так?
– Люблю цябе, – прашаптала Насця i паспяшалася па сваiх таямнiчых i важных справах. А я… я проста закурыy, яшчэ не асэнсаваyшы як след тое, што дзяyчына мне прашаптала.
На чарговай перавязцы з мяне знялi бiнты i больш iмi не абцяжарвалi галавы. Апрацавалi нечым халодным, папырскалi на рану, рыхтык у цырульнi, сказалi, што, хутчэй за yсё, праз тыдзень выпiшуць, як толькi праколюць стандартны набор уколаy. Я вярнуyся y палату, уладкаваyся на ложку з кнiгай, падоранай Насцяй, аднак не чыталася. Як i прадбачыла дзяyчына, замест лiтар перад вачыма yвесь час мiльгаy яе твар, падмiргваy, усмiхаyся, абяцаy нешта салодкае i смачнае, пра што я нават баяyся думаць, але сны тыя думкi бессаромна ажыццяyлялi. Чым мы толькi з Насцяй не займалiся y маiх снах! Калi б распавёy ёй – адназначна адгроб напоyнiцу б. Ну, па-першае, рабавалi банкi па прыкладу Боннi i Клайда, адно што замест машыны y якасцi сродку перасоyвання выкарыстоyвалi матацыкл, якiм Насця нядрэнна кiравала. Нiводная мiлiцэйская машына не магла дагнаць нас. Насця так любiла хуткасць, а хуткасць – яе, што пагоня апрыёры не мела нiякага сэнсу. Да таго ж, у выпадку блакавання дарогi, матацыкл узлятаy i праносiyся панад мiлiцыянтамi (такiмi смешнымi з мiжвольна задранымi yгару галовамi) вiхурай ды iмчаy сабе далей, пакiдаючы пераследнiкаy закатанымi y пыл, бы y дыван. Па-другое, даследавалi закiнуты i занядбаны востраy пасярод акiяну без анiякага следу людзей i цывiлiзацыi. Вучылiся мове птушак i звяроy. Асаблiва пасябравалi з iльвамi, ваyкамi ды малпамi. Па-трэцяе, апынулiся на нейкую трасцу y кратэры Марса, з якога ледзьве выбралiся на безжыццёвую чырвоную паверхню планеты ды yцякалi ад туземцаy, але не yцяклi. Зрэшты, нiчога страшнага з намi потым не адбылося, бо нас прынялi за багоy i пакланялiся з вялiкай пачцiвасцю. Не, усё ж страшнае затым магло б адбыцца. Нас бы з’елi, як з’елi Кука, калi б я не прачнуyся. Па-чацвёртае, Насця раптам апыналася Канстанцыяй Банасье, а я Драцянянам, менавiта Драцянянам i нiкiм iншым, ды ратаваy яе ад гвардзейцаy кардынала i Мiледзi, нейкiм дзiвам апынуyшыся y савецкiм фiльме пра трох мушкецёраy. Чаму, дарэчы, трох, калi iх было чацвёра? Аyтар лiчыць не yмеy? Цi проста «Чатыры мушкецёры» не гучыць гэдак, як «Тры мушкецёры»? Смешна было назiраць за гвардзейцамi i Мiледзi, якiя супрацьстаялi не адно Баярскаму i Алфёравай, але яшчэ i нам з Насцяй, улiчваючы той факт, што Атос, Партос i Арамiс заставалiся нязменнымi. А вы што падумалi? Напэyна, разлiчвалi на эратычныя падрабязнасцi, хаця б у сне, з дэталёвымi апiсаннямi любоyных уцех? Я б таксама не супраць такiх падрабязнасцяy, але да падобных глупстваy у той перыяд жыцця мозг мой, вiдаць, яшчэ гатовы не быy. Адурманены сентыментальна-рамантычным чытвом, якiм я не шкадуючы пiчкаy яго, мозг нiчога iншага i не мог мне прапанаваць, тым больш пашкоджаны, бы камп’ютарная праграма. Зрэшты, не чыталася яшчэ i таму, што рука мая цягнулася i цягнулася, муляла яе нясцерпна, да раны на галаве, каб мацаць яе, кранаць, зноy мацаць i так да бясконцасцi. Да таго ж яна часалася. Пад бiнтамi не так адчувальна, а без бiнтоy… хоць рукi бяры ды адсякай i станавiся як дрэвы, што нерухомымi помнiкамi самiм сабе стаялi yздоyж праспекта з адсечанымi зверху данiзу галiнамi. Іх яшчэ, быццам магiлкi, памясцiлi кожнае y асобную аградку ды пафарбавалi яе y чырвона-зялёныя колеры.
Увагнутасць пад рукой уяyлялася yвагнутасцю y яйку. Прынамсi навобмацак. Зрэшты, па вялiкiм рахунку, параyнанне амаль дакладнае. Альбо бiльярдны шар з адбiтым кавалачкам. Таксама нядрэннае параyнанне. Пра наступствы, якiя пагражалi y будучым майму здароyю, я не задумваyся. Наадварот, хацеy хутчэй выпiсацца i сустрэцца з Насцяй на прасторах, як пiсаy класiк, жыцця. Будучыня мяне не палохала, бо мяне любiлi. Я не памылiyся, калi пачуy Насцiны словы пра любоy. Я чуy iх дакладна. Яны мне не прымроiлiся, не пачулiся, бо хацелi пачуцца. Я iх не прыдумаy. Насця выразна прамовiла iх сваiм кiношным, так, менавiта кiношным голасам, сваiмi вуснамi, якiмi да гэтага цалавала мяне, салодкiмi i гарачымi, як гарачы шакалад. А я yтрэскаyся y яе з першага позiрку па самыя вушы, па самыя мае вушастыя вушы, якiх саромеyся yсю дарогу i хаваy пад доyгiмi валасамi, з-за чаго паходзiy на дзяyчынку i з дзяyчынкай мяне часта блыталi, асаблiва y дзяцiнстве.
Яна мне патэлефанавала. У бальнiцу. На дзяжурны пост, якi знаходзiyся акурат насупраць маёй палаты. А другой гадзiне ночы. Дзiyна? Яшчэ як. Неверагодна? Але факт.
Пасля адбою я хутка заснуy, ды прачнуyся а палове другой ночы. Зноy заснуць не атрымлiвалася, бо y сне я склаy верш, прысвечаны Насцi, якi нават паспеy назваць «Калыханка для каханай». Каб не забыць, яго неадкладна патрабавалася запiсаць, бо на памяць асаблiва спадзявацца не выпадала. Вось жа парадокс, я мог запомнiць i памятаць цi не yсё жыццё твары, назвы вулiц i гiстарычныя даты, але нiводнага свайго верша, напiсанага yласнаручна, не памятаy. Іх, каб дзе-небудзь урачыста прачытаць з гонарам узiраючыся y вочы слухачоy i гледачоy, а не y паперку y трымтлiвай руцэ, даводзiлася завучваць, як у школе. У падобныя моманты шчыра зайздросцiy Ясенiну, якi памятаy кожны напiсаны iм верш.
Радкi, складзеныя y сне, я паyтараy адзiн за адным, але адчуваy: калi засну – абавязкова забуду i зранку не yзгадаю анi лiтары. Верш падаваyся прыстойным i, чаго yжо прыбядняцца, удалым, тым больш непасрэдна адрасаваным той, каму карцела яго прачытаць проста зараз.
Я саскочыy з ложка, апрануyся i выйшаy на калiдор. Дзяжурны пост, асветлены настольнай лямпай, сустрэy маyклiвасцю i адсутнасцю за сталом медсястры. Дзе яна магла быць мяне не цiкавiла. Я нават узрадаваyся, што яе не было. Сеy за стол, узброiyся асадкай, што быццам чакала мяне памiж старонак бальнiчнага журналу, разгорнутага, зноy жа як спецыяльна, чыстымi да мяне лiстамi. Я меy, вядома, нататнiк, якi спаy, як i yсё вакол, у кiшэнi скуранцы пад матрацам, але yзгадаy пра яго yжо на калiдоры. Не вяртацца ж за iм, бо кожная секунда здавалася каштоyнай i любы лiшнi рух пагражаy майму вершу кануць у нябыт.
Запiсваy хутка. Каб нiчога не забыць. Потым некалькi разоy перачытаy, дзе-нiдзе паправiy недакладнасцi. Як толькi адкiнуyся спiнай на спiнку крэсла з пачуццём годна выкананай справы, зазванiy тэлефон. Я яшчэ падумаy: вось бы гэта была Насця… Думка бязглуздая, натуральна, i, тым не менш, штосьцi мне падказвала, што я павiнен падняць слухаyку.
– Алё, – сказаy я y трубку, але, па-мойму, выйшла так, быццам злодзей вырашыy адказаць на тэлефанаванне, што знянацку перашкодзiла яго прафесiйнай дзейнасцi y якой-небудзь заможнай кватэры.
– Я ведала, што гэта будзеш ты, – агаломшыy мяне Насцiн голас. Тое, што яна пазнала мой голас, не здзiвiла. Ён пазнавальны адразу, хоць менавiта з-за яго я не паступiy вучыцца на актора. Таксама парадокс, пазнавальны голас, якi, аднак не падыходзiy пад стандарты акторскiх галасоy у прыёмнай камiсii Акадэмii мастацтваy. Безэмацыйны, безжыццёвы, манатонны, мёртвы. Гэтымi чатырма словамi забiлi маю мару стаць акторам на yступных iспытах у тэатральную вну. Ім там, вядома, лепш бачна цi чутна збоку, не бiцца ж было з iмi. Таму я паступiy вучыцца на паэта, як Шукшын. З тым адрозненнем, што той прыехаy якраз мэтанакiравана з Алтая y Маскву вучыцца на паэта, але паступiy у вынiку на рэжысёра. – Не спiш? – як нiчога нiякага запытала дзяyчына.
– Так, – пацвердзiy я. – А ты?
Што за бязглуздае пытанне? Вiдаць, з-за разгубленасцi, i нечаканасцi, i неверагоднасцi…
– Як бачыш, – адказала Насця. – Цi, лепш, як чуеш, – удакладнiла.
– Нешта здарылася? – задаваy я дурацкiя пытаннi.
– Не, – адгукалася дзяyчына, – проста раптам захацелася пачуць твой голас, пачуць цябе, – прызналася. – Мо засну пасля. Скажы што-небудзь харошае, – папрасiла.
Голас яе быy цi здаваyся стомленым. Быццам яна адпрацавала дзве змены запар на цагельнi y гарачым цэху.
– З табой дакладна yсё добра? – непакоiyся я.
– Цяпер добра, – з выдыхам адказала Насця. – Калi ты побач хаця б голасам. Абдымi мяне iм.
І я пачаy чытаць ёй верш, толькi што запiсаны y бальнiчны журнал:
Вечар,
Не забудзь пра плечы,
Што я параyнаy з шаyковай гладдзю белiзны.
Плечы,
Масянжовы вечар,
Маёй мiлай панi добрай ласкай атулi.
Ветрам,
Стомленым паэтам,
Зазiрне y вокны па табе мой неспакой.
Стомленым паэтам
Ветла
Вецер узгадае y вокнах голас мой.
Шпажнаю
Хадой адважнай
Дождж прадэкламуе вершамi радкi.
Быццам
Бы апалым лiсцем
Яны дакрануцца да тваёй шчакi.
Проста
Зразумеy я штосьцi
У квадраце тыдняy, у акружнасцi начы…
Восень.
У гадзiнаy восем
Ранiцы халоднай ты мяне прыснi.
Пасля непрацяглай паyзы Насця прамовiла:
– Прыгожа. Праyда, плячэй маiх ты не бачыy яшчэ, хоць параyнанне слушнае.
– Я верш гэты напiсаy перад самым тваiм званком, – паспяшаyся пахвалiцца.