скачать книгу бесплатно
– У перспектыве, – падсунулася Насця блiжэй i чамусьцi пакратала мае вушы, якiя тырчалi, бы лакатары. – Вушасты якi! – адзначыла, але не здзеклiва, а неяк задуменна. – Цi ты супраць? – зноy нечакана агаломшыла пытаннем.
– Я? – перапытаy.
– Не, я, – выдыхнула паветра yбок дзяyчына, быццам дым пасля зацяжкi цыгарэтай. – Рада бачыць цябе, кажу, у добрым здравii. На вось, – палезла y сумачку, дастала пропуск у Дом друку i працягнула мне, – гэта тваё. Газету занесла, у рэдакцыю патэлефанавала, паведамiла пра цябе, – адчыталася. – Супрацоyнiкi табе спачуваюць i жадаюць хутчэйшага адужвання i вяртання y калектыy. – Памаyчала i дадала: – Я таксама.
– Ты – цуд, – iнакшых словаy, каб аддзячыць, не знайшоy.
– Я ведаю, – задаволена yсмiхнулася дзяyчына. Затым твар яе спахмурнеy i яна сказала паyшэптам: – Тут чуткi да мяне дайшлi, што y цябе было сэрца спынiлася. Што бачыy, не падзелiшся?
– Ды нiчога, – неахвотна адказаy я, бо сапраyды нiчога не бачыy, а мо проста не памятаy.
– Зусiм нiчога? Нiякiх тунэляy цi белага святла?.. – не верыла Насця.
– Не, – расчароyваy я яе на роyным месцы. – Хаця, – трэба было нечым здзiвiць дзяyчыну i я вырашыy здзiвiць, – штосьцi альбо кагосьцi, хутчэй, бачыy.
Сказаy i замоyк. Нагнятаy паyзу i нецярпенне пачуць працяг.
– Ну i каго… Бога? – зрабiла Насця спробу yгадаць.
– Не, – адказаy я адмоyна, – лепш.
– І каго ж?
– Цябе.
– Мяне?! – не паверыла Насця, але ёй, напэyна, хацелася, паверыць у тое, што я казаy. – І што я рабiла?
– Клiкала мяне за сабой.
– Праyда?
– Праyда. І яшчэ рукой махала, каб паказаць шлях, куды мне рухацца, каб не застацца там, дзе цябе няма.
– Гэта… я… магу, – мовiла Насця марудна праз iнтэрвалы. А затым выпалiла: – Ды хлусiш ты yсё! У вас, журналiстаy, у крывi хлусiць.
– Я не журналiст, – рашуча запярэчыy.
– А хто ж тады?
– Паэт.
– Хто?
– Вершы пiшу.
– Тады тым больш.
Узнiкла нялоyкая паyза, бы прусак прабег памiж намi.
– Але добра, што ты вершы пiшаш, – прамовiла затым дзяyчына. – Пачытаеш?
– Цяпер? – спалохаyся чагосьцi я.
– Не, не цяпер, – адмовiла Насця i з заклапочаным выглядам зiрнула на гадзiннiк. – Цяпер мне трэба па справах. Але iншым разам абавязкова! – абнадзеiла.
– Ты яшчэ прыйдзеш? – дакрануyся я да яе далонi з замерлым сэрцам.
– Ну канешне! – супакоiла дзяyчына. – Нават не сумнявайся!
Яна паднялася з ложка, наблiзiлася да мяне yсутыч, нахiлiлася i пацалавала y губы, доyга i соладка.
– Гэта каб ты не сумняваyся, – патлумачыла пасля. – Лопай пакуль вiтамiны. І да сустрэчы!
Насця наблiзiлася да дзвярэй, падмiргнула, як пiратка, i сышла, а y маёй галаве адразу ж успыхнулi вогнiшчам рыфмаваныя словы:
Дыягназ кахання паставiла восень
Пячаткаю вуснаy на аркушы зносiн:
Дэфект спаткання на свежае ране
Адкрытага пералому кахання.
У полiэтыленавым пакунку з аблiччам Курта Кабэйна па баках, прынесеным Насцяй, я выявiy гронку бананаy, пяць вялiкiх насычаных чырванню яблыкаy, якiх з’есцi, здавалася, тое самае, што yчынiць злачынства, бо выглядалi яны як шэдэyры сусветнага мастацтва, i лiтровую каробку апельсiнавага соку. З бананамi адбылася цэлая гiсторыя цi, лепш, спецаперацыя. Калi б не сусед, якi са свайго ложка ва yсе вочы пазiраy на гасцiнцы, што я выклаy з пакунку на тумбачку, напэyна, шляхам памылак i спроб я б неяк зладзiy з экзатычнымi фруктамi: разабраyся б пакрысе, якiм чынам iх ядуць. Зразумела, я ведаy, што такое бананы, але нiколi раней блiзка з iмi не сутыкаyся, тым больш не каштаваy. А выглядаць iдыётам у вачах суседа, як баяры Пятроyскiх часоy, калi ён прывёз з-за мяжы y Расiю бульбу, i тыя елi яе сырую ды неачышчаную ад шалупiння, не хацелася. Я прапанаваy суседу пачаставацца i працягнуy гронку з бананамi. Ён ахвотна адламаy адзiн з iх, самы вялiкi, зацiснуy памiж ног i здаровай рукой спрытна распячатаy плод, бы абабраy кукурузу. Усё ж iдыётам пабыць я паспеy, бо, паyтараючы за суседам, упэyнены, што yсё раблю правiльна, таксама зацiснуy адзiн з бананаy памiж ног. Сусед рагатаy гэдак, што ледзь паyторна не зламаy шыю пад бандажом. Спачатку я пакрыyдзiyся на яго смех, мяне нават кiнула y чырвань, як рака y кiпенi, аднак у вынiку рассмяяyся таксама. Сам жа вiнаваты. Лепш бы запытаy проста, язык не адняyся б.
Ён пасля пакеплiваy з мяне. Распавёy пра здарэнне жонцы, якая наведвала яго штодня. Яна не смяялася, усмiхалася куткамi вуснаy, з-за чаго на шчоках гарэзавалi ямачкi, азараючы яе твар незямным святлом. Здавалася, перажывала яна за мужа больш, чым ён за сябе, уздыхала цяжка, праyда, так, каб ён не пачуy. Прыносiла больш хатняй ежы, баршчы y судках, катлеты. Што з iм потым сталася, я не ведаy. Наступным днём мяне перавялi y агульную палату, бо загойвалася yсё як на сабаку (малады здаровы арганiзм, бла-бла-бла, нiводнага сур’ёзнага пашкоджання yнутраных ворганаy i yсе косткi цэлыя: бiць не yмееце, рахiты. А за дзiрку y галаве адкажаце! Памяць у мяне фатаграфiчная, таму я памятаy твар кожнага), i больш яго не бачыy.
Апынуyся я y палаце на восем чалавек. У ва yсiх чмт, усе як партызаны з перабiнтаванымi галовамi, у некаторых складаныя пераломы рук цi ног. Зрэшты, нейрахiрургiчны паверх, калi пройдзеш iм уздоyж i yпоперак, чым я скарыстаyся адразу ж, каб размяць ногi, цалкам складаyся з падобных бедалаг, улiчваючы некалькi жаночых палат.
Праваруч ад майго ложка, пад акном, ляжаy вахцёр Купалаyскага тэатра, хударлявы паважанага веку стары, якога збiлi гопнiкi на бязлюднай чыгуначнай станцыi Гай, калi ён чакаy апошнюю электрычку, каб вярнуцца з лецiшча y Мiнск. Папрасiлi закурыць па кананiчным законе iмбецылаy, далей па сцэнару, таксама yсiм вядомым. Забралi грошы, прадукты, параiлi хутчэй здохнуць, бо да старасцi жыць – сябе не паважаць. Ён не разумеy, чаму так сталася, за што яго збiлi, бо нiколi за yсё жыццё не сутыкаyся з гвалтам у свой бок. А тут падлеткi… Сiлу няма куды дзяваць, дык выпрабоyвайце яе на сабе падобных… Ён распавядаy пра тэатр, актораy з такой далiкатнасцю, нiбы тыя з’яyлялiся недатыкальнымi небажыхарамi i нагадваy мне чамусьцi, чым больш распавядаy, дварэцкага y заможным арыстакратычным катэджы дзе-небудзь на поyднi ЗША.
Леваруч суседнiчаy з кiроyцам маршрутнага аyтобуса з Серабранкi y Малiнаyку i назад, прычым па дарозе аб’язджаy яшчэ купу мясцiн, уключаючы Трактарны. Ён быy, што называецца, свой хлопец, душа кампанii i yлюбёнец дзяyчат. Яны бегалi за iм табунамi. І ён не манiy. На свае вочы бачыy, як да яго штодня прыходзiлi дзяyчаты, увесь час розныя. З-за адной з iх i перакулiyся апошнiм рэйсам перад тым, як трапiць у бальнiцу. Думаy, хоць тут адпачне ад залiшняй жаночай увагi, ды дзе там.. Але вiдавочна яна, увага жаночая, яму падабалася. І да кожнай жанчыны ён знаходзiy патрэбныя словы, i кожную ашчаслiyлiваy. Гэтаксама часта, як дзяyчаты, да яго прыходзiлi мiлiцыянты. Усё марылi зрабiць вiнаватым у наyмыснай шкодзе дзяржаyнай маёмасцi. Ён нiчога не падпiсваy i адмаyляy сваю вiну катэгарычна. «Хай паходзяць, – казаy, – iм карысна». Менавiта ён пасля абеду наступнага дня паведамiy, што гэтым разам мiлiцыянты да мяне. Яго нават падкiдала ад узрушэння, што мiлiцыя цiкавiцца не адно iм.
Следчы прыйшоy адзiн, без аховы. Такi ж прыгожы, упэyнены y сабе валадар свету i сваёй правасцi, з чорнай тэчкай пад пахай. Прапанаваy спусцiцца yнiз у фае, бо мне yжо было можна, каб без лiшнiх вушэй абмеркаваць нашу агульную справу.
Фае, прасторнае i вялiкае, як ладная спартовая зала, сустрэла нас халоднай абыякавасцю. З большай цiкавасцю, але, думаю, не на шмат, яно пазiрала y шкляныя сцены з уваходнымi параднымi дзвярыма, што аддзялялi яго ад вулiчных шумоy i руху. Пад шклом на адмыслова пастаyленых туды крэслах варушылiся нешматлiкiя наведнiкi ды тыя, да каго яны прыйшлi. Леваруч ад уваходных дзвярэй i yсутыч да супрацьлеглай сцяны месцавалiся некалькi шапiкаy, у якiх прадавалi фрукты, сокi, печыва, слодычы, беляшы i чабурэкi, а таксама кнiгi з латка. Праваруч ад уваходных дзвярэй на сцяне збоку вiселi таксафоны, якiя займалi яе амаль усю. Шапiк белдруку, адзiнае месца, дзе можна было набыць тэлефонную картку, каб праз яе скарыстацца гэтымi таксафонамi, знаходзiyся за межамi бальнiцы на тэрыторыi транспартнага прыпынку, на якiм таксама гандлявалi фруктамi i гароднiнай.
Мы паселi y крэслы памiж дзвярыма i таксафонамi. Акрамя нас нiкога больш у выбраным для размовы следчым крыле не назiралася.
– Паслухай, – пачаy ён, – твая справа вiсяк, разумееш? – i з надзеяй, што я yсё разумею i пайду яму насустрач, утаропiyся y мой твар.
– Не, – катэгарычна адмовiy я. Не са зла, натуральна, бо сапраyды не разумеy, хоць следчы, па сутнасцi, меy рацыю.
– Ты ж не помнiш нiчога, – нагадаy ён.
– Хто вам сказаy? – абурыyся я шчыра.
– Ты ж i сказаy, – ухмыльнуyся нядобра следчы.
– Праyда?
– Крыyда. Не прыдурвайся, – асадзiy. – Дык помнiш цi не? – запытаy.
– Помню, – прызнаyся я.
– Дык чаму не сказаy нiчога, калi першы раз я прыходзiy? – незалюбiy следчы.
– Не мог, – адказаy я.
– І чаму ж ты не мог? – цярпенне следчага вiдавочна трымалася на валаску.
– Бо адзiн з тых, хто мяне збiy, прыйшоy разам з вамi, – вырашыy я чамусьцi раптам, была – не была, распавесцi як ёсць.
– Прыдумваеш па ходзе? – не паверыy мой суразмоyца.
– Вось таму i сказаy, што нiчога на помню, – буркнуy я тады.
– Значыць, збiлi цябе супрацоyнiкi мiлiцыi? – перавёy дыханне следчы.
– Значыць, – кiyнуy я.
– За што?
– Здагадайцеся з трох разоy.
– Не наглей, – асадзiy мяне следчы. – Я пытанне задаy.
– Нi за што.
– Так не бывае.
– Бывае. Я кожнага з iх запамятаy на yсё жыцё.
– Ну, дапусцiм, твая праyда, – раптам перамянiy стыль размовы следчы. – Твае дзеяннi? Пiсаць заяву будзеш на iх? Дапусцiм, напiсаy, – адказаy за мяне i працягваy далей: – Дапусцiм, апазнаy, распачалося следства. Ведаеш, чым яно скончыцца? Цябе пасадзяць, а яны апынуцца ахвярамi, якiм ты ж яшчэ будзеш выплочваць кампенсацыю за маральную шкоду i паклёп на супрацоyнiкаy органаy пры выкананнi. А ведаеш, чаму менавiта так усё i адбудзецца? Таму што ты нiхто, зваць цябе нiяк i закрыць цябе прасцей, чым разбiрацца ды шукаць iсцiну там, дзе яна нiкому непатрэбна. Да таго ж твае крыyднiкi столькi пра цябе насачыняюць на судзе, што пасля нiколi не адмыешся, калi yвогуле выйдзеш на волю.
– Таму я i не помню нiчога, – падсумаваy я яго тыраду.
– Давядзецца yспомнiць, – дастаy з тэчкi следчы аркуш паперы з загадзя напiсаным тэкстам на iм. – Азнаёмся i распiшыся, – працягнуy мне.
Мне прапаноyвалася падпiсацца пад тым, што я yпаy i yдарыyся аб камень. Нават смешна стала. Гэта аб якi ж мне трэба было yдарыцца камень ды яшчэ так удала yпасцi, каб прадзiравiць галаву, ушчэнт раструшчыць костку y чэрапе ды безлiч гематомаy абрысцi на целе!..
– Правяраць нiхто не будзе, – мовiy следчы. – Ты падпiсваеш, справа закрыта. Ты спiш спакойна, i нам добра.
– І ордэн вам за паспяхова раскрытае… – крыва yсмiхнуyся я.
– Ордэн не ордэн, адным галаyным болем менш, – неяк асуджана yздыхнуy следчы.
– Дык iшлi б з ментоyкi, каб галава не балела, – прабурчэy я.
– Куды? – чамусьцi yхапiyся ён за мае словы.
– З вашай знешнасцю. У кiно, – адказаy я на поyным сур’ёзе i падпiсаy яго лiпу.
Праз колькi часу аднойчы я пазнаy свайго следчага y адным з персанажаy ментоyскага серыялу, на якi выпадкова патрапiy па НТБ. Ён граy вядучую ролю, як потым высветлiлася. Курсiраваy з серыяла y серыял, прычым граy адмоyныя ролi, не мiлiцыянтаy. Чувак рэальна сышоy з мiлiцыi, паехаy у Маскву, паступiy вучыцца акторскай прафесii, ды не абы куды, а y школу-студыю МХТ, i нiводнага разу не пазначыy нiдзе, не агучыy у бiяграфiчных дадзеных сваёй датычнасцi да беларускай мiлiцыi y мiнулым. Былыя саслужыyцы яго, напэyна, зайздросцяць па-чорнаму i цiха ненавiдзяць. Зрэшты, падобнага кшталту эпiзоды y жыццi актора толькi на карысць. Вунь Ігар Пятрэнка паyтары года пад следствам, яшчэ столькi ж у псiхушцы, а затым яшчэ восем гадоy умоyна атрымаy за групавое забойства па малалетцы. Гэта ж Кландайк для фанатаy i журналiстаy, дый для самога актора, каб «не зарасла народная трапа» раней часу.
Следчы сышоy. Я пазiраy яму y спiну праз шкло аконнай сцяны, бы yслед караблю, якi знiкаy у бязмежнай прасторы акiяну, у бязмежнай прасторы кастрычнiцкай восенi, што не паyторыцца нiколi i, тым не менш, абавязкова паyторыцца, бо яе нязменнасць, надыход i сыход у некiм спланаваны i акрэслены тэрмiн – непазбежная дадзенасць, у якой толькi мы выпадковыя пасажыры. Яна нi калiва не стане напружвацца, каб хаця б запомнiць нашы iмёны. Бо навошта? У адрозненне ад яе, зрэшты, як i астатнiх пор года, якiя заyжды yваскрасаюць птушкамi фенiкс, дэкларуючы пра неyмiручасць, чалавек падобным пахвалiцца не можа. Яго сыход канчатковы i абскарджанню не падлягае. Таму i напружвацца, каб некага запомнiць, не мае сэнсу, праyда, восень? Цякучка жыццяy навокал для яе, напэyна, атаясамлiвалася з цякучкай кадраy на якiм-небудзь буйным прадпрыемстве цi на вайне.
Але жыццё працягвалася, як бы легкадумна я да яго не адносiyся б. Чаму легкадумна? У 19 гадоy, што б з табой не здарылася, у смерць як такую паверыць было цяжка, хутчэй як у гульню. Альбо yвогуле iгнараваць яе прысутнасць бы зачмыранага задрота y школе на «камчатцы» (у кожным класе, не сумняюся, падобныя бедалагi мелiся). Натуральна, смерць не бедалага, аднак пераканаyчыя малюнкi шматлiкiх мастакоy у адваротным не пакiдалi ёй анiводнага шансу на паразуменне. Чаму я yзгадаy пра яе? Напэyна, з-за жыцця, да якога яна вечна чаплялася як пабiрушка. Жыццё ж усмiхалася ва yсе 32 i клiкала на пiва, якому я аддаваy перавагу y кампанii сяброy, а сябры каторы дзень нiчога пра мяне не ведалi i ламалi галовы, куды я падзеyся. У кiшэнi скуранкi засталiся тэлефонная картка i невялiкi нататнiк, куды я запiсваy не адно вершы, але i тэлефонныя нумары, да прыкладу, рэдакцыi часопiса «Першацвет». Менавiта праз «Першацвет» i можна было нагадаць пра сябе. Куртка знаходзiлася y гардэробнай (верхняе адзенне з астатнiмi рэчамi не вярталi) для пацыентаy, куды я i накiраваyся. Пасля таго, як мне выдалi скуранку, накiнуy яе на плечы, намацаy адно пачаты пачак цыгарэт i адчуy нясцерпнае жаданне курыць. Выйшаy на вулiцу, закурыy. Першая ж зацяжка ледзь не павалiла з ног, хiтнула так, быццам апынуyся на борце рыбацкай шхуны y шторм. Другая прыцiснула да сцяны, бо iнакш бы дакладна павалiyся. «Ты ж сяброyка мая, – звярнуyся я да цыгарэты, – што ты робiш? Не хочаш сябраваць, так i скажы». На трэцюю зацяжку yжо рашыцца не рызыкнуy, кiнуy цыгарэту y сметнiцу i вярнуyся y фае па сценцы. Прысеy перадыхнуць. Наyродзе стала лягчэй. Тады рушыy да таксафонаy, спынiyся побач з адным i затэлефанаваy у «Першацвет». Слухаyку падняy Алесь Герасiмавiч Масарэнка (галоyны рэдактар часопiса i старшыня лiтаб’яднання пры iм, дзе па панядзелках збiралiся маладыя айчынныя творцы, пра якiх мала хто ведаy i мала хто адносiyся сур’ёзна з-за iх, натуральна, маладосцi, што, тым не менш, нiкога з моладзi не бянтэжыла), каму ж яшчэ, бо менавiта ён сядзеy заyжды побач з тэлефонам. Яму я i распавёy пра месца свайго знаходжання ды папрасiy, каб пры нагодзе iнфармацыя гэтая трапiла да маiх сяброy, больш за тое, братоy па крывi Янкi Лайкова i Паyла Гаспадынiча.
З Янкам мы пазнаёмiлiся y яго на радзiме, калi паэтычным дэсантам з «Першацвету» прыязджалi на выступ у школу, дзе дырэктарам быy Янкаy бацька, якi, мiж iншым, стварыy на базе школы yнiкальны лiтаратурны музей, а з Паyлам у адзiн з панядзелкаy напрыканцы лета. Замацавалi ж сяброyства некалькiмi «Вермутамi» на канцэрце «Рок супраць СНІДу», што адбыyся напачатку верасня y Парку Чалюскiнцаy. Ну а пабраталiся y кватэры вялiкага беларускага паэта Анатоля Сыса, гасцямi якога бывалi нярэдка. Пакуль Сыс гатаваy юшку на кухнi, мы y адзiным пакоi кватэры паэта i вырашылi паклясца на крывi y вечным братэрстве як тыя мушкецёры. У мяне з сабой якраз аказаyся нож (знайшоy неяк на вулiцы ды цягаy увесь час з сабой на нейкую трасцу, вось i прыгадзiyся), якi нажом, шчыра кажучы, цяжка было назваць. Вастрыё у iм адсутнiчала цалкам, абодва бакi ляза yяyлялi yзгоркi, 20 узгоркаy з аднаго боку, 20 з другога. Вось гэтымi yзгоркамi мы раскалупалi свае далонi i лiнii, па якiх тыя праходзiлi, выпацкалiся y крывi i змяшалi тую кроy памiж сабой дотыкамi далоняy адна да адной. Сыс, калi пабачыy, што мы нарабiлi, ахрысцiy нас прыдуркамi, пагнаy, як бараноy, у ванны пакой, але шчаслiвейшых людзей на зямлi, напэyна, у той момант не iснавала. Таму i не дзiyна, што менавiта на кнiжцы Сыса «Пан Лес» Янка, даведаyшыся пра маё знаходжанне y бальнiцы, запiша нумар тэлефону нейрахiрургiчнага адзялення 9-й бальнiцы i нумар маёй палаты пасля тэлефанавання y даведачную, на yнутраным баку яе задняй вокладцы.
Насця не прыходзiла трэцi дзень. Я сумаваy па ёй i злаваyся на яе з не меншай сiлай, чым сумаваy. Мне не хапала прысутнасцi дзяyчыны як паветра, ды, тым не менш, усё ж дыхаy. Дыхаy напоyнiцу, прагна i з эгаiстычным пачуццём уласнай вартасцi ды значнасцi насуперак словам следчага пра тое, што я нiхто i зваць мяне нiяк. Памыляецеся, «грамадзянiн начальнiк», так звычайна звярталiся y фiльмах да супрацоyнiкаy мiлiцыi прынiжаныя i пакрыyджаныя iмi, мая асоба яшчэ як патрэбна гэтаму свету i гэтай краiне, за якую я, звычайна, памiраць не збiраюся, няхай яна лепш загiне за мяне, бо гэта я вялiкi беларускi пiсьменнiк, няхай не цяпер, няхай у будучым, але абавязкова вялiкi, калi не генiяльны. Таму называць мяне нiкiм недальнабачна. У якасцi доказу пачытайце мае вершы. Крычаy бязгучна я y прастору, якую замяняла столь над бальнiчным ложкам у палаце, прапахлай болем, жалем да сябе ды нямытымi целамi з прысмакам затхласцi, поту i начных кашмараy. Весялiлi хiба што прусакi – вялiкiя, рудыя, нахабныя iстоты, якiя лiчылi сябе гаспадарамi y кожным памяшканнi бальнiцы. Звычайна на промысел яны выходзiлi пасля адбою, калi y палатах выключалася святло i хворыя, крэкчучы ды стогнучы, засыналi. Аднак не грэбавалi цi не баялiся i дзённага святла. Адвага iх, тым не менш, выглядала дурнаватай, асаблiва калi яны статкам тапiлiся y неабачлiва пакiнутых адчыненымi каробках з сокам. Каробкi не закручвалiся, у iх адразалiся носiкi, якiя, чым не затыкай, прусакi-камiкадзэ yсё адно yмудралiся выкарыстаць у сваю карысць. Сок трэба было выпiваць альбо зараз, альбо пералiваць у посуд, якi для прусакоy быy бы не па зубах. Сок, прынесены Насцяй, у якiм прусакоy аказалася больш за yласна сок, давялося вылiць ва yнiтаз. Сквапнасць iх яскрава нагадвала чалавечую. А зранку, калi яшчэ цёмна i знянацку запалiць святло, можна было пабачыць на сценах цэлыя пазлы з прусакоy, якiя, натуральна, пачыналi разбягацца y розныя бакi, мiтусiцца i нават падаць на падлогу з бязгучным крыкам аб паратунку цi, наадварот, незадаволенасцi. Каб неяк разбавiць час i разняволiцца – мы лавiлi некаторых i наладжвалi спаборнiцтвы памiж прусакамi на доyгiя i кароткiя дыстанцыi. У падобных забаyкаy палата yдзельнiчала поyным складам. Але yсё адно нiчога не ратавала ад нуды i жарсцi па Насцi. Магчыма, таму, я так узрадаваyся, калi y палату зайшлi Янка з Паyлам – роднасныя душы. Яны спачатку спачувальна пазiралi на мяне, хацелi дапамагчы, але чым i як не ведалi, i пачувалiся нiякавата, нават адчувалi вiну, а за што, не разумелi самi. Я yсмiхаyся, маyляy, усё добра i добра, што вы прыйшлi… ды запрапанаваy пайсцi на пiва.
– А можна табе? – засумняваyся Янка.
– Можна – не можна, няважна, – адказаy я. – І проста неабходна адзначыць маё другое нараджэнне, – дадаy. – Цi хтосьцi супраць?
– Мiкола не мяняецца, – падсумаваy Павел. – Нiчому жыццё не вучыць.
– Наадварот, – прамовiy я, – многаму. А таму падняць пару келiхаy за жыццё гэта павага да яго.
Я выцягнуy з-пад матраца скуранку, якую не здаy у гардэроб i прыхаваy на yсялякi выпадак, каб не звяртацца yвесь час да абслугоyваючага персаналу ды не звяртаць тым самым да сябе yвагу, i мы рушылi па подзвiгi i прыгоды. Янка пазычыy сваю кепку, каб прыкрыць маю лысiну ды забiнтаваную галаву, што амаль не хавала бiнты, але надавала значнасцi галаве.
Пад пiва, якое мы пiлi y нейкiм скверы паблiзу бальнiцы, i курыць атрымалася. Цыгарэты не намагалiся збiць мяне з ног i yцячы як нявесты з загсу. Наадварот, аддана i з любоyю ахутвалi дымам.
Мы чыталi вершы. Кожны свае. Напiсаныя за той час, у якi не бачылiся. Пiлi пiва, курылi i чыталi вершы, а пасля iх абмяркоyвалi. Бледнае анарэксiчнае восеньскае сонца зверху няyцямна пазiрала, але, не сумняюся, прыслухоyвалася да кожнага нашага слова, гэтаксама як вераб’i i галубы, што, быццам гледачы y тэатральнай зале, паселi вакол нас i yдавалi сябе за yдзячную аyдыторыю. Не ставала адно захопленых воплiскаy. Мы так жылi. Мы жылi паэзiяй i не yяyлялi сябе без яе, не сумняваючыся, што менавiта мы неyзабаве станем народнымi паэтамi Беларусi, як Янка Купала, Якуб Колас i Анатоль Сыс.
Чацвёрты дзень без Насцi ламаy мяне як наркамана без дозы. Нават трэсла натуральным чынам, бы y лiхаманцы, i падскочыла тэмпература. Кожны гук раздражняy i выклiкаy непрыхаванаую нянавiсць да яго носьбiту. Я ненавiдзеy усiх насельнiкаy палаты, бо да iх цэлы дзень iшлi ды iшлi наведнiкi, шкадавалi, гаварылi прыгожыя словы, ахутвалi клопатам i цяплом. Дзверы стамiлiся адчыняцца i зачыняцца, прапускаючы праз сябе нястрымную плынь людзей. Дзверы я ненавiдзеy таксама, бо яны абслугоyвалi каго заyгодна, толькi не мяне. Штораз, як яны адчынялiся, я сутаргава дзёргаyся y спадзеве на з’яyленне Насцi, але гэта заyсёды была не яна. Я пацiху замярзаy на сваiм ложку, апрануты i гатовы да сустрэчы з дзяyчынай у любы час, ды сустрэча, мабыць, аб’явiла мне чамусьцi байкот цi палiчыла мяне нявартай сябе, пайдзi разбяры, неyпрыкмет скруцiyся абаранкам, падкурчыyшы пад жывот ногi, i заснуy, змораны марным чаканнем.
Яна прыйшла пасля цiхай гадзiны цiхiм шолахам. Я не пачуy яе, я не адчуy яе, ахоплены, а мо захоплены, бы y палон, сном, трывожным i тварожным. Паклала на тумбачку авоську з яблыкамi i села побач. Не будзiла, глядзела на мяне i праводзiла далоняй зверху yнiз i знiзу yверх па маёй шчацэ y дзьмухаyцовым пуху барады, якая паспела прарасцi дзе-нiдзе кусцiкамi пасля галення перад аперацыяй. Так, барадой тое, што нарасло на твары, было цяжка пакуль назваць, i пры жаданнi, напэyна, адным моцным подыхам здзьмухнуць не склала б асаблiвых высiлкаy увесь той пух, што yзнiк на шчоках, як, уласна, дзьмухавец. Насцi, вiдаць, падабалася цi, хутчэй за yсё, падобным чынам яна yсё ж мяне будзiла. У якiйсьцi момант я расплюшчыy вочы i… не паверыy iм. Заплюшчыy зноy, бо падумаy, што yжо галюцыянаваць пачаy. Расплюшчыy – Насця, гэтым разам з зялёнымi валасамi, што хвалямi струменiлiся на плечы, i вельмi насычана акрэсленымi чорнай тушшу вачыма, нiкуды не знiкла.
– Насця! – узрадавана yсклiкнуy я, бы пабачыy Бога, ну а калi не Бога, то дзеву Марыю дакладна.
– Тс-с! – прыклала yказальны пальчык з чорным манiкюрам на пазногцi да сваiх вуснаy дзяyчына, бо на мой воклiч зрэагавала yся палата, прычым не вельмi добра. Тады я саскочыy з ложка, схапiy Насцю за руку i рашуча пацягнуy за сабой прэч з палаты, а затым у накiрунку да канца калiдора, дзе сама па сабе iснавала бакавая лесвiца, якою звычайна нiхто нiколi не карыстаyся, таму месца там было зацiшнае i якраз нам падыходзiла, ну а калi не нам, то мне. Ведаць думкi Насцi наперад на гэты конт я не мог, але яна не адставала, не yпiралася i нiчога не запытвала.
Я ледзь не yпячатаy яе y сцяну на лесвiчным пралёце сваёй прэтэнзiяй, на якую, як лiчыy, меy права.
– Дзе ты была? Чаму не прыходзiла так доyга? Што y цябе за справы?..
Выгукваy проста ёй у твар.
Насця адштурхнула мяне ад сябе словамi:
– Так, стапэ! Ты нiчога не паблытаy, хлопчык?! Ты хто мне, каб заяyляць падобнае?! І, самае галоyнае, хто табе я, га?!.
Яна мела рацыю. Яна сто разоy мела рацыю. Яна мiльён разоy мела рацыю. Гэта мяне занесла, аб чым я адразу ж пашкадаваy. Параyнанне ж з хлопчыкам выклiкала мiжвольную yсмешку, бо дзяyчына выглядала школьнiцай, нягледзячы на yвесь свой баявы раскрас. Пасля, натуральна, я даведаюся, што Насця была старэйшаю за мяне на тры гады. А пакуль яна мяне сарамацiла:
– Я цябе бачу трэцi раз у жыццi, як i ты мяне, на секундачку! Каб прад’яyляць мне штосьцi ды яшчэ y агрэсiyнай форме, малавата, не знаходзiш? Лепш бы yдзячнасць праявiy, а не сапсаваy усё!..