скачать книгу бесплатно
Вольны птах. Раман
Мiкола Адам
Сярэдзiна 1990-х. Мiнск. Каханне. Жыццё i смерць. Малады чалавек сустракае дзяyчыну, чыя знешнасць i жыццё – суцэльная тайна. Аднак каханне творыць дзiвосы.
Вольны птах
Раман
Мiкола Адам
© Мiкола Адам, 2024
ISBN 978-5-0062-7694-9
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
МІКОЛА АДАМ
ВОЛЬНЫ ПТАХ
(раман)
І зноy рукi – крылы.
На мяжы быцця i небыцця
Свiтае трывога святая. Болей
Не будзе абрыдлага болю.
Я – Вольны Птах.
А yнiзе – зямля белая
Ляжыць. Аблокi сплываюць за
Прастор пад зорамi. Блiскавiцы
Мiгцяць i падаюць нiцма.
Вочы загiнуць там,
Дзе не будзе мяне заyтра.
Крылы згараць там,
Дзе не будзе мяне заyтра.
Я застануся там,
Дзе не будзе мяне заyтра.
Я – Вольны Птах.
(Янка Лайкоy)
10 кастрычнiка 1997 года я памёр. Сэрца спынiлася на 58 секунд падчас таго, як доктар 9-й клiнiчнай бальнiцы горада Мiнска Шкодзiк выкалуплiваy з маёй прабiтай галавы аскепкi цемянной косткi справа. Вiдаць, нешта зачапiy у мозгу, бо кавыраyся менавiта y iм, чысцiy яго, як марожанае y вафельнай аздобе, куды трапiла шкло ад магчымай разбiтай вiтрыны y магчымай кавярнi.
Я тады працаваy спецкарэспандэнтам газеты «Культура». Гучная пасада на самай справе не мела анiчога гучнага y рэчаiснасцi. І хоць я меy суадноснае пасведчанне, мае абавязкi пачыналiся i заканчвалiся «падай-прынясi». Галоyным чынам я адвозiy у Дом друку звярстаную i спампаваную на дыскету газету, каб яна паспела выйсцi y загадзя абгавораны тэрмiн. Выйсцi, звычайна, выданне паспявала, аднак з тэрмiнамi здачы y друк амаль увесь час спазнялася. Гэта было маё першае афiцыйнае месца працы. Менавiта y «Культуры» я зарабiy працоyную кнiжку i распачаy працоyны стаж.
У той дзень цi, хутчэй, вечар, бо звычайна y Дом друку я накiроyваyся менавiта yвечар i амаль да ночы чакаy там сваёй чаргi (Дом друку адзiн, а выданняy, чыё выданне ён забяспечваy, – безлiч), нешта y лесе здохла: газету зрабiлi раней вызначанага тэрмiну. Вядома, мне перадалi яе на дыскеце, але я не мусiy бегчы y Дом друку на злом галавы, а заyтра зранку мог не спяшаючыся i разняволена здзiвiць працаyнiкоy друку, якiя yжо звыклi да нязменнага спазнення i звярталiся да мяне цi да сябе, калi я з’яyляyся на гарызонце iх жыцця, не iнакш як «о, культура прыджгала, не прайшло i году». Я наyпрост бачыy iх подзiy на тварах заyтрашняга дня i yсмiхаyся yсю дарогу да дому (трохпавярховай старой забудовы на Катоyскага з прахадным дваром i гаражамi ды вялiзазнай разгалiстай алычой пасярод двара), у якiм здымаy аднапакаёвую кватэру. Пад алычой на лаyцы я прысеy пакурыць, уяyляючы, з якiм задавальненнем неyзабаве павячэраю пельменямi з кефiрам, набытымi па дарозе y краме, бо цэлы дзень нiчога не еy, адно курыy. Курывам, калi шчыра, ежу i замяняy, яно забiвала голад, спосаб правераны не адным пакаленнем. Яшчэ не было цёмна, але высокi лiхтар, што тырчаy побач з алычой, асвятляy двор i мяне пад алычой так, нiбы yдаваy сябе за сонца. Я дакурваy, калi y двор зайшлi мiлiцыянты. Утрох. У форме мышынага караля. Рэйд у iх быy цi нейкая iншая трасца прывяла сюды – пайдзi разбяры. Зрэшты, мая мiлiцыя мяне беражэ, праyда ж?
– Чё сидим? – данеслася з iх боку да мяне. Я яшчэ азiрнуyся, каб упэyнiцца, што не памылiyся. І сапраyды, звяртацца не было больш да каго.
– Куру вось, – адказаy я i наiyна запытаy: – Нельга?
– Курить здоровью вредить, – заyважыy адзiн з iх.
Тым часам двое мiлiцыянтаy падыходзiлi да алычы, пад якой сядзеy я, а трэцi чамусьцi абыходзiy алычу з тылу. Усе трое – маладыя, сытыя, адкормленыя.
Ім не спадабалiся мае доyгiя валасы i беларуская мова, якой я з iмi размаyляy. Яны палiчылi, што я бэнээфавец, а таму перашкаджаю iм жыць. Я запытаy, якiм чынам перашкаджаю жыць менавiта iм, i y наступную секунду адчуy шолах з-за спiны, падобны на пошум крылаy, а затым боль у галаве i млоснасць. Трэцi мiлiцыянт некалькi разоy нечым вострым i цяжкiм прыклаyся да маёй галавы. Я споyз з лаyкi на зямлю, каб прымаць ужо yсiм целам удары берцаy мiлiцыянтаy, засяроджаных i маyклiвых. Яны толькi саплi ад напругi. Магчыма, не хацелi выпадкова прыцягнуць увагу да сябе.
Не памятаю, у якi момант я страцiy прытомнасць, але да цямы прыйшоy дзякуючы халодным дотыкам да твару нечых далоняy. Не без цяжкасцяy разляпiy вочы i сустрэyся з вачыма дзяyчыны, прыгажэй за якую нiколi не бачыy нi раней, нi пазней. Ва yсякiм разе так здавалася пад святлом лiхтара.
– Эй, ты жывы? – ляпала яна па маiх шчоках далонямi.
Яе бялявыя, як снег, але не сiвыя, валасы, быццам падушачкамi пальцаy, краналiся маiх губ. Непрытворная заклапочанасць у глыбокiм калодзежы позiрку, блакiтным, як бязвоблачнае неба, абнадзейвала да нечага светлага. Перад iм карцела выглядаць героем, якiм я i памкнуyся стаць, зразумела, няyдала, бо рэзкi боль у баках пад рэбрамi ад першай жа спробы падняцца ледзьве не адправiy мяне y накаyт. Добра, што стрымаy крык. А мо не стрымаy? У вачах дзяyчыны вавёркамi праскакаy спалох. Дзiyна, што яна yвогуле звярнула yвагу на мяне i не палiчыла шараговым п’янтосам. Я б на яе месцы дакладна прайшоy мiма паyз сябе такога. Сердабольная цi што? Ужо злаваy на дзяyчыну з-за yласнай бездапаможнасцi, а мне yсяго 19 гадоy. Тым не менш разумеy, што без яе дапамогi – хана. Яна тады паспрабавала зварухнуць мяне самастойна, дапамагчы падняцца хаця б на лаyку, каб не ляжаць на халоднай восеньскай зямлi, зайшла за спiну, прасунула рукi пад пахi…
– Ой, бля!.. – пачуy я выразна над галавой. Вiдаць, дзяyчына пабачыла зверху нешта страшнае, напэyна, рану цi кроy у валасах. – Дапамагай мне, чуеш, я не завалаку цябе сама, – нахiлiлася над вухам, – тут два крокi да пад’езда. Трэба «хуткую» выклiкаць…
А тэлефонаy мабiльных тады яшчэ не прыдумалi. Яшчэ нават пэйджараy не было. Ва yсякiм разе я нi y кога не бачыy са знаёмых.
Мы напружылiся. Ад болю пад рэбрамi (здавалася, што нехта цi нешта з задавальненнем водзiць нажоyкай туды-сюды) цямнела yваччу, не слухалiся ногi, падгiналiся бы лялечныя. Дзiyна, што не балела галава, а мо я проста не адчуваy з-за iншага болю. Урэшце рэшт дзяyчыне yдалося паставiць мяне на ногi i завалакчы y адзiн з пад’ездаy, якi быццам пазiраy на нас наyпрост раззяyленай цьмяна асветленай зяпай з-за напята распахнутых дзвярэй. (Недзе праз год я зайду y гэты ж пад’езд разам з акторамi трупы Тэатру на фiлфаку адзначаць прэм’еру «Дон Жуана» y кватэры Андрэя Курэйчыка, якi тады вучыyся на юрфаку i стаяy ля вытокаy тэатральнай дзейнасцi пад кiраyнiцтвам Глебавых – мацi i сына. Не памятаю дакладна yсiх тых, хто апынуyся y кватэры будучага драматурга i рэжысёра, але добра памятаю, як насiy па кватэры на руках Олю Сутармiну – лёгкую, бы пёрка). Краем вока паспеy заyважыць, што пакунак з пельменямi i кефiрам знiк, i тым, хто прыбраy яго, пажадаy падавiцца.
Дзяyчына праткнула ключом бакавыя дзверы кватэры на першым паверсе, прасунула руку y цемрыва, намацала выключальнiк. Загарэлася святло y вiтальнi, i я рухнуy на тумбачку трумо. Дзяyчына памкнулася да тэлефона – чырвонага i дыскавага – што нiбы кошка адпачываy на палiцы насупраць, выклiкала «хуткую» i назвала адрас. Яна не запытала y мяне, дзе я жыву, хто я такi, як апынуyся y двары пад алычой збiты на горкi яблык. Зрэшты, на твары слядоy ад збiцця не назiралася. Напэyна, падсвядома я закрываyся рукамi, яны yжо пачыналi смылець. Пад вачыма, праyда, збiралася чарноцце кiнгаyскай iмглой, але, як пасля даведаyся, гэта нармальная з’ява для чэрапна-мазгавых траyмаy.
Дыхаць, седзячы, было цяжка. Калi ляжаy, здаецца, дыхалася лягчэй.
Дзяyчына нервова тузалася па кватэры, палiвала кветкi, што стаялi y вазонах на падваконнях.
«Хуткая» прыехала на дзiва хутка.
Маладому доктару хапiла аднаго пагляду на мяне, каб сказаць: забiраем. Ён вылупiyся на дзяyчыну, вiдаць, чакаючы яе згоды цi нейкiх iншых дзеянняy. Я бачыy, як яна вагалася, нешта вырашала сама з сабой, а потым паведамiла, што едзе са мной.
Прывезлi y 2-ю клiнiчную. Дзяжурны доктар адразу адправiy на здымак, але затым нiводнага разу не глянуy на яго, апрацаваy рану, зашыy i yсё, гудбай.
– Якое гудбай?! – абурылася мая ратаyнiца. – Вы здымак бачылi, там мiнiмум уцiснуты пералом цемянной косткi! Дый з рэбрамi што?
– Ты што, доктар, што yсё пабачыла праз валасы? – незалюбiy дзяжурны доктар. Яму не хацелася нiчога складанага, ён быy стомлены, знерваваны… І я яго разумеy, мне таксама карцела сысцi як найхутчэй, дабрацца да «Сямёркi» на Кастрычнiцкай, трапiць у iнтэрнат i адляжацца y каго-небудзь з аднакурснiц (я вучыyся на трэцiм курсе фiлфака y той час, але страцiy iнтэрнат, таму пайшоy працаваць, каб аплочваць здымнае жыллё). Чамусьцi не сумняваyся, што мне проста неабходна y «Сямёрку», магчыма, блiжэй да людзей, знаёмых i правераных. Фраза пра yцiснуты пералом мяне насцярожыла…
Дзяжурны доктар узяy здымак майго чэрапа, пачаy узiрацца y яго, i выраз твару яго з лянiвага i абыякавага выразна змянiyся за лiчаныя секунды y неспакойны i yсхваляваны. Ён адправiy мяне на паyторны здымак, параyнаy затым абодва, пачаy некуды тэлефанаваць, пасля чаго да нас падышла маладая дактарыца, таксама, вiдаць, дзяжурная, i сказала, што павязуць мяне y Дзявятую, адно трэба пачакаць машыну, якая з хвiлiны на хвiлiну будзе. І y той момант я зразумеy, што, калi б не дзяyчына, не iнакш анёлам-ахоyнiкам узнiклая раптоyна y маiм жыццi, я б здох праз гадзiны тры па дарозе дадому альбо, апынyшыся yсё ж дома, лёг спаць i ранкам не прачнуyся б. Мяне перасмыкнула ад усведамлення магчымага фiналу i невыносна захацелася курыць. Я yстаy з вазка, на якiм сядзеy, як iнвалiд, i пакiраваy да выхаду на вулiцу пад наглядам здзiyленых позiркаy прысутных. Колькi секунд яны маyклiва, быццам iм адняло мову, узiралiся y мае перасоyваннi. Я даволi трывала трымаyся на нагах, чым здзiвiy сам сябе, не адно дзяжурных дактароy i маю ратаyнiцу. Значыць, рэбры не пашкоджаныя, хiба што крыху пакоцаныя. Дактарыца (яна з доктарам аб нечым шушукалася, перакатваючы з кута y кут вуснаy у чырвонай памадзе шарыкавую асадку), вiдаць, першаю прыйшла да цямы i занепакоеным голасам быццам дагнала мяне, каб спынiць:
– Вы ж толькi глядзiце не збяжыце!
– Не збяжыць, – апярэдзiла мяне з адказам дзяyчына, якой я быy абавязаны жыццём, i борзда апынулася побач.
– Я пакурыць, – прагучалi мае словы, хутчэй за yсё, як апраyданне.
Дактарыца кiyнула, маyляy, зразумела, i зноy зашушукалася аб нечым з доктарам.
Мы выйшлi пад брыль. На вулiцы церусiy дождж. Дзяyчына працягнула дажджу сваю руку, я падумаy, каб ён пацалаваy яе, аднак на самай справе, каб пагладзiць яго, бы сабаку. Так яна мне растлумачыла. Я пацiснуy плячыма: у кожнага свае закiдоны. І закурыy. Дзяyчына папрасiла яе пачаставаць цыгарэтай i сказала:
– Я – Насця.
Так проста i нязмушана. І з той хвiлiны iмя яе для мяне стала адзiным найлепшым iмем з усiх жаночых iмёнаy у свеце.
Я назваyся таксама. Яна кiyнула, маyляy, адобрыла.
Тады я yзгадаy пра газету, якую заyтра трэба было завесцi y Дом друку, што не yяyлялася магчымым, улiчваючы абставiны. Трэба было камусьцi тэлефанаваць з работы, папярэдзiць, што я не змагу… Насця заyважыла маю заклапочанасць на твары, папытала, што здарылася. Без усякай задняй думкi я вывалiy на яе яшчэ i гэта.
– Дык ты журналiст? – адзначыла для сябе яна i зрабiла суадносныя высновы, у тым лiку, што збiць мяне маглi за прафесiйную справу.
«Ды якi я журналiст?» – ледзь не прызнаyся я y адваротным, але чамусьцi змаyчаy, да таго ж дзяyчына yжо пагаджалася завесцi дыскету з газетай y Дом друку за мяне. І я не сумняваyся, што яна не падвядзе, працягнуy пропуск на тэрыторыю i дыскету дастаy з унутранай кiшэнi скуранкi.
Пад’ехала машына, да нас выйшла дактарыца, i мы пакiравалi на Сямашка.
Мяне yжо чакалi y аперацыйнай нейрахiрургiчнага аддзялення, спачатку, праyда, завялi y кабiнет да доктара, якi мусiy правесцi аперацыю. Насця i тут не пакiнула мяне аднаго. Доктар прапанаваy нам сядаць, а сам уважлiва вывучаy здымак ды iншыя дакументы, перададзеныя дактарыцай з 2-й клiнiчнай бальнiцы. Неyзабаве адклаy здымак, шумна выдыхнуy i запытаy у мяне, цi ёсць у Мiнску блiзкiя сваякi.
– Адкуль? – шчыра адказаy я.
– На падобныя аперацыi патрэбны дазвол сваякоy, – патлумачыy ён. – Вы можаце, вядома, i самi падпiсацца, але аднаго вашага аyтографа недастаткова.
У мяне пахаладала y грудзях. Дакладна вельмi сур’ёзна yсё, калi адказнасць за магчымую няyдачу перакладаецца на плечы пацыента.
– Я падпiшу, – мовiла Насця i абнадзейвальна сцiснула маю далонь у сваёй.
– Вы хто? – утаропiyся доктар позiркам у дзяyчыну.
– Сваячка, – адказала дзяyчына. – Дальняя, – дадала дзеля пэyнасцi.
– Ну, – працягнуy доктар, – тады yсё добра. – Працягнуy нам загадзя падрыхтаваную паперу. – Падпiсвайце.
Я падпiсаy не чытаючы. Насця азнаёмiлася з тэкстам дакумента i падпiсала таксама. Вярнула яго доктару i запытальна зiрнула на яго, маyляy, што далей.
– Вы, – звярнуyся ён да яе, – напэyна, можаце ехаць дамоy. Прыязджайце заyтра.
– Добра, – згодна кiyнула Насця i падышла да мяне. Разам мы выйшлi на калiдор.
– Я yсё зраблю, ты не хвалюйся, – паабяцала. – Пабачымся яшчэ…
– Пачакай, – спынiy я дзяyчыну i палез па грошы, каб адзячыць хоць чым, хаця б за таксi заплацiць. У мяне нiчога не забралi, калi не yлiчваць кефiру з пельменямi, проста збiлi i yсё, а лiтаральна yчора атрымаy заробак, то грошы мелiся.
– Не трэба нiчога, – зразумела, вiдаць, адразу Насця сэнс маiх патуг. – Потым разлiчымся, – усмiхнулася. Ад усмешкi яе сэрца y грудзях завуркатала кацянём. – Не сумнявайся, усё будзе добра, – прыхiнулася на iмгненне. – Да сустрэчы! – пацалавала y шчаку i, не азiраючыся, пакiравала да лiфта, а мяне медсястра (сталага веку жанчына, цi мне гэтак падалося, бо y яе вытыркалася сiвая пасма з-пад асноyнага масiву валасоy, сабраных у гулю на патылiцы, i спускалася паyмесяцам ад скронi да шчакi) завяла y працэдурную i пастрыгла налыса. Сцэна стрыжэння адзiн у адзiн паходзiла на эпiзод з фiльма «Па мянушцы «Звер» з удзелам маладога Д. Пяyцова, якi выконваy ролю Савелiя Гаваркова, хiба што прычыны адрознiвалiся. Спачатку жанчына адрэзала нажнiцамi хвост, сабраны з маiх валасоy, а потым фiлiровачнай машынкай без насадкi знiзу ад шыi yверх быццам узворвала цалiну. Адразала лусты чарназёму, якiя, нiбы з плуга, падалi на падлогу.
У невялiкiм тамбуры памiж калiдорам i аперацыйнай сустрэлi дзве аперацыйныя маладыя медсястрычкi з усмешлiвымi добразычлiвымi вачыма. У адной з iх вочы здавалiся густа зафарбаванымi карычневым фламастарам, як у гераiнь дзiцячых расфарбовак. Вочы другой нагадвалi летнi, насычаны зялёным колерам лес пасля дажджу. Я нават адчуy пах гэтага лесу, хоць з нараджэння не чую анiякiх пахаy увогуле. Першая вялела скiдаць з сябе yсё адзенне. Я, памятаю, перапытаy: у сэнсе yсё? Яна адказала, што y прамым, дагала, такiя правiлы. На кушэтцы пад сценкай якраз чакала загадзя падрыхтаваня каробка, у якую другая медсястра па меры распранання складвала мае рэчы.
– А божжа мiлы! – зрэагавала каравокая медсястра на гематомы па yсiм целе. – Ты што, з фронту?..
– Ага, – адразу адгукнуyся я, – з-пад Сталiнграда.
Дзяyчаты захiхiкалi, але, вiдавочна, не з майго няyдалага жарту. Напэyна, голым я выглядаy пацешна. Да таго ж ганарлiва выпрастаyся, каб рашуча пакiраваць да аперацыйнага стала. Што ж, гонару хапiла на колькi крокаy, а затым мяне павяло yбок. Не хапала яшчэ страцiць раyнавагу i пабiць галаву аб падлогу. Вось была б iронiя лёсу. Дзяyчаты кiнулiся на дапамогу. Ад сораму не ведаy куды сябе падзець, але yсё ж даy зразумець, што сам, сам дабяруся да месца канчатковага прызначэння. Паверылi.
Ускараскаyся пад лямпы. Медсястра з зялёнымi вачыма накрыла мяне прасцiнай да грудзiны. Іншая медсястра рыхтавала руку для yвядзення наркозу.
– Зараз зробiм табе yкольчык, ты далiчыш да дзесяцi i заснеш, – сказала яна i пракаментавала яшчэ yвод наркозу y вену: – А таyстаскуры якi!..
Я не паверыy, што можна далiчыць да дзесяцi i правалiцца y сон, аднак паспеy далiчыць адно да трох.
Ачомаyся я ад недахопу кiслароду. Дыхаць не было чым. Здавалася, нехта наyмысна, як трубы, перавязаy дыхальныя шляхi. І смага палiла yнутры агнём. Пiць хацелася невыносна. Я намагаyся папрасiць вады, але не мог вымавiць нi гуку. Зрок не слухаyся. Вочы нiчога не бачылi. У iх адсутнiчала рэзкасць, як у неналаджаным фотааб’ектыве. Адно нейкiя невыразныя ценi плавалi перад вачыма. Напэyна, пачаy размахваць рукамi, павыдзiраy кропельнiцы, бо адчуy, як з двух бакоy рукi мае прыцiскаюць да нечага халоднага i цвёрдага.
– Куды сабраyся yжо? – пачуy голас медсястры з зялёнымi вачыма. – Яго ледзьве з таго свету выцягнулi, а ён на гулi, не iначай, намылiyся.
Пасля яе слоy зноy некуды yсё знiкла, як пасля таго, калi я далiчыy да трох. Толькi праз суткi, нарэшце, здолеy сяк-так расплюшчыць вочы i адэкватна рэагаваць на рэчаiснасць у палаце на двох, голы, хоць i пад прасцiнай. З эпiкрызу з цягам часу даведаyся, што доктарам-нейрахiрургам «зроблена экстраная хiрургiчная аперацыя адкрытага yцiснутага пералому цемянной косткi сярэдняй цяжкасцi справа, ушыбу галаyнога мозгу з лёгкiм гiпертэнзiyным сiндромам, умеранымi вегетасасудзiстымi парушэннямi i мiкраачаговай сiмптаматыкай. Становiшча пасля аперацыi: дэфект цемянной косткi справа памерам 2,5 х 1,5 см (iншымi слова яе там няма), непрацаздольны. Рэкамендуецца акадэмiчны адпачынак». Подпiсы лекуючага доктара, загадчыка нейрахiрургiчным аддзяленнам, пячаткi. Зрэшты, не yсё так фiгова. Ідэнтычныя маёй траyме мелi савецкi актор Анатоль Папанаy i амерыканская акторка Ума Турман.
Цi чакаy я Насцю? Цi хацеy, каб яна пабачыла мяне такога – голага пад прасцiнай, з перабiнтаванай галавой i вартага жалю? Ды яшчэ з суседам па палаце – дзядзькам гадоy пад трыццаць, у якога не адно траyма галавы была, а зламаныя рэбры, рука i нага y дадатак да бандажу на шыi (ён працаваy на будоyлi i навярнуyся з лясоy, у якiх трос адарваyся на вышынi чацвёртага паверху, добра, што не на голую зямлю yпаy, а на пясок грудком)? Так, чакаy. Так, хацеy. Нягледзячы нi на што. Хаця асаблiва губу не раскатваy. Хто мы адно адному? Выпадковыя мiнакi. Калi б дзяyчына не прайшла мiма, нiколi б жыццi нашы не перасяклiся, дый цi б працягнулася маё жыццё yвогуле. А мо яна проста плод майго yяyлення? Пабочны эфект пашкоджанага мозгу? Магло такое быць? Цалкам магчыма. Бо хто y нашым кончаным свеце пры ясным розуме i светлай памяцi прыпынiць свой бяссэнсавы шлях у нiкуды, таропкi i засяроджаны, каб вылучыць хаця б некалькi хвiлiн уласнага бясцэннага iснавання на незнаёмца, якi, хутчэй за yсё, апынецца няyдзячнай п’янай тварынай альбо ванючым вашывым бамжом? Я сам так лiчыy. Абыякавасць у крывi кожнага, абы мяне не чапалi, няхай вакол хоць планавае вынiшчэнне нацый, хоць канец свету. Хiба што анёлам не yсё адно. Магчыма, Насця якраз з племенi гэтых пярнатых? Але яна абяцала, што мы пабачымся. Узяла пропуск у Дом друку, каб дапамагчы з газетай. Пропуск на звычайнай паперы, без фотаздымку, з напiсанымi шарыкавай асадкай прозвiшчам ды iнiцыяламi yласнiка пропуску. Яго асаблiва не правяралi. Галоyнае, што зверху мелася шапка з вялiкiмi тлустымi лiтарамi «Дом друку». Калi праходзiш праз прахадную, проста трымаеш пропуск у руцэ так, каб шапку было вiдаць, i iдзеш сабе далей. Я не сумняваyся y Насцiнай дапамозе, я сумняваyся y сабе. Хто яна, а хто я? Зрэшты, нi я нiчога не ведаy пра дзяyчыну, нi яна пра мяне, i лягчэй ад усведамлення апошняга не рабiлася. Затое ведаy, дзе Насця жыве, так што, калi што, сам завiтаю y госцi пасля выпiскi з бальнiцы, каб хоць дзякуй сказаць.
Разважаннi мае перарвалi нечаканыя госцi з мiлiцыi (дактары мусiлi паведамляць у органы пра yсе выпадкi гвалтоyных пашкоджанняy пацыентаy, якiя траплялi да iх тым або iншым чынам). Яны yвайшлi y палату yтрох. Двое y форме. Трэцi, вiдаць, следчы, якому нi я, нi мая справа не падабалiся апрыёры i з’яyлялiся звычайнай руцiнай, нуднай i нiкому непатрэбнай, у першую чаргу яму. Следчы выглядаy галiвудскiм прыгажуном, глянцавым, бы часопiс пра кiназорак, без анiводнай зморшчынкi на твары, падобным больш на маску, чым на твар. З верхняй кiшэнi на блiскучым цёмным пiнжаку вытыркаyся трохкутнiк насоyкi. У параyнаннi з iм iншыя двое нагадвалi прыслугу. У адным з iх я пазнаy удзельнiка майго збiцця. Ён наyрад цi пазнаy мяне, але пiльна yзiраyся y мой твар з чорнай кiнгаyскай iмглой пад вачыма, асаблiва пасля слоy следчага пра месца здарэння, у якiм мяне збiлi. На яго твары аддрукоyвалася кожная думка, змяняла адна адну, як сурдапераклад па меры прасоyвання маналогу следчага, адрасаванага да мяне. «Я знайду цябе. Я кожнага з вас знайду», – пазiраy на яго я i абяцаy сам сябе. У якiйсьцi момант трансляцыя думак на твары мiлiцыянта прыпынiлася, на iм засняжыла, як у тэлевiзары пасля заканчэння yсiх праграм. Гэта я сказаy следчаму, што нiчога i нiкога не памятаю. Скажаш праyду, i апынешся вiнаватым. Яны хуткiя на падобныя пертурбацыi. Следчы тады, незразумела, цi yзрадаваны, цi раздасадаваны, пажадаy мне папраyляцца, а ён яшчэ зазiрне на тыднi y спадзеве, што я yсё ж што-небудзь успомню. Доктар яму казаy, што частковая амнезiя магчыма, трэба набрацца цярпення i пачакаць. Пра Насцю не yзгадаy нi разу.
Яна прыйшла пасля абеду, блiжэй да вечара. Мне якраз вярнулi рэчы, прынеслi y каробцы, куды перад аперацыяй склала медсястра з вачыма колеру лесу. Ну хоць не голы.
Спачатку y дзверы палаты нясмела цiхутка пастукалi, потым дзверы прачынiлiся i праз iх прашчамiлася, нiбы шырэй яны не адчынялiся, Насця. Спынiлася на парозе, ружовавалосая, з коскамi-рожкамi, у ружовай памадзе на вуснах. Залыпала лялечнымi вейкамi над нябёсным блакiтам вачэй.
Я так быy рады прыходу дзяyчыны, што невыносна захацелася кiнуцца да яе i абняць, выказаyшы такiм чынам сваю yдзячнасць i магчымасць адчуць сапраyднае шчасце. Так, шчасце! Менавiта яго я адчуy ад прысутнасцi y палаце Насцi. Я нават зрабiy крок насустрач, як высветлiлася, уяyны, бо ляжаy на ложку паyзверх пасцелi (апрануць штаны i кашулю каштавала мне не абы якiх высiлкаy) i не мог паварушыцца. Цi мог, але не атрымлiвалася, напэyна, пасля yколаy, якiя yзялi пад кантроль мае рухi. Насця паспяшалася прамовiць, каб я не yставаy, паклала на тумбачку каля ложка пакунак з пачастункам i прысела y нагах. Я yсмiхаyся ёй, вiдаць, як iдыёт, бо yласную yсмешку, якая не сыходзiла з майго твару yвесь час, пакуль Насця знаходзiлася y палаце, менавiта iдыёцкай i лiчыy. Але дзяyчына нiяк яе не пракаментавала.
– Ну прывiтанне, герой-любоyнiк! – ветлiва мовiла.
– Прывiтанне, – ахвотна адгукнуyся я. – Чаму герой-любоyнiк? – адразу спытаy, бо не зразумеy сэнсу пачутага.
– Чаму герой цi чаму любоyнiк? – яшчэ больш заблытвала яна.
– Я не герой, – пацiснуy плячыма, – i тым больш не любоyнiк.
– Чый не любоyнiк? – вiдавочна пакеплiвала з мяне Насця, а я працягваy усмiхацца балван-балваном. – І чый не герой? – дадала.
– Твой не герой i не любоyнiк, – выцiснуy з сябе i зiрнуy на суседа, што пасопваy у ложку насупраць. Цiкава, прытвараyся ён, што спiць, цi yслухоyваyся y нашу з Насцяй размову?..
– Ну, гэта часова, – усмiхнулася дзяyчына неяк загадкава i шматабацяльна. Хаця, напэyна, мне гэта толькi падалося.
– У сэнсе? – туга даходзiла да мяне, што, зрэшты, даравальна, бо ЧМТ.